• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    15 [an Drabina, Zycie codzienne w miastach slqskich XIV i XV w. (Wroclaw: Wydawnictwo «Skryba», 1998), 83.
    16 Drabina, Zycie codzienne w miastach slqskich, 84.
    17 Такім тэрмінам часта называлі каланістаў. Jan Maria Piskorski, Kolonizacja wiejska Pomorza Zachodniego: w XIII i w poczqtkach XIV wieku na tie procesow osadniczych w sredniowiecznej Europie (Poznan: PTPN, 2005), 59.
    126 Глава 3. Гісторьікатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
    адносіны відавочныя: сярод іх вандроўных "настаўнікаў’ было шмат ткачоў18. Але ў гэтай крыніцы ткачыха, пра якую ідзе гаворка, не фігуруе як прапаведніца; яна таксама была адзінай прадстаўніцай гэтай прафесіі ў групе. Таму ў дадзеным выпадку больш верагодна, што яе перакананні не паўплывалі на выбар прафесіі, і яна проста выступае ў ролі прадстаўніка гарадскіх рамеснікаў. Згаданая жанчына, мяркуючы па імені, магла быць славянскага паходжання, што таксама зніжае верагоднасць таго, што яна была вандроўнай прапаведніцай з нямецкіх земляў і прынесла з сабой вучэнне вальдэнсаў. Гэта звязана з тым, што як у Польшчы, так і ў суседняй Чэхіі вальдызм практыкаваўся ў асноўным сярод нямецкіх каланістаў, для якіх любая ерась магла быць спосабам захаваць уласную ідэнтычнасць19. Я мяркую, што ў выпадку антывальдэнскага працэсу ў Свідніцы гэты факт застаецца недаказаным, бо адзіны, хто гаворыць пра замыканне абшчыны (яе эндагамію]20,  акурат не немка21, а славянка Чусха. У Сілезіі большаць вальдэнсаў былі, верагодна, купцамі22. Першыя нямецкія каланісты тут з'яўляюцца прыкладна за 100 гадоў да гэтых падзей, у пачатку XIII ст.23
    3.	Сіботан. Так звалі аднаго з сукіраўнікоў секты. Яго імя выглядае вельмі падобна на славянскае "Субоцін"  так звычайна называлі людзей, народжаных у суботу. Такое самае імя сустракаецца ў вучня Д'ябла ў балгарскай легендзе пра паходжанне ерэтычнай секты паўлікіянаў24. Магчыма, гэтым іменем аўтар хацеў даць адсылку да д’ябальскага паходжання секты, а, магчыма, на іх узаемадачыненні з яўрэямі, чый святы дзень  субота.
    Аднак, калі гаворка ідзе пра знешнія ўплывы на рэлігійную сітуацыю ў Сілезіі, мы не можам абмяжоўвацца толькі нямецкім кантэкстам. Некаторыя князі знаходзіліся пад ўплывам Чэхіі25, дзе вальдэнсы з'явіліся ў першай палове XIII ст. Прамога ўказання на ўплыў чэхаў няма: у самой Чэхіі ерась таксама была прадстаўлена пераважна нямецкімі каланістамі. Але не выключана, што вальдэнсы ў Польшчу прыйшлі не непасрэдна з нямецкіх зямель, а праз Чэхію26. Вядома, што ў той час Прага была адным з самых багатых і ўплывовых гарадоў Еўропы (самым значным у "маладой” Еўропе). Шмат дробных рыцараў прыбыло туды ў пошуках шчасця, але,
    18 Patschovsky and Selge, Quellen, 7374; Mikulka, Polske zeme a Herese, 14.
    19 Jaroslaw Szymanski, "Johannes Swenkenfeldt  inquisitor et martyr," Slqski Kwartalnik Historyczny Sobotka 1 (2003): pp. 117,1.
    20 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 175. [Vll.i.b]
    21 Hans Bah\ow,SchlesischesNamenbuch (Kitzingen/Main: Holzner, 1953), 75.
    22 Romolo Cegna, "Idea wolnosci w Ruchach Heretyckich Poznego Sredniowiecza; Waldyzm Europejski," Kwartalnik Historyczny 86, no. 4 (1979): pp. 951964, 962.
    23 Kazimierz Popiolek, Historia slqska od pradziejow do 1945 roku (Katowice: Slqsk, 1984), 32.
    24 Nina G. Garsoian, The Paulician Heresy: A Study of the Origin and Development ofPaulicianism in Armenia and the Eastern Provinces of the Byzantine Empire, 2nd ed. (Berlin: De Gruyter Mouton, 2011), 133.
    25 Popiolek, Historia slqska, 50.
    26 Stanislaw Kotelko,Sredniowieczneherezje wSwidnicy. Accessed 05.11.2022. http://um.swidnica. pl/media/Encyklopedia/czescV.pdf.
    Сілезія, Памор’е і Польскае Каралеўства
    127
    не знайшоўшы сабе месца, перабраліся на ўскраіны сілезскіх герцагстваў дзе было лягчэй праявіць сябе. Магчыма, такія ж матывы былі і ў жыхароў горада.
    Па сваім сацыяльным складзе група была дастаткова неаднароднай: акрамя згаданай вышэй рамесніцы Чусхі ў яе ўваходзіў напрыклад, лаўнік Людвік з Горліча27. Сваёй адрознай рысай ад каталікоў яе ўдзельнікі разумелі адмаўленне ад клятвы ("не кажуць клятваў (truwin)")28 і споведзь сваім настаўнікамміранам. Таксама яны адхілялі хрышчэнне і заступніцтва святых, адмаўлялі беззаганнасць Дзевы Марыі. Удзельнікі групы трымалі пост і былі гатовыя памерці за свае ідэалы.
    Магдалена Агурэк сцвярджае, што яна выявіла апытальнік, якім карыстаўся інквізітар падчас допыту ўдзельнікаў гэтай групы29. Аднак адказы асуджаных не супадаюць з пытаннямі, пастаўленымі ў ім. Асабліва важна тое, што ў адказах не згадваецца стаўленне да чыстца і данатызму, хоць гэтая тэма ўздымаецца ў некалькіх пунктах апытальніка.
    Акрамя агульнавальдэнскіх перакананняў, дапытаныя таксама прызналі пакланенне Люцыферу, сексуальную распусту, оргіі і інцэст. Вядома, што ў цэлым большая частка паказанняў давалася пасля абяцання інквізітараў паменшыць пакаранне пры прызнанні30. Такім чынам, традыцыйна гісторыкі звязваюць такія доказы з "інквізітарскімі перабольшваннямі”, сцвярджаючы, што ў асноўным вобраз вальдэнсаў у Польшчы быў азмрочаны "д’ябальскай сілай"31. Яраслаў Шыманскі, аднак, ставіць лагічнае пытанне: чаму мы прымаем частку крыніцы, датычную клятвы і іншых хрысціянскіх дагматаў, а "непрыстойную" адкідаем? Да нашых дзён дайшло шмат сведчанняў што ў той жа час на землях вакол Сілезіі распаўсюджваўся культ Люцыфера32. Цяжка сцвярджаць, наколькі гэта адпавядала рэчаіснасці, бо ерэтыкі традыцыйна ўяўляліся як слугі Д'ябла33. Пра тое, што вальдэнсы не былі люцыферыянамі, сведчыў той факт, што люцыферыянам, у адрозненне ад вальдэнсаў не дазвалялася пакаянне і вызваленне ад спалення на вогнішчы34. На пацвярджэнне пазіцыі Шыманскага дадам: калі б задача інквізітараў заключалася ў атрыманні любога неартадаксальнага прызнання, то, папершае, адной адмовы заступніцтва святых дастаткова, каб атрымаць асуджэнне; падругое, гэтыя прызнанні выглядаюць занадта падрабязнымі, каб быць адвольна ўстаўленымі
    27 Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 29.
    28 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 163. [VII.i.b]
    29 Ogorek, Beginki i Waldensi, 178.
    30 Bruschi, The Wandering Heretics, 15.
    31 Adam Regiewicz, Wizerunek heretyka w sredniowiecznym pismiennictwie polskim (Katowice: Biblioteka Slqska, 2002), 140.
    32 Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 3747.
    33 Wrzesinski Szymon, Inkwizycja na ziemiach polskich (Zakrzewo: Replika, 2009), 3031.
    34 Cheryl Petreman, Peter Zwicker: A Fair but Fervent German Inquisitor, accessed 30.06.2015,
    https://www.academia.edu/7519093/Peter_Zwicker_A_Fair_but_Fervent_German_Inquisitor.
    12S Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
    інквізітарамі35. Калі пагадзіцца з Агурэк, што знойдзены ёю апытальнік выкарыстоўваўся ў Свідніцы, то становіцца відавочным: інквізітары не былі ініцыятарамі пытанняў пра культ Люцыфера, а таксама пра сексуальную распусту. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што падсудныя ў Свідніцы вальдэнсы па невядомых нам прычынах дадалі да сваіх паказанняў факты пра спавяданне культу Люцыфера і свае амаральныя паводзіны, тобок гэтыя паказанні не былі прадыктаваныя ўдзельнікамі інквізіцыйнага трыбунала. Пытанне аб суаднясенні гэтых прызнанняў з рэчаіснасцю застаецца адкрытым.
    Такім чынам, на падставе аналізу пратаколаў інквізіцыі і ацэнкі кантэксту можна зрабіць выснову, што вераванні даследаванай групы належалі да вальдэнскіх. Аднак зза сваёй аддаленасці ад першапачатковага цэнтра руху яны набылі значныя рэгіянальныя характарыстыкі, такія, як непрыняцце Старога Запавету, характэрнае для катарскай ерасі, і пакланенне Люцыферу. Такія дадзеныя нельга растлумачыць як надуманыя інквізітарамі.
    У выніку працэсу на вогнішча трапілі як мінімум чатыры чалавекі. Таксама прымяняліся канфіскацыя маёмасці і высылка. He зусім зразумела, як суадносяцца паміж сабой звесткі з пратакола, дзе колькасць абвінавачаных удвая меншая, з тымі, што прыведзены ў Любяжскіх аналах. Магчыма, на дадзены момант нам вядомыя не ўсе пратаколы. Альбо ў хроніцы ўлічаныя не толькі вальдэнсы, але і бегінкі з бегардамі36. У буле Папы Яна XXII да біскупа Генрыка ад 1315 г. пазначана, што былі пакараныя многія ерэтыкі ў Свідніцы і адзін у Нісе37. Там таксама не згадваюцца "вальдэнсы", гэта проста "ерэтыкі”.
    У іншых лістах Папы Яна XXII, змешчаных у Сілезскім дыпламатычным кодэксе, мы маем спасылкі на некаторых прапаведнікаў, якія, верагодна, мелі дачыненне да вал ьдызму. Пісар, які "нядаўна ў Вроцлаў аднекуль прыбыў”, выкладае Святое Пісанне "патаемна"38.
    Яшчэ адзін ліст быў прысвечаны непрымальным паводзінам вікарыя касцёла св. Елізаветы ў Вроцлаве Хельрэгіля. Ён "падазраецца ў ерэтычнай заганнасці" і "ў сваёй пропаведзі, якую ён прамовіў у прысутнасці народу, хоць і не атрымаў дазволу ні на якія прапаведніцкія справы, паколькі хто не быў дасланы нашай уладай, не павінен атрымліваць права прапаведаваць, непачцівымі вуснамі пасеяў публічна пустыя словы, наколькі блюзнерскія і амаральныя, настолькі схізматычныя і вар'яцкія, што зза яго ганьбы і нечысціні не толькі быў выгнаны, але і прымусіў жахнуцца
    35 Больш падрабязна пра дыскусіі наконт культу Дюцыфера ў вальдэнсаў можна азнаёміцца ў кнізе (Ogorek, Ведіпкі і Waldensi, 102104,111118), а таксама ў названыхтам даследаваннях.
    36 Magdalena Ogorek, "Echa z przesluchan waldensow na sredniowiecznym Slqsku i Morawach," Zeszyty Naukowe2 (27) (2007): pp. 124134,134.
    37 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5, 5455. [VII.i.d.69]
    38 CodexdiplomaticusSilesiae, vol. 5, 4041. |VlI.i.d.52]
    Сілезія, Памор’е і Польскае Каралеўства
    129
    ўсіх цнатлівых вернікаў, пры гэтым нехта з яго слухачоў, які быў спужаны зза лёгкасці і схільнасці чалавека да граху, зваліўся ў прорву"39. Мяркуючы па адносна (для актыўнага прапаведніка) мяккім пакаранні  канфіскацыі маёмасці і высылцы з горада замест пажыццёвага зняволення або спалення  мясцовыя ўлады не залічылі яго да ерэтыкоў.
    Барацьбу з ерэтыкамі (бегінкамі, неідэнтыфікаванымі ерасіярхамі Пятром Піраненсісам і Янам Лютцэбургенам) працягнулі біскуп Нанкер і інквізітар Ян Швенкенфельд40.