• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    і	. Вальдэнсы самастойна здзяйснялі еўхарыстыю, не звяртаючыся да дапамогі рымскіх святароў: "з прычыны старання веры і павагі ды з прычыны ўдумлівых разваг, каб не закасцянелі простыя верныя, што заставаліся між ерэтыкоў [катараў] і не прымалі таінства еўхарыстыі".
    іі	.Пропаведзь без дазволу прэлатаў. Той самы тэзіс, з чаго пачалося разыходжанне між Вальдэсам і Рымскай Царквой.
    ш. Непрызнанне клятвы.
    hi. Адмаўленне права свецкай улады на кровапраліццё.
    К Адмаўленне падпарадкавання "бязбожнаму” чалавеку.
    Й. Данатызм (Ін 9:31).
    Ніі.Адмаўленне святасці Рымскай Царквы. Можна параўнаць са сведчаннем пра іх і ўмільятаў Конрада з Урсперга: "у іх прыватных размовах, якія яны звычайна маюць у таемных месцах, яны зняважліва гавораць аб Царкве Божай і аб святарстве”.
    Ьш.Дазвол прапаведаваць жанчынам (1 Кар 11.).
    if. Непрызнанне індульгенцый.
    F. Магчымасць выратавання паза Царквой, толькі праз набожнае жыццё.
    Д Сужыццё з жанчынамі. Гэтую цьмяную фармулёўку тлумачыць Урспергскі храніст: "мужчыны і жанчыны адпраўляліся ў падарожжа разам, і звычайна жылі ў адным доме, і часам ляжалі ў адным ложку". Ён жа апісвае і некаторыя іншыя адрозныя рысы іх групы, а менавіта:
    31 Papini, Valdo di Lione, 260; Audisio, The Waldensian Dissent, 24.
    32 Wickham, An Historical Sketch of the Italian Vaudois, 63; "Burchardi et Cuonradi Urspergensium Chronicon,” 376.
    33 PL 216:291292. [I.ii.c]
    104 Глава 3. Гісторьікагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашьірэння руху вальбэнсаў
    гіі."Яны жывуць апостальскім жыццём, не прагнуць валодаць ніякай маёмасцю ці якімнебудзь пэўным месцам жыхарства". Даволі станоўчая характарыстыка, але з тэксту не зразумела, ці то яны самі так пра сябе гавораць, ці гэта ўласная думка храніста.
    Ш."Яны абразалі верхнюю частку іх абутку, і хадзілі тыпу босымі. Больш за тое, хоць яны насілі нешта накшталт клабука, нібы яны належалі да нейкага манаскага ордэна, яны не падстрыгалі свае валасы ў адрозненне ад міран".
    Такім чынам, можна сцвярджаць, што былыя разыходжанні "бедных ізноў далучаных" з Каталіцкай Царквой насілі хутчэй не дагматычны, а арганізацыйны характар, і мелі наступныя вытокі:
    I неабходнасць супрацьстаяць катарам (пункты і, іі, viii, хі). Вядома пра дыспут Бернарда Прыма з катарскім "дасканалым” у 1208 г. у Лораку (Аквітанія);34
    2.	літаральнае разуменне і выкананне Евангельскіх запаветаў (ііі, iv, v, vi, іх, хіі, хііі);
    3.	непрыманнетыхпарадкаўу Каталіцкай Царкве,якія незнаходзяць пацвярджэнняў у Бібліі (vii, х).
    Але калі іх просьбы аб паўторным далучэнні да Царквы задаволілі, то вось у стварэнні новага ордэна ім было адмоўлена.
    Канец гэтай групы амаль аналагічны з групай "бедных каталікоў”: яны ўступілі ў розныя каталіцкія манаскія ордэны, у тым ліку дамініканскі і ерэмітычны ордэн св. Аўгусціна (у 1256 г.)35. Але ў літаратуры існуе і меркаванне, што яны зліліся з паслядоўнікамі Дуранда з Оскі36. Найбольш радыкальныя далучыліся да "бедных ламбардцаў”.
    У саміх гарадахкамунах вальдэнсы страчваюць свае пазіцыі разам з гібелінамі, і амаль знікаюць да канца XIII ст.37 3за актыўнай дзейнасці інквізіцыі, падтрыманай законамі Фрыдрыха II38, былы “ерэтычны рай” перамяшчаецца з Ламбардыі ў зацішныя і аддаленыя альпійскія даліны, куды інквізітарам было найцяжэй дабрацца. Хутчэй за ўсё, першыя ерэтыкі былі выгнаны ў Турынскае біскупства з Фаэнцы яшчэ ў 1206 г. Інакенціем III39.
    34 Taylor, “A Presence in Languedoc," 68.
    35 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 82; Merlo, Eretici ed eresie medievali, 55.
    36 Карсавнн, Сочйненйя, 112; Рнпареллн, Хрйстйанскйе Epecu, 52.
    37 DupreTheseider, "Gli eretici nel mondo comunale italiano," 910.
    38 Внс, Фрйдрйхіі Гогенштауфен, 135139; FridericusII imperator, "Coronatio Romana,” in Monumenta Germaniae Historica. Legum, Tomus II (Hannoverae: Impensis Bibliopolii Aulici Hahniani, 1837), pp. 240248, 241. [I.iv.k]
    39 Лн, Нсторйя йнквйзйцйй. [I.iv.f]
    Горныя Ьаліны ЗахоЬніх Пльпаў
    Я^\ эты рэгіён  "тэрыторыя ў П’емонце, вельмі аддаленая і небяспеч| ная, у якой знаходзяцца ерэтыкі [катары] і вальдэнсы, якія жы9 вуць на землях, падпарадкаваных уладару каралю Роберту1, уладару Дафінэ, уладару князю Ахайскаму, уладару маркізу Салуцца і ўладарам Люцэрны"2  традыцыйна лічыцца самай "вальдэнскай" тэрыторыяй Еўропы. Менавіта тут гэты рух праіснаваў фактычна ад самага свайго пачатку і да сённяшняга дня. Зараз гэтыя тэрыторыі падзеленыя паміж Францыяй і Італіяй. Вальдэнсы XXI ст. таксама пражываюць на тэрыторыі Італіі, у П'емонце. У XIV ст. асабліва "ерэтычнымі” лічыліся Дафінэ і наступныя П’емонцкія даліны: Кунэа, Пінерола, Салуцца, Сангонэ, Суза, Ланца і К’ерэзэ3. Вядома пра шматлікія кантакты паміж вальдэнсамі далін па абодвух баках Альпаў  да прыкладу, у 1335 г. дапытаныя інквізітарамі расказвалі пра "настаўнікаў", якія прыходзілі "зза гор”4. Увогуле, даліны паміж Турынам і Дафінэ, а менавіта ў радыусе 30і км вакол Джавэна, далі шмат вядомых прапаведнікаў і святароў на працягу некалькіх стагоддзяў5.
    Першы раз згадкі пра вальдэнсаў у Альпах сустракаюцца ў 1210 г., калі імператар Атон IV загадаў новаму турынскаму біскупу Карызіа выгнаць іх са сваёй дыяцэзіі6. Таксама ў статутах Пінерола (1220 г.) згадваюцца вальдэнскія вандроўныя місіянеры7, напрыканцы XIII ст. у даліне Кізона дзесяць чалавек былі асуджаны інквізіцыяй "за вальдызм” (de vaudixia)8.
    Сучасныя жыхары вальдэнскіх далінаў (Пелічэ, Ангроньі, ваколіцаў Торэ Пелічэ) маюць свае меркаванні датычна гісторыі вальдэнсаў (запісана мной):
    *	многія мясцовыя вальдэнсы ведаюць свой радавод як мінімум да XV ст., а некаторыя і да Высокага Сярэднявечча;
    *	яны лічаць, што прыхільнікі вальдэнскага веравучэння пражывалі ў гэтых далінах яшчэ да прыезду Вальдэса, і гэта хутчэй ён запазычыў ад іх некаторыя ідэі, а не наадварот;
    * сама назва "вальдэнсы” (vaidesi) паходзіць ад слова "даліны” (valli).
    1 He ўдалося ідэнтыфікаваць  на той момант каралём Германіі (але не каранаваным імператарам) быў Альберт I Габсбург.
    2 Biscaro, "Inquisitori ed eretici lombardi (12921318)," 545.
    3 Merlo, "Distribuzione Topografica", 4.
    4 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 182,183,191. [IV.ii]
    5 Cameron, Waldenses, 155158.
    6 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,141142. [I.iv.h]
    7 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,1819. [l.iv.i]
    8 Grado Giovanni Merlo, "Who Were the Waldenses in FourteenthCentury Piedmont?," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 225241, 227.
    106 Глава 3. Гісгпорыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашьірэння руху вальбэнсаў
    Дакументальных гістарычных пацвярджэнняў такія звесткі не маюць, але існуюць у вуснай народнай традыцыі.
    Дакладна вядома пра аселых прыхільнікаў руху становіцца толькі ў канцы XIII ст. У 13071316 гг. ёсць запісы пра вышук інквізітара Францыска Пакапалья супраць розных ерэтыкоў, у тым ліку вальдэнсаў але яго непасрэдныя пратаколы не захаваліся. Пасля 1300 г. колькасць вальдэнсаў у рэгіёне ўзрасла настолькі значна, што ў 1336 г. байлі9 Амброна, цэнтральнага горада рэгіёну, уключыў у запыт кампенсацыі выдаткаў, накіраваны вышэйшай адміністрацыі, і радок на "пераслед вальдэнсаў”10, а ў 1338 г. гэты горад быў выбраны цэнтральнай сядзібай інквізіцыі спецыяльна для антывальдэнскага вышуку11. Інквізітары адразу арганізавалі маштабную акцыю супраць вальдэнсаў з канфіскацыяй іх маёмасці ў даліне Пута, распачаўшы такім чынам практыку здабывання грошай з вальдэнсаў, якая працавала дзесяцігоддзямі12.
    Да 1330 г. вальдэнсы ўжо надзейна ўсталяваліся ў далінах Пелічэ, Ангроньі, Сузы і г. д.; гэты рэгіён на доўгія стагоддзі стаў надзейным прытулкам усім, хто ўцякаў ад празмернай увагі царкоўных улад. Разам з тым іх імёны, мова, культура і веданне мясцовых рэалій паказваюць, што яны мелі тут даўнія і надзейныя карані. Вераванні вальдэнсаў гэтага рэгіёну моцна адрозніваліся ад астатніх: менавіта тут узнікалі дзіўныя легенды, што падзел Царквы распачаўся ўжо сярод апосталаў бо чацвёра з іх умелі чытаць і мелі кнігі Хрыста (ад іх і пайшлі вальдэнсы], а астатнія  не, і захацелі трымацца "жыцця індульгенцый"13.
    Прапарцыянальна ўкараненню вальдэнсаў ў рэгіёне расла і ступень іх самаўпэўненасці і агрэсіўнасці. У буле ад 1332 г. дадзена апісанне сітуацыі: вальдэнсы адкрыта збіраюцца на сходы да 500 чалавек, і нават паўсталі са зброяй у руках супраць парафіяльнага святара і мясцовага інквізітара14 (падрабязней гэты і іншыя прыклады гл. Раздзел "Права на здзяйсненне гвалтуў мэтах самаабароны").
    Захаваліся дакументы антывальдэнскага вышуку ў Джавэна (каля Турына) інквізітара Альберта дэ Кастэлярыа ад 1335 г. 3 іх вынікае, што існавалі цесныя сувязі паміж двума рэгіёнамі па абодва бакі ад Альпаў, якія падтрымліваліся вандроўнымі "настаўнікамі". Верагодна, аб’яднальным фактарам з'яўлялася таксама франкаправансальская мова, тыповая для старэйшага пакалення італьянскіх вальдэнсаў і па сёння (пад назвай
    9 Службовая асоба.
    10 Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries]," 277.
    11 Molnar, Storia dei valdesi, 9293.
    12 Molnar, Storia dei valdesi, 116.
    13 Cameron, Waldenses, 152153.
    14 Bullarium Franciscanum: sive Romanorum Pontificum constitutiones epistolae diplomata tribus ordinibus Minorum Clarissarum Poenitentium ...a Sancto Francisco Institutis ab eorum originibus ad nostra usque tempora concessa, vol. 5. Benedict! XI, Clementis V, Ioannis XXII Monumenta (Vatican: Typis Sacrae Congregationis de Propaganda Fide, 1898], 530, doc. 987. [IV.i]
    Горныя Ьаліны ЗахоЬніх Пльпаў
    107
    "патуа”). У гэтых пратаколах прысутнічае ўказанне арыентацыі вальдэнсаў на Свяшчэннае Пісанне, чаго не прасочваецца ў матэрыялах допытаў з другой паловы XIV ст. Нельга зрабіць выснову, што Біблія перастала быць важнай для вальдэнсаў (гэта абвяргаецца ўсёй іх наступнай гісторыяй), але адназначна бачна зніжэнне адукацыйнага ўзроўню і пераход да вуснай пропаведзі. Магчыма, скарачэнне колькасці згадак пісаных кніг было выклікана і ўзмацненнем інквізіцыі  трапіць у рукі да следства з кнігай у руках было нашмат больш небяспечна15.
    Наступны буйны вышук, дакументы ад якога не захаваліся, прайшоў у Амброне ў 1353 г., а ў 1366 г. інквізіцыя Дафінэ (Грэнобля) дапытвала вальдэнса "турынскай юрысдыкцыі" зза нядбайнасці мясцовых спецыялістаў16.