• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    2 "На схіле жыцця" і "раней” могуць таксама быць перакладзеныя як "вечарам” і "раніцай”. Невядома, ідзе гаворка пра час чалавечага жыцця ці частку дня. Аналагічная сітуацыя з "раніцай"у наступным сказе.
    3 Алюзія на Сатану з Апакаліпсісу 20, 13.
    VII.і Лнтыерэтьічньі працэс у СвіЬніцы 1315 г.
    367
    "Я і жонка мая спакойна былі ў гэтым ордэне, працавалі ў святочныя дні, адзначалі дні нашых апосталаў і да сваіх святых звярталіся і іх імёны асвячалі. Пасля пераезду было 4галоўныя ва ўсёй секце сярод нас. Але дзе яны  я не ведаю. У вашы шлюбы ніякім чынам не ўступаюць. Таксама кажуць, што яны з роду Ізраільскага4.1 пасля хрышчэння дзяцей наноў абмываюць".
    Таксама казаў: "Ёсць іншыя людзі, горшыя за нас, якія мяса не ядуць, за што мы іх пераследуем". Яўрэям так не мае ахвоты шкодзіць, як і хрысціянам.
    У гэтым усім выспаведалася і яго жонка.
    Гэта прызнанні, зробленыя ў прысутнасці Уладара біскупа Цівалі Паўла:
    Жонка Генрыка, схопленая за ерась, сказала, што была ў нейкай каморы з зернем і там практыкавала найгоршае і пакланялася Люцыферу. Таксама сказала, што была ў секце 16 гадоў. Таксама сказала, што спавядалася міранам. Таксама сказала, што яе дачка была ў секце год. Таксама прачытала нейкую малітву са Старога Запавету.
    Таксама жонка Гертліна з Грэцы (Greci) выспаведалася ва ўсіх гэтых жа памылках. У дадатак дадала, што злучалася з сынам сястры, сынам брата і хросным бацькам.
    Уладар Зіффрыд з Герлахшайма, варты даверу рыцар, сказаў, што той казаў у прысутнасці многіх: "Жонка Гертліна мне прызналася публічна, што ўступала ў сувязь з сынам свайго брата і з мужам сваёй сястры; што гэта пачуўшы, у твар ёй плюнуў. Таксама я чуў, што сярод схопленых ерэтыкоў адна ўстала, падбадзёрваючы астатніх і кажучы: «Найдаражэйшыя сыны, будзьце цвёрдымі, і калі мы будзем аддадзеныя агню, прызывайце такім чынам святых вуснамі, а не сэрцам, і бога вашага, які закаваны ў вогненныя ланцугі, у сэрцы вашым цвёрда трымайцеся!»".
    Уладар Кіліян з Хугвіча, варты даверу і слаўны рыцар, казаў: "Уладару біскупе, я чуў ад Сіботана, цяпер спаленага, якога заўсёды лічыў вартым чалавекам, такія ерасі, што было варта яго спаліць 20 гадоў назад!"
    Гэта прызнанні, зробленыя ў прысутнасці Уладара плябана горада Яна:
    Удава таго з Пятровічаў прызналася, што сама заўсёды пазбягала казаць словы клятвы. Таксама, што мела спаведнікаўміран, як і іншыя, якія верылі, што маюць больш улады, чым каталіцкія святары. Таксама, што гэтых спаведнікаў збірала ў сябе дома, і прымала, і ежай іх забяспечвала, і давала ім [тое, што патрабавалася ў якасці] пакаяння ці пакуты.
    Ткачка Чусха (Czuscha) прызналася, што была ў секце, пазбягала клятваў і спавядвалася названым настаўнікамміранам, якія вучылі, што мы не маем улады вязаць і развязваць, але яны маюць. Таксама казала, як і раней, што прапаведуюць так прасцякам, і спачатку "лёгкім” рэчам, згодным з [каталіцкай] верай, і нарэшце простым, і пакідалі проста, і нарэшце казалі: "Мы збіраем нашых чыстых на сход!" Калі ж новенькія прасцякі становяцца больш зацятымі, такім яны прадаведуюць больш глыбока. Таксама верыла супраць нашай веры. Таксама прызналася, што
    1 Падобныя ідэі можна сустрэць і ў інквізіцыйных пратаколах з Крэмса (Аўстрыя): "Нашых святароў называюць рымлянамі (Romaniolos), а сваіх жа  ізраэлітамі (Israelitiocos)" (Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315,” 171 н. 160).
    368
    VII. Польшча
    названыя дактары даручылі ім, каб не ўступалі ў шлюб з чужынцамі, пад чужынцамі маючы на ўвазе хрысціянаў.
    Гэтыя прызнанні былі зробленыя ў прысутнасці брата Конрада, Вроцлаўскага захавальніка, і брата Гунтара, чытача ў Свідніцы, Яна гандляра і іншых, вартых даверу:
    Уладарка Соф’я, удава Германа са Шчэціна, перавернутая ў веру пасля спалення сваіх мужа і бацькі Сіботана прызнала ў прысутнасці пазначаных раней, што спаведнікі прыходзілі не радзей за два разы на год; што былі міранамі, якім усе з секты спадведваліся ў адным з іх дамоў. "3 якіх два былі ў мінулы Вялікі Пост у доме майго бацькі Сіботана, якім я спавядалася з 12і гадоў, не радзей за два разы на год, і таксама іншыя; і больш чым за ўсе астатнія грахі каралі нас [пастом] на хлебе і вадзе, калі мы казалі клятвы. Таксама спаведнікі навучалі нас верыць у Люцыфера” і г.д.
    Выкладзена секта і допыт ерэтыкоў5.
    VII.і.с Нпытальнік
    Выданне гэтага апытальніка і гіпотэза аб яго прыналежнасці да Свідніцкага працэсу належаць Магдалене Агурэк. На мой погляд, наяўныя пратаколы допытаў не дазваляюць цалкам пагадзіцца з гэтым меркаваннем, бо ў іх адсутнічаюць адказы на большую колькасць пытанняў.
    Перад апытаннем якоганебудзь ерэтыка спачатку трэба даць яму паклясціся, што без аніякага падману, няпраўды ці падвойных сэнсаў а каб было зразумела тым, хто пытаецца і слухае, адкажа на пытанні. Пасля прынясення прысягі, калі [ерэтык] з’яўляецца пісьменным, трэба запытаць яго пра сімвал веры Анастазія, [неразборліва] наколькі выратавальным з'яўляецца кожны радок або артыкул. Далей, будзе ён пісьменным, ці непісьменным, павінен быць апытаны паводле наступных артыкулаў, але толькі пры ўмове, [неразборліва] калі клятва была надалей выдаленая.
    "Ці верыш у Бога Усемагутнага, Айца, і Сына, і Святога Духа, і так у Тройцы ў адзінага Бога, што ён адзін быў творцам неба і зямлі, цялеснага і духоўнага, рэчаў бачных і нябачных, і ўсіх стварэнняў?
    Ці верыш, што людскія душы не з’яўляюцца дэманамі ці злымі духамі, якія з нябёсаў зрынуліся?
    Ці верыш, што Сатана і ўсе дэманы былі Усемагутным Богам справядліва асуджаныя на пекла і што ніхто з іх [неразборліва] не будзе памілаваны ні да Суда, ні пасля?
    Ці верыш, што Усемагутны Бог, якому мы, хрысціяне, пакланяемся, варта і справядліва валадарыць на нябёсах, бо ніхто з дэманаў ці нейкіх іх людзей, хто не пакаецца ў тых грахах, якія мы, каталікі, называем смяротнымі, не ўзыйдзе на нябёсы, а нізрынецца і будзе заўсёды бясконца пакутваць у пекле?
    Ці верыш, што душа таго, каго Хрыстос выратаваў, з пекла скіравалася на нябёсы, і што душы апосталаў, пакутнікаў, спаведнікаў, абраных нявінніц будуць з
    5 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 163176.
    VII.і Пнтыерэтычны працэс у СвіЬніцы 1315 г.
    369
    Хрыстом валадарыць на нябёсах да дня Суда, і з Хрыстом прыйдуць у дзень Суда забраць целы свае і будуць адгэтуль бясконца з Хрыстом на нябёсах валадарыць?
    Ці верыш, што тыя, хто зза любові да Хрыста ўсё зямное пакінулі, жывых і мёртвых будуць судзіць на Судзе?
    Ці верыш, што святыя за нас, жывых, і за ўсіх [неразборліва] у чыстцы могуць заступіцца?
    Ці верыш, што малітвы, імшы і іншыя добрыя справы, а менавіта вігіліі, пасты, якія мы робім для памерлых вернікаў, ім карысныя?
    Ці верыш ты, што душы, якія не маюць смяротных грахоў, але праходзяць праз агонь чыстца зза прабачальных грахоў і праз гэта будуць ачышчаныя, і ўзнясуцца на неба?
    Ці верыш, што найсвяцейшая Дзева Марыя ніколі не сыходзіла для пакарання ў пекла ці да месца ачышчэння, але і не толькі сама, але таксама і шматлікія святыя ў гэтым артыкуле, адразу пасля смерці ўзнясліся на неба?
    Ці верыш, што мёртвыя перасяляюцца [неразборліва] добрыя да жыцця вечнага, благія да агню вечнага?
    Ці верыш, што Закон Майсею быў дадзены Богам, а не Д’яблам?
    Ці верыш, што Стары Запавет быў замешчаны Новым, але кожны з іх быў добрым у свой час?
    Ці верыш, што хрышчэнне сапраўдных хрысціянскіх дзяцей адбываецца ў вадзе з прамаўленнем належных слоў, а не якімнебудзь іншым чынам, як быццам бы змененым да лепшага, і што цалкам і дасканала магчыма пахрысціць дзяцей у канкрэтным узросце, і што ў гэтай веры [неразборліва] у царкве?
    Ці верыш, што праз пакаянне адпускаюцца грахі?
    Ці верыш, што тыя, хто не хоча ўстрымлівацца, без граху могуць ужываць мяса?
    Ці верыш, што смяротны грэх святара можа сапсаваць якоенебудзь таінства, якое ім здзяйсняецца?
    Ці верыш, што кожная няпраўда не з’яўляецца смяротнай, і што клятва трыма сабакамі [неразборліва] не грэх?
    Ці верыш, што свецкія суддзі не грашаць, калі справядліва асуджаюць свецкіх на смерць?
    Ці верыш, што ўсе людзі павінныя працаваць, нават тыя, якія працуюць рукамі?
    Ці верыш, што ніякі чалавек не здолее выратавацца сам, без міласцівай дапамогі Бога?
    Ці верыш, што пасля Суднага Дня не будзе больш суцяшэння для асуджаных?
    Ці верыш, што чалавек, якія валодае маёмасцю, можа выратавацца?
    Ці верыш, што духоўнае багацце карыснае для вечнай узнагароды: удзел у штодзённых імшах і святочных імшах і складанне на іх ахвяраванняў?
    Ці верыш, што пасты, паломніцтвы да святых месцаў, вігіліі і старанныя малітвы, пастаянныя споведзі маюць вялікую карысць для адпушчэння грахоў і для ўзнагароды вечным жыццём?
    Ці верыш, што ёсць ачышчальнае [неразборліва] пакаранне?
    Ці верыш, што Бог наш Ісус Хрыстос  адзінанароджаны Сын Божы, адзінаісны, роўны, сувечны Бацьку, які сапраўды атрымаў плоць і ўчалавечыўся з дапамогай Духа Святога праз Марыю, усё яшчэ беззаганную да родаў, падчас родаў і пасля родаў, і Ісус быў адначасова сапраўдным чалавекам і адзіным Сынам Божым, Богам і чалавекам, ахрышчаным Янам, якога Д'ябал спакушаў, Понцій Пілат укрыжаваў,
    370
    VII. Польшча
    які спусціўся, мёртвы і пахаваны, за палоннымі душамі ў падземную геенну і выратаваў і на трэці дзень уваскрос з мёртвых, як Бог і чалавек вучням сваім з'явіўся і пасля 40 дзён на вачах у апосталаў узнёсся на неба, і так самі апосталы прапаведавалі каталіцкую веру па ўсім свеце і даказвалі яе абгрунтаваннямі, уладай і належнымі знакамі?
    Тую ж каталіцкую веру, якую яны так прапаведуюць, як і Святы Пётр спачатку ў Антыёхіі і затым у Рыме прапаведаваў і зацвярджаў, і яго спадкаемцыапосталы і да сёння [гэтай веры] трымаюцца і спавядаюць, так і ты сам прызнаеш і цвёрда трымаешся і ніколі ад яе не адрачэшся?
    Ці верыш, што ўсе Папы, спадкаемцы Святога Пятра, маюць такую ж уладу вязаць і развязваць, як меў Святы Пётр?"
    Пасля таго няхай дасць другую клятву, што хоча падпарадкоўвацца Папу і ім прызначаным прэталам. Трэцюю клятву няхай дасць пра тое, што ніколі не будзе мець свядома блізкіх адносінаў з тымі, хто верыць у іншае, ні [неразборліва] малітваў ці салодкіх слоў іх, і што не праміне іх указаць і абвінаваціць, калі б пра іх не даведаўся і не выкрыў, і па імені назаве, і ніколі не будзе слухаць іх пропаведзей ні таемна, ні адкрыта.