• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    26 Ткач або гандляр.
    27 Ерэтыкі, якія раскаяліся ў ерасі і вярнуліся ў лона Рымскай царквы, насілі на вопратцы нашыты крыж, які павінен быў паказваць іх ранейшыя злачынствы.
    3X0
    VII. Польшча
    брат, цяпер ты пасвечаны ў нашу веру найвялікшых апосталаў. Між тым, ён вяртаецца праз шэсць, восем ці дзевяць гадоў, каб слухаць споведзі, ідучы ад зямлі да зямлі, аднак час ад часу ў выпадку неадкладнай неабходнасці слухае споведзі сваіх настаўнікаў. Таксама ёсць звычай амаль кожны год на невялікіх сваіх сходах змяняць людзей у іх кірунках [вандровак], каб не былі яны пазнаныя хрысціянамі, і ніхто не застаецца на пасадзе настаўніка ў адным месцы або на некалькіх месцах на адным кірунку на тэрмін большы, чым адзін ці два гады.
    Таксама ёсць некаторыя артыкулы веры Вальдэнсаў, якія супярэчаць каталіцызму, і першае  гэта што выслухоўваць споведзі не трэба ні ў царкве, ні пасвечаным [у сан]. Прапаведуюць яны ў месцах таемных і прыватных. Таксама яны адмаўляюць чысцец, кажучы, што пасля смерці ёсць дзве дарогі для любога чалавека, што катэгарычна кожны альбо ўздымаецца на неба, альбо спускаецца ў пекла. Таксама [адмаўляюць] звон, вігіліі, імшы, міласціну і любыя іншыя царкоўныя дзеянні на карысць памерлых28.
    Vll.v.b Доўгі спіс перавернугпых ВальЬэнсаў
    Гэта былі настаўнікі ерэтыкоўВальдэнсаў і некаторыя іх вучні, якія цяпер дзякуючы Божай ласцы і міласці звярнуліся да каталіцкай веры. Першы Ян з Вены, таксама Клаўс з Брандэнбурга, таксама Фрыдрых з Хардэка, таксама Генрых з Энгельштата, які быў катаваны. Таксама Пётр з Сяміграддзя ў Венгрыі. Гэта тыя, хто пасля перавароту сталі каталіцкімі святарамі. Адзін з каторых разам з іншым прэсвітарам, а таксама перавернутым вучоным, і іншыя два, імя аднаго Ульрык Паўр [Paur], а другога Конрад Вайтаў (Waythoff), гэтыя пяцёра былі забітыя за тое, што ад секты адвярнуліся. Таксама Якуб, які паходзіць з Буды ў Венгрыі. Таксама Мікалай з Верны, які раней быў кравец; таксама Конрад з Эрфурта, які раней быў шавец; гэта пасля свайго навяртання вярнуўся ў Эрфурт і ў прысутнасці ерэтыкоў са сваёй секты абвясціў свае памылкі, прапаведуючы ім сапраўдную веру Хрыстову, але ніхто не захацеў звярнуцца (у каталіцкую веру], акрамя яго сястры, якая была сястрой Мацвея, капелюшовага майстра з Вітэнбергу, аднак пасля, у Годзе Гасподнім 1391, доктарам Марцінам з Амберга [Марцінам Пражскім] і цэлесцінцам братам Пятром, усе ў Эрфурце былі перакананыя, перавернутыя і пазначаныя крыжамі2’. Таксама Ганс са Штырыі, сын ткача; ён таксама, як і вышэйназваны Конрад аб’явіў і авбесціў свае памылкі перад прысутнымі ў Эрфурце. Таксама Фрыц са Штайра, які раней займаўся з воўнай. Таксама Герман Штраўс, які быў сынам капелюшовага майстра. Таксама Ганс з Энса, які быў кавалём. Таксама Мікалай з Плаўэна, які быў чорнарабочым. Таксама Ганс Зімлер са Штырыі, які быў сынам нейкага селяніна. Таксама Ганс з Майнца на Рэйне, які быў краўцом, а зрабіўся манахам. Таксама Клаўс з Плаўэна, які быў вучоным, сынам апрацоўшчыка ільну, ён памёр два гады таму ў доме Маргарыты з Вітэнберга, дзе, будучы ерэтыком, наведваў школу. Вось 20 перавернутых, з якіх адны настаўнікі, а іншыя вучні, якія былі ў секце, а зараз усе звярнуліся30.
    28 Dollinger, Beitrdge, 367369.
    29 Маюцца на ўвазе прыгавораныя да нашэння нашытых на адзенні крыжоў.
    30 Dollinger, Beitrdge, 330331.
    VII.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PR0C6SSUS PETRI)	3X1
    VII.v.c Маніфест супраць ВальЬэнсаў
    Гэта  памылкі ерэтыкоў з секты Вальдэнсаў, якая існуе больш чым сто пяцьдзесят гадоў на землях Яго Светласці Уладара Герцага Аўстрыі, а зараз ёсць год Божы 1395, месяц верасень. Упарта пачала з неўтаймаванасцю полымя і жахам забойства не столькі таемна распаўсюджвацца, колькі нікчэмна і неразважліва ўсеабдымна панаваць пасля пакутлівай смерці найсвятлейшага прынца і Уладара Альберта і будучага, на жаль, пахавання наймілейшага Герцага Альберта31. I ёсць вялікая небяспека, што секта гэта надта будзе пашырана на шматлікіх каталікоў абодвух палоў, якія будуць спакушаны адпасці ад каталіцкай веры і смяротна заражаныя ерэтычнай атрутаю, калі не стане ў іх на шляху хрысціянскае войска.
    I	. Вышэйназваныя ерэтыкі Вальдэнсы маюць сваіх спавядальнікаў, а менавіта духоўна чыстых міран  ерэсіярхаў.
    2	.Таксама вераць, што права прапаведаваць ідзе толькі ад Бога, а не ад Уладара Папы ці якоганебудзь каталіцкага біскупа.
    З	.Таксама вераць, што яны  вікарыі апосталаў Хрыста і іх легітымныя спадчыннікі.
    4Таксама асуджаюць Рымскую Царкву за тое, што яна ў часы Папы Сільвестра прыняла, мае і імкнецца прыдбаць маёмасць.
    5	.Таксама вераць, што іх ерэсіярхі могуць вызваляць ад грахоў лепш, чым царкоўныя святары, нягледзячы на тое, што яны  прэсвітары, пасвечаныя Апостальскім Уладаром, ці на тое, што яны біскупам каталіцкім пасланыя.
    б	.Таксама, калі якімнебудзь прэсвітарам у царкве будуць выспаведаныя, Цела Хрыстова ад яго прымуць, у секце сваёй гэтага ніякім чынам не пакажуць.
    7	. Таксама з найвялікшай увагай слухаюць пропаведзі ерэсіярхаў, і вераць ім больш, чым царкоўным прапаведнікам, хоць тыя прапаведуюць таемна і ноччу, а гэтыя  адкрыта.
    8	.Таксама вераць, што Найсвяцейшая Дзева і іншыя святыя ў айчыне [нябеснай] настолькі напоўнены радасцю, што нічога не могуць задумаць пра нас.
    9Таксама вераць, што Найсвяцейшая Дзева і іншыя святыя ў айчыне [нябеснай] нічым не могуць нам дапамагчы.
    10	. Таксама кажуць і вераць, што мы не павінны клікаць іх [Дзеву і святых].
    11	. Таксама кажуць і вераць, што мы не павінны ўсхваляць іх [Дзеву і святых].
    ,2	. Таксама кажуць і вераць, што мы не павінны прыслужваць ім [Дзеве і святым].
    13	. Таксама кажуць і вераць, што яны не могуць маліцца за нас, і, паколькі гэта нескладана, посцяцца ў вігіліі Найсвяцейшай Дзевы і іншых святых, святы адзначаюць, але ўсё гэта робяць для выгляду, не ўспрымаючы ўсур'ёз, бо толькі Богу, а не святым, узносяць гонар і славу, і таксама не вераць у святую камунію.
    <4	 Таксама ўсе ерэсіярхі і якіянебудзь вернікі не вераць, што канфірмацыя гэта таінства, а ўжываюць толькі ўскладанне рук.
    15	. Таксама вераць, што пасля жыцця ёсць толькі дзве дарогі, і ніякага чыстца.
    16	. Таксама кажуць і вераць, што царкоўныя вігіліі, імшы, малітвы і любое іншае царкоўнае заступніцтва, што робіцца для памерлых, не можа служыць ім апо
    31 АльбрэхтІП (13491395).
    3X2
    VII. Польшча
    рай, і, паколькі гэта нескладана, на імшах па памерлых ахвяруюць, хоць толькі ўсё робяць для выгляду, ці толькі дзеля хвалы Бога, а не для выратавання душы.
    17	. Таксама пахаванняў царкоўных не здзяйсняюць, але кажуць і вераць, што можна і трэба хаваць дзе заўгодна.
    18	. Таксама не вераць, што могілкі больш святыя, чым іншае месца, ці чым плошча пад сцяной, ці чым якаянебудзь зямля.
    19	 Таксама не вераць, што асвечаная царква больш святая, чым якінебудзь іншы звычайны дом.
    2О	.Таксама не вераць, што асвечаны алтар больш святы, чым якаянебудзь куча камянёў.
    21	. Таксама асуджаюць і абвяргаюць царкоўныя спевы.
    22	.Таксама асуджаюць і абвяргаюць ігру на аргане.
    23	.Таксама кажуць і вераць, што кананічныя гадзіны не ў Божую хвалу.
    24Таксама кажуць, што ніякіх малітваў не патрэбна, акрамя "Ойча наш", і з гэтай прычыны ерэсіярхі ніколі не дадаюць "Вітай, Марыя".
    25	. Таксама асуджаюць і абвяргаюць пакланенне іконам.
    26	.Таксама асуджаюць і абвяргаюць прыкладанне да мошчаў.
    27	. Таксама асуджаюць і абвяргаюць індульгенцыі царкоўных прэлатаў.
    28	.Таксама асуджаюць і абвяргаюць паломніцтвы да святых месцаў.
    29Таксама асуджаюць і абвяргаюць свае адлучэнні.
    ЗО.Таксама кажуць і вераць, што Найсвяцейшы Айцец і Гаспадар наш Уладар Папа, у любы час,  галава і прычына ўсіх ерэтыкоў.
    St Таксама кажуць і вераць, што мы, усе каталікі  гэта ерэтыкі.
    32	.Таксама асуджаюць і абвяргаюць царкоўнае адзенне і ўборы.
    ЗЗ	.Таксама асуджаюць і абвяргаюць любыя папскія рэгаліі.
    34Таксама кажуць і вераць, што можна маліцца аднолькава як у царкве, так і ў стайні або пуні, і ў царкве не лепш, чым дзенебудзь.
    35.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць нядзельныя працэсіі.
    36.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць працэсіі цягам трох дзён перад Узнясеннем Хрыстовым.
    37.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць працэсіі ў дні Цела Хрыстова.
    38.	Таксама асуджаюць упрыгожанні кветкамі, зелянінай, тканінамі і свяцільнікамі, якія робяць верныя Хрысту падчас працэсій у славу Божую.
    39Таксама кажуць, што [аддаваць] пяршыны  гэта пыха і ганарлівасць.
    4О.	Таксама кажуць, што пасціцца чатыры разы  гэта не боскае, а чалавечае ўстанаўленне.
    4t	Таксама не вераць, што дрэва святога крыжа свяцейшае за любое іншае дрэва.
    42.	Тое самае адчуваюць да замацаванага пакланення цярноваму вянку з галавы Уладара нашага Ісуса Хрыста.
    43.	Тое самае адчуваюць да жалезных цвікоў, якімі працялі найсвяцейшыя рукі і ногі Ісуса Хрыста.
    44Тое самае адчуваюць да той дзіды, якой працялі найкаштоўнейшы бок Хрыста.
    45.	Тое самае адчуваюць да таго бізуна, якім лупцавалі Ісуса Хрыста,
    46.	да слупа, да якога ён быў прывязаны,
    47.	да падвышэння, на якое ўзышоў,
    48.	да пурпуровай тунікі,
    VII.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PROCESSUS PETRI)
    383
    49да розгаў,
    50.	да белага адзення,
    51.	да пахавання ўкрыжаванага Госпада.
    52.	Тое самае адчуваюць да святой зямлі Іерусаліма, Віфлеема, Назарэі і іншых святых месцаў
    55.	і да ланцугоў апосталаў і да ўсіх іншых знакаў страсцей святых пакутнікаў.
    54Таксама асвячэнне і пасвячэнне акалітаў, субдыяканаў, дыяканаў, прэсвітараў, біскупаў асуджаюць і абвяргаюць.
    55.	Таксама не вераць, што хрысцільная вада больш святая за якую іншую, і таму любая падыходзіць для хрышчэння.
    56.	Тое самае адчуваюць да апырсквання вадой,
    57.	да бласлаўлення солі,
    58.	пальмаў
    59	попелу і свечак,
    60.	да звону званоў
    61.	да юбілейнага года
    62.	і да бласлаўлення ежы.
    65.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць усіх святых манахаў і манахіняў не важна, рэгулярных ці абсервантаў.
    64Таксама асуджаюць і абвяргаюць кафедральныя цэрквы і калегіі.
    65.	Таксама кажуць і вераць, што Апостальскі Прастол не мае большага аўтарытэту, чым просты святар.
    66.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць усё прывілеяванае навучанне.
    67.	Таксама асуджаюць і абвяргаюць усе клятвы, як і наколькі б праўдзіва і абдумана яны не былі дадзеныя.