• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    "Ці верыш, што душы ніколі не паміраюць, хоць добрыя, хоць благія?"6
    VII.i.d Дакументы з канцылярыі
    вроцлаўскага біскупа Генрыка з Вежбней (13021319 гг.)
    VII.i.d.52 Націск і перасцярога супраць тых, хто ў месцах сходу кагонебудзь таемна вучыць
    Прывітанне ў Госпадзе знаным мужам кіраўніком цэркваў Святой Марыі Магдаліны і Святой Елізаветы ў Вроцлаве ад Генрыка, Божай Міласцю біскупа. Зыходзячы з ускладзенага зараз на нас абавязку клапаціцца пра ўсеагульнае выратаванне, паводле слоў Апостала пра даўжнікоў мудрых і неразумных, наколькі нам звыш дазволена, настолькі належыць быць уважлівымі, каб мы выбралі зло з семені і дабро ў дабрачыннасці ахоўвалі. У гэты ж час таксама вельмі важна аддзяліць, калі мякіна пад выглядам дабрачыннасці пранікае ў Царкву, і Сатана ў анёльскім святле прыпадабняецца да анёлаў. Хоць навучанне і выкладанне пісьма і чытання не асуджаецца, а хутчэй ухваляецца, але аднак пісар..., які нядаўна ў Вроцлаў аднекуль прыбыў, адасобіўся, можа быць не беспадстаўна абвінавачаным у тым, што для выкладання навукі пісаць і чытаць выбірае сабе аддаленае месца і таемна праводзіць сходы, куды прываблівае моладзь і шкаляроў, публічных жа і пачэсных месцаў Вроцлава, абраных для школаў, не без цяжкага падазрэння ўхіляецца і пазбягае. Ці ж сапраўднай навуцы пісьма навучаюць у поцемках, бо згодна з запаветам ісціны, той, хто задумвае зло, ненавідзіць святло, раней мы рабілі навучанне вышэйадзначанаму пісьму законна і было прынята, што калі хто хацеў навучаць ці выкладаць згаданае майстэрства пісьма і чытання, не рабіў гэтага ў месцах забароненых і таемных, а абіраў якоенебудзь публічнае месца для школьнага кіравання і навучання. I такім чынам у выратавальнай перасцярозе памятаем пра шлях да пагібелі... мы, натуральна, кажам, настойваючы ў сваім намеры па забароне злачынных спраўу тым доме ў горадзе Вроцлаве, у доме... Грамадзянін Вроц
    6 Ogorek, Ведіпкі і Waldensi, 181183, н. 124.
    VII.і Пнтыерэтычны працэс у СвіЬніцы 1315 г.
    371
    лава загадзя прадчувае, што моладзь і шкаляры склікаюцца ў патаемнае месца, мы вам давяраем і даручаем, каб вы, цвёрда накладаючы паслушэнства, ад нашага імя дзейсна засцераглі вышэйназваны горад ад пагібелі, каб яшчэ перад вігіліяй ... неадкладна згаданы скрыпторый з вышэйапісанага дома цалкам выдалілі, і ён туды ніякім чынам не можа быць вернуты. Звяртайце ўвагу, каб усе астатнія вашы парафіяне цалкам і публічна былі на нашым баку, а таго, хто будзе самнасам у доме сваім такім чынам сходы рабіць, ... сурова стрымлівайце. Акрамя таго, дзейсна засцерагайце ад пагібелі ўсіх вашых шкаляроў у цэрквах вашых і ўсіх, хто на нашым баку, перасцярогі гэтыя выдавайцеўсім і публічна, каб перад згаданай вігіліяй згаданае Пісанне, якое не вельмі асцярожна для навучання выкарыстоўвалі, пакінулі далёка ўнутры, і каб яны ў аддаленых месцах не слухалі вышэйапісаных урокаў ці настаўнікаў. Звяртайце як мага больш увагі, каб якінебудзь пісар не збіраўся ў таемным месцы такім чынам з кімнебудзь для навучання. У адваротным выпадку зза такога настаўніка ён сам, а таксама ўсе і кожны з таго патаемнага месца, хто ў яго навучаўся, будуць намі зараз жа адлучаны ў пісьмовай форме, і адлучаныя ўсімі знаёмымі будуць пазбягацца, мы падобным чынам пісьмова адлучаем вышэйназванага настаўніка і таго, хто дае яму прытулак, пра што вы публічна абвесціце, абвяшчэнне павінна адбывацца ўрачыста выключна ў дні нядзельныя і святочныя да таго часу, пакуль не будзе атрымана ад нас абсалютнае прабачэнне7.
    VII.i.d.64 Прысуд супраць ... за невыносныя ўчынкі
    Паважаным і знаным мужам гасподнім, настаяцелям кляштараў, дэканам, абатам і прыёрам, архіпрэсвітарам і прэсвітарам, кіраўнікам і плябанам цэркваў, усім і кожнаму, хто размяшчаецца ў нашым горадзе Вроцлаве і вроцлаўскай дыяцэзіі, і да каго гэта паведамленне дойдзе, вечнае прывітанне ў Госпадзе ад Генрыка, Божай Міласцю біскупа. Паколькі мы клапоцімся і цікавімся тым, каб падтрымліваць тых, хто кіруе, і выправіць тых, хто перашкаджае развіццю дабрачыннасці. 3за гэтага калі ... супраць прэсвітаравікарыя нашай кафедральнай царквы пра неўпарадкаванае жыццё яго даўно нам ад многіх вартых даверу паведамляецца, мы можам праявіць жорсткую непахіснасць, выносячы прысуд, і мінём гэта са спакойнай душой да таго разу, аднак таму такім жа чынам ... той, хто ідзе шляхам Ваала, сына Базорава, хто любіць празмерную ўзнагароду. Нядаўна нам паведамлялася пра відавочныя і добра вядомыя здарэнні, у абставінах прыніжэння веры і хрысціянскай рэлігіі для абароны ад тых, хто моцна падазраецца ў ерэтычнай заганнасці і хто ў гэтым быў абвінавачаны публічна, прызнаў, што разбэшчваў слова ісціны любоўю да часовых жаданняў: У прысутнасці вялікай колькасці вартых веры ў горадзе Вроцлаве і толькі ў царкве Святой Елізаветы, склікаўшы людзей абодвух палоў перад архідыяканам нашым Вроцлаўскім, а таксама сінодам, у сваёй пропаведзі, якую ён прамовіў у прысутнасці народа, хоць і не атрымаў дазволу ні на якія прапаведніцкія справы, паколькі хто не быў дасланы нашай уладай, не павінен атрымліваць права прапаведаваць, непачцівымі вуснамі пасеяў публічна пустыя словы, наколькі блюзнерскія і амаральныя, настолькі схізматычныя і вар’яцкія, што зза яго ганьбы і нечысціні не толькі быў выгнаны, але і прымусіў жахнуцца ўсіх цнатлівых вернікаў, пры гэтым нехта з яго слухачоў, які быў спужаны зза лёгкасці і схільнасці чалавека да граху, зваліўся ў прорву: Мы ж зза сказанай ... заганы няміласці, што ён абуджае ў нас, будучы дабрадзеямі яго, маўчым, не хочучы
    7 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 4041.
    372
    VI1. Польшча
    больш цярпець суровасці яго невыносных учынкаў, якія цяжка крыўдзяць Хрыста, мы зза заклікаў нашага сумлення рэкамендуем пакараць яго. Такім чынам зза ўсяго вышэйпададзенага мы, а таксама шматлікія іншыя, каму мы расказалі пра яго ўчынкі, старанна абмеркаваўшы і звярнуўшыся да мудрай парады сабора, вышэйназванага ... вікарыя ўсіх чыноў, якія б ён не меў у нашай вроцлаўскай царкве, пазбаўляем, і замацоўваем пастанаўленне ў гэтым пісьме, і ўсё ж такі выганяем яго з нашага горада Вроцлава і Вроцлаўскай дыяцэзіі, і ў гэтым месцы ён не будзе мець маёмасці ў будучыні, хаця спадзявацца на вяртанне можна вечна, усім і кожнаму з нашых падданых у сілу святога паслушэнства і пад пагрозай адлучэння сурова забараняем, каб у будучыні вышэйназванага ... дзенебудзь ля сябе не трымалі і яму прытулку не давалі. Калі хтонебудзь у нашай дыяцэзіі будзе заўважаны ці выкрыты, хай небеспадстаўна баіцца пакарання пажыццёвым зняволеннем8.
    VII.i.d.69 Каб ерэтыкі і тыя, хто ім спрыяе, былі аб’яўлены адлучанымі (каля 1315 г.)
    Паважаным мужам гасподнім... абатам... прыёрам... намеснікам/настаяцелям манастыроў... дэканам... архідыяканам... правінцыялам ордэна братоў прапаведнікаў... заступнікам братоў меншых, а таксама прыёрам і папячыцелям іх ордэна, і астатнім архіпрэсвітарам, прэсвітарам і ўсім царкоўным кіраўнікам, якія размяшчаюцца ў нашым горадзе Вроцлаве і дыяцэзіі і да каго дойдзе, вечнае прывітанне ў Госпадзе ад Генрыка, Божай Міласцю біскупа. Вераломства старажытнай змяі, распаўсюдзіўшы сярод роду людскога цяжкасці атруты, з раю людзей выгнала, і паклапацілася, каб узыход да славы нябеснай радзімы іх нашчадкам быў забаронены, пасля чаго большасць, горка наракаючы, што верылі, што чалавек можа ўзыйсці ў Яго царства, гаруе па ім, што той зза свайго вераломства загінуў. Пазней па міласці Божай Сыну свайму загадаў узыйсці на крыж, каб нас зрабіў грамадзянамі анёлаў і кайданы д'ябальскага рабства зняў. Але вось ворагі, вяртаючыся да падступных хітрыкаў, прыбягаюць да такіх формаў якія ў некаторых месцах нашай дыяцэзіі, пра што мы з болем паведамляем, бясшвовую туніку Гасподню, а менавіта царкоўнае адзінства, імкнуцца разарваць, і гэтым праўдзівую веру сапсаваць, і вернікаў намагаюцца заблытаць у сетку палону. Самі яны, у авечых скурах ваўчыную драпежнасць хаваючы, у той жа час даюць пацалунак міру як вікарыі Юды, душы няшчасных скідваюць у пекла. Таму дазволена прадпрыняць шмат розных захадаў, якія шматкроць разоў павялічваюць цяжар разнастайных [клопатаў], што ляжаць на нашых плячах, мы прызнаём, што працягнем займацца справамі, аднак пераважна абаронай і захаваннем веры нашай артадаксальнай і знішчэннем ерэтычнай заганнасці, рашуча выбіваючы з нас сонную нядбайнасць, і рупліва і старанна быць пільнымі вачыма нашага сэрца ... нам належыць. Бо мы павінны ўзвысіцца найвышэй у мужнасці над ерэтыкамі настолькі больш энергічна, настолькі больш ахвотна расколваючы і вернікаў далучаючы, наколькі большасць з нас можа зменшыць шкоду, што псуе каталіцкую веру ерэтычнымі заганамі.
    Аднак таксама нядаўна многія ў Свідніцы інквізіцыяй, нашай кананічнай уладай у вялікай колькасці ў тым месцы ўсталяванай, і адзін у Нісе, доказы ерэтычнасці якіх былі сапраўды настолькі належнымі, наколькі неабвержнымі і вартымі асуджэння, што яны павінны былі быць пакараны. Аднак паколькі, як ужо было сказана, колькасць абвінавачаных у Свідніцы была настолькі вялікай, наколькі
    8 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 4950.
    VII.і Пнтьіерэтычны працэс у СвіЬніцы 1315 г.
    373
    дзенебудзь у іншым месцы ў нашай дыяцэзіі пагібельна схаваных і такім чынам выжыўшых, мы напружана патрабуем і нагадваем пра неабходнасць вашай увагі, просім і звяртаемся да Госпада і нагадваем пра вызваленне ад усіх атрыманых грахоў, паколькі вы разам з намі кіруецеся да вынішчэння ерэтычных заганаў у гэтай самай нашай дыяцэзіі, у казаннях, у якіх кожны раз нехта з вас да народа імкнецца дастукацца, у сілу святога паслушэнства і пад пагрозай анафемы ўсім і кожнаму клапоціцеся пра больш строгую забарону, і загадзя выкрывае вышэйадзначаных гібельных, якія або ў доме сваім, або ў двары, або ў гаспадарцы сваёй закрываюцца і не выходзяць, або займаюцца з імі аптовым і дробным гандлем. I нават калі кагонебудзь з ерэтыкоў ці тых, хто верыць ім, пазнае, стараецца выявіць, каб мы яго выявілі, хто папраўдзе з ерэтыком, яго ўкрывальнікаў, вернікаў, абаронцаў і памагатых, і хто дае ім заступніцтва, дапамогу, параду ці месца, дзе схавацца, будзь то клірыкі ці міране, у якіх бы ўмовах ці статусе яны не былі, згодна з устанаўленнямі святога канона яны павінны быць публічна абвешчаныя адлучанымі ў вашых цэрквах, і абвяшчэнне зроблена толькі ў дні нядзельныя ці святочныя. Такім чынам, што запавет любіць, які вы адкрыта далі, і клопат у Госпадзе ваш мы можам па заслугах даручыць Хрысту’.