Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
8 Stancati, Genre, and Merlo, I calabrovaldesi, 12.
9 Tedesco, "Le comunita valdesi in Calabria," 4951.
10 Pierrette Paravy, "Waldensians in the Dauphine (14001530}: from Dissidence in Texts to Dissidence in Practice," in Heresy and Literacy: 10001530 (Cambridge: Cambridge University Press, 1994), pp. 160175,163.
11 Peyronel Susanna Rambaldi and Marco Fratini, 1561. I valdesi tra resistenza e sterminio. In Piemonte e in Calabria (Torino: Claudiana, 2011), 38.
12 Cameron, Waldenses, 201.
13 Tedesco, "Le comunita valdesi in Calabria," 52.
14 Dollinger, Beitrdge, 252253. [IV.iv.b]
15 Fages, Notes et documents de I'histoire de Saint Vincent Ferrier, 110. [IV.vii]
16 Cameron, Waldenses, 204.
ПаўЬнёвая Італія
111
На пачатку XV ст. прайшоў працэс у Даліне Сузы супраць Яна Сэнсі з Сардзініі, які па дарозе да П'емонта з Апуліі праехаў праз усю Цэнтральную Італію, у тым ліку Манопалі, Барлету і Бріндзізі17. Гэта дазваляе рэканструяваць шляхі перамяшчэння вальдэнсаў па невальдэнскіх тэрыторыях.
Асноўная частка дакументаў пра гісторыю вальдэнсаў указанага рэгіёну датычыцца больш позняга часу, што выходзіць за рамкі дадзенага даследавання. У XVI ст. паўднёваітальянскія абшчыны таксама падтрымалі Рэфармацыю і зведалі вялікі пераслед з боку інквізіцыі.
17 Marco Fratini, "Fra le Valli valdesi e il Subappennino dauno. Itinerari della predicazione e della storiografia alia vigilia della Riforma,” in Valdesi: da Monteleone di Puglia a Guardia Piemontese. Direzioni di ricerca storica tra Medioevo ed Eta Moderna (Angri Salerno: Gaia, 2009), pp. 2538, 33.
ВальЬэнсы у нямецкамоуных землях: Германія, Нўстрыя і Швейцарыя
а пРацягУ XIIIXIV стст. нямецкамоўны арэал распаўсюджання вальдэнсаў быў не менш стабільны і моцны, чым французскаітальянскі1.
Асаблівасцю вальдэнскай прысутнасці на гэтых тэрыторыях было тое, што яны ніколі не дзейнічалі адкрыта, як "каталікі” а прыйшлі ўжо ў часы свайго "падпольнага” існавання2. Прышэльцы паступова асімілююць і выцясняюць катараў3. Інквізіцыя, спачатку біскупская, а потым манаская, пачынае захады па супрацьдзеянні ерэтыкам, хоць непасрэдна самі вальдэнсы ніколі не згадваюцца ў папскіх і імператарскіх дакументах у Свяшчэннай Рымскай Імперыі4. Першы інквізіцыйны працэс супраць вальдэнсаў правёў Конрад Марбургскі ў 12301233 гг.5 у даліне Рэйна і горадзе Трыры. Потым, бліжэй да сярэдзіны стагоддзя, пераслед змяшчаецца ў бок Баварыі6. У 1250 г. вандроўны прапаведнік Бертальд Рэгенсбургскі піша пра вялікую колькасць вальдэнсаў у Германіі7. Пасля 1260 г. пераслед разгараецца ў Цюрынгіі і на Памор'і.
Інквізіцыйны вышук у Свяшчэннай Рымскай Імперыі вызначаўся тым, што працавалі пераважна вандроўныя інквізітары, а не мясцовыя сталыя трыбуналы: таксама вышук мог праводзіцца з ініцыятывы мясцовага біскупа, калі папская інквізіцыя была занадта пасіўнай, або яны не маглі наладзіць супрацу8. Вальдэнсы жылі вялікімі групамі, і калі знаходзілі аднаго члена абшчыны (лепш за ўсё "настаўніка"), то ён зза катаванняў выдаваў сваіх паплечнікаў. Часцей у такіх выпадках абвінавачаныя стараліся называць імёны або ўжо памерлых, або ўжо выкрытых ерэтыкоў.
Пасаўскі ананім сведчыць, што ў 1260х гг. у аўстрыйскіх землях было сорак дзве вальдэнскія парафіі9. "I яны маюць шмат слухачоў, многа
1 Merlo, Identita valdesi, 36.
2 Schneider, Europdisches Waldensertum, 95.
3 Daniela Miiller, Frauen vor der Inquisition: Lebensform, Glaubenszeugnis und Aburteilung der Deutschen und Franzdsischen Katharinnen (Mainz: P. von Zabern, 1996), 4859.
4 Kieckhefer, Repression, 93.
5 Silviu Ghegoiu, Waldensians at the Turn of the Fifteenth Century in the Duchy of Austria: Perception of Eresy and Action against Heretics: Master of Arts Thesis in Medieval Studies (Budapest: Central European University, 2008), 7.
6 Audisio, The Waldensian Dissent, 34.
7 Lambert, Medieval Heresy, 166.
8 Valimaki, "Bishops and the Inquisition of Heresy," 187188.
9 de Lange, "Waldenses in Bohemia," 125.
ВальЬэнсы ў нямецкамоўных землях: Германія, Пўстрыя і Швейцарыя
113
дыскутуюць, і людзей склікаюць на ўрачыстыя сходы на плошчах і ў палях, і прапаведуюць у логавах. Няма таго, хто мог бы перашкодзіць ім, такія шматлікія і магутныя іх заступнікі"10.
У 13111313 гг. інквізіцыя змагаецца з ерэтыкамі ў Штырыі, Карынтыі і Крайне11, у 13121315 гг. праходзіць вялікі працэс у Крэмсе12. Вальдэнсаў знаходзяць у Штайеры, Шытэрхаўфене, Санкт Пёльтэне і нават Вене13. Спалены ў 1315 г. у Санкт Пёльтэне вальдэнскі "біскуп" Ноймайстар казаў: "калі б наша вера яшчэ на працягу 15і гадоў заставалася некранутай, то мы думалі б, як абвясціць і абараняць яе’’14. Ноймайстар "займаў біскупскі прастол” на працягу больш за пяцьдзясят гадоў. Ёсць дадзеныя пра вальдэнскага біскупа ў Анзбаху; магчыма, гэта той самы Ноймайстар.
Паміж 1327 і 1341 гг., захаваліся інквізітарскія даносы з Клостэрнойбурга, Штайра, Энга і Лорха, хоць нельга дакладна вызначыць, да якой менавіта ерасі яны адносяцца.
У сярэдзіне XIV ст. назіраецца перапынак у інквізіцыйным пераследзе на вальдэнсаў забываюцца зза іх вялікага падабенства да каталікоў або зза Чорнай смерці. За гэты час яны паспелі звярнуць у сваю веру вялікую колькасць рамеснікаў і сялян і ''запаланілі ўсю Германію сваімі паслядоўнікамі"15. Між тым нямецкамоўнае грамадства заўсёды вельмі непрыхільна ставілася да любой рэлігійнай дэвіяцыі, асабліва ў гарадах, дзе наяўнасць ерэтыкоў лічылася вялікай ганьбай. Яны прыраўноўваліся да садамітаў16. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што галоўным у пераследзе была не столькі сама ерась, колькі адрознасць ад іншых, што з’яўляецца неад’емнай часткай традыцыйнага сярэднявечнага светапогляду. Непрыязнасць гарадскіх уладаў да вальдэнсаў магла тлумачыцца яшчэ і тым, што ў пачатку XV ст. вальдэнсы ў гарадах прадстаўлялі ўжо новую буржуазію (напрыклад, у Фрыбуры і Страсбургу], якая ўступала ў палітычны канфлікт са старой буржуазіяй гарадскім патрыцыятам17.
Новыя вялікія пераследаванні вальдэнсаў адбыліся ў 1360я і 1370ягады. Пераследаванні ў Нюрнбергу адбывалася ў 1332, 1333, 1354, 1379 і 1390ягг., калі 7 чалавек былі спалены; усяго ў Нюрнбергу 24 чалавекі былі выселены з горада за ерась, 39 публічна пакаяліся, многія атрымалі іншыя пакаранні18. У 1377, 1381 і 1382 гг. інквізітары працавалі ў Рэгенсбургу19. Як вальдэнскія гарады вылучыліся Эрфурт, Дрэздэн
10 Nickson, "The «PseudoReinerius» Treatise," 294.
11 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 430.
12 de Lange, "Waldenses in Bohemia," 129.
13 Friess, “Patarener, Begharden und Waldenser," 209272.
14 Schneider, Europdisches Waldensertum, 99.
15 Лн, Нсторйя йнквйзйцйй.
16 Kieckhefer, Repression, 6768.
17 Kieckhefer, Repression, 69.
18 Leff, Heresy, 479.
19 Kieckhefer, Repression, 54.
114 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
і Магдэбург, дзе ў 1370 г. асобным указам асудзілі данатызм вальдэнсаў20. Але нельга сказаць, што высілкі інвізітараў былі паспяховымі: інквізітар Марцін Пражскі вяртаецца ў 1391 г. у Вюрцбург, а ў 1399 у Нюрнберг і Бамберг21.
Паміж 1360 і 1370 гг. аўстрыйскі герцаг АльбертІІІ даслаў інквізітара Генрыка з Оламаўца для правядзення шэрагу пасяджэнняў інквізіцыі ў Штайры. Непасрэдна самі інквізітарскія акты да нас не дайшлі, але вядома, што былі асуджаны некалькі вальдэнсаў, у тым ліку трохгадовае дзіця22.
Асноўны пік актыўнасці інквізітара Пятра Цвікера і яго калегаў прыпадае на 13901400я гг., калі адбываецца рэзкая інтэнсіфікацыя антыерэтычных пераследаў ва ўсім рэгіёне23. Між тым Аўстрыя заставалася адным з найважнейшых вальдэнскіх цэнтраў24. Згодна з інфармацыяй са страчаных зараз аналаў манастыра ў Гарстэне, паміж 1395 і 1399 гг. ім было дапытана каля 1000 чалавек, і да 10% з іх былі спалены на вогнішчы25. Гэты працэс распачаўся пасля поўнага непакою ліста Пятра Цвікера нашчадку памерлага аўстрыйскага герцага Альберта III, з просьбай і далей падтрымліваць антыерэтычныя акцыі26. Акрамя вельмі падрабязнага спіса з амаль 100 вальдэнскіх памылак, у ім утрымліваецца трывожная гісторыя пра спаленае вальдэнсамі гумно інквізітарскага памагатага. Цалкам верагодна, што такая вялікая колькасць смяротных прысудаў стала адказам трыбунала на гвалт з боку ерэтыкоў. У студзені 1401 г. у Штырыі актыўна працуюць інквізітары Пётр Цвікер і Марцін Пражскі, адправіўшы ў выніку на вогнішча тры жанчыны за паўторны зварот у ерась27.
Дакладная колькасць вальдэнсаў на нямецкамоўных землях не паддаецца падліку, можна прасачыць толькі колькасць тых, хто быў рэпрэсаваны (дадзеныя на канец XIV ст.): 130 у Берне, 53 у Фрыбуры, 42 у Эйхштэце, 39 у Бінгене28, каля 30і у Аўгсбургу, 27 у Страсбургу у іншых гарадах гэтая колькасць была меншай. 11 лістапада 1393 г. 10 чалавек спалены ў Вемдынгу; 6 снежня таго ж года ў Донаўвёрфе выяўлена 40 ерэтыкоў, з іх спалены 10 мужчын і 16 жанчын; у Дзінкельсбюлі былі спалены ў тым жа годзе толькі 2 ерэтыкі;
20 Concilia Germaniae, quae celsissimi principis Joannis Mauritii, archiepiscopi Pragensis sumptu Joannes Fridericus Schannat magna ex parte primum collegit, vol. 4. Ab anno MCCXC. Ad MCCCC (Coloniae Augustae Agrippinensium: typo viduae Joan. Wilhelmi Krakamp et haeredum Christiani Simonis, Bibliopolarum, 1761), 412413.
21 Modestin, Ketzer in derStadt, 7.
22 Дн, Нсторйя йнквйзйцйй.
23 Smelyansky, Heresy and Citizenship.
24 Schneider, Europdisches Waldensertum, 98.
25 Modestin, "The Waldensians of Upper Austria,” 173174.
26 Dollinger, Beitrdge, 305311. [VII.v.c]
27 Georg Modestin, "The Waldensians of Upper Austria (13951399): The Middle Ages' 'Forgotten Heretics' in Historical Fact and Literary Fiction," in New Perspectives on Heretical Discourse and Identitites. The Waldensians in Historical Context (Oxford/Bern/Berlin, 2021), pp. 165185, 172; Smelyansky, Heresy and Citizenship, 52.
28 Хутчэй за ўсё, гэта былі уцекачы з Майнца: 36 у 1392 і Зу 1393 г. Modestin, "Western Germany," 190192.
ВальЬэнсы ў нямецкамоўных землях: Германія, Пўстрыя і Швейцарыя
115
апошнія тры працэсы былі рэхам аўгсбургскай справы 1393 г.29 Між тым допыты Пятра Цвікера сведчаць пра існаванне цэлых вальдэнскіх вёсаку Брандэнбургу і Аўстрыі, хоць і не ў такой колькасці, як у Паўднёвай Еўропе30.