Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
12 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 46.
13 Peter Biller, "Inquisitors' Interrogations of Waldenses," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 354393, 364365.
14 Feuchter, "The Heretici of Languedoc," 117.
15 L'inquisition en Quercy, 24.
272
Ш. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
Шанаваў многіх ерэтыкоў і еў з імі, а таксама бачыў Вальдэнсаў і калінікалі слухаў іх словы16.
... аднойчы прымаў Вальдэнса Пятра з Вальса17 ў сваім доме, каб той паклапаціўся пра яго хворага сына18.
Гіёма з Віны прымала ерэтыкоў у сваім доме, і пасярэднічала ў падрыхтоўцы19, і бачыла ерэтыкоў шмат разоў і ў розных месцах, і прымала мір з кнігі ерэтыкоў20, і там іх шанавала. I верыла, што яны добрыя людзі. I бачыла шмат разоў Вальдэнсаў і слухала іх пропаведзі, і давала ім хлеб і віно, і прымала нейкага Вальдэнса ў сваім доме21.
Гальтэр Архембо бачыў ерэтыкоў шмат разоў і ў розных месцах, слухаў іх пропаведзі і часта еў з імі і часта іх шанаваў, і шмат разоў прымаў пацалунак міру ад ерэтыкоў, і прысутнічаў на двух ерэтыкалізацыях22, і прывёў Вальдэнсаў да ерэтыкоў у свой дом, каб яны правялі дыспут, і суправаджаў ерэтыкоў, і быў іх ахоўнікам, настолькі шмакроць іх шанаваў і еў з імі, і даваў ім ад сваёй маёмасці, і слухаў іх пропаведзі, што не памятае, колькі разоў, і верыў што яны добрыя людзі і што з імі выратуецца, і калі давядзецца паміраць, то хацеў бы памерці ў іх на руках. Павінен правесці 5 гадоў у Канстанцінопалі, насіць крыжы і рабіць паломніцтвы, як і іншыя, і на ўсё жыццё заставацца бедным23.
Гіём з Гадора бачыў Вальдэнсаў і слухаў іх тры дні, і еў з тымі, хто быў прыгавораны да выгнання, і верыў, што яны добрыя людзі. I бачыў ерэтыкоў і слухаў іх пропаведзі24.
... раілася з ерэтыкамі наконт хваробы сваёй дачкі, і перадала ім салёнай рыбы25.
Б. Бональд бачыў Вальдэнса Пятра з Вальса і слухаў яго пропаведзі, і паверыў тады, што чалавек не павінен клясціся, і ў сваім доме прымаў ерэтыка Тасета з Ножа і дыскутаваў з ім, і параіў яму секту Вальдэнсаў26.
Правіў абутак Вальдэнсаў27.
Пана столькі разоў прымала Вальдэнсаў, што не можа палічыць, і была гасціннай гаспадыняй для Вальдэнсаў, і дала ім незлічоную колькасць хлеба і віна, і правяла ў сваім доме дыспут паміж Вальдэнсамі і вернікамі ерэтыкоў, і шанавала Пятра з Вальса як анёла Божага28.
Петрона, жонка Раймунда Яна, прывяла Вальдэнса Пятра з Вальса ў свой дом, і прымала яго там, і давала яму есці і піць, і слухала яго там, і прымала тры тыдні
16 L'inquisition еп Quercy, 34.
17 Жан Дзювернуа лічыць, што гэта імя можа быць адсылкай да заснавальніка руху Вальдэса. L'inquisition еп Quercy, 27.
18 L'inquisition еп Quercy, 36.
19 Катарскі рытуал публічнай споведзі.
20 Маецца на ўвазе "пацалунак міру", які мог перадавацца не напрамкі, а праз пацалунак кнігі.
21 L'inquisition еп Quercy, 40.
22 Маецца на ўвазе катарскі рытуал суцяшэння.
23 L'inquisition еп Quercy, 56.
24 L'inquisition еп Quercy, 58.
25 L'inquisition еп Quercy, 58.
26 L’inquisition en Quercy, 64.
27 L’inquisition en Quercy, 66.
28 L’inquisition en Quercy, 68.
ПІ.іі ПрысуЬы, вынесеныя інквізітарам Пятром Селанам у Керсі ў 12411242 гг.
273
вальдэнку Геральду. I верыла, што тая добрая жанчына, і давала ёй са сваёй маёмасці. I бачыла ерэтыкоў, і давала ім хлеб, віно і арэхі29.
I ела хлеб, бласлаўлёны ерэтыкамі, і верыла тады, што ніхто не павінен клясціся ці забіваць30.
Бернард з Разэ сказаў, што нейкі Вальдэнс памыў яму галаву, і два разы даваў Вальдэнсам свой хлеб і прыгатаванае мяса31.
Р. з Барнака бачыў шмат разоў многіх Вальдэнсаў у розныя часы і прымаў у сваім доме месяц сваю цешчувальдэнку32.
Таксама бачыў Вальдэнсаў якія публічна прапаведавалі...33
Гіёма з ля Барты бачыла Вальдэнак, і давала ім са сваёй маёмасці, і слухала іх пропаведзі, і верыла, што яны добрыя жанчыны, і чула ад іх, што не належыць ні клясціся, ні забіваць, і верыла, што гэта добра34.
Бернарда Фабрыса зняла нейкі дом для Вальдэнсаў, і яны жылі там каля года. Таксама казала, што Вальдэнсы прыходзілі да яе дадому і наадварот, і вучылі яе, каб не клялася і не падманвала. Таксама сказала, што верыла, што яны добрыя людзі, і часта давала Вальдэнсам хлеб і віно35.
Гіём Геральд, сын Уга Геральда, сказаў што калі хварэў, меў Вальдэнскіхурачоў, і даваў ім са сваёй маёмасці, і шмат разоў бачыў Вальдэнсаў36.
С. Геральд сказаў што раіўся з некаторымі Вальдэнсамі наконт сваёй хваробы. Таксама, што запрашаў Вальдэнсаў і паколькі яны не хацелі прымаць [грошай?], то даслаў ім віна. I бачыў шматлікіх ерэтыкоў37.
П. з ля Барэйры бачыў Вальдэнсаў, і слухаў іх пропаведзі, і ўдзельнічаў у Вальдэнскай вячэры, і еў хлеб і рыбу, бласлаўлёную імі, і піў іх віно. Таксама іншы раз удзельнічаў у іх вячэры і еў як апісана вышэй, і слухаў іх пропаведзі, і даваў ім шмат міласціны, і верыў, што яны добрыя людзі, і прымаў [пацалунак] міру ад іх, і даваў ім шмат разоў паесці ў сваім доме, і начавалі яны там шмат разоў38.
П. Лан Старэйшы казаў што бачыў Вальдэнсаў і даваў ім міласціну, і жонка яго аддалася Вальдэнсам у смерці і была пахавана на іх могілках. Але яго там не было, як ён сцвярджаў. I бачыў Вальдэнсаў у іншым месцы39.
Таксама прысутнічаў пры ерэтыкалізацыі ерэтыкоў і Вальдэнсаў40.
Якаў Карбанэль сказаў, што наведваў школу Вальдэнсаў і чытаў з імі. Таксама ўдзельнічаў у дыспуце ерэтыкоў з Вальдэнсамі, і еў хлеб і рыбу, бласлаўлёную імі, і віно піў, і так было дванаццаць гадоў ці каля таго. 1 верыў што Вальдэнсы добрыя людзі, да таго часу, пакуль Царква іх не забараніла41.
29 L'inquisition еп Quercy, 68.
30 L’inquisition еп Quercy, 92.
31 L'inquisition еп Quercy, 92.
32 L'inquisition en Quercy, 98.
33 L'inquisition en Quercy, 102.
34 L'inquisition en Quercy, 106.
35 L'inquisition en Quercy, 122.
36 L'inquisition en Quercy, 124.
37 L'inquisition en Quercy, 126.
38 L'inquisition en Quercy, 128.
39 L'inquisition en Quercy, 130.
40 L'inquisition en Quercy, 130.
41 L'inquisition en Quercy, 132.
274
111. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
Б. з Каравы казаў, што падчас хваробы атрымаў ад Вальдэнсаў мазь. Таксама ўдзельнічаў у вячэры Вальдэнсаў і так, як апісана вышэй. Таксама слухаў казанне пра Пакуты [Хрыстовы] ад Вальдэнсаўу Вялікую Пятніцу. Таксама даваў міласціну Вальдэнсам. Таксама верыў, што яны добрыя людзі, і ў веры іх магчыма выратавацца42.
Гіём з Катусы сказаў, што калі яго брат і дачка былі хворыя, то ён прывёў у свой дом Вальдэнсаў, каб яны пра іх паклапаціліся. Таксама слухаўтлумачэнне Евангелля ад нейкага Вальдэнса. Таксама аднойчы Вальдэнсы прыйшлі закляпаць бочкі, і за гэта ён даў ім паесці. Таксама калінікалі хацеў даваць ім міласціну, але не захацелі ўзяць. Таксама калінікалі прымаў ад іх [пацалунак] міру і калінікалі слухаў іх казанні. Таксама верыў, што яны добрыя людзі, і тое, што яны казалі і рабілі, яму падабалася43.
Доміна з Кута бачыла, як Вальдэнсы публічна прапаведуюць, і дала і міласціну, і прыйшла ў дом, дзе яны спыніліся, і слухала іх пропаведзь, і шмат разоў прыходзіла да іх наконт аднаго хворага. Таксама двойчы ў Вялікую Пятніцу прыходзіла да Вальдэнсаў і слухала іх пропаведзь, і выспаведала аднаму Вальдэнсу свае грахі, і прыняла пакаянне ад Вальдэнсаў. Таксама верыла, што яны добрыя людзі. Таксама бачыла ерэтыкоў і ела з імі вішні, і яны казалі ёй, што яны ізноў далучаныя [да Царквы]. Таксама ў іншым месцы бачыла шмат ерэтыкоў. Таксама ела хлеб, перахрышчаны Вальдэнсамі44.
Геральда Агера дала Вальдэнсам два хлябы і грошай на віно45.
Дуранд Курта раіўся з Вальдэнсамі наконт сваёй хваробы. Таксама Вальдэнсы ўночы прыходзілі да яго дадому, і ён слухаў іх пропаведзі46.
Бернарда, жонка А. Капра, бачыла Вальдэнсаў, і вячэрала з імі ў Вялікі Чацвер ды слухала іх пропаведзі, і таксама ў Вялікую Пятніцу слухала іх пропаведзі. Таксама сказала, што Вальдэнсы клапаціліся пра яе, калі яна была хворая, і часта давала ім хлеб, віно і мяса, і верыла, што яны добрыя людзі47.
Таксама сказала, што пазвала аднаго Вальдэнса да сябе дадому і раілася з ім наконт сваёй хваробы, і даслала яму адзін збан віна. Сказала аднак, што не верыла ні Вальдэнсам, ні ерэтыкам48.
Бертранд Бадо бачыў Вальдэнсаў і слухаў пропаведзь адной Вальдэнскай жанчыны. Таксама шмат разоў слухаў пропаведзь Вальдэнсаў на плошчы ў Мантабане. Таксама калі прыйшоў да іх49, даведаўся ад іх, што яны з царквы выгнаныя. Таксама адзін Вальдэнс прыходзіў да яго дадому50.
Шмат разоў наведвала хворых Вальдэнсаў і была на Вальдэнскім пахаванні і слухала іх пропаведзі51.
42 L'inquisition еп Quercy, 134.
43 L'inquisition еп Quercy, 136.
44 L'inquisition еп Quercy, 144.
45 L'inquisition en Quercy, 160.
46 L'inquisition en Quercy, 166.
47 L'inquisition en Quercy, 182.
48 L'inquisition en Quercy, 190.
49 Няма дакладнага апісання, куды можна было прыйсці "да вальдэнсаў”. Пётр Білер мяркуе, што ў Мантабане ў вальдэнсаў быў цэлы комплекс накшталт мужчынскага і жаночага кляштараў, а таксама шпіталя (Biller, "Helping the Poor and Healing the Sick, 429).
50 L'inquisition en Quercy, 192.
51 L'inquisition en Quercy, 212.
ІП.ііі Ппытальнік Ьля ВальЬэнсаў
275
Ш.ііі Ппытальнік Ьля ВальЬэнсаў
Ананімны апытальнік для выяўлення вальдэнсаў захаваўся ў манускрыпце ўніверсітэцкай бібліятэкі ў Празе, побач з тэкстамі Давіда Аўгсбургскага, датуецца прыкладна другой паловай XIII ст.
1. Гэгпа можна запыгпацца ў ВальЬэнсаў
1 . Ці яны бедныя ліёнцы, а можа ламбардцы ці ўльтрамантаны.
2 .ЦІ Рымская Царква гэта Царква Хрыста ці блудніца.
З.Ці займае Папа пасаду Блажэннага Пятра, і ці можа ён аберагаць лепш, чым іншы чалавек.
4Калі хтонебудзь з’яўляецца добрым чалавекам, ці можа ён выратавацца, трымаючыся веры Рымскай Царквы; ці займае хтонебудзь месца Святога Пятра на зямлі, хто можа вязаць і развязваць і хто гэта; ці якінебудзь добры чалавек можа асвячаць Цела Хрыстова, не будучы пасвечаным, і іншыя царкоўныя таінствы здзяйсняць.
5 . Ці немаўляты будуць выратаваныя без хрышчэння ў Рымскай Царкве, і наконт таінстваў.
б .Ці Царква Божая сапсаваная з часоў Сільвестра, і хто аднаўляе яе.