• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Чэшская рэфармацыя была шырока падтрымана ў Венгрыі63. I ўжо ў XV ст. венгерскія вальдэнсы сустракаюцца пад назвай "гусіты”64. У гісторыі
    56 Valimaki, "Imagery of Disease, Poison and Healing," 148.
    57 Romolo Cegna, "Eresie e movimenti religiosi in Polonia e in BoemiaMoravia nel Medioevo (Repubblica Ceca),” Bollettino della Societa di Studi Valdesi 174 (1994]: pp. 109125,119.
    58 Thomas A. Fudge, Heresy and Hussites in Late Medieval Europe (FarnhamBurlington: Ashgate, 2014], 222.
    59 Romolo Cegna, "Valdismo e Ussitismo: mito e storia tra i fogli dei Codici 113320 della Biblioteca Nazionale di Varsavia e Mil IV 77 della Biblioteca Universitaria di Wroclaw," Bollettino della Societa diStudi Valdesi 144 (1978]: pp. 2744, 30.
    60 Albert de Lange, "Waldenses in Bohemia, 13th16th Centuries,” in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022], pp. 139161,148,150.
    61 Dolezalova, "The Inquisition in Medieval Bohemia," 310.
    62 de Lange, "Waldenses in Bohemia,” 150.
    63 Josef Macek, "Die bohmische und die deutsche radikale Reformation bis zum Jahre 1525," Zeitschriftfiir Kirchengeschichte 85 (1974]: pp. 149173, 6.
    64 Hammann, "Waldenser in Ungarn," 434.
    Знікненне "класічнага" вальЬызму (пачатак XD cm.)
    87
    вальдэнсаў Польшчы, як і суседняй Чэхіі, памежнай датай з'яўляецца распаўсюджанне ідэй Яна Гуса. За кошт многіх агульных рыс у веравучэнні гэтыя два рухі вельмі моцна ўплывалі адзін на аднаго, што прывяло да сімбіёзу65 і змен у дактрыне вальдэнсаў66.
    Абшчына крайніх гусітаў Чэшскіх братоў (іншыя назвы: Багемскія, Мараўскія, Аб’яднаныя браты, Unitas fratrum)  група памяркоўных табарытаў і радыкальных утраквістаў, якая пасля разгрому пад Ліпанамі адасобілася ад гусіцкага руху. Ядро секты склалі паслядоўнікі ідэй Пятра Хельчыцкага, што дастаткова выразна аформіліся ўжо ў 1440я гг. Арганізацыйна абшчына ўтварылася вакол былога францысканскага манаха з Эмаўскага кляштара ў Празе (які захоўваў славянскую літургію), пляменніка ўтраквісцкага пражскага біскупа Яна Ракіцаны, Ржэгара. 1 сакавіка 1457 г. з дапамогай Ракіцаны імі быў атрыманы дазвол чэшскага караля Іржы з Падэбрад на пасяленне ў мястэчку Кунвальд у гарах Сілезіі, дзе і была ўтворана першая абшчына. У хуткім часе да яе далучыліся вальдэнсы і рэшткі табарытаў67. Сярод актыўных дзеячаў абшчыны былі тэолаг Марцін Лупач, спалены інквізіцыяй у Вене ў 1467 г., і былы каталіцкі святар Міхаіл Брадач.
    Першыя перамовы Чэшскіх братоў з вальдэнсамі адбыліся ў 1460 г.68, а ў 1467 г. для пасвячэння першых трох абраных па жэрабю біскупаў абшчыны ў вёсачцы Хотхе (бліз Рэйехаў) былі запрошаны менавіта вальдэнскія святары, бо толькі яны вызнаваліся ў абшчыне Unitas fratrum (якія на сённяшні дзень з'яўляюцца асобнай Царквой) за сапраўдных носьбітаў "харысмы" (Божага дару). Выбар паў на Стэфана з Базэля, але паколькі той неўзабаве быў схоплены інквізіцыяй, гэтую справу даручылі Марціну "з немцаў". Менавіта ён пасвяціў Чэшскага брата Мацвея69. Пасля смерці ў 1474 г. аскетычна настроенага Ржэгара абшчына Чэшскіх братоў перажывае ўнутраную эвалюцыю, аналагічную вальдэнскай у гарадах Свяшчэннай Рымскай Імперыі, і яшчэ больш набліжаецца па сваім унутраным уладкаванні да вальдэнскай. На чале абшчыны сталі браты Лука, Лаўрэнцій і Пракоп, якія вырашылі правесці рэформу і выпрацаваць новую дагматыку абшчыны. Доступ у яе быў адкрыты багатым і вучоным людзям, а братам дазвалялася займацца гандлем і рамяством, што прыбрала апошняе прынцыповае разыходжанне паміж гэтымі рухамі.
    Наступныя палажэнні веры Хельчыцкага і Чэшскіх братоў былі агульнымі для іх і вальдэнсаў.
    65 Rymar, "Waldensi z «kacerskich» okolic Chojny," 28.
    66 Romolo Cegna, "11 Valdismo nel ‘300 come alternativa alia Chiesa di Roma,” Bollettino della Societd di Studi Valdesi 148 (1980): pp. 4956, 50.
    67 Артур Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя (Саратов: Нздво Саратовского уннверснтета, 1962), 172.
    68 Rudolf Rican, Die Bohmischen Bruder, ihr Ursprung und ihre Geschichte (Berlin: Union Verlag, 1961), 20.
    69 Molnar, Storia dei valdesi, 187.
    88
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    * I адны, і другія прызнавалі трайны ідэал веры, любові і надзеі, а з ім і Апостальскі, Нікейскі і Афанасьеўскі сімвалы веры.
    * Шырока прапагандавалася неабходнасць пропаведзі, якая залежыць выключна ад боскага натхнення, і ніякім чынам не ад свецкай улады. Існуе меркаванне, што місіянерская дзейнасць Чэшскіх братоў аднавіла, хоць і ў новым гістарычным кантэксце, ужо крыху забытую ініцыятыву першых паслядоўнікаў Вальдэса70.
    * Вялікае значэнне мела Біблія71; перавага аддавалася Новаму Запавету, дзве публікацыі якога выйшлі ў 1518 і 1525 гг. у перакладзе на чэшскую мову. Гэтыя пераклады былі зроблены з Вульгаты, а ў 1564 і потым у 1568 гг. братам Янам Блаславам з грэчаскага арыгінала. Гэта дэманструе высокі адукацыйны ўзровень лідараў абшчыны. Богаслужэнні праводзіліся на мове мясцовага насельніцтва72.
    * Здзяйсняліся ўсе сем таінстваў73. Ёсць звесткі пра выкарыстанне нямецкімі вальдэнсамі трактатаў аб таінствах Лукі Пражскага (з братоў) як блізкага па веры. Вялікае значэнне надавалася літургіі, Нагорнай пропаведзі, малітве.
    * Скрозь быў распаўсюджаны данатызм74; і для Чэшскіх братоў і для вальдэнсаў сумежных рэгіёнаў была ўласціва катэгарычная фраза "не святы свяшчэннік не з’яўляецца свяшчэннікам”.
    * He прызнаваліся карныя правы свецкай улады і гвалтоўныя сродкі барацьбы75. Абедзве абшчыны прапаведавалі пацыфізм (выступалі супраць узброенага змагання табарытаў), таму што над усім перамогу атрымлівае ісціна (II Езд 3:12).
    * Ідэалізавалася пакутніцтва, а разам з ім і крайні аскетызм. Эталонам жыцця быў шлях апосталаў. 3 гэтага вынікала, што толькі першыя хрысціяне трымаліся цалкам запаветаў Хрыста, выкладзеных у Евангеллі. Яны лічылі, што ўсё дададзенае да вучэння першапачатковай Царквы паходзіць ад Антыхрыста. Пасля прыняцця Папам Сільвестрам "Канстанцінавага дару”, што адбылося па намове Д’ябла, Царква канчаткова скампраментавала сябе і сышла з праведнага шляху76.
    70 Molnar, Storia dei valdesi, 273.
    71 Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя, 178.
    72 Гнлер Лнвшнц, Реформацйонное двйженйе в Чехйй й Г'ерманйй (Мннск: Вышэйшая школа, 1978), 125127.
    73 Ннколай Ястребов, Этюйы о Петре Хельчйцком й его временй (Нз мсторнн гуснтской мыслн), том 89 (СанктПетербург: тнп. Мнннстерства путей сообіцення (тва Й.Н. Кушнерев н К°), 1908), 234242.
    74 Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя, 177; Ястребов, Этюды о Петре Хельчйцком й его временй, 127.
    75 Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя, 173,18081.
    76 Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя, 174175.
    Знікненне "класічнага" вальЬызму (пачатак XD cm.)
    89
    * Пётр Хельчыцкі пераняў вальдэнскую легенду пра Сільвестра, згодна з якой Пётр Вальдэс быў "socius" які трымаўся сапраўднай веры, чым вырак сябе на нелегальнае патаемнае існаванне ў лясах і пячорах77. Працягвалася крытыка пасляканстанцінаўскай сістэмы царкоўнага будаўніцтва, распачатая вальдэнсамі78. Хельчыцкі ўзняў праблему сацыяльнай структуры таго часу і заявіў, што саюз духоўнай і свецкай улады асвячае сацыяльную несправядлівасць. 3 яго пункту гледжання падзел грамадства на тры саслоўя ні ў якім разе не апраўданы законам Божым79. Ён адзначыў, што ў Нагорнай пропаведзі Хрыста няма ні слова пра палітычную ўладу, а таму ён, як і вальдэнсы, уступіў у супрацьстаянне з тымі, хто валодае ўладай.
    У сваёй Споведзі веры ў 1538 г. абшчына Unitas fratrum афіцыйна заявіла пра сваё духоўнае братэрства з вальдэнсамі80. Такім чынам, паслядоўнікі Вальдэса аказалі значны ўплыўяк на арганізацыйнае, так і на тэалагічнае развіццё абшчыны Чэшскіх братоў.
    Але ўплыў гэты не быў аднабаковым. Наадварот, больш магутны і больш масавы гусіцкі рух зацягваў вальдэнсаў, уплываў на іх веру і лад жыцця. Больш за тое, нават ва ўспрыманні інквізітараў гэтыя дзве "ерасі" пачалі злівацца ў адну пад агульным імем "гусіты”.
    Безумоўна, вальдэнсы не зліліся з гусітамі. Але перыяд "класічнага” вальдызму закончыўся.
    еРШЬІ перыяд (1170я гг.  1215 г.) ахоплівае ўзнікненне вальдэнскага РУХУ Ў “біскупскім” горадзе Ліёне ў 1170я гг. як спробу часткі '^^^) грамадства даць адказ на два пытанні, якія ў той час стаялі вельмі востра: пытанне пра літаральнае прытрымліванне біблейных запаветаў (беднасць, адмова ад клятвы і інш.) і пытанне пра "мірскую пропаведзь". На гэтым этапе вызначальную ролю ў крышталізацыі вальдэнскай дактрыны адыграў рух катараў. Да "мірской пропаведзі" вальдэнсаў змусіла менавіта неабходнасць супрацьстаяць пашырэнню гэтага вучэння, відавочна аддаленага ад "артадаксальнага” разумення Бібліі, безумоўны аўтарытэт якой прызнаваўся ўсімі вальдэнсамі. Першыя споведзі веры вальдэнскіх правадыроў складаюцца як фактычнае адмаўленне катарскага вучэння. "Класічны” вальдызм сфарміраваўся з дзвюх частак: максімальнае набліжэнне да апостальскага ладу жыцця і адмаўленне катарызму.
    77 Jaroslav Bid\o, Akty Jednoty bratrske,vo\. 1 (Brno: Historicka komise pri Matici moravske, 1915), https://archive.org/details/aktyjednotybratr01bidluoft; Alberto Cadili, "11 veleno di Costantino. La Donazione di Costantino tra spunti riformatori ed ecclesiologia ereticale (secoli X1IXVI)," in Enciclopedia Costantiniana, 2013, pp. 621624, 635.
    78 Озолнн, Нз ucmopuu гусйтского революцйонного двйженйя, 173.
    79 Ястребов, Этюды о Петре Хельчйцком й его временй, 127129, 144148.
    80 Romolo Cegna, "Valdismo е Ussitismo," 2728.
    90
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    Калі б апошні не быў да такой ступені распаўсюджаны, не было б такой пільнай неабходнасці ў пропаведзі, і тым больш не ставілася б пытанне аб удзеле вальдэнсаў у нейкім змаганні супраць адступнікаў. Менавіта прага пропаведзі прывяла да выгнання вальдэнсаў з Ліёна, а потым і да іх канчатковага разрыву з Каталіцкай Царквой.
    Гэты разрыў адбыўся ў другім перыядзе (12151260я гг.). Была сфарміравана класічная вальдэнская абшчына з яе падзелам на вандроўных прапаведнікаўнастаўнікаў і аселых вернікаў. Працягвалася актыўная пропаведзь, у тым ліку і публічная, бо, нягледзячы на афіцыйную забарону, у многіх мясцовасцях вальдэнсы не ўспрымаліся як ерэтыкі. Таксама ў гэты час крышталізуюцца найбольш знакавыя рысы вальдэнскага вучэння: літаральнае разуменне Евангельскіх запаветаў, забарона клятвы і прымянення гвалту завучванне вялікіх урыўкаў Святога Пісання на памяць не толькі "настаўнікамі”, але і вернікамі. Набывае акрэсленасць сацыяльны склад вальдэнскага руху ў кожным рэгіёне распаўсюджання.