• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    73 Balossino and Chiffoleau, "Valdesi e mondo comunale in Provenza nel Duecento," 95.
    74 Feuchter, "The Heretici of Languedoc," 121122.
    72
    Глава 2. "Класічны” вальЬьізм
    ПнтывальЬэнскія працэсы ў rapabax на паўЬнёвым захаЬзе Свяшчэннай Рымскай Тмперыі
    Найбольш ярка гэтыя змены праявіліся ў канцы XIV ст. на паўднёвым захадзе Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў рэгіёне, які непасрэдна межаваў з іншым моцным цэнтрам вальдэнсаў Заходнімі Альпамі (картаА4).
    Табліца 2. Антывальдэнскія працэсы ў гарадах паўднёвага захаду Свяшчэннай Рымскай Імперыі
    Горад	Год	Статус горада на гэты момант
    Аўгсбург	1393	Вольны горад
    Берн	1399	Вольны горад
    Майнц	1380,13911393	Вольныгорад
    Нюрнберг	13321379,1399	Вольны горад
    Страсбург	13901400	Біскупскі горад
    Фрыбур	1399,1430	Вольны горад
    Ёсць сведчанні, што вальдэнсы ўваходзілі ў склад гарадскога савета Берна. Хутчэй за ўсё, яны былі звязаны між сабой роднаснымі сувязямі праз шлюбы ўнутры абшчыны (вядома, што ў вальдэнсаў часта практыкавалася эндагамія)75 і выхаванне дзяцей у сваёй веры. Вальдэнсы рэгіёну, хутчэй за ўсё, пераважна займаліся ткацтвам і гандлем тканінамі (хоць магчыма, гэта проста з’яўлялася часткай зборнага негатыўнага вобразу ерэтыка, звязанага з ткацтвам).
    Пўгсбург
    Інквізіцыйны працэс у Аўгсбургу распачаўся з пропаведзі мясцовага святара (таксама ідэнтыфікаваны як "вандроўны прапаведнік з Бамберга” Гайнрых Ангермайер76), які пазней атрымаў мандат на правядзенне следства супраць вальдэнсаў ад мясцовага біскупа (апошні і надалей трымаў ход працэсу пад сваім кантролем). За гэта адзін з вальдэнсаў напаў на Ангермайера з нажом77. 34 ерэтыкі з Аўгсбурга (па іншых крыніцах  36 або нават 46) падчас інквізіцыйнага працэсу 1393 г. былі шаблонна абвінавачаны ў: адмаўленні чыстца, індульгенцый78, царкоўных таінстваў, асвячэння цэркваў і могілак, пальмавага лісця і травы; таемных начных сустрэчах
    75 Georg Modestin, "Augsburger Waldenserprozess und sein Strassburger Nachspiel [13931400]," Zeitschrift des Historischen Vereinsfiir Schwaben 103 (2011): pp. 4368, 63.
    76 Eugene Smelyansky, Heresy and Citizenship: Persecution of Heresy in Late Medieval German Cities (New York: Routledge, Taylor & Francis Group, 2021), 53.
    77 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess", 52.
    11 У каталіцкай царкве індульгенцыя  вызваленне ад часовай кары за грахі, у якіх грэшнік ужо пакаяўся, і віна за якія ўжо даравана ў таінстве споведзі, у прыватнасці, вызваленне ад накладзенай царквой епітым'і.
    "Класічны" вальЬызм і яго аЬметнасйі
    73
    у лёхах; распусце79; узаемнай споведзі. Разыходжаннем з астатнім вальдэнскім светам з’яўляецца сцвярджэнне ў дакументах, што секта павінна існаваць у таямніцы да Страшнага суда, але адкрыта праявіць сябе пасля прыходу Іліі і Еноха80. Большасць публічна пакаялася і, прынамсі, знешне вярнулася ў каталіцтва. 14 з іх вельмі пакутавалі ад прымусовага нашэння нашытых на вопратцы крыжоў і звярнуліся да біскупа з просьбай скасаваць ім гэта пакаранне, прапанаваўшы за такую паслугу 70 гульдэнаў. Біскуп, які меў сур'ёзныя матэрыяльныя праблемы, пагадзіўся. Калі пра гэта даведаліся іншыя гараджане, яны спалілі пецярых з гэтых чатырнаццаці81, астатніх прымусілі і далей насіць крыжы, удзельнічаць у прыніжальных публічных працэсіях са свечкамі і здзяйсняць паломніцтвы; быць акропленымі святой вадой, чытаць на могілках "Вітай, Марыя" і "Ойча наш" маліцца за памерлых  г. зн. здзяйсняць усё тое, што разыходзілася з вальдэнскімі вераваннямі, і такім чынам "вяртацца ў сапраўдную веру"82. Прычым хронікі адзначаюць, што многія з пакараных былі заможнымі і паважанымі членамі абшчыны, сябрамі ткацкай гільдыі, некаторыя нават майстрамі, і такая расправа падарвала магутнасць гэтага цэха83. Ёсць верагоднасць, што многія эмігравалі ў Страсбург, дзе потым былі выкрыты ў працэсе 13931400 гг.84
    Страсбург
    У нямецкіх гарадах у канфлікце паміж біскупам і ерэтыкамі горад мог выступаць як асобны суб’ект, расцэньваючы інквізіцыйны вышук як умяшальніцтва ў свае справы. Падобным чынам на папскую інквізіцыю маглі глядзець і самі біскупы85. У той жа час, калі справу разглядаў свецкі, а не царкоўны суд, яна кваліфікавалася як злачынства не супраць веры, а супраць гонару горада86. Адным з нямногіх прыкладаў дзейнасці мясцовага гарадскога савета ў якасці інквізіцыйнага органа з’яўляецца Страсбургская справа сакавікакрасавіка 1400 г. У самім горадзе ў гэты перыяд вядома згуртаванне вальдэнсаў каля 50і чалавек.
    79 У XIII ст. распуста разглядалася як грэх супраць шлюбных клятваў, а значыць, як злачынства супраць веры, і вельмі часта "спадарожнічала" ерасі ў інквізітарскіх і палемічных дакументах. Irene Bueno, Defining Heresy: Inquisition, Theology, and Papal Policy in the Time of Jacques Fournier (Leiden: Brill, 2015), 120121.
    80 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess", 6164.
    81 Ha думку Яўгена Смалянскага, галоўная віна палягала не столькі ў дачы хабару  звычайнай справы ў Сярэднявеччы  колькі ў тым, што за змяншэннем пакарання вальдэнсы звярнуліся не да магістрата, які яго прызначыў, а да біскупа, які ў той час канфліктаваў з магістратам і меў сядзібу паза горадам. Smelyansky, Heresy and Citizenship, 7879.
    82 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess", 63.
    83 Kieckhefer, Repression, 6670.
    84 Modestin, "Augsburger Waldenserprozess", 48.
    85 Valimaki, "Bishops and the Inquisition of Heresy," 197.
    86 Georg Modestin, "Les vaudois de Strasbourg devant leurs juges. Une etude comparative. Berne (1399)  Fribourg/Suisse (1399)  Strasbourg (1400),” Bollettino della Societa diStudi Valdesi 203, no. 125 (December 2008): pp. 314,8.
    74
    Глава 2. "Класічны” вальЬызм
    Спальваць вальдэнсаў у Страсбургу пачалі яшчэ ў 1212м, а працягнулі ў 1224 г.87 У канцы XIV ст. галоўным следчым паспрабаваў выступіць дамініканец Ян Арнольдзі, які атрымаў на гэта права ў Майнцы ў 1380я гг. Многія з вальдэнсаў былі членамі гарадскога савета і ўдзельнічалі ў гандлі з Фрыбурам. Узначальваў групу дваранін Ян Блюменштайн, надзвычай уплывовы чалавек з шырокім кругаглядам. Пра яго ўплыў можа сведчыць тое, што падчас працэсу ён не толькі не спрабаваў прызнаць свае грахі, але і папярэдзіў інквізітара, што калі той не пакіне вальдэнсаў у спакоі, рызыкуе быць забітым. Магчыма, гэта былі не пустыя словы: падчас пазнейшага следства выявілася, што ў 1374 г. страсбургская вальдэнская абшчына наняла забойцу для свайго былога паплечніка Ганса Вайдэнхофера, які перавярнуўся ў каталіцызм і патэнцыйна мог выдаць сваіх былых адзінаверцаў88. 4 красавіка 1390 г. Арнольдзі па асабістай просьбе быў вызвалены ад сваіх абавязкаў89. Яго месца заняў і ў далейшым кіраваў працэсам дамініканец Нікалас Бёкелер  былы член Генеральнага капітула ў Каркасоне90, які раней праводзіў антывальдэнскія рэпрэсіі ў Майнцы ў 13901393 гг.91 Вынікам яго работы стала таемнае адрачэнне ад ерасі членаў вальдэнскай абшчыны ў доме вышэйзгаданага Блюменштайна92. Гэта можа значыць, што для іх працэс 1400 г.  паўторны, а значыць, яны мусілі быць асуджаныя як мінімум на пажыццёвае зняволенне (пры ўмове раскаяння), а хутчэй  на смерць.
    У 1400 г. антывальдэнскі працэс распачаўся як рэакцыя на выкрывальны ліст Бернскага магістрата93 і на калядную пропаведзь 1399 г. дамініканца з Базэля Пятра Мангольда94. 27 чалавек, сярод іх і прадстаўнікі багатых і заможных сем’яў гандляроў і рамеснікаў (у тым ліку ў сферы вытворчасці тканін), былі высланы з горада. Бернцы атрымалі адказ, у якім колькасць вальдэнсаў была заніжана, як і іх сацыяльны статус. Гэта было зроблена для мацавання прэстыжу горада, значна пашкоджанага
    87 Генрн Чарльз Дн, Нсторйя йнквйзйцйй. Том 2. Ннквйзйцйя в разлйчных хрйстйанскйх землях. Зтома. Москва: Эксмо, 2007. http://www.ereading.club/bookreader.php/141261/Li__ Istoriya_inkvizicii._tom_2.html.
    88 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 7273.
    89 Kieckhefer, Repression, 5960.
    90 Georg Modestin, "Ein Mainzer Inquisitor in Strassburg: Ketzerverfolgung und Ordensreform Auf Dem Lebensweg von Nikolaus Bockeler OP [13781400]," Mainzer Zeitschrift: Mittelrheinisches jahrbuch fur Archdologie, Kunst und Geschichte 102 (2007): pp. 167173,167.
    91 Майнцкі працэс быў распачаты новым архібіскупам Конрадам II Вайнсбергам у рамках умацавання сваёй палітычнай улады ў горадзе.
    92 Modestin, "Ein Mainzer Inquisitor", 167.
    93 Падчас Бернскага антыерэтычнага працэсу была выкрыта група вальдэнсаў, якія мелі цесныя сувязі са сваімі страсбургскімі і фрыбурскімі адзінаверцамі. Бернскі магістрат даслаў лісты ў абодва гарады з паведамленнем пра наяўнасць "ерэтычнай заганнасці", прозвішчамі меркаваных вальдэнсаў, а таксама спісам з 15і вальдэнскіх "памылак". [V.v]
    94 Georg Modestin, Quellen zur Geschichte der Waldenser von Strafiburg: (14001401), vol. 22 [Hannover: Hahnsche Buchhandlung, 2007], 5863.
    "Класічньі" вальЬызм і яго аЬметнасці
    75
    меркаванай ерэтычнай прысутнасцю95. He было вынесена ніводнага смяротнага прысуду. Прычыны, па якіх гэтага не адбылося, не раз абмяркоўваліся Георгам Мадэсцінам у працытаваных вышэй публікацыях, але застаюцца да канца не высветленымі. Мне падаецца найбольш верагоднай яго гіпотэза, выказаная ў публікацыі ад 2008 года: паколькі справу вёў свецкі суд і галоўным пытаннем было рэнамэ горада, аказалася дастатковым проста пазбавіцца ад "забруджвальных” элементаў96, якія былі выкрытыя толькі зза ўмяшальніцтва ў яго ўнутраныя справы дамініканскага прапаведніка "звонку”, з Базэля, і зняславілі горад97. Больш за тое, як адзначае Рычард Кікхефер, выгнанне ерэтыкоў не дасягнула мэтаў Царквы па барацьбе з ерассю, гэта значыць, рэфармавання і вяртання ерэтыкоў, якія пакаяліся, да каталіцтва. Наадварот, выгнанне проста рабіла ерась чужой праблемай ці нават садзейнічала распаўсюджванню ерэтычных ідэй98. Парадокс сітуацыі ў тым, што Ян Блюменштайн не проста не быў пакараны, а нават прадстаўляў горад на саборы ў Канстанцы99.
    Што датычыцца "памылак" страсбургскіх вальдэнсаў то яны вядомы на аснове матэрыялаў допытаў пяці жанчын100, у асноўным Кунігунды Штрусін (удавы, муж якой быў пакараны смерцю як ерэтык у Аўгсбургу ў 1393 г.) і яе дачок. Кунігунда сцвярджала, што вальдэнскі рух паходзіць ад Вальдэса, а не ад апосталаў101. Астатнія элементы веравучэння тыповыя для нямецкамоўнага рэгіёну: адмаўленне пакланення святым, у тым ліку і Дзеве Марыі (але некаторыя ўсё адно маліліся]102, чыстца, вартасці таінстваў, неабходнасці наведваць царкву (можна рабіць выключна для выгляду)103. У адрозненне ад Майнца, страсбургскія вальдэнсы не здзяйснялі еўхарыстыю самі, а "карысталіся паслугамі" каталіцкіх святароў104. Яны спавядаліся і прымалі пакаянні ад сваіх вандроўных "настаўнікаў". Георг Мадэсцін мяркуе, што пасля маштабнага выкрыцця вальдэнскіх прапаведнікаў іх візіты скараціліся, што прывяло да крызісу ў абшчыне105.