• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    71 Dollinger, Beitrdge, 352355.
    V.iii Перапіска перавернутых вальЬэнсаў ЗігфрыЬа і Яна Лезера
    345
    Вялікага, калі Папа Сільвестр прыняў скарб, таварышы Сільвестра адмовіліся, кажучы, усё належнае маем ад Бога, каб нічога зямнога не мелі ва ўласнасці. Сільвестр жа сказаў: калі мне не падпарадкуецеся, я вас з зямлі звяду. Яны ж адказалі, радуючыся: у гэтым мы спадзяёмся на Божую ласку, бо калі звядзеш нас з зямлі за тое, што трымаемся Запаветаў Яго, то атрымаем узнагароду на нябёсах, як сказаў Хрыстос: "Вітаю вас, хто мяне пераследуе” і г.д. Хто ж не пагадзіўся з Сільвестрам, наступнай ноччу пачулі голас з неба, які казаў: сёння разлілася атрута па Царкве Божай, і бедныя, якія слухаюцца голасу Хрыста, становяцца смялейшымі, і так аказваюцца паза Сінагогай, і напаўняюцца словам Божым. I так рассеяліся па свеце, кажучы Сільвестру наступнае: мы пакідаем твае землі, бо кіруемся на нябёсы. Сільвестр жа адпусціў іх, і яны перайшлі да шляху беднасці і праз многія складаныя часы значна памножыліся. Пазней зайздрасць псеўдахрысціянаў супраць іх лютавала ажно да такой ступені, што яны амаль былі знішчаныя, як у Псалме 2:3, і хоць зайздроснікі нашы каталікі кажуць, што ганенні здзяйсняюць толькі язычнікі ці яўрэі, аднак дрэнна разумеюць Пісанне, дзе прарокаў забівалі не язычнікі, а яўрэі, і Яна [Хрысціцеля] Ірад забіў, хоць той і быў яўрэем. Таксама: Хрыстос прыйшоў сам асабіста і яго не прынялі, але перадалі яго смерці, Якуб, брат Гасподні, быў імі забіты, і многія іншыя вучні Гасподнія таксама былі забітыя сваімі, але ўсё, што было напісана, было напісана для нашага вучэння. Адсюль адкрыта заяўляем, што абраныя зведваюць пераследы не толькі ад язычнікаў ці яўрэяў, але ад усіх народаў, як язычніцкіх, так і яўрэйскіх або псеўдахрысціянскіх, паводле слова Божага: "вы будзеце зьненавіджаныя ўсімі людзьмі за імя Маё” [алюзія на Мф 24:9, у Пісанні  усімі народамі], тое, што кажа пра цэлае, нічога не выключае, такім чынам, няма сумневу, што да самага канца свету святыя будуць зведваць пераследы з боку сваіх жа, але праз іх не будуць і не могуць быць цалкам знішчаныя, паводле слоў Госпада. Аднак, як і раней, разгарэўся пераслед слугаў Хрыста, і бачачы, што цалкам іх вынішчыць не атрымаецца, як было сказана вышэй: "не пасьпееце абысьці гарадоў Ізраілевых" і г.д. (Мф 10:32)
    (Дадатак Яна Лезера ў яго лісце супраціву: Кажуць  што частка, якая сышла, і большая частка, якая, паводле іх [слоў], павінна была прызнаць Сільвестра, і частка, якая засталася на баку праўды з тым таварышам, пра якога гаворка ішла вышэй. Якімі ж былі кіраўнікі той часткі, ці як кіравалі, пра гэта нічога не кажа, аднак пераходзіць ад Канстанціна адразу да Пятра Вальдэса, паміж якімі пралягае шмат гадоў, што сам адзначае, кажучы: "Праз 800 гадоў пасля Канстанціна ўзняўся адзін чалавек" і г.д. I таксама кажа, што ніколі святло сапраўднай веры не згасала, але заўсёды былі нейкія святыя, аднак не працягвае іх да сённяшняга дня, але як бы прымае ад новага аўтара, кажучы: узняўся адзін чалавек. Але сэнс у тым, што царкоўныя пантыфікі могуць быць прасочаныя хоць узыходзячы ад апошняга да першага, хоць сыходзячы ад першага да апошняга, які ёсць зараз і які завецца ГрыгорыйХІ. I пасля спакойна кажа: "уступіўшы ў Рым, у прысутнасці ерэсіярха дыскутаваў пра веру і набожнасць”. Такім чынам праз таго, каго ён назваў ерэсіярхам, ён зрабіў выснову, што не толькі Сільвестр, але і ўсе яго наступнікі былі ерэсіярхамі, і паколькі яны ўзначальвалі ўсю Царкву то ўся Царква апаганеная. Такім чынам тое, што Царква кажа пра пакутнікаў, пра споведзі, пра нявінніц, пра ўсё, што было пасля Сільвестра, з’яўляецца падманам).
    Пётр з Вале (de Walle) і яго таварыш Ян Діёнец у названым горадзе Діёне, якога нашы зайздроснікі лжыва называюць прыдуркаватым, які быў паза
    346
    V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
    сінагогай, паколькі казаў, што як вада цячэ і абвадняе паступова пшаніцу, так і Святы Дух быў не пачаткам, а аднаўленнем нашага парадку, хоць ён і быў судзімы людзьмі паза сінагогай, але не судом Гасподнім. I такім чынам, як вы чулі, яны былі названыя Вальдэнсамі і пасля Беднымі Ліёнцамі ад горада Діёна, у якім у тыя часы шмат людзей было перавернута. Усё, што сказана, прачытана ці пачута  павінна быць спасцігнута праз ідэю шляху беднасці, якога трымаюцца святыя людзі. Праз кароткі час ён атрымаў тыя самыя словы з Евангелля: "калі хочаш дасканалым быць” і г.д. (Мф 19:21), як леў прачынаецца ад сну, Пётр працу завяршае. Тады, калі ён прыйшоў у курыю, вы яго з зайздрасці асудзілі; але ён сам, як вам вядома, натхніў многіх людзей, з ім звязаных, сваім прыкладам, каб прынялі дасканалую дарогу, памятаючы словы Гасподнія. Калі ж яны з пыхі сваёй, так робячы, зазналіся, робячы гэта легкадумна, то гэтым грашылі адпаведна таму, як было сказана Апосталам і Аўгусцінам: "бойцеся граху судзіць таямніцы чужога сэрца” і г.д.721 калі б гэта справа была не ад Бога, то яна б ужо даўно ад зла распалася, як можна прачытаць у Дзеях5:38. I калі кажуць, што вера Магамета дагэтуль не растварылася, і што яна не ад Бога, а ад чалавека, то трэба сказаць, што гэта не ідзе ад цвёрдасці іх веры, але толькі ад Гасподняга дапушчэння, які аддаў іх падманным сэнсам і іх практыкаванню, як было сказана апосталам: "Бо мусіць быць і разнадум’е" (1 Кар 11:19), гэта значыць, для практыкавання іх мудрасці, як сказаў Аўгусцін. Згодна з запаветам Гасподнім гэтага трымаліся як сам Пётр, так і ўсе вернікі: "Уцякайце з асяродзьдзя Вавілона” (Іер 51:6). Кожны ратуе душу сваю. I сказаў Хрыстос: "на шлях язычнікаў не хадзеце і ў горад Самаранскі ня ўваходзьце" (Мф 10:5); і Апостал: ''Таму я кажу і заклінаю Госпадам, каб вы болей не рабілі, як робяць астатнія народы ў марноце розуму свайго" (Эф 4:17), і Апакаліпсіс "выйдзі ад яе, народзе Мой" (Апак 18:4). Яны пярэчылі гэтаму моцна, бо чыталі ў кнізе выбраных, дзе сказана: як мы чулі, летапісец у гэтым відавочна сумняваўся. Ён гэтага не зрабіў не таму, што сумняваўся, ці так гэта, бо не сумняваўся, што гэта так, а каб пазбегнуць памылкі ў расповедзе. Прычын жа дзве, па якіх мы не можам так цвёрда адказаць ці даказаць так, як гэта можа быць прачытана і даказана па іншых хроніках, па якіх мы можам такім жа чынам адмовіць, калі б хацелі адрачыся яго ж веры, бо і яе няма ў каноне Святога Пісання. Першая прычына ў адсутнасці сведкаў, бо няма сёння тых, хто сам чуў ці бачыў Цара Цароў, бо прайшло ад таго шмат часу. Але галоўная і асноўная прычына ў бясконцых пераследах, якія мы пераносім, зза якіх вялікая колькасць кніг прапала, зза чаго мы ледзь змаглі захаваць святую старонку, адкуль можам паўтарыць Псалом 47:9 ''Як мы чулі, так і ўбачылі”; і Псалом 43:2 "Божа, мы чулі на вушы свае”; і 1 Кар 11:23 "Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў”. I хоць існаванне названага Пятра Вальдэнса (Waldensis) не было прызнанае, мы лічым, што ён быў пасвечаным прэсвітарам свяшчэннага ордэна разам са сваім паплечнікам ці сабратам Янам з таго ж ордэна, і пасля ён быў дабразычліва пацверджаны тым самым Кардыналам, пра якога вы чулі, і мы не падвяргаем сумневу вялікую і незлічоную колькасць святароў, якія абралі такое жыццё і веру, на якіх браты маглі не ўскласці рукі. Аднак і зараз ёсць у памяці некаторых з тых, хто быў сярод нас, імёны братоў Яна з Бургундыі і двух братоўмінарытаў, якія пакінулі
    72 ІДытата са зборніка "Кніга Выслоўяў" Праспера Аквітанскага, якая ўключае 392 максімы супраць Св. Аўгусціна. Тут прыведзена частка 21й цытаты.
    V.iii Псрапіска перавернцтых вальЬэнсаў ЗігфрыЬа і Яна Лезера
    347
    свае ордэны і абралі гэтую набожную веру. I той самы біскуп Лестард, які з той прычыны, што нам спрыяў, быў выкліканы ў курыю і адтуль пасля не вярнуўся, і іншы святар, які быў узведзены на вогнішча з рукамі, прывязанымі да шыі, і спалены. Усе, хто ў памяці некаторых усё яшчэ існуе сярод нас, ад чаго павінны спыніцца іх пярэчанні нашай уладзе. Ведаем, што будзем прынятыя Госпадам і нашымі пробашчамі, і можам такім чынам сказаць разам з апосталам: ''Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе" і г.д. (Рым 14:14). Адкуль вынікае, што калі не вераць, што пасвечаныя, то не пасвечаныя. I не прымаючы  самі іншым даць не могуць, што нам несправядліва прыпісваюць. Акрамя таго, павінны быць уважліва спасцігнутыя словы, сказаныя да яўрэяў (Яўр 5:5) "так і Хрыстос ня Сам Сабе прысвоіў славу быць першасьвятаром” і г.д. Ці паколькі не хочуць, ці не могуць выказаць меркаванне наконт гэтых слоў, але і, як падаецца, нічога добрага на гэты конт не думаюць. Мы ж цвёрда верым, што ніхто не можа прыпісаць сабе гонар, як і Хрыстос не ўслаўляў сам сябе праз свае цуды і свае цноты, як гэта робіць Пантыфік і г.д. Нічога не вартае і іх пярэчанне гэтаму, паколькі тады трэба адмовіцца і ад права караля Осіі праводзіць імшы і г.д. He можа быць аўтарытэтам прыведзенае ў Іллі, але карысна для нашай пабудовы, бо кіраваў праз страх народа свайго ў таямніцы, хоць і ў Ізраілі. Але паколькі наконт выкарыстання ключоў паводле выказванняў Настаўніка ... аддзяліць звязванне і развязванне, і нарэшце звязваць ці развязваць. Кожны раз, калі несправядліва звязваюць ці развязваюць, сваёй улады сябе пазбаўляюць, робяць сябе вартымі пазбаўлення. Адкуль  як Бог сказаў Пятру: табе даю ключы і г.д., я кажу, што гэта месца можа быць кімсьці дрэнна зразумета, калі робяць выснову пра пыху фарысеяў, каб асудзіць нявінных, калі перад Богам патрабуецца не меркаванне святароў, а жыццё ў цэлым. У кнізе Лявіт загадана паказваць пракажоных святарам, бо яны не робяць пракажоных або чыстых, але раздзяляюць тых, хто чысты або нячысты, і тут таксама так. Таму належыць адкрыта паказваць, што Бог не прыслухоўваецца да суда Царквы, якая зза заняпаду і няведання судзіць па мірскіх справах, а Бог жа заўсёды судзіць паводле ісціны. Бо святары ставілі імя Божае над чынамі Ізраілевымі, але ён бласлаўляў іх. Ад таго ж, што яны дадалі, мы паміраем, як непазбежна памірае член, аддзелены ад цела. Бо калі, такім чынам, мы з’яўляемся гэтымі членамі, як сказаў Апостал: 'Альбо ня ведаеце, што той, хто паруецца з распусьніцаю, робіцца адным целам зь ёю" (1 Кар 6:16), такім чынам, мы зусім не хочам стаць часткай цела распусніцы.