Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
141 Магчыма, алюзія на Вершніка Апакаліпсіса, які ездзіў на бледным кані, Смерць.
142 Loon, у франкамоўнай традыцыі Looz.
143 2 красавіка 1234 года.
222
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
пакаранне; тыя, хто абвінавачвалі нявінных, былі адасланыя да ног Папы; хто ж забіў магістра Конрада, былі адлучаныя; наконт маладых сектантаў, якія разам з іншымі прыгавораныя да спалення, то яны былі пераправераныя, ці яны памыляюцца; наконт памерлых нявіннымі запытана парады Папы.
Што на гэта адпісаў Уладар Папа, нам невядома, акрамя таго, што моцна пакараў таго, хто надзяліў таго Конрада такімі вялікімі паўнамоцтвамі, што прывяло да такой блытаніны. Акрамя таго, у Германіі нядаўна адбыліся некаторыя падзеі, па якіх можна прапанаваць меркаванне, што той Конрад быў асуджаны144.
I .viii.d Хроніка настаўніка Гіёма з Пюіларана
Гілельм з ПодзіаЛаўрэнціі (у франкамоўнай традыцыі Гіём Пюіларанскі) французскі храніст, клірык, непасрэдны сведка многіх падзей Альбігойскага крыжовага паходу, быў натарыусам пры тулузскім біскупе, супрацоўнічаў з інквізіцыяй145. He пазней за 1275 г. скончыў "Гісторыю дзеяў Альбігойцаў” (Historia Albigensium), таксама вядомую як "Хроніка настаўніка Гіёма з Пюіларана” (Chronica Magistri Guillelmi de Podio Laurentii).
Калі сярод тых, чые справы датычацца прыкладна стогадовай даўніны, паміж нашымі морамі ў Еўропе146, пра што вельмі важна памятаць, што, пачынаючы справу абароны каталіцкай веры і вынішчэння ерэтычнай заганнасці ў правінцыі Нарбона, а таксама ў дыяцэзіях Альбі, Руэрг, Каор, Ажэн і на некаторых землях князёў Тулузскіх уздоўж Роны, мы можам выявіць на працягу прыкладна 70і гадоў тых, пра якіх па расказах захаваліся ў пазнейшых запісах звесткі, што пра іх або чулі, або бачылі, бо па справах будуць распазнаныя як вышэйшыя, сярэднія і ніжэйшыя, і на Божым судзе, які зза людскіх грахоў вырашыць біць бізуном гэтыя няшчасныя землі. I належыць мне сказаць наконт грахоў людскіх, не выключаючы, аднак, адмаўлення прэлатамі ці кіраўнікамі, якія павінны быць скаламі для астатніх, пасланыя не столькі для таго, каб працай сваёй зямлю апрацоўваць добрым семенем, колькі каб ямы выраўняць выпусканнем чалавечай крыві, прыбіраючы пустазелле Bopara.
Але паколькі спяць тыя, хто павінен быць пільным, то былі дасланыя патаемна даўнім ворагам у тыя няшчасныя землі дзеці людской пагібелі, "з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя” (2 Цім 3:5), чыё казанне распаўсюджваецца як пухліна, многіх заражае і спакушае. Але паколькі ніхто не ўзводзіць муру, каб абараняць веру супраць іх, то гэтыя ерэтыкі дайшлі да такой ступені зла, што, пачаўшы ад палёў і вінаграднікаў, займелі свае прытулкі ў гарадах і вёсках, запатрабаваўшы ў сваіх вернікаў велізарныя дамы, у якіх прапаведавалі.
I некаторыя з іх былі арыянамі, некаторыя маніхеямі, а некаторыя ж Вальдэнсамі або Ліёнцамі. Яны, хоць паміж сабой і не мелі згоды, аднак усе разам аб'ядналіся супраць каталіцкай веры, што пагібельна для [іх] душаў.
144 "Chronica Alberici monachi Trium Fontium," 931932.
145 Yves Dossat, "La 'Chronique' de Guillaume de Puylaurens,” Actes de la Societe des historiens medievistes de I'enseignement superieur publicB, no. 1 (1977): pp. 259265, https://doi. org/10.3406/shmes. 1977.1303.
146 Магчыма, маюцца на ўвазе тэрыторыі паміж Міжземным і Паўночным морамі або паміж Міжземным морам і Атлантычным акіянам.
I.viii Хронікі
223
I некаторыя з тых Вальдэнсаў супраць іншых вельмі вынаходліва дыскутавалі, і зза гэтай сваёй нянавісці былі дапушчаныя невукамісвятарамі...147
... Быў і іншы дыспут у Пам'е, на якім сястра БернараРажэра, графа Фуа, адкрыта стала на бок ерэтыкоў. Наконт яе сказаў брат Стэфан з Мізэрыкордыі: "Ідзіце, спадарыня, прадзіце вашы ніткі, на гэтым зборы нікога не цікавіць вашае меркаванне". I быў той дыспут супраць Вальдэнсаў пад кіраўніцтвам Арно з Кампаньі, у той час свецкага клірыка, абранага бакамі ў якасці суддзі. Тыя з іх, хто саступілі яго прысуду, звярнуліся ў сваім сэрцы і далучыліся да Апостальскага Прастола, і прынялі пакаянне, атрымалі для сябе дазвол жыць згодна са статутам, і сярод іх прыёрам быў Дуранд з Оскі, які напісаў супраць ерэтыкоў некалькі прац. I некаторыя з іх у адной з частак Каталоніі шмат гадоў жылі, але пасля паступова адышлі. Відавочна, што былі і іншыя ерэтыкі, якія праявілі сваю варожасць на гэтым судзе. Я гэта кажу, бо чуў са слоў Уладара Біскупа Фулька, што Понцій Адэларый з Радэліі, праніклівы ваяр, так казаў гэтаму біскупу: "Мы ніяк не можам верыць, што Рым мае столькі дзейсных аргументаў супраць гэтых людзей. Наўрад ці, запытаўся біскуп, вы ведаеце, што яны не маюць пярэчанняў супраць нашых сіл? Добра ведаем, адказаў той. Чаму ж тады, запытаў біскуп, вы іх з зямлі не зганяеце і не адпраўляеце ў выгнанне? На гэта сказаў: мы не можам, бо мы выраслі разам з імі і маем кроўных сваякоў сярод іх, і бачым, што яны жывуць годным жыццём”. I там з’яўленне аднагоадзінюткага пышнага сцябла падману адварочвала прэч ад ісціны нядбалых людзей148.
147 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,173174.
148 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,126127.
П. Палемічныя творы
П.і ГіЬэфрыЬ з Псэра.
Наконт Ппакаліпсіса (Super flpocalypsim)
Гідэфрыд (у франкамоўнай традыцыі Жафруа) з Асэра (Auxerre), цыстэрцыянец, абат Клерво (пасля смерці святога Бернарда напісаў яго біяграфію), затым Фасановы і напрыканцы Аткомба. Прысутнічаў разам з двума іншымі цыстэрцыянцамі (Генрыкам з Марсі, кардыналамбіскупам Альбана, і архібіскупам ліёнскім Гвічардам) на саборы ў Ліёне ў 1180 г., на якім абмяркоўвалася справа вальдэнсаў і дзе была заслухана Споведзь веры Вальдэса.
^ОЧаму ж цябе, найсвятлейшая гальская каралева, чаму ж ізноў абвяргаюць і не паважаюць прывілеі, нададзеныя ў старажытнасці: ‘Талія не мае монстраў!" Ліён, першы прастол гальскі, стварыў новых апосталаў, і не пасаромеўся гэтых апосталаў прыняць. Гэтыя ліскі ідуць наперад, каб змарнаваць вінаграднік Гасподні1, асобы, вартыя жалю і абсалютна ганебныя, яны ўзурпавалі справу пропаведзі, цалкам ці амаль непісьменныя, а дакладней сказаць, бездухоўныя, як тут: "Жывёлы, Духу не маеце" (Яўр 1:19), абыходзяць гарады і вёскі, спасылаючыся на беднасць і апраўдваючыся пропаведдзю, бессаромна харчуюцца чужым хлебам, не працуючы сваімі рукамі. Словы складаныя і дакладна адабраныя прамаўляюць сваімі языкамі, прыпадабняючыся да новых папугаяў2, не зважаючы на тое, пра што яны кажуць, што сцвярджаюць. Пасля выпускаюць сваю афарбаваную чамярыцу, а дакладней, выдуманыя словы, ганьбу і адмаўленне клірыкаў. Адрокся такім чынам на Ліёнскім саборы ад секты першы яе стваральнік, названы па месцы свайго нараджэння Wandesius, у прысутнасці і пад кіраўніцтвам паважанага айца нашага, уладара біскупа альбанскага, а таксама легата Папскага Прастола Генрыка, і светлай памяці Віскарда, архібіскупа той царквы, які нам у тым ціхмяна дапамагаў, сэрцам вялікую колькасць паважаных асоб, у большасці сваёй святароў, відавочнымі доказамі ў бязбожнай саманадзейнасці [Вальдэс] быў перакананы [вярнуццада каталіцтва]. Але, вярнуўшыся да [сваіх] ванітаў3, ён [Вальдэс] не перастаў збіраць і рассылаць вучняў, сярод якіх таксама былі нягодныя жанчынкі, якія ку
1 Алюзія на Песн 2:15.
2 У гэтым поўным негатыўных канатацый тэксце асабліва цікавая адсылка да "новых папугаяў”. Новых таму што ў той час усё новае выклікала насцярожанасць. Папугаі ніколі не былі звыклым параўнаннем для ерэтыкоў. Тут Гідэфрыд спрабуе паказаць, што вальдэнскія прапаведнікі паўтараюць дакладна завучаныя евангельскія словы без разумення іх значэння. Падрабязней гл. Francesca Tasca, "Le predicatrici valdesi medievali: "mundus reversus et perversus” o "mundus novus”? Sulla testimonianza custodita nel "Super Apocalypsim” di Goffredo dAuxerre," Museikon 6 (2022): pp. 922.
3 Алюзія на 2 Пят 2:22.
П.і ГФэфрыЬ з Псэра. Наконт Ппакаліпсіса (Super Upocalypsim)
225
паюцца ў грахах4, якія, пранікаючы ў дамы іншых, цікаўныя і гаваркія, дзёрзкія, юрлівыя, бессаромныя, як дзве з іх, якія былі схопленыя пяць гадоў таму ў войску, што ахоўвала ад злачынцаў паважанага біскупа горада Арвеніка5, праходзячы ля яго, напалі з найцяжэйшымі, наколькі змаглі, абразамі, папракаючы, што, калі ён некалі знайшоў іх падчас пропаведзі ў сваёй дыяцэзіі, і што пасля таго, як там жа старанна выявіў, угаворамі і пагрозамі пераканаў адрачыся ад гэтай секты. 3за гэтага яны абрынуліся на яго з ганьбамі, бессаромна блюзнерачы, і публічна аб’явілі: "Пасля штодзённай пропаведзі, распачынаючы вялікую пагулянку, амаль кожную ноч мы выбіралі сабе новых палюбоўнікаў, без аніякай пакорлівасці, без абмежаванняў, без працы пражывалі мы моманты жыцця без аніякай небяспекі6, якой зараз мы штодзённа падвяргаемся ў якасці служанак гаспадароў і розныя цяжкія няшчасці церпім". Што на гэта скажам, браты? Што гэта Іезавель7 пасля тысячнага года ўваскрэсла, як маладзенькая дзяўчына, і "на вуліцах і на завулках"8 нападае ўбогая блудніцапрапаведніца? Бо належыць біскупам і архібіскупам адлучыць яе, нарэшце, ад Рымскай Царквы, і больш пільна ставіцца да допускаў і ўважліва слухаць пра тых, каму «вада крадзеная салодкая і ўтоены хлеб смачны» (Сал 9:17). Вядома, што звычайнуюжанчыну, і балбатлівую, і асцярожнуюў словах, прасцей выкрыць, чым мужчыну.
Б) Чаму ж тады здзіўляемся, браты, што падманная і лжывая дактрына прымае вобраз цноты набожнасці, адмаўляецца ад цноты змірэння9? Чаму б ерэтыкі не прыпадабняліся і што б ні хавалі, няма сапраўднай набожнасці ў іх, як і няма дактрыны. Адным словам, наконт гэтых сучасных лісак, якія не марудзяць, каб змарнаваць вінаграднік Гасподні і яго нявесты10, укараніўшыся ў кожнай заганнасці, і змяінае казанне іх, як пухліна11, прывяло да празмернай бязбожнасці, некалькі гадоў таму ў раёне горада Тулузы, у горадзе, які называецца Валліс12, мы дапытвалі двух схопленых з дапамогай арміі, якая рупілася аб веры, ерэсіярхаў, дастаўленых паважанаму Айцу Нашаму, Уладару Генрыку, біскупу Альбана, які быў тады дасланы ў Аквітанію Апостальскім Прастолам [далей высвятляецца, што гэта катары]13.
П.іі БернарЬ з ФанкоЬа. Шракгпагп супраць ВальЬэнсаў