• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    III.vi.3 Пра памылкі ВальЬэнсаў гэтага часу, бо раней мелі шмат іншых
    Такім чынам, названыя Вальдэнсы ад пачатку былі ерассю і ўсё яшчэ ўпарта пагарджаюць царкоўнай уладай. I таму таксама яны былі нізвергнутыя адлучэннем і перададзеныя Сатане зза сваіх шматлікіх памылак і папоўнілі свае прыдумкі старымі ерэтычнымі памылкамі і ерасямі. Такім чынам, гэтая секта ўтрымлівае шалапутных паслядоўнікаў (sectatores) і бязбожных святароў і пастулюе, што не падпарадкоўваецца ні Уладару Папу, Рымскаму Пантыфіку, ні іншым прэлатам Рымскай Царквы, аб’яўляючы, што Рымская Царква іх несправядліва і няправільна пераследуе і адлучае. Таксама аб’яўляюць, што яны таксама не могуць быць адлучаны рымскім пантыфікам і прэлатамі, і паслядоў
    74 У тэксце прапушчаны этап кантактаў Вальдэса з архібіскупам Гвічардам. Невядома, ці аўтар паўтарае памылку Рычарда з Пуацье і Стэфана дэ Бурбона, ці наўмысна не згадвае той перыяд, калі Вальдэса прыхільна прымалі царкоўныя іерархі.
    286
    III. Інквізіцыйныя магпэрыялы. Францыя
    нікі і прафесары названай секты не павінны падпарадкоўвацца ніякім іх рэкамендацыям ці даручэнням, якія ад яе [Царквы] адступіліся і адмовіліся, хоць для Рымскай Царквы гэтая секта асуджаная як ерэтычная. Таксама яны трымаюцца і аб'яўляюць, што ўсе клятвы, як на судзе, так і паза судом, без усялякага выключэння і агаворак, Богам забароненыя, недазваляльныя і грахоўныя па словах Святога Евангелля і Святога Апостала Якуба пра забарону клятвы, хоць гэта іх інтэрпрэтацыя павінна ацэньвацца як вар’яцкая і падманлівая, калі аднак паводле выратавальнай дактрыны святых дактароў Царквы і традыцыі, якую святая Каталіцкая Царква ўсталявала, для ісціны на судзе дазволена па неабходнасці клясціся; таксама супраць паказанай памылкі ўжо даўно выдадзена ў статуце: Калі хто не хоча клясціся, адмаўляючыся ад клятвы зза рэлігійнай прымхі асуджэння, то зза гэтага лічыцца ерэтыком [далей прыводзіцца спіс булаў].
    Заўважана таксама, што гэтыя Вальдэнсы рэгулююць забарону наконт клятвы, што сярод іх магчыма клясціся пры ўмове смяротнай пагрозы, ці каб выратавацца і збегчы, ці таксама каб не выдаць іншых паслядоўнікаў ці каб не выдаваць сакрэтаў сваёй секты. Бо кажуць, што гэта непрабачальны грэх у Духу Святым  выдаваць кагонебудзь дасканалага са сваёй секты. Таксама з крыніцы памылак названай секты і ерасі аб’яўлена, што ўсе суды Богам забароненыя і адпаведна з’яўляюцца грахом, і [суды] выступаюць супраць Божай забароны, калі якінебудзь суддзя ў якімнебудзь выпадку па якойнебудзь прычыне чалавека асуджае на катаванні, праліццё крыві ці смерць, бо ў словах святога Евангелля так напісана: "Нікога не судзіце і не будзеце асуджаныя , а таксама "He забі”, і штонебудзь падобнае без належнага тлумачэння да гэтага прымяняюць, не разбіраючыся ў гэтым, не прымаючы ні тлумачэнняў, ні абгрунтаванняў, а менавіта, як святая Рымская Царква выратавальна тлумачыць і ў веры перадае паводле вучэння Айцоў і дактароў і святых канонаў. Таксама ад святых кананічных дэкрэтаў і пастановаў Найвышэйшага Пантыфіка і статутаў наконт правядзення пастоў і святаў, а таксама дэкрэтаў Айцоў названая секта ўхіляецца і не прымае правільны шлях і не лічыць яго належным, а абвяргае, адхіляе і асуджае. Таксама наконт таінства пакаяння і ключоў Царквы названыя паслядоўнікі, гібельна памыляючыся, кажуць, трымаюцца і вучаць, што самі маюць уладу толькі ад Бога і ні ад каго іншага, як апосталы мелі ад Хрыста, каб слухаць споведзі вышэйназваных мужчын, а таксама жанчын, якія ім ахвотна спавядаюцца, і адпускаць грахі, і накладаць пакаянне; і слухаюць TaKia споведзі, і адпускаюць грахі і пакаянне накладаюць, хоць і не з’яўляюцца ні святарамі, ні клірыкамі, пасвечанымі якімнебудзь біскупам Рымскай Царквы, а з’яўляюцца простымі міранамі; і тады не прызнаюць улады, што маецца ад Рымскай Царквы, але з імпэтам адмаўляюць, і насамрэч не маюць яе ні ад Бога, ні ад Царквы, паколькі існуюць паза Царквой і ад гэтай Царквы ўжо адрэзаныя, паза якой няма сапраўднага пакаяння і выратавання. Таксама названая секта і ерэтыкі, насміхаючыся, аб’яўляе нявартымі свайго кошту індульгенцыі, якія выдаюцца прэлатамі Рымскай Царквы. Наконт жа таінства еўхарыстыі памыляюцца, кажучы, не публічна, але таемна між сабой, што на алтары падчас таінства хлеб і віно не пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Хрыстову, калі святар, які праводзіць або асвячае,  грэшнік, і лічаць любога чалавека грэшнікам, акрамя тых, хто з іх секты. Таксама кажуць, што асвячэнне Цела і Крыві Хрыстовай можа зрабіць любы праведны, хоць міранін, а не пасвечаны каталіцкім біску
    Ill.vi БернарЬ Гі. Кіраўнійтва Ьля інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці
    2S7
    пам святар ці прэсвітар, абы толькі ён быў з іх секты, і ў тое ж самае вераць наконт жанчын, абы толькі яны былі з іх секты, і таксама кажуць, што ўсялякі святы  святар.
    III.vi.4 Пра іх спосаб ці рытуал правябзення імшы
    Таксама іх спосаб ці рытуал правядзення імшы, які ўвайшоў у звычку, такі, а менавіта: асвячаюць або праводзяць імшу толькі адзін раз на год, а менавіта на Божую Вячэру; і таксама амаль самай ноччу. Той, хто сярод іх бацька, хоць і не святар ці прэсвітар, пасвечаны каталіцкім біскупам, склікае ўсіх сваіх паслядоўнікаў абодвух полаў, і кажа, каб падрыхтавалі спрытную для гэтага лаву ці куфар, і кладзе зверху чыстую тканіну, і наверх ставіць адзін поўны келіх добрага чыстага віна і пірог на попеле, прэсны пірог ці лусту прэснага хлеба. Пасля гэтага той, хто айцец, кажа тым, хто стаіць ля яго: "Просім Госпада нашага, каб прабачыў нам нашы грахі і нашы памылкі па міласэрнасці сваёй, і годна просім, каб па міласэрнасці сваёй ён выправіў іх, і кажам сем разоў "Ойча наш” у гонар Бога і Святой Тройцы, каб так было . I тады, укленчыўшы, усе кажуць сем разоў Ойча наш і пасля гэтага падымаюцца. I пасля гэтага ён асвячае ўказаны хлеб і келіх віна, і адломвае хлеба ўсім, хто стаіць ля яго, і пасля гэтага дае ўсім выпіць з кубка, і яны ўвесь час стаяць на нагах; і так сканчваецца ахвярапрынашэнне; і цвёрда вераць і спавядаюць, што гэта ёсць Цела і Кроў Госпада нашага Ісуса Хрыста; і калі хтонебудзь не зможа ўзяць ахвяры, захоўваюць яе ажно да Вялікадня і тады ўжываюць. Увесь астатні час года не даюць сваім хворым нічога, акрамя блаславёнага хлеба і віна. Такім чынам, трымаліся такога спосабу адзначэння Вялікадня ўсе бедныя з Ліёна, або Вальдэнсы, пакуль не адбыўся сярод іх падзел, а менавіта, пакуль не падзяліліся яны на бедных, празваных ламбардцамі, і бедных па гэты бок ад гор (citramontanos). Таксама названыя Вальдэнсы адмаўляюць, што пасля жыцця ёсць чысцец для душаў, і што прамаўленне малітваў і міласціна, а таксама правядзенне імшаў і іншыя пабожныя справы, якія робяцца вернікамі для памерлых, для іх карысныя. Таксама прэлатаў і клірыкаў, а таксама манахаў свяшчэннай Рымскай Царквы, няславячы, не ўхваляюць іх статус і асуджаюць, і кажуць, што яны — сляпыя і кіруюць сляпымі, і не служаць Евангельскай праўдзе і не трымаюцца апостальскай беднасці. Таксама з’едліва падманваюць, што сама Рымская Царква  гэта дом няпраўды. Таксама параўноўваюць сваё жыццё і апостальскую дасканаласць і, параўноўваючы, сябе ўпустую ўхваляюць, кажучы, што яны  паслядоўнікі апосталаў, і выхваляюцца, што трымаюцца Евангельскай і апостальскай беднасці. Таксама ў сваёй Царкве трымаюць і прызнаюць тры чыны, а менавіта дыяканы, прэсвітары і біскупы, улада якіх залежыць толькі ад іх саміх, а не ад Рымскай Царквы; і нават лічаць, што парадкі Рымскай Царквы паходзяць не ад Бога, а ад людской традыцыі, і таму падступна падманваюць, кажучы, што памылкова верыцьу святую Рымскую Царкву, выстаўляючы замест яе свае парадкі: біскупства, прэсвітарыят і дэканат. Таксама кажуць, што ўсе цуды, якія адбываюцца ў царкве зза малітваў святых, несапраўдныя, таму што ніхто з іх ніколі не зрабіў аніякага цуду, Таксама кажуць і трымаюць у таямніцы, што святыя на небе не чуюць малітваў верных і не звяртаюць увагу на пакланенне, якое ім узносіцца на зямлі, і кажуць, што паколькі святыя не моляцца за нас, то не варта нам слёзна прасіць іх заступніцтва. I таму пагардліва адзываюцца аб тых святах, з якімі мы праводзім пакланенне святым, і аб іншым, чаму мы пакланяемся і што ўсхваляем; і ў святочныя дні, калі асця
    2X8
    Ш. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    рожнасць дазваляе, працуюць. Але аднак не паказваюць усім без разбору тры свае вераванні, але іх дасканалыя трымаюць іх між сабой у сваёй секце, а менавіта: пра цуды святых, якія несапраўдныя, і непатрэбнасць у іх усхваленні, і пра пагарду да святаў, за выключэннем дзён нядзельных і свята Найсвяцейшай Дзевы Марыі, і некаторыя дадаюць апосталаў і евангелістаў. Вернікаў сваіх на таемных сходах настаўляюць, што трэба трымацца вышэйпералічанага, і што гэта не памылкова і згубна. Таксама прапаведуюць сваім вернікам з Евангелляў, Пасланняў і іншых Святых Пісанняў, і, выкладаючы, псуюць, як быццам бы настаўнікі памылак, якія не ведалі, як быць вучнямі праўды, але аднак пропаведзь міранам увогуле забаронена. Вядома таксама, што названая секта раней мела шмат іншых памылак, і трымалася, і да гэтых дзён у некаторых мясцінах таемна, як кажуць, праводзяць імшы і Тайныя Вячэры, як было сказана вышэй, і пра тое, што ў цемры робяць мярзоту, злучаючыся адзін з адным без разбору, і пра з’яўленне катоў і акрапленне хвастамі, і пра некаторае іншае, што працягвае пісацца на гэты конт у большых падрабязнасцях.
    HI.vi.5 Пра лаЬ жыцця ВальЬэнсаў
    Наконт звычаяў і ладу жыцця ерэтыкоўвальдэнсаў павінна быць зганьбавана наступнае, каб па гэтым іх можна было адрозніць і пазнаць.
    Такім чынам, папершае, вядома, што Вальдэнсы маюць і паставілі сабе адзінага галоўнага над сабой, якога называюць сваім Найвялікшым (Majoralem), якому ўсе падпарадкоўваюцца, як усе каталікі ў падпарадкаванні Уладару Папу. Таксама Вальдэнсы п'юць і ядуць разам. Таксама посцяцца па панядзелках і серадах, хто можа і хоча; посцячыся, аднак, ужываюць мяса. Таксама посцяцца па пятніцах і ў Вялікі Пост, і тады ўстрымліваюцца ад мяса, каб не прыводзіць у жах астатніх; таму што кажуць, што ўжываць мяса ў любы дзень  не грэх, таму што Хрыстос ні забараняў ужываць мяса, ні рэкамендаваў ад яго ўстрымлівацца. Таксама, пасля таго, як аказваюцца прынятымі ў гэтую абшчыну, якая называецца брацтвам, і абяцаюць падпарадкоўвацца сваім старэйшынам і служыць евангельскай беднасці, ад гэтага часу павінны служыць чысціні і не мець маёмасці, але павінны прадаць усё, што маюць, і ахвяраваць грошы ў абшчыну, і жыць з міласціны, якая ім даецца іх вернікамі і тымі, хто згодныя з іх справамі; і тыя, хто старэйшы паміж імі, раздае і размяркоўвае кожнаму паводле яго неабходнасці. Таксама Вальдэнсы ўхваляюць устрыманне сваіх вернікаў; дазваляюць аднак, каб неадкладныя палавыя жаданні былі задаволеныя якімнебудзь непрыстойным спосабам, тлумачачы апостальскімі: "Лепш жаніцца, чым распаляцца", кажучы, што лепш жарсць задаволіць у якімнебудзь непрыстойным дзеянні, чым унутры сэрца спакушацца; але гэта таксама трымаюць у таямніцы, каб не апаганіцца перад сваімі вернікамі. Таксама робяць зборы са сваіх вернікаў і сяброў, і тое, што дадзена і сабрана, перадаюць свайму кіраўніцтву. Таксама кожны год трымаюць ці праводзяць адзін ці два генеральныя капітулы (capitula generalia) у якойнебудзь звычайнай вёсцы, як мага таемней, збіраючыся ў якімнебудзь доме, які належаў раней камусьці з іх вернікаў, як быццам бы яны гандляры, і на гэтым галоўным капітуле ўсіх пасвячаюць у прэсвітары і дыяканы і размяркоўваюць, каго паслаць у розныя часткі і рэгіёны да сваіх вернікаў і сяброў, каб слухаць споведзі і збіраць міласціну, і слухаюць і прымаюць рашэнні пра сабранае і выдаткаванае. Таксама не працуюць рукамі пасля таго, як становяцца дасканалымі, не робяць аніякай справы для заробку, акрамя як, магчыма, для адводу вачэй, каб не быць пазнанымі або