Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
У канцы XIV пачатку XV ст. ананімны каталіцкі аўтар скардзіцца на надзвычайнае распаўсюджанне вальдэнсаў у Аўстрыі і Багеміі. Ён пералічвае ўсё тыя ж асноўныя рысы дактрыны вальдэнсаў: непавага да Папы і Айцоў Царквы; адмаўленне малітваў за мёртвых і міласціны, святых і абразоў; адмаўленне клятвы і гвалту; данатызм53.
I ў 1410 г. не сціхае пераслед вальдэнсаў на чэшскабаварскім памежжы. У 1415 г. паплечнік Яна Гуса Якубек Стршыбршскі з тугой успамінае тых, хто не здрадзіў сапраўднай Царкве ў часы Канстанціна і праз стагоддзі захоўваў сваю веру, не баючыся пераследу54.
Неабходна дадаць у завяршэнне: Альберт дэ Ланге выказвае меркаванне, што фактычна вальдэнсы ў Чэхіі знікаюць пасля пераследаў 1390х гг., бо няма прамых звестак пра іх існаванне55. Калі прыслухацца да яго думкі, то можна прапанаваць гіпотэзу, што каталікі працягвалі палемізаваць з вальдэнсамі больш у сілу звычкі і традыцыі, чым зза сапраўднай пагрозы. Але з прычыны адсутнасці інквізітарскіх пратаколаў або дакументаў менавіта вальдэнскага паходжання гэтае пытанне застаецца адкрытым.
49 "Bischof Peter von Olmiitz Wegen Begiinstigung der Schismatiker," in Archiv fur Qsterreichische Geschichte, vol. 55 (Karl Gerold’s Sohn, 1877), pp. 364372, 368.
50 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 318323. [VI.iv]
51 Monumenta Vaticana res gestas Bohemicas illustrantia, sumptibus comitiorum regni Bohemiae ediderunt ad recensendos historiae Bohemicae fontes delegati, vol. 5. Acta Urbani VI. et Bonifatti IX, 13781404 (Pragae: Typis Gregerianis, 1903), 469, c. 858. [VI.v]
52 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 181. [Vl.vi]
53 Augustin Neumann, "Nove doklady k dejinam Valdenskych v Cechach,” Cas. pro Katolicke Duchowenstwo 9/10 (1925): pp. 674681, 679680. [Vl.vii]
54 Holinka, "Sektarstvi v Cechach," 136.
55 de Lange, "Waldenses in Bohemia,” 157.
Сілезія, Памор’е і Польскае Каралеўства
Польскае Каралеўства
ершая згаДка пРа ерэтыкоў непасрэдна на тэрыторыі Польскага КаРалеЎства аДносіцца да папскай булы ад 1318 г., дзе гаворка ідзе не толькі пра вышэйзгаданыя чэшскія дыяцэзіі (Прага і Оламаўц), але і Вроцлаў, тагачасны чэшскі (а потым нямецкі) Майсэн, а таксама польскі Кракаў. Тут прама пазначана не толькі "Каралеўства Багемія” але і "Польшча"1. У іншых булах таго ж года гэта выказана яшчэ дакладней: "у некаторых частках Каралеўства Багеміі і Польшчы, і ў памежных землях іх, а пераважна ў Кракаўскай і Вроцлаўскай дыяцэзіях"2. 3 тэксту самога ліста, адрасаванага ў тым ліку герцагу вроцлаўскаму3, можна зрабіць выснову, што гаворка ідзе пра афіцыйнае заснаванне інквізіцыі на вышэйзгаданых землях. У той жа час некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што адпраўка інквізітараў у гэтыя правінцыі мела выключна прэвентыўны характар4.
Па звестках булы ад 1326/1327 г., колькасць інквізітараў (гэтым разам дамініканцаў, а не францысканцаў) далей павялічвалася5. Але гаворка пакуль не ідзе пра стварэнне трыбуналаў у іншых дыяцэзіях, а ўвогуле пра Каралеўства Польскае". У булах Папы 1327 і 1330 гг. напісана, што ерэтыкі трапілі ў Венгерскае Каралеўства з Германіі і Польшчы (адпаведна, у Славакію з Малапольшчы)6. У 1327 г. у біскупстве КаменьПаморскім адбывалася інквізіцыйнае пасяджэнне. Менавіта тады Папа ЯнХХП паведаміў біскупу аб стварэнні ў польскай дамініканскай правінцыі інквізіцыйнага трыбунала, каб судзіць "ворагаў крыжа", якія ўцякалі ў Польшчу з Германіі і Чэхіі. У Кракаве ёсць згадка пра ерэтыкоў у 1350 г.7
1 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae: Urkundensamml. zur Geschichte Mdhrens, vol. 6. Ab annis 13071333 (Briinn: Georg Gastl’s typographischer Anstalt, 1854], 104. [VII.ii]
2 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vo\. 6,101. [VII.ii]
3 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 6,106. [VII.ii]
4 Bylina, "Wizerunek heretyka w Polsce poznosredniowiecznej," 7; Jerzy Wyrozumski, "Z dziejdw waldensow w Polsce sredniowiecznej," „Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego», t. 469, Prace Historyczne 56 (1977): pp. 3950, 50.
5 Abraham Stanislaw Bzowski, Propago D. Hyacinth! thavmatvrgi Poloni, seu de rebus praeclare gestis in Prouincia poloniae Ordinis Praedicatorum commentarivs (Venetiis: apud Societatem Minimam, 1606), 63.
6 Dobrowolski and Chodynicki, "Pierwsze sekty religijne w Polsce," 180; Swoboda, "Poczqtki herezji na ziemiach polskich," 396.
7 Bzowski, Propago D. Hyacinthi thavmatvrgi Poloni, 69.
124 Глава 3. Гісгпорыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
Але ні ў адной са згаданых вышэй крыніц не ідзе гаворка непасрэдна пра вальдэнсаў. Адзіная прамая згадка сустракаецца ў трактаце "Каталог тэкстаў ісціны” Флацыуса Ілірыкуса, але гэтая крыніца паходзіць са значна больш позняга часу, з XVI ст.: "Таксама ж у Германіі, а асабліва ў Эльзасе і ў наваколлях Рэйна, а таксама ў Багеміі, а адтуль далей ў Саксонію, Сілезію, Маравію і Польшчу дактрына іх [вальдэнсаў] перад [1]300і гадамі пашырылася”8.
На тэрыторыі сучаснай Польшчы вальдэнсы сустракаліся пераважна ў яе заходняй частцы, а менавіта ў Ніжняй Сілезіі і на Заходнім Памор'і, якія ў Сярэднявеччы знаходзіліся паза межамі Польскага Каралеўства. Наконт Малапольшчы звесткі адсутнічаюць, хоць некаторыя сучасныя даследчыкі ўпэўненыя, што вальдэнсы там былі9.
Ніжняя Сілезія
У другой палове ХПІ ст. землі Сілезскага герцагства былі неад'емнай часткай лацінамоўнай супольнасці еўрапейскай культуры. У гэтым кантэксце неабходна падкрэсліць характэрную для Вроцлаўскай зямлі спрэчку паміж духавенствам і свецкімі ўладамі10. У свядомасці гараджан парушалася манаполія царкоўнай улады, а значыць, падарваўся і аўтарытэт каталіцкага духавенства. Тут можна прасачыць відавочную аналогію з паўночнаітальянскімі гарадамідзяржавамі, якія з XI ст. былі ерэтычнымі цэнтрамі.
Пачаць трэба з самага ранняга працэсу, які адбыўся да афіцыйнага з’яўлення інквізіцыі на польскай зямлі. Як паведамляюць Любяжскія аналы: "У лета Божае1315 каля дня свята святога Якуба [прыкладна 25 ліпеня 1315 г.] многія ерэтыкі колькасцю каля пяцідзесяці ці больш, разам са сваімі жонкамі і дзецьмі, былі спалены ў Свідніцы; у Вроцлаве і іншых гарадах таксама многія былі спалены”11.
Ініцыятарам інквізіцыйнага працэсу стаў вроцлаўскі архібіскуп Генрык Вежбненскі (13021319 гг.). Па невядомых дагэтуль прычынах ён быў раней адлучаны ад Царквы і выкліканы папскім судом у Авіньён12, дзе прабыў чатыры гады: з 1310га па 1314ты. Адтуль вярнуўся вельмі заклапочаны справамі дыяцэзіі. Магчыма, такім чынам ён хацеў даказаць сваю
8 Matthias Flacius Illyricus, Catalogus testium veritatis (Basel: Per loannem Oporinum, 1556), 719720. [Vll.iv]
9 Tomasz Galuszka, Henry Harrer’s Tractatus Contra Beghardos: The Dominicans and Early Fourteenth Century Heresy in Lesser Poland (Krakow: Wydawnictwo Esprit, 2015), 4950; Edward Potkowski, Heretycy i inkwizytorzy (Warszawa: Bellona, 2011), 144.
10 Henryk Samsonowicz, "Slqsk w Europie w czasach Henryka IV Probusa," in Slqsk w czasach Henryka IVPrawego (Wroclaw: Uniwersytet Wroclawski, Instytut Archeologii, 2005), pp. 711, 7.
11 "Annales Lubenses a. 12411315," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptorum, vol. 19 (Hannoverae: Impensis Bibliopolii Aulici Hahniani, 1866), pp. 548549, 549. Гэтыя ж звесткі дубліруюцца ў "Кароткай хроніцы Сілезіі". "Breve Chronicon Silesiae," in Scriptores Rerum Silesiacarum, vol. 1 (Breslau: Max, 1835), pp. 3337, 36. [VII.i.a]
12 У 13091377 гг. Авіньён быў Папскай рэзідэнцыяй.
Сілезія, Памор’е і Польскае Каралеўства
125
лаяльнасць Папу. Ён склікаўтрыбунал дамініканцаў, францысканцаўі свецкіх уладаў пад старшынствам свайго памочніка Паўла з Банча, цыстэрцыянца з кляштара ў Любяжы (сам біскуп не прысутнічаў).
Захаваліся спіс фігурантаў справы і матэрыялы допытаў але сама назва ерасі не абазначана13. Характэрна, што ў спісе абвінавачаных згадваецца не толькі прозвішча, але і прафесія. Вось тры найбольш цікавыя выпадкі:
1. Генрык "retro hospitale". Яраслаў Шыманскі лічыць, што ён быў "неяк звязаны са шпіталем св. Міхаіла ў Свідніцы"14. У той час у Свідніцы было ажно 5 шпіталяў, і прыналежнасць Генрыка ні да аднаго з іх не ўстаноўлена15. 3 іншага боку мне падаецца магчымым, што гэта быў "гаспіцый” форма прытулку вальдэнсаў дзе яны спыняліся падчас сваіх падарожжаў На карысць гіпотэзы аб тым, што Генрык быў "кіраўніком гаспіцыя”, сведчыць яго статус: ён быў адным са "старэйшых сярод усіх". Магчыма, выконваў дадатковыя святарскія функцыі. У выяўленай групе вальдэнсаў не было ніводнага, хто быў бы прафесійна звязаны з духавенствам, а шпіталі знаходзіліся ў сферы ўплыву Касцёла16. Супраць гіпотэзы пра тоеснасць шпіталя і гаспіцыя гаворыць тое, што вальдэнсывандроўнікі спыняліся ў нейкай удавы (а не ў гаспіцыі).
Пытанне, ці можа "retro hospitale" быць раўназначным "rector hospicii”, пакуль застанецца адкрытым. Тут мы ступаем на хісткую глебу інтэрпрэтацыі падвойнага перакладу: невядома, на якой мове вёўся допыт абвінавачаных, але зразумела, што не на лаціне. Гэта значыць, што пратаколы допытаў перакладаліся, часта пісарамі не вельмі высокага майстэрства. I калі першапачаткова ўступныя пытанні задаваліся на лаціне, іх трэба было перакласці абвінавачанаму, а потым адказы зноў перакладаць на лаціну. Ці быўу свідніцкіх вальдэнсаў гаспіцый? Ці ўжывалі яны гэты тэрмін у судзе? Ці ведалі пра існаванне такога тэрміна канкрэтны інквізітар, які прадыктаваў пратакол, або пісар, які яго напісаў? Як менавіта праходзіла першая інквізіцыя на гэтых землях? 3за адсутнасці адказаў на гэтыя пытанні немагчыма адназначна адказаць і на першае з іх.
Трэцяй, найменш верагоднай, тэорыяй з’яўляецца пераклад "retro hospitale” як "былы госць"17, гэта значыць нядаўні перасяленец.
2. Ткачыха Чусха (Czuscha). Пытанне аб суадносінах прафесійнага ткацтва і ерэтыкоў заўсёды ўздымаецца ў даследаваннях сярэднявечных рэлігійных плыняў На першы погляд, у дачыненні да вальдэнсаў узаема
13 Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," 163176. [VII.i.b], Каментары Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 2550; Ogorek, Beginki i Waldensi, 173186.
14 Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku, 2933.