• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Неабходнасць посту	10	13	23
    Данатызм	21	1	22
    Жаночая пропаведзь	20	2	22
    Царкоўныя рытуалы	2	19	21
    Царкоўныя таінствы (без канкрэтызацыі)	8	11	19
    Святасць будынка царквы	1	16	17
    Пакланенне абразам і крыжу	1	16	17
    Праца рукамі	3	13	16
    Падзел на сваіх і чужых	15	1	16
    Абавязковасць хрышчэння немаўлят	6	10	16
    Хрышчэнне ўвогуле	9	6	15
    Адмаўленне свецкай улады	13	1	14
    Паломніцтвы	1	11	12
    Праца ў нядзелю	6	6	12
    Дзявоцкасць МаціБожай	10	2	12
    Сумеснае пражыванне жанчын і мужчын	9	1	10
    Развод	9	1	10
    Адмысловы "абрэзаны” абутак і адзенне	10	0	10
    Прызнанне каталіцкіх артыкулаў веры	5	3	8
    Некаталіцкія ўяўленні пра Хрыста	5	1	6
    Пакутніцкая смерць	5	1	6
    Традуцыянізм1	5	0	5
    Цнатлівасць "настаўнікаў"	4	1	5
    1 Традуцыянізм  канцэпцыя Цертуліяна, згодна з якой душа дзіцяці фарміруецца з душаў бацькоў  супярэчыць крэацыянізму, што душа дзіцяці ствараецца Богам.
    Пгульныя рысы сярэЬнявечнага вальЬызму
    Мірская пропавеЬзь (у гпым ліку жаночая)
    супрацьстаянне з Рымскай Царквой вальдэнсы ўступаюць зза сваёй прагі да мірской пропаведзі (на першым месцы з вялікім адрывам па частаце згадак, 49  і ўсе станоўчыя). Царква сфарміравала вельмі дакладныя параметры таго, што магло лічыцца "правільнай" пропаведдзю:
    Я.Прапаведнік павінен падпарадкоўвацца рашэнням каталіцкіх святароў.
    КПрапаведнік можа дзейнічаць толькі па даручэнні царкоўнага іерарха, "быць пасланым".
    С. Прапаведнік мусіць мець адпаведную адукацыю.
    Ю.Прапаведнік павінен быў карыстацца "дапаможнай літаратурай” на лацінскай мове.
    0. Прапаведнік  нежанаты мужчына.
    Д Пропаведзі маглі праходзіць толькі публічна2.
    Як ужо было апісана вышэй, Вальдэс сваёй уласнай ініцыятывай "знізу” парушыў правіла В, адмовай падпарадкавацца забароне ліёнскага архібіскупа  А, біблейнымі перакладамі  D, дазволам прапаведаваць усім, не зважаючы на адукацыю, у тым ліку і жанчынам,  Е і С.
    Жан Ганэ абсалютна слушна сцвердзіў што менавіта зза свайго ўпартага імкнення да пропаведзі вальдэнсы сталі ерэтыкамі3. У канцы XII  пачатку XIII ст. і вальдэнсы, і каталікі, і катары  усе адстойвалі сваю пазіцыю ў адкрытых дыспутах і выступалі з пропаведзямі4. Пропаведзь у канцэпцыі Грыгорыя Вялікага ўспрымалася як "міласціна слова”, што прывяло тэолагаў да ідэі "ачышчэння Царквы праз выратавальную пропаведзь”5. На такіх дыспутах абмяркоўваліся, у тым ліку, і пытанні падпарадкавання прэлатам, права на пропаведзь і інш., што бачна на прыкладзе дыспуту
    2 Kienzle, "Holiness and Obedience," 263.
    3 Giovanni Gonnet, "La predication vaudoise a ses origines," in La predication sur un mode dissident: laics, femmes, heretiques ... (XI.XIV.) ; actes du 9. colloque du Centre d’Etudes Cathares/Rene Nelli, Couiza, 2630 ao0tl996 (Carcassonne: Centre National d’Etudes Cathares, 1999), pp. 93121.
    4 Claire Taylor, "«Heresy» in Quercy in the 1240s: Authorities and Audienses,” in Heresy in Medieval France: Dualism in Aquitaine and the Agenais, 10001249 (Farnham: Ashgate, 2013), pp. 239256, 249250.
    5 Buc, "Vox clamantis in deserto?," 10, 25.
    144
    Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    ў Нарбоне, праведзенага паміж каталікамі і вальдэнсамі1. У абсалютнай большасці каталіцкія аўтары выступалі супраць дазволу міранам прапаведаваць. Такая забарона знайшла адлюстраванне, у тым ліку, у найбольш поўным зборніку кананічнага права сваёй эпохі  Дэкрэтах Грацыяна: "Жанчыне, якой бы яна ні была вучонай і святой, не дазваляецца навучаць мужчын на сходах. Мужчынуміраніну таксама не дазваляецца навучаць у прысутнасці кліру, калі толькі яны самі настойліва не папросяць”2. Выключэнне складаюць толькі працы Пятра Кантара самага канца ХП ст., дзе ён адкрыта выступае ў гэтым пытанні на баку вальдэнсаў3.
    Пашырэнне самога руху вальдэнсаў адбывалася дзякуючы актыўнай пропаведзі, на якую, як яны лічылі, іх паслаў сам Хрыстос: "і ходзячы, прапаведуйце, што наблізілася Царства Нябеснае” (Мф 10:7). Прычым пропаведзь гэта была цесна звязана з беднасцю: каб прапаведаваць, трэба было быць бедным, бо беднасць азначала свабоду ад маёмасці, грошай, спраў, сям'і, дома і прыхільнасцяў4. Так і Вальдэс распачаў свае казанні. "Прапаведуючы на вуліцах і перакрыжаваннях Евангеллі і тыя рэчы, якія ён завучыў на памяць, ён прыцягнуў да сябе шмат мужчын і жанчын, якія павінны былі рабіць тое самае, і ўмацоўваў іх у Евангеллі. Ён таксама пасылаў людзей нават самых нізкіх прафесій прапаведаваць у навакольных вёсках. Мужчыны і жанчыны разам, дурныя і неадукаваныя, разышоўшыся па вёсках і пранікаючы ў дамы, прапаведуючы на плошчах і нават у цэрквах, і заклікалі іншых рабіць тое ж самае”5,  абурана піша Стэфан дэ Бурбон.
    У справе пропаведзі выяўляецца выразная эвалюцыя: спачатку вальдэнсы прапаведавалі актыўна на вуліцах і нават у цэрквах, але зза інквізітарскага пераследу паступова пераходзяць да таемных казанняў у дамах сваіх вернікаў: "Клірыкі іх [вальдэнсаў] пераследуюць, і таму не асмельваюцца прыходзіць адкрыта зза клірыкаў якія іх пераследуюць, але прыходзяць таемна, як Хрыстос прыходзіў6”. У інквізітарскіх крыніцах XIV ст. назіраецца адмова вальдэнсаў у неспрыяльных знешніх умовах ад шырокай пропаведзі і дыспутаў (магчыма, зза зніжэння агульнаадукацыйнага ўзроўню "настаўнікаў"). Тым не менш, пропаведзь (навучанне) сваіх вернікаў нароўні з прыняццем споведзі застаецца галоўным абавязкам вандроўнага настаўнікавальдэнса.
    Важна адзначыць, што ў той час, калі ў шырокай свядомасці канцэпцыя апостальства як "камунальнага", абшчыннага руху змянялася на больш
    1 Comba, History of the Waldenses of Italy, 4751.
    2 "Decretum magistri Gratiani," Decretum Gratiani (Kirchenrechtssammlung), accessed 05.11.2022, https://geschichte.digitalesammlungen.de/decretumgratiani/online/angebot, 23:29.
    3 Buc, "Vox clamantis in deserto?," 4446.
    4 Franco Giampiccoli and Carlo Papini, L'eredita del valdismo medievale (Torino: Claudiana, 1974), 57.
    5 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 209210. [ll.xiv.a]
    6 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 198. [IV.ii]
    Мірская пропавеЬзь (у тым ліку жаночая)
    145
    асабістую, "евангельскую"7, больш інтраверсіўную "devotio moderna" (новую набожнасць), вальдызм заставаўся "апостальскім" у першасным, раннецаркоўным значэнні гэтага слова. Пётр Білер бачыць у таемных вандроўках вальдэнскіх "настаўнікаў” іх частку самаідэнтыфікацыі, суаднясення з апосталамі8. He выключаючы такой магчымасці, я лічу, што гэта больш звязана з неабходнасцю падтрымліваць сувязі паміж вернікамі, якія ва ўмовах інквізіцыйнага пераследу былі вымушаныя жыць таемна на вялікіх прасторах і не мелі іншай магчымасці камунікацыі.
    На раннім этапе сярод вальдэнсаў прапаведаваць дазвалялася і жанчынам (у суме 20 згадак за і 2 супраць). У тагачасных лацінскіх крыніцах вальдэнскія прапаведніцы атрымліваюць назву "бедныя жанчыны” (mulieres pauperes) або "дурненькія жанчынкі" (mulierculae). Біблеісты бачаць у такім стаўленні процідзеянне навучанню сярод жанчын у ранняй Царкве10. Згадкі пра вальдэнскіх прапаведніц маюцца фактычна ў кожным раннім творы11. Праўда, праціўнікі вальдэнсаў сцвярджалі, што апошнія дазвалялі жанчынам не прапаведаваць, а хутчэй спакушаць, як Ева спакусіла Адама12. На маю думку гэта звязана з тым, што для каталіцкіх палемістаў ідэалам з'яўлялася маўклівая Марыя (Божая Маці)13. Паказальна, што Ў дадзеным пераліку крыніц няма менавіта вальдэнскіх; гэта значыць, што да нас не дайшлі звесткі, як самі вальдэнсы абгрунтоўвалі жаночае права на пропаведзь, ці было яно ў іх вачах увогуле роўным мужчынскаму. Магчыма, унутры абшчыны роля жанчыны ад пачатку ўспрымалася хутчэй як дапаможная. У лацінскай мове існуюць такія тэрміны, як уласна "прапаведаваць" [praedicare], так і "падбадзёрваць" (exhortare) і "даваць парады (admonere). У прынцыпе, на сучасную беларускую мову мы можам перакласці ўсе тры як "прапаведаваць", але ў Сярэднявеччы першае мела нашмат больш моцную рэлігійную нагрузку і хутчэй успрымалася як "зарэзерваванае за асобамі, якія мелі адмысловы дазвол, у той час як іншыя два маглі дапускацца і для астатніх. У сваім "статуце” Дуранд з Оскі выка
    7 Giles Constable, "Renewal and Reform in Religious Life: Concepts and Realities," in Renaissance and Renewal in the Twelfth Century (Cambridge, MA: Harvard University Press, 1982], pp. 3767,
    8 Biller, "Heretics Doing Things Secretly," 22.
    9 Падрабязней гл. MickEvans, "A Bastion"; Shahar, Women.
    1(1 Beverly Mayne Kienzle, "The ProstitutePreacher: Patterns of Polemic against Medieval Waldensian Women Preachers," in Women Preachers and Prophets through Two Millennia of Christianity (Berkeley: University of California Press, 1998], pp. 99113,101.
    11 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 8081 [II.ii], 100 [Il.viii], 104 [II.v], 155 [Il.vii], 165 [II.x]; Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 141 [Il.xvii], 158 [V.ii|; PL 216:292 [l.ii.c.96]; Patschovsky and Selge, Quellen, 76 [V.i.D]; "Burchardi et Cuonradi Urspergensium Chronicon," 376 [I.viii.b].
    12 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 158 [V.ii]; Jones, The History of the Waldenses 25.
    13 Kienzle, "The ProstitutePreacher,” 103,105.
    146
    Глава 4. Пгульныя і рэгіянальныя рысы вучэння вальЬэнсаў
    рыстоўвае "exhortare" для апісання сваіх намераў прапаведаваць14. Пётр Кантар у сваёй абароне свецкай пропаведзі карыстаецца апошнімі двума тэрмінамі15. А каталіцкія аўтары ў сваіх абвінавачваннях у адрас вальдэнсаў абіраюць першы тэрмін. Гэта дазваляе выказаць гіпотэзу, што вальдэнсы зусім не абавязкова дазвалялі сваім жанчынам прапаведаваць у найбольш радыкальным значэнні гэтага слова16; каталіцкія ж палемісты імкнуліся падкрэсліць маштаб ерэтычнай праблемы і ўзмацніць свае нападкі.
    Роля жанчыны
    Узрастанне ролі жанчын у рэлігійных рухах спачатку назіраецца ў катарстве17, а таксама ў руху т. зв. "бегінак”, а да пачатку XIII ст. набывае распаўсюджанне і ў вальдэнсаў18, бо для жанчын ерась  трэці шлях самарэалізацыі (паза сямейным жыццём і кляштарам)19. У цэлым ў Лангедоку і вакольных тэрыторыях стаўленне да жанчыны было лепшым, чым у астатнім заходнееўрапейскім свеце20, таму лагічна, што масавая жаночая пропаведзь знаходзіць прыхільнікаў менавіта на поўдні Францыі і прылеглых рэгіёнах. Наогул, узаемаадносіны жанчын і Бібліі ў Сярэднявеччы даследуюцца ў большасці на падставе звестак пра вальдэнак21. Актыўных жанчын сярод вальдэнсаў было нават больш, чым сярод катараў22.