• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Прыкладна праз 5070 гадоў сітуацыя змяняецца, і мы хутчэй сустракаем жанчынвальдэнак (не проста верніц, а "пасвечаных”) або ў сваіх дамах23, або ў "гаспіцыях”прытулках, але не ў вандроўцы24. У некаторых рэгіёнах існавала асобная працэдура для "пасвячэння" жанчын, яны мелі права не толькі прапаведаваць, але і здзяйсняць еўхарстыю25. У 1323 г. сярод захопленых ерэтыкоў у Лангедоку "дасканалай” была толькі адна
    14 PL 215:1513, 216:2930, 275, 601. [I.ii.b]
    15 Buc, "Vox clamantis in deserto?," 45.
    16 Напрыклад, мы маем дакладныя звесткі пра жанчыну, якая чытала Евангелле ад Яна хворым сяброўкам (Patschovsky and Selge, Quellen, 63). [Hl.i.g]
    17 Kienzle, "Religious Poverty”, 3953; Miiller, Frauen vor der Inquisition: Lebensform, Glaubenszeugnis und Aburteilung der Deutschen und Franzosischen Katharinnen (Mainz: P. von Zabern, 1996), 24.
    18 Beverly Mayne Kienzle, Cistercians, Heresy, and Crusade in Occitania, 11451229: Preaching in the Lord's Vineyard (Woodbridge: York Medieval Press, 2001), 205.
    19 Dinora Corsi, "«Interrogata dixit»: le eretiche nei processi italiani dell’inquisizione (secolo XIII)," Bollettino della Societa di Studi Valdesi 194 (2004): pp. 7398, 75.
    20 John H. Arnold, "Heresy and Gender in the Middle Ages," Oxford Handbooks Online, August 27, 2015, https://www.academia.edu/15222947/Heresy.and_GenderJn.the.Middle_Ages, 3.
    21 Benedetti, “The Bible, Women Heretics, and Inquisitors," 85.
    22 Biller, "Through a Glass Darkly," 359.
    23 Patschovsky and Selge, Quellen, 5859. [Ill.i.d]
    24 Marina Benedetti, "La repressione delle parole: la predicazione delle donne valdesi,” Clio a. Crimen 1 (2004): pp. 165188, 167.
    25 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 246247 [III.vi.3]; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,14 [H.iii]; 16 [ll.vii]; 110 [H.xv]; 186 [Hl.iii],
    Роля жанчыны
    147
    жанчына, Раймунда дэ Кастрыс26. Між тым, абсалютна памылковым з’яўляецца суаднясенне колькасці захаваных звестак пра вальдэнакпрапаведніц з маштабам з'явы, асабліва калі гаворка ідзе пра рэчы, якія самі ўдзельнікі імкнуліся схаваць ад чужых вачэй27. Тут жа трэба дадаць, што ў лацінскай мове, калі гаворка ідзе пра дзеянні прадстаўнікоў абодвух полаў адначасова, ужываецца мужчынскі род. Такім чынам, вальдэнкі ў лацінамоўных дакументах маглі быць схаванымі за спінамі мужчынаў” ад вачэй чытачоў28.
    Дакладныя прычыны знікнення вандроўнай жаночай пропаведзі невядомыя. Хутчэй за ўсё, па меры ўсталявання зладжанай структуры ўнутры секты за прыклад была ўзята раннехрысціянская абшчына, дзе не сустракаюцца жанчынысвятары. Да таго ж з узмацненнем інквізітарскага пераследу вандроўныя адзінокія жанчыны (або жанчына з мужчынам) выклікалі больш падазрэнняў з боку ўлад. Нельга забывацца і на небяспеку такіх падарожжаў асабліва на вялікія адлегласці  маштаб перамяшчэння пашыраўся разам з пашырэннем самога руху. Цяжка пераацаніць ролю жанчын у вальдэнскім руху  часцей за ўсё ў ролі "верніц" і "слухачак” выступалі менавіта яны, але кіруючай ролі ніколі не адыгрывалі29.
    Чалавек, які жыў у шлюбе, не можа стаць "настаўнікам"  ён/яна павінен/павінна пакінуць сваю жонку/мужа перад канчатковым уступленнем у секту. У адной з крыніц, а менавіта ў прызнанні вальдэнскага дыякана Раймунда дэ ла Косты, знаходзіцца самае радыкальнае меркаванне адносна гэтага: "Таксама, што яны ні пры якіх абставінах не прымаюць цнатлівых дзяўчын або жанчын, бо яны не могуць ні прапаведаваць, ні станавіцца дыяканамі; таксама не прымаюць тых, хто быў жанаты, зза небяспекі, што яны будуць не ў стане жыць у чысціні і ўстрыманні"30. Тады ж адначасова з Раймундам быў дапытаны вальдэнс Ян з В'ена і яго жонка Угуэта, названая ў дакуменце "дасканалай ерэтычкай" (haeretica perfectae]31, што відавочна не стасуецца з папярэднім сцвярджэннем. Таксама ў гэтай жа калекцыі дакументаў сустракаецца інфармацыя пра яшчэ дзвюх жанчын, якія былі ў выніку спаленыя на вогнішчы. Але мы не ведаем, ці былі яны проста верніцамі ці кімсьці большым32.
    Жанчына ў вальдызме ніколі не мела роўных правоў з мужчынам, але дакладна яе роля была вышэйшай, чым у каталіцтве. Паступова сітуацыя змянілася ў бок прыпадабнення да традыцый Рымскай Царквы33, Разам
    26 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 623. [III.v]
    ‘7 Peter Biller, "The Waldenses 13001500," Revue de 1'histoire des Religions 217, no. 1 (2000): pp. 7599, https://doi.org/10.3406/rhr.2000.1072, 90.
    28 Jorg Feuchter, "Waldenserinnen im Mittelalter," in Zur Geistesgeschichte des Mittelalters und der fruhen Neuzeit (Heidelberg: Verlag Regionalkultur, 2003), pp. 4768, 54.
    29 Arnold, "Heresy and Gender in the Middle Ages," 12.
    30 Dollinger, Beitrdge, 131. [Ill.iv.a]
    31 Dollinger, Beitrdge, 144.
    32 Feuchter, "Waldenserinnen im Mittelalter," 61.
    Lutz Kaelber, "Other and InnerWorldly Asceticism in Medieval Waldensianism: A Weberian Analysis" Sociology of Religion 56, no. 2 (1995): pp. 91119, https://doi.org/10.2307/3711758,104.
    148
    Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    з тым узрастае роля і колькасць жанчын сярод аселых вернікаў: менавіта яны часцей за ўсё становяцца ініцыятаркамі прыняцця ў доме вандроўнага прапаведніка.
    Свягпарства міран: еўхарыстыя і сповеЬзь
    Значнае месца ў любым інквізіцыйным допыце займае пытанне аб тым, хто мае права здзяйсняць розныя царкоўныя таінствьі і абрады, і асабліва еўхарыстыю (31 згадка, з іх 28  за права саміх вальдэнсаў і толькі 3  супраць) і прымаць споведзь (36 згадак). Ужо з пачатку руху вальдэнсы настойвалі, што яны "маглі асвячаць Цела Гасподняе, нават калі не былі пасвечаныя ў святары паводле царкоўнага абраду”34, бо "ёсць таксама іншыя асобы, пасвечаныя і Богам, і людзьмі, калі святары, пасвечаныя людзьмі, таксама трымаюцца Боскіх загадаў, бо Бог не прыслухоўваецца да грэшнікаў”35. Разам з тым шматкроць адзначаецца, што добрым чалавекам можа быць і каталіцкі святар  яркае адрозненне "французаў” ад больш радыкальных у гэтым пытанні "італьянцаў”.
    Неабходна падкрэсліць, папершае, што ў ранняй Царкве, прыкладна да VII ст., слухаць споведзі і накладаць пакаянні маглі не толькі святары, але і проста харызматычныя мужчыны і жанчыны36. Між тым сярод вальдэнсаў споведзь жанчынам, у адрозненне ад жаночай пропаведзі, фактычна не сустракаецца і часам нават прама забараняецца37. Невядома, ці ведалі вальдэнсы ўвогуле пра такую асаблівасць ранняй Царквы.
    Падругое, цікавасць вальдэнсаў да споведзі расла разам з павышэннем цікавасці Царквы да яе38. Гэта дазваляе выказаць наступнае меркаванне: паколькі большасць крыніц па гісторыі вальдэнсаў, якія мы маем, паходзяць з "каталіцкага” асяроддзя, то гэта не вальдэнсы былі сканцэнтраваныя на споведзі, а пра яе проста больш настойліва пыталіся інквізітары і пісалі палемісты.
    У вальдэнсаў існаваў звычай супольнай вячэры, якая імітавала Вялікую Вячэру Ісуса39, распачаты яшчэ ў першае дзесяцігоддзе XIII ст.: "ужывалі хлеб і рыбу на Вячэру згодна з праклятым сваім звычаем па дабраславенні вальдэнсаў ... бо верылі, што вальдэнсы так асвячаюць Цела Гасподняе”40. Але гэта не замена еўхарыстыі, гэта хутчэй нагадвае распаўсюджаную цяпер традыцыю бласлаўлення самай рознай ежы, бо яе потым прыносілі
    34 Patschovsky and Selge, Quellen, 66. [Ill.i.h]
    35 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 348349. [ll.xiv.b]
    36 Rob Meens, Penance in Medieval Europe, 6001200 (Cambridge: Cambridge University Press, 2014), 224.
    37 Patschovsky and Selge, Quellen, 30. [I.vii]
    38 Meens, Penance in Medieval Europe, 191215.
    39 Dollinger, Beitrdge, 130. [Ill.iv.a]
    40 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [Ill.i.a]
    Святарства міран: еўхарыстыя і сповеЬзь
    149
    дадому і размяркоўвалі паміж членамі сям'і41. У той жа час права грэшных святароў праводзіць еўхарыстыю (і ўвогуле любое царкоўнае таінства] аспрэчваецца: "ні нячысты не можа іншых ачысціць, ні звязаны іншых развязаць42, ні вінаваты не можа судзіць іншага вінаватага, каб супакоіць свой гнеў ні тыя, хто заблукаў не могуць вывесці іншых на неба”43. Элементы данатызму ў той ці іншай ступені прасочваюцца ва ўсіх ерэтычных рухаў у тым ліку патарэнаў і вальдэнсаў44. 3 часам італьянскія вальдэнсы перайшлі на духоўнае прыняцце еўхарыстыі, без непасрэднага ўжывання хлеба і віна45.
    Першымі праводзіць менавіта еўхарыстыю "ў хатніх умовах" сваімі сіламі пачалі "бедныя ізноў далучаныя" і "бедныя духам", якія дзейнічалі ў рэгіёнах вялікага распаўсюджання катарызму. Такі захад для гэтых груп азначаў барацьбу з катарамі, а не з Каталіцкай Царквой.
    Ламбардскія вальдэнсы прызначалі сваіх святароў для здзяйснення еўхарыстыі: "Святара, узведзенага ў сан свяшчэннаслужыцеля па прызначэнні Хрыста”46; ультрамантанаў жа задавальняў каталіцкі клір: "Святар, узведзены ў сан Рымскай Царквой,... калі возьме хлеб і віно і блаславіць іх у памяць Цела і Крыві Гасподняй, мы верым, што пасля бласлаўлення ад яго слоў стане Цела і Кроў Гасподня"47. У прынцыпе, такі погляд "бедных з Ліёна" цалкам натуральны, бо трэба памятаць, што Вальдэс да апошніх сваіх дзён лічыў сябе сапраўдным каталіком  нездарма ж ён хадзіў у Рым. Праўда, ужо тут прысутнічае агаворка пра падтрымку святара яго паствай, што ўказвае на адгалоскі данатызму і збліжае вальдэнсаў з арнальдыстамі (італьянскія ерэтыкі XII ст., змагаліся за чысціню Каталіцкай Царквы].
    Акурат адносіны да права грэшных святароў на здзяйсненне таінстваў канчаткова падзяліла "ўльтрамантанаў" ("французаў") і "ламбардцаў" ("італьянцаў"). Пазіцыя ламбардцаў была цвёрдай: 'Тасподзь не прымае імшаў зладзеяў і не слухае іх малітвы". I, як ужо адзначалася, ламбардцы прызначалі сваіх святароў (хутчэй за ўсё, менавіта для здзяйснення еўхарыстыі), што можна лічыць першым крокам да стварэння сваёй Царквы. Ансельм Александрыйскі пацвярджае і пашырае такую думку, даючы разгорнутую характарыстыку "вальдэнскіх” ламбардскіх святароў: "ніякі дрэнны святар не можа бласлаўляць, аднак вераць, што добры можа хрысціць і даваць добрыя парады. Адтуль тое, што мы называем «накласці пакаянне», яны называюць  «даць добрую параду». Таксама сказаў, што не вераць у
    41 Patschovsky and Selge, Quellen, 61. [ІП.і.е]