• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    86 Thomas Armitage, A History of the Baptists: Traced by Their Vital Principles and Practices, from the Time of Our Lord and Saviour Jesus Christ to the Year 1886 (Paris (Ark.): Baptist standard bearer, 2001), 302.
    87 Raoul Manselli, Studi sulle eresie del secolo XII, 2nd ed. (Roma: Istituto storico italiano per il medio evo, 1975), 74, 9192.
    88 Molnar, La protesta valdese, 78.
    "КласічньГ вальЬызм і яго аЬметнасці
    Структура вальЬэнскай абшчыны
    жо ў часы Вальдэса фарміруецца структура вальдэнскай абшчы’ ны, якая існавала на працягу стагоддзяў амаль ва ўсіх рэгіёнах рас— ^ z1 паўсюджання руху. Яна адпавядала пашыранай у тыя часы схеме падзелу ўсіх вандроўных ерэтычных рухаў апостальскай беднасці, карані якой можна назіраць у Патарыі XI ст. У цэнтры знаходзілася клерыкальнае ядро, абкружанае шырокім колам звычайных вернікаў. Такая "тэкстуальная супольнасць” аб'ядноўвалася вакол пісьмовага тэкста (Бібліі) і пашыралася праз пропаведзь1. Ад самага пачатку секта падзялілася на "вандроўных” (бо "той, хто вандруе, бліжэй да Бога"2) "настаўнікаў/дасканалых" (яшчэ сустракаюцца назвы "ўладар” (dominus), "спаведнік" (confessor), "прапаведнік" (predicator), "ерэсіярх” (heresiarchus) і інш.) і проста "вернікаў"3. Іншыя крыніцы называюць "настаўнікаў", напрыклад, "братамі і сёстрамі”, а вернікаў  "сябрамі і сяброўкамі"4. Падобны падзел усіх паслядоўнікаў руху на тых, хто вядзе свецкае жыццё, і на тых, хто вядзе духоўнае, назіраецца як у альбігойцаў, так і ў францысканцаў.
    Знешнія прьікмегпы першай групы
    ‘Тэтых дасканалых ерэтыкоў адных называюць «абутымі ў сандалі» (sandaliati), а іншых  «новенькімі» (novellani)",  піша аўтар трактата "De vita"5 пра "ступені” "настаўнікаў"6. Пётр з ВодэСэрнэ каля 1213 г. сцвярджае, што першую назву яны атрымалі зза прагі да "выказвання сваёй выключнасці ў нашэнні сандаляў па прыкладзе апосталаў"7. Размежаванне паміж дзвюма групамі магло знаходзіць адлюстраванне і ў знешнасці:
    1 Brian Stock, The Implications of Literacy: Written Language and Models of Interpretation in the Eleventh and Twelfth Centuries (Princeton: Princeton University Press, 1983), 235.
    2 Raymond de SainteFoy Deacon of the Vaudois Sect. Confession 3, accessed 22.10.2022, https:// www.sjsu.edu/people/nancy.stork/jacquesfournier/RaymonddeSainteFoyFINAL.pdf, 24. [III. iv.a]
    3 Caterina Bruschi, "De vita etactibus Pauperes de Lugduno," in Texts and the Repression of Medieval Heresy (Woodbridge: York Medieval Press, 2003), pp. 196207,196. [Ill.vii]
    4 Patschovsky and Selge, Quellen, 42. [I.vii]
    5 "Пра жыццё i дзеі бедных з Діёна" (De vita et actibus Pauperes de Lugduno), далей De vita апісанне вальдэнскай абшчыны ваколіц Тулузы другой чвэрці XIV ст. [Ill.vii]
    6 Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno," 196. [Ill.vii]
    7 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 168; Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 240241. [11.ix]
    62
    Глава 2. "Класічны" вальЬьізм
    "таму што калісьці ад самага пачатку вальдэнскія дасканалыя спецыяльны знак паказвалі, як быццам бы зразаючы верхнюю частку абутку, і гэтым знакам яны ад іншых сваіх набліжаных (complicibus) і вернікаў адрозніваліся",  піша Бернард Гі ў сваім падручніку для інквізітараў (1323 г.)8. "Таксама абутыя ў сандалі сярод іх, якія называюцца святарамі, носяць адну доўгую туніку і ходзяць босымі або абутымі ў адкрытыя зверху сандалі”9. Спецыфічны абутак (сандалі) становіцца адрознай прыкметай вандроўных вальдэнскіх прапаведнікаў нароўні з арыентацыяй на Пісанне10 і нават дае альтэрнатыўную назву ўсяму руху: "таксама хочуць называцца «тымі, хто носіць сандалі» (xabatentes) ад назвы грубых сандаляў (xabata) нават больш, чым хрысціянамі ад Хрыста" (каля 12101212 г.)11. Гэта невыпадкова, бо пытанне адзення і прычоскі (манаскай танзуры) было пытаннем статусу ў Сярэднявеччы. Нашэнне вальдэнсамі "манаскіх" сандаляў успрымалася каталіцкімі іерархамі, як парушэнне манаполіі Рымскай Царквы ў духоўнай сферы12. Да сярэдзіны XIV ст. вальдэнскія "святары" дэманстравалі свой статус амаль адкрыта (у тым ліку праз абутак), пазней, у сувязі з узмацненнем інквізіцыйнага вышуку, згадкі пра асаблівы іх абутак або адзенне знікаюць з крыніц.
    Згадка пра адкрыты абутак вальдэнсаў сустракаецца толькі ў крыніцах датычна Францыі і Італіі, часткова паўднёвазаходняй Германіі, але адсутнічае адносна ўсходніх і паўночных тэрыторый. Мяркую, што гэта было звязана з неспрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі.
    Акрамя сандаляў, некаторыя вальдэнсы насілі манаскі строй, што выклікала абурэнне з боку афіцыйнага кліру13. Вядома таксама, што вальдэнак можна было адрозніць знешне па вопратцы14.
    Пбавязкі розных груп
    Розныя групы паводле крыніц маюць розныя абавязкі: першыя "не працуюць, нічога не набываюць і не атрымліваюць прыбытку, на які маглі б выжываць, але на даброты і міласціну сваіх сяброў і вернікаў існуюць і жывуць, шчыра клапоцячыся пра навучанне. А іх сябры і вернікі маюць маёмасць і бяруць шлюб, гандлююць, вядуць справы, набываюць і атрымліваюць прыбытак для сваіх ерэтыкоўдасканалых, якія іх наведваюць, прапаведуюць і ратуюць"15,  тлумачыць складальнік "De vita”.
    8 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 245. [III.vi.2]
    9 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,142. |II.xvii.l2]
    10 Patschovsky and Selge, Quellen, 5962.
    11 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 144. [Il.vi]
    12 Adam L. Hoose, "The 'Sabatati’: the Significance of Early Waldensian Shoes, c. 1184  c. 1300," Speculum 91, no. 2 (April 2016): pp. 356373, https://doi.org/10.1086/685025, 357.
    13 "Burchardi et Cuonradi Urspergensium Chronicon," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptores, vol. 23 (Hannoverae: impensis bibliopolii Hahniani, 1974), pp. 333390, 376. [I.viii.b]
    14 Peter Biller, "Interrogation of Waldensians,” in Medieval Christianity in Practice (Princeton, N.J: Princeton University Press, 2009), pp. 231237, 235.
    15 Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno,” 196. [lll.vii]
    "Класічны" вальЬызм і яго аЬметнасці
    63
    У інквізітарскіх матэрыялах ХШ ст. удакладняецца: вернікі ''часта наведваліся вальдэнсамі16, ці слухалі іх пропаведзі, ці прымалі іх, ці рабілі ім іншыя паслугі, і прымалі ад іх пацалунак міру”17; "быў пад уплывам ерэтыкоўвальдэнсаў на працягу сарака гадоў, наведваўся імі і грошы і іншае ім аддаваў"18; "...многія і многія разы прымала, ведаючы, што гэта ерэтыківальдэнсы, ела з імі хлеб, бласлаўлёны вальдэнсамі, за Вячэрай Гасподняй у доме тваім, і слухала іх пагібельныя нагаворы"19. У гэтым яны нагадвалі тэрцыярыяў. Колькасць тэрцыярскіх арганізацый імкліва расце акурат у часы Інакенція III20, і вальдэнскія "вернікі" цалкам упісваюцца ў гэты шаблон.
    Праўда, цвёрдасць такіх "вернікаў” была слабая, бо падчас інквізіцыйных працэсаў яны часта раскайваліся, а ранейшыя паводзіны тлумачылі сваёй верай у тое, што "вальдэнсы  добрыя людзі і сябры Бога, і ў стане выратавацца, і гэтаму выратаванню вучаць іншых, калі хто хацеў далучыцца да іх, і ты прымала іх па той прычыне, што верыла, што яны  добрыя людзі"21. Калі ж высвятлялася, што гэтыя "добрыя людзі" адлучаныя ад Царквы,  многія вернікі ад іх адварочваліся.
    Такім чынам, абавязкі "настаўнікаў” складаліся з:
    t Пропаведзі (галоўная тэза на першым этапе развіцця руху; з узмацненнем інквізіцыйнага пераследу публічная пропаведзь знікае, саступаючы месца навучанню);
    2.	Навучання (у шматлікіх крыніцах згадваюцца вальдэнскія “школы”, але "праграма” іх застаецца невядомай: дакладна практыкавалася завучванне вытрымак з Бібліі на памяць, магчыма  чытанне і пісьмо. Наконт астатняга вядуцца спрэчкі. Прынамсі, пры пераходзе ў "настаўнікі” ўзровень адукацыі не правяраўся22);
    3.	Прыняцця споведзі і адпускання грахоў. "Свае грахі спавядалі вальдэнсам, як павінны былі спавядаць святарам"23;
    4	Бласлаўлення віна, хлеба і рыбы, правядзення Святой Вячэры: "ужывалі хлеб і рыбу ў дні вячэры згодна з праклятым сваім звычаем па бласлаўленню вальдэнсаў ... бо верылі, што вальдэнсы так асвячаюць Цела Гасподняе"24.
    16 У абсалютнай большасці інквізіцыйных матэрыялаў "вальдэнсамі" (або сінонімамі руху) называлі толькі прадстаўнікоў першай групы. Herbert Grundmann, Religious Movements in the Middle Ages: The Historical Links between Heresy, the Mendicant Orders, and the Women's Religious Movement in the Twelfth and Thirteenth Century, with the Historical Foundations of German Mysticism (Notre Dame: University of Notre Dame Press, 2005], 52.
    17 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [Ill.i.a]
    18 Patschovsky and Selge, Quellen, 5556. [lll.i.b]
    19 Patschovsky and Selge, Quellen, 5962. [Ill.i.e]
    20 Powell, "Religious Diversity," 367.
    21 Patschovsky and Selge, Quellen, 5962. [Ill.i.e]
    22 Patschovsky, "The Literacy of Waldensianism,” 129.
    23 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [Ill.i.a]
    24 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054. [Ill.i.a]
    64
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм
    У некаторых рэгіёнах "настаўнікі" атрымлівалі прафесіі, якія б хавалі іх перамяшчэнні. Часцей за ўсё гэта быў гандаль25 (або гандаль фіктыўны26). Але ў Керсі згаданыя рэдкія для вальдэнсаў спецыяльнасці бондара27, урача28 і "асобы, якая мыла галовы”29. Магчыма, апошнія дзве прафесіі спалучаліся і з духоўнай дапамогай.
    Кіраўніцтва асобнымі абшчынамі і ўсім рухам
    Сістэма кіраўніцтва складваецца пасля смерці Вальдэса, які быў рашуча супраць любога кіраўніцтва. Яна была выбарнай: "выбіраюць разам пажыццёвых старшыняў (praepositosa eternaliter) ці часовых кіраўнікоў (rectores ad tempo)"30. Ламбардскую абшчыну ў 1218 г. узначальваў "сабрат" (confrater) Ота з Рамецэла. Праз сто гадоў пасля яго смерці Бернард Гі пазначае: "вальдэнсы маюць і паставілі сабе адзінага галоўнага над сабой, якога называюць сваім Найвялікшым (Majoralem), якому ўсе падпарадкоўваюцца, як усе каталікі ў падпарадкаванні Уладару Папу”31. Важныя звесткі ёсць у адным з вроцлаўскіх манускрыптаў: для ўсёй нямецкамоўнай вальдэнскай зоны існаваў ''галава ўсіх Апосталаў” т. зв. "самы галоўны” (supremus). У XIV ст. ім з'яўляўся Ганс з Польшчы, сын нямецкіх сялянаў, якія перасяліліся на польскія землі ў пачатку стагоддзя32. Інквізітары дамініканец Антоній Сёмы з Савільяна і францысканец Томас з Казаска ў 13871388 гг. запісалі ад вальдэнса Пінерола (Савоя) звесткі, што ''найвышэйшы пантыфік (summus Pontifex) паходзіць з яго секты і пражывае ў Апуліі”33. Вядома, што згаданы вальдэнскі "Папа" даслаў свайго "міністра" Яна Барыдона34.