• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Аляксандра Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Аляксандра Валодзіна

    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Нельга сказаць дакладна, колькі сярод перасяленцаў было вальдэнсаў, але памежныя зоны мелі вельмі спрыяльную сітуацыю для ерэтычнай пропаведзі. Вышэйзгаданы Ноймайстар сцвярджаў, што яго паплечнікі ў Багеміі і Маравіі "незлічоныя"18. У буле Папы Рымскага ад 1 красавіка 1318 г. да пражскага біскупа Яна IV гаворка ідзе пра яго недасканалую барацьбу з ерэтыкамі, якія маюць свайго архібіскупа, 7 біскупаў, а кожнаму з іх, у сваю чаргу, падпарадкоўваюцца 30 ерэтыкоў19. Аляксандр Пачоўскі выказаў меркаванне, што іх колькасць у аўстрабагемскім рэгіёне была
    16 Jaromir Mikulka, Polske zeme a herese v dobe pred reformaci (Praha: Ustav dejin vychodni Evropy CSAV, 1969), 15.
    17 Bylina, Ruchy heretyckie w sredniowieczu, 28.
    18 Lambert, Medieval Heresy, 169.
    19 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 45.
    Чэхія
    119
    значна большай, чым у Лангедоку часоў Бернарда Гі20. Флацыус Ілірыкус адзначаў таксама, што ў 1330я гг. у рэгіёне было безліч вальдэнсаў якімі кіравалі з Ламбардыі21. У той час як Флацыус упэўнены ў ідэнтыфікацыі ерэтыкоў абат Ян Віктрынскі, сучаснік апісаных падзей, у сваёй "Кнізе некаторых гісторый", напісанай каля 1335 г., пад 1328 г. указвае на шматлікасць ерэтыкоў (неідэнтыфікаваных) у многіх гарадах Аўстрыі і Багеміі22.
    Праца Гала з Касорыц і Пятра з НачыраЬца
    У 1335 г. Папа Бенедыкт XII прызначыў двух новых інквізітараў у Пражскую і Оламаўцкую дыяцэзіі23: дамініканца Гала з Касорыц і францысканца Пятра з Начырадца21 адпаведна. Першы паходзіў з Йіндржыхува Градца, другі належаў да шляхецкага роду Вітковічаў. Інквізіцыя пачала сваю праЧУ Ў Градцы ў кастрычніку 1335 г. і адразу ўзялася за жыхароў Вялікага Беднарца і навакольных вёсак. Падчас следства высветлілася, што ў цэнтральнай вёсцы каталікамі засталіся толькі консул25, лазеншчык і пастух26. Вальдэнсы былі выяўлены ў Празе, Градцы Кралавэ, Чэскіх Будзеёвіцах, Йіндржыхуве Градцы, Брно, Знойме, Прахаціцэ і іншых больш дробных мястэчках. Такі шырокі абсяг і колькасць прадстаўнікоў вальдэнскай ерасі не маглі ўзнікнуць за кароткі перыяд, таму магчыма, што вальдэнсы жылі на чэшскіх землях на працягу стагоддзя27.
    Захаваліся матэрыялы допытаў амаль 300 чалавек, з якіх каля 180і былі прызнаны вальдэнсамі. Многіх з іх спалілі. Усяго ж апісваюцца справы больш чым 4400 ерэтыкоў, прычым 2640 з іх  вальдэнсы. Суадносіны паказальныя, бо і далей да з'яўлення гусітаў вальдэнсы складалі большасць ерэтыкоў у Багеміі28. Калі параўнаць адносную колькасць ерэтыкоў на душу насельніцтва, то ў Чэхіі Гал выкрыў больш вальдэнсаў, чым Бернард Гі на поўдні Францыі  прызнаным ерэтычным цэнтры29.
    Падазрэнне падала на тых, хто мелі лад жыцця, адрозны ад іншых, гаварылі між сабой паасабліваму”, і жылі адасоблена. Для чэхаў абшчына немЦаЎ (а вышэйадзначаныя вальдэнсы былі немцамі, за выключэннем чатырох чалавек са славянскімі імёнамі, што магло сведчыць як аб пранікненні
    20 Цытавана па Peter Biller, "Through a Glass Darkly: Seeing Medieval Heresy," in The Medieval World, 2nd ed. (Abingdon and New York: Routledge, 2018), pp. 345367, 348.
    21 Holinka, "Sektarstvl v Cechach," 63.
    22 Iohannis abbatis Victoriensis, Liber certarum historiarum, vol. 2 (Hannoverae: impensis bibliopolii Hahniani, 1910), 130.
    23 Audisio, The Waldensian Dissent, 41.
    24 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae: Urkundensamml. zur Geschichte Mdhrens, vol. 7. Ab annis 13341349 (Briinn: Georg Gastl's typographischer Anstalt, 1858), 5256.
    25 Прадстаўнік мясцовай адміністрацыі.
    26 Alexander Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition im 14.Jahrhundert (Weimar: Hermann Bbhlaus Nachfolger, 1979), 238. [Vl.ii.b]
    27 Lambert, Medieval Heresy, 170.
    28 Dolezalova, "The Inquisition in Medieval Bohemia,” 311.
    29 Dolezalova, "The Inquisition in Medieval Bohemia," 301.
    120 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
    чэхаў у нямецкую абшчыну, так і пра запазычанне славянскіх імёнаў немцамі30) увогуле ўспрымалася як абшчына "чужынцаў”, у яе мог быць свой асобны святар, свая мова і звычаі. Адасабленне немцаў ад чэхаў магло ісці ў тым ліку і праз сваю веру  вальдызм, якую маглі спавядаць цэлыя сем’і.
    Пры такім размежаванні не назіраецца выразных канфліктаў паміж вальдэнсамі і навакольным чэшскім насельніцтвам, якое магло быць у меншасці. Паколькі вальдэнсы былі рамеснікамі, іх паслугамі карысталіся, яны маглі нават уваходзіць у мясцовыя радныя органы. Выключанымі з іх былі толькі названыя інквізітарамі ерэтыкамі і прыгавораныя да нашэння нашытых на вопратцы крыжоў31. Панавала ўзаемаразуменне паміж чэхамісялянамі і вальдэнсамі32, таму што ў рэгіёнах са змешаным насельніцтвам заўсёды з’яўляліся групы людзей, якія гаварылі на абедзвюх мовах, што ў тым ліку спрыяла і пранікненню вальдэнскіх ерэтычных ідэй ад немцаў да чэхаў. Інквізіцыі вызваўся дапамагаць толькі мясцовы святар Мікулаш, які выступаў пад прысягай як сведка33. У той жа час самі дапытаныя выразна аддзялялі сябе ад каталікоў: "Называем сябе прызнанымі і выпрабаванымі людзьмі (notos et probos homines)"34.
    Сходы "апосталаў" (вальдэнсы называлі так сваіх "настаўнікаў”; пайменна называюцца Альберт і Готфрыд35) адбываліся ў дамах простых вернікаў. "Ён быў спытаны, як часта прыходзілі такія людзі, адказаў, што тры разы на год, і калінебудзь заставаліся на тры ці чатыры тыдні, а калінебудзь на менш”36. Адзін са сведкаў паведаміў, што яны вялі выключна цнатлівае жыццё, "бо ніхто не можа быць настаўнікам, калі не будзе цнатлівым, і не цнатлівага не прымаюць у вучні; і заставаўся ён вучнем дванаццаць гадоў, і пасля гэтага стаў настаўнікам”37. "Апосталы” трымалі кантакты з Прагай, Зноймам і Баварыяй. Перамяшчаліся яны на калясцы  ахвяраванні вальдэнскай абшчыны.
    Мясцовыя консулы сцвярджалі, што ерась у іх край прыйшла з Прагі38 і Знойма39, што ў Празе адбываліся чатырохтыднёвае навучанне на "настаўніка”40 і пасвячэнні ў "настаўнікі”41. Вядома, што ў чатырох мястэчках у ваколіцах Вялікага Беднарца, як і ў самім горадзе, былі вальдэнскія школы42.
    30 Ogorek, Ведіпкі і Waldensi, 145.
    31 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 180, 208, 214, 252. [Vl.ii.b]
    32 Molnar, Storia dei valdesi, 109.
    33 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 68.
    34 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 203204. [Vl.ii.b]
    35 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 253. [Vl.ii.b]
    36 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 235. [Vl.ii.b]
    37 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 250. [Vl.ii.b]
    38 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 179. [Vl.ii.b]
    39 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 69.
    40 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 250. [Vl.ii.b]
    41 Patschovsky, Quellen zur Bdhmischen Inquisition, 182. [Vl.ii.b]
    42 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 69.
    Чэхія
    121
    Згодна з захаванымі пратаколамі інквізітараў вераванні чэшскіх вальдэнсаў былі тыповымі. Квінтэсэнцыя змяшчаецца ў фразе "Што не павінны клясціся, і што мы  верныя (fidelis), і што існуе толькі дзве дарогі, а менавіта на неба і ў пекла, і што чыстца душаў не існуе"43. Сказана гэта было вандроўным настаўнікамміранінам падчас пропаведзі. Таксама гэтыя "настаўнікі" прымалі споведзі, нягледзячы на тое, што яны не з’яўляліся святарамі нават у вачах сваіх вернікаў. Быў пашыраны данатызм. 3 адмаўлення чыстца вынікае непрызнанне вартасці малітваў і ахвяраванняў за памерлых, а таксама царкоўных таінстваў, рытуалаў, пастоў, устаноўленых святаў і нядзельных дзён, ды і саміх царкоўных будынкаў. Праліццё крыві нават па судзе лічылася грахоўным.
    У 1339 г. інквізітары напісалі справаздачу Папу Рымскаму ў Авіньён аб паспяховым сканчэнні працэсу, бо раней звярталіся да яго з просьбай аб дапамозе, перш за ўсё грашыма44. (Працяг гл. "Права на здзяйсненне гвалту ўмэтах самаабароны").
    Але барацьба з вальдэнсамі на гэтым не спынілася. У 1337 г. інквізіцыя працягнула сваю работу ў Празе, у дамініканскім кляштары, і знайшла сляды руху ў Градцы Кралавэ ва ўсходняй Багеміі, а таксама ў самой Празе. Магчыма, ерэтыкі пранікалі ў краіну пад выглядам / у якасці гандляроў тканінамі.
    I надалей свецкая і духоўная ўлады аб’ядноўваліся ў змаганні супраць ерэтыкоў Йіндржыхува Градца. Сам Карл IV, кароль Багеміі і імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі, у 1350 г. загадаў знішчыць ерэтыкоў, а першы архібіскуп Прагі Эрнэст з Пардубіц заснаваў у горадзе пастаянны інквізіцыйны трыбунал.
    У 1358 г. інквізітар Святабор з Длугай Весі быў дасланы ў гарады Пісек і Бехін. У 1377 г. побач, у ваколіцах замка Козі, былі арыштаваны тры ерэтыкінемцы, двое з Вялікага Беднарца (таго самага, супраць якога быў крыжовы паход 1340 г.). Магчыма, гэта былі вальдэнсы, якія ратаваліся ад інквізітарскага пераследу.
    У 1372 г. у Опаве была выкрыта цэлая "вуліца ерэтыкоў" (platea haereticum], заселеная вальдэнсамікаланістамі нямецкага паходжання; у 1380 г. у Маравіі "вальдэнскае пустазелле” квітнела буйным цветам45 (як ні змагаўся з ім у 13601370 гг. інквізітар Йіндржых з Оламаўца46). Інквізітар Арнст у другой палове XIV ст. сцвярджаў, што канчаткова перарваў вальдэнскую традыцыю на поўдні Чэхіі47.
    Але цалкам "вытравіць” вальдэнсаў было немагчыма. Іх прысутнасць адзначаная на сінодзе ў Празе ў 1381 г.48 У тым жа годзе оламаўцкі біскуп
    43 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 203204. [Vl.ii.b]
    44 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 6667.
    45 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 431.
    46 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 86.
    47 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 83.
    48 Hofler, Concilia Pragensia, 26. [Vl.iii]
    122 Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
    Пётр Йелітаў быў абвінавачаны ў нядбайнасці, якая давяла да таго, што "пустазелле, пасеянае вальдэнскімі ерэсіярхамі, настолькі разраслося, што цяпер ужо цяжка будзе вырваць з коранем такое зло і страх перад імі”49. Праз чатыры гады Мацвей Кракаўскі ў сваёй пражскай пропаведзі згадвае менавіта вальдэнсаў як ворагаў Каталіцкай Царквы50. У 1394 г. біскуп оламаўцкі Мікалай пісаў Папу, што некаторыя ерэтыкі з секты вальдэнсаў вярнуліся ва ўлонне Каталіцкай Царквы51. У запісаных яшчэ праз год 20і вальдэнскіх "памылках" да згаданых у пратаколах Гала з Касорыц і Пятра з Начырадца дадаюцца адмаўленне індульгенцый, неабходнасці хрышчэння ўвогуле, пакланення абразам і крыжу52. Такім чынам, вальдэнсы не толькі не знікаюць, але яны радыкалізуюцца.