Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
68. Таксама асуджаюць і абвяргаюць імператараў каралёў і прынцаў маркізаў ландграфаў герцагаў баронаў суддзяў юрыстаў прысяжных і прыставаў за любое забойства, наколькі б абдумана і справядліва яно не было зроблена.
69. Таксама асуджаюць і абвяргаюць Апостальскі Прастол за тое, што ён пасылае воінаў супраць сарацынаў і дае крыж або пропаведзь супраць якіхнебудзь язычнікаў.
70. Таксама асуджаюць і абвяргаюць тыя вартыя ўхвалення звычкі, калі верныя Хрысту лупцуюць сябе па прыкладзе апосталаў.
71. Таксама асуджаюць і абвяргаюць клерыкальную танзуру святароў як свецкую, так і манаскую.
72. Таксама асуджаюць і абвяргаюць усе словы і выразы святых дактароў Аўгусціна, Іераніма, Грыгорыя і Амвросія і ўсіх іншых, за выключэннем толькі таго, калі штонебудзь гучыць для ўмацавання іх секты такія, як [пра] празмерна дарагія будынкі, упрыгожаныя сцены, занадта пышныя пахаванні і ім падобнае.
75. Таксама асуджаюць і абвяргаюць імператарскія законы і царкоўныя каноны.
74 Таксама ўрачыстае асвячэнне храмаў і алтароў асуджаюць і абвяргаюць.
75. Таксама асуджаюць і абвяргаюць экзарцызм і іншыя малітвы, якія кажуць святары пры хрышчэнні дзяцей.
76. Таксама асуджаюць і абвяргаюць тыя справы міласэрнасці, якія святары і прэсвітары робяць, заклінаючы дэманаў каб прымусіць іх выйсці з апанаванага чалавека.
384
VII. Польшча
77. Таксама кажуць і вераць, што ніякі чалавек пасля смерці Ісуса Хрыста не можа спыніць дэманаў.
78. Таксама не вераць, што споведзі, якія верныя Ісусу прамаўляюць перад святаром, апора і рухаючая сіла.
79 Таксама кажуць і вераць, што ўсе словы святой імшы залішнія, і нішто для правядзення імшы не важнае, за выключэннем толькі слоў асвячэння і "Ойча наш".
80. Таксама кажуць і вераць, што святары, якія правяць імшу, грашаць столькі разоў, колькі кажуць і ўпамінаюць імёны святых.
81. Тое самае кажуць і адчуваюць, калі прэсвітар або іншыя верныя Хрысту кажуць і чытаюць або пышна здзяйсняюць літаніі.
82. Таксама вераць, што бласлаўленне агню ў Велікодную вігілію нядзейснае і пустое.
85. Таксама не вераць, што тканіна і плашчаніца, у якія было загорнута цела і галава мёртвага Хрыста, маюць духоўную каштоўнасць і святасць.
84Таксама вераць, што няма ніякай карысціўпышныхпакланенні іўкленчванні са спевамі перад крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста па пятніцах.
85. Таксама вераць, што секта Вальдэнсаў адзіныя верныя хрысціяне.
86. Таксама вераць, што ўсе каталікі асуджаныя, за выключэннем немаўлят.
87. Таксама называюць каталікоў "падземны свет”, "сусвет", "іншыя", "чужыя”.
88. Таксама называюць сябе, сваіх паплечнікаў па секце ці цесна з імі звязаных "вядомымі”.
89Таксама вераць, што асуджаныя ў пекле ўсе святыя душы: Лаўрэнцій, Мікалай, Марцін, Іеранім, Амвросій, Аўгусцін, Грыгорый, Бернард, Хрызастом, Бенедыкт, Францыск, Дамінік, Антоній, Вінцэнт, Кацярына, Маргарыта, Даратэя, і менш вядомыя святыя, пакутнікі, спаведнікі, дзевы, якія не згаданыя ў Бібліі, і ўсе клірыкі.
Гэтых ерэтычных асуджаных артыкулаў трымаюцца, вераць і прымаюць усе як адзін ерэсіярхі Вальдэнсаў, але іх вернікі залежна ад сваіх магчымасцяў больш ці менш. Такім чынам, няхай уважліва сочаць і сэрцам суперажываюць найсвяцейшыя ў Госпадзе нашым Хрысце Папа, кардыналы, патрыярхі, архібіскупы і біскупы, абаты і іншыя царкоўныя прэлаты, дактары і настаўнікі, непераможныя ўладары ў каталіцкай веры каралі і прынцы, і вялікі герцаг Аўстрыйскі, на падуладных якому землях ерэтыкі сёння спрабуюць гвалтоўна ўладарыць. Бо раней напярэдадні ночы нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі спалілі гумно плябана ў Штайры, таго, што ў сваім доме са сваёй сям’ёй32 прыняў, абагрэў і накарміў інквізітараў ерэтычнай заганнасці, і на дзвярах горада або абшчыны Штайра падвесілі галавешку і акрываўлены нож на драўлянай ручцы, жадаючы такім чынам абараніць сваю ерась. Вось таму няхай усе каталікі будуць пільнымі і з болем да сэрца прымаюць, стаяць на абароне, пастаянна працуюць, каб усе нягодныя ерэтыкі, якія падпальваюць і забіваюць пастыраў, былі схопленыя, выпрабаваныя, пакараныя і да адзінства каталіцкай веры зноў прызваныя33.
32 Магчыма, што спаліў з усёй сям’ёй унутры Лн, Нсторйя йнквйзйціш.
33 Dollinger, Beitrage, 305311.
VII.v Матэрыялы Пятра Цвікера (PR0C6SSUS PCTRT)
385
Vll.v.d ПсеўЬаПіліхсЬорф
Доўгі час лічылася, што гэты тэкст належыць аўтарству Пятра Піліхсдорфа, але апошнія даследаванні Р. Вялімякі дазваляюць выказаць абгрунтаванае меркаванне, што ён быў напісаны ў асяроддзі Пятра Цвікера (а, магчыма, і ім самім) каля 1395 г.
Да мноства выратаваных; сказана супраць тых самых Вальдэнсаў.
Але відавочна, што ты, ерэтыкВальдэнс, маеш мала вернікаў для вечнага асуджэння, але я пакажу табе людзей, народы і мовы, дзе міласцю Божай усе каталікі і ўсе людзі захавалі абарону ад тваёй віны, а менавіта Англія, Фландрыя34, Брабант, Галандыя35, Вестфалія, Данія, Швецыя, Нарвегія, Прусія і Кракаўскае каралеўства амаль зусім не маюць Вальдэнсаў. Як ты можаш быць паслядоўнікам вучняў Госпада, чыё вучэнне міласцю Божай ва ўсіх краях невядомае, калі Апосталам сказана: "Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія" (Пс 18:5). Такім чынам, ты не той добры пастыр, пра якога сказаў Уладар "Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечкі” (Ін 10:11). Чаму вы ўпарціцеся з авечкамі ў Цюрынгіі, Марке, Багеміі і Маравіі, дзе міласцю Божай ужо на працягу больш двух гадоў каля тысячы чалавек ерэтыкоўВальдэнсаў звярнулася да каталіцкай веры? Чаму не прыйдзеш да Аўстрыі і Венгрыі, дзе ёсць надзея на інквізіцыю ерэтычнай заганнасці, па выніку чаго больш чым тысяча тваіх вернікаў былі вырваныя з пашчы Левіяфана? Нідзе не чаканыя, заўсёды ў выгнанні, і бедныя прасцякі ў сваіх пакутах пакінутыя. Я смела кажу, што калі тваё вучэнне сапраўднае, то табе павінна быць лёгка ўсюды яго прапаведаваць. Дык вось, а твае ўгаворы падманныя, таму і даводзіцца табе з асцярожнасці хавацца36.
Vll.v.e Працэс супраць вальЬэнсаў ЗахоЬняга Памор’я, 13921394 гг.
VII.v.e.1 Апытальнік
Працэс Уладара Пятра з ордэна цэлесцінцаў, інквізітара ерэтыкоў.
Дзе ты народжаны? Хто твой бацька? Хто твая матка? Яны таксама былі вядомыя [саманазва Вальдэнсаў]? Яны ўжо памерлі? Дзе яны пахаваныя? Хто цябе прывёў? Хто табе расказаў? Колькі ты ў секце? Дзе ты ўпершыню выспаведаўся ерэсіярху? Дзе быў той дом? Якім быў узрост, у якім ты ўпершыню выспаведаўся? Калі, дзе і колькі разоў ты ў сярэднім спавядваўся? Дзе і калі ты яму апошні раз выспаведаўся? Якія яны, тыя, каго ты паважаеш і лічыш людзьмі добрымі і святымі, і што ідуць па зямлі Апостальскай дарогай, і што маюць уладу ад Бога прапаведаваць слова Божае, слухаць споведзі, накладаць пакаянні і адпускаць грахі лепш, чым царкоўныя святары, ці нароўні з імі? Ці паважаеце Вы святароў, пасвечаных якімнебудзь Папам ці каталіцкім біскупам, ці імшы, якія імі праводзяцца? Што табе накладалі ў якасці пакаяння? Колькі "Ойча наш” па буднях? Колькі па святах? Таксама "Вітай, Марыя” ці Сімвал веры? Калі і колькі пасціцца? Ці прымаў ты гэта пакаянне? Ці верыў, што будзеш праз яго вызвалены ад граху? Ці спавядаў
34 Указана два разы, як Flammigia і Flandria.
35 У крыніцы Garlandria.
36 Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns, 261262.
386
VII. Польшча
ся ў гэтым святару ў царкве? Ці прымаў Цела Хрыстова? Ці раскрываў гэтую секту? Ці забаранялі табе раскрываць гэтую секту ці не? Колькі разоў слухаў пропаведзь ерэсіярхаў? Хто прапаведаваў і хто быў прысутны? Дзе і калі прапаведвалі? Колькі разоў прымаў іх, карміў, дапамагаў? Колькі грошай ім даваў? Што чуў і ведаў пра зварот да святых? Ці могуць яны за нас заступіцца, клапоцяцца ці ведаюць нас? Ці посцішся ты перад днямі святых і ці адзначаеш святы? Калі святкуеш, то ў гонар каго святкуеш, згодна з ерэтыкамі? Ці маеш Апостала [за асабістага заступніка]? Калі яго свята? Хто прапаведаваў пра гэта? I ты з гэтым згодны? Ты молішся за душы памерлых? Ці верыш ты ў царкоўныя пахаванне, святую ваду, бласлаўленне солі, зёлак, пальмаў, попелу, свечак, асвячэнне цэркваў, алтароў, могілак, арнатаў, Папскіх інсігній, пакланенне іконам, царкоўныя спевы ці арган, біццё ў званы, працэсіі па нядзельных днях, просьбы, літаніі, паломніцтвы, царкоўныя індульгенцыі, мошчы святых, косці, убранне, крыж Гасподні, цярновы вянок, цвікі, дзіду, пугу, Труну Гасподню, Запаветны Край, таінства канфірмацыі, манаскія ордэны, прывілеяванае навучанне, танзуру, пасвячэнне святароў, малітвы ў царкве, царкоўнае начынне, усеагульную споведзь што ўсё гэта святое і каталіцкае? Ты верыш, што ўсялякае забойства з'яўляецца грахом? Ты верыш, што любая клятва з’яўляецца грахом? Ты ўжо быў раней пад следствам інквізіцыі? Ты быў выкліканы ці з’явіўся на суд па ўласнай ініцыятыве? Ты кляўся казаць праўду? Ты быў прызнаны ерэтыком? Якое пакаянне было на цябе накладзена інквізітарам? Ты насіў крыж [на вопратцы], дзе, калі, як доўга? Колькі разоў пасля гэтага ты спавядаўся, дзе і калі? Ці адрокся ты перад інквізітарам або плябанам ад сваёй секты? Ці быў пры гэтым прысутны натарыус? Ці былі прысутныя сведкі? Ці быў ты прыгавораны да спалення, калі паўторна занепадзеш? Ці верыў, што твая секта сапраўднай веры хрысціянскай, а іншыя, хто паза ёй, асуджаныя? Ці прывёў ты кагонебудзь у секту? Ці казаў ты, што твае таварышы гэта "спазнаныя", гэта значыць "kunden", а іншыя гэта чужыя, гэта значыць "fromden"? Ці хочаш ты вярнуцца ад чыстага сэрца і веры не падманнай да адзінства маці Царквы каталіцкай і Рымскай? Ці хочаш ты ў гэтым паклясціся? Ці хочаш ты больш ніколі не прыходзіць і не вяртацца ні да якіх размоў з сектантамі? Ці хочаш ты прыняць публічнае і таемнае пакаянне? Ці хочаш ты быць аддадзеным пакаранню агнём, калі назад упадзеш? Ты хочаш быць яму аддадзеным, калі табе пакаянне не дапаможа, калі выявіцца, што ты казаў няпраўду на дазнанні? Ці хочаш ты паабяцаць, што зза гэтай прычыны не будзеш помсціць? Ці хочаш ты адрачыся ад секты Вальдэнсаў і ад усіх ерасяў цяперашніх і будучых? Ці хочаш ты без прымусу трымацца каталіцкай веры? I так далей. Гэта апытальнік37.
VII.v.e.2 Пратаколы
Кунэ КонраЬ з Грыфенхагена (Cune Conrabi be Oryfenhagen), нароЬжаны ў секце, 40 гаЬоў