• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    57
    Конрада Марбургскага, які "ўзброены стараннем у веры супраць хітрых бедных з Ліёна", "імкнуўся выявіць калісьці таемную ерась маніхейскіх дачок”72. 3 іншага боку, самі інквізітары ў сваіх працах імкнуліся размежаваць гэтыя два рухі. Напрыклад, Пётр Селан задаваў удакладняльныя пытанні наконт перавагаў у ежы таго ці іншага ерэтычнага настаўніка, трымаючы пад увагай, што катарскія "дасканалыя" былі пераважна веганамі73.
    Для такога змяшэння павінны быць больш аб'ектыўныя прычыны, чым простая блытаніна тэрмінаў, бо калі вальдэнсаў часта называюць катарамі, адваротных прыкладаў амаль не сустракаецца. Гэта можа сведчыць пра ўплыў катарскай дагматыкі на вальдэнсаў. Ён мог быць абумоўлены, папершае, тым, што арэалы іх дзеяння супадалі (хоць некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што вальдэнсы маглі перасяляцца на нейкія тэрыторыі спецыяльна, каб весці палеміку з катарамі74). Падругое, само станаўленне дагматыкі паплечнікаў Вальдэса (мяжа XII і XIII стст.) прыпадае на максімальны росквіт альбігойства. Патрэцяе, фактычна, узнікненне абедзвюх гэтых ерасяў было выклікана ў тым ліку і неабходнасцю адказу на нявырашаныя дагматычныя пытанні: агульным для іх было аспрэчванне манаполіі духавенства на рэлігійную сферу; спроба рэагавання на сацыяльнаэканамічныя змены, якія адбываліся ў грамадстве (узрастанне ролі грошай, маёмаснае расслаенне ўнутры саслоўяў і г. д.]; катары ж таксама спрабавалі вызначыць дакладнае месца Д'ябла ў светабудове і знайсці прычыну зла на Зямлі.
    Найбольш відавочным шляхам уплыву на вальдэнсаў катараў як больш моцнага, шматлікага і распаўсюджанага руху (хоць з цягам часу сітуацыя змянілася на супрацьлеглую75) магло стаць запазычанне першымі элементаў дуалістычнай і гнасеалагічнай дагматыкі. Пэўныя рысы і сапраўды прасочваюцца ў поглядах вальдэнскіх груп пачатку XIII ст. Іншыя сустракаюцца і ў канцы XIV ст. у тых рэгіёнах, дзе вальдэнсы найбольшы час суіснавалі поруч з катарамі. У 13871388 гг. інквізітарамі дамініканцамі Антоніем Сёмым з Савільяна і Томасам з Казаска была праведзена маштабная акцыя супраць вальдэнсаў Пінерола. Першае, што кідаецца ў вочы пры аналізе матэрыялаў допытаў,  гэта велізарная колькасць "маніхейскіх/катарскіх" элементаў вучэння, хоць гэтыя назвы ні разу не сустракаюцца ў тэксце, а вось "вальдэнсы”  шматкроць. Гаворка ідзе пра адмаўленне цялеснай прыроды Хрыста, яго пакут і ўваскрэсенне, "бо Бог не мог і не хацеў настолькі сябе прынізіць, каб прыняць людскую плоць"76. Таксама стваральнікам зямлі быў "вялікі дракон” які "мацнейшы за Бога
    72 "Chronica Alberici monachi Trium Fontium a monacho Novi Monasterii Hoiensis interpolata," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptores, vol. 23,1874, pp. 631950, 931. [I.viii.c]
    73 Taylor, "A Presence in Languedoc,” 42.
    74 Taylor, "A Presence in Languedoc," 36.
    75 Moore, The Formation of a Persecuting Society, 35.
    76 Dollinger, Beitrage, 259. [IV.iv]
    58
    Глава 2. "Класічньі” вальЬызм
    ў гэтым свеце, таму яму трэба падпарадкоўвацца"77. He раз рознымі дапытанымі згадваецца і тыпова катарскае "суцяшэнне" (consolamentum), якое прымалася часцей за ўсё перад смерцю, або тымі, хто хацеў стаць "святарамі”, бо яно накладвала велізарныя абмежаванні: "настаўнік, які называецца сярод іх дасканалым, не павінен ніколі ні грашыць, ні датыкацца да чагонебудзь зямнога; у знак гэтага яны заўсёды носяць з сабой пальчаткі, каб гэтага пазбегнуць, і маюць падрыхтаваны посуд, абмыты дзевяць разоў, з якога ядуць і п'юць"78. У канцы XIV ст. у Рэгенсбургу інквізітар Марцін Пражскі абвінаваціў вальдэнсаў у правядзенні абраду "суцяшэння"79. Магчыма, меў месца перанос паняццяў адной ерасі на другую, што было ўласціва тагачасным інквізітарам, або гэта  назва, дадзеная Марцінам вальдэнскаму абраду "ўскладання рук”, які замяняў каталіцкае святарскае пасвячэнне.
    Але асноўная роля катараў заключаецца ў станаўленні вальдэнскага руху як руху прапаведніцкага. Калі б катарызм не быў да такой ступені распаўсюджаным, не было б такой пільнай неабходнасці ў пропаведзі, і тым больш не ставілася б пытанне аб удзеле вальдэнсаў у нейкім змаганні супраць адступнікаў. А між тым менавіта гэта станавілася адной з асноўных мэт вальдэнскага руху. Нагадаем, што менавіта прага пропаведзі прывяла да выгнання вальдэнсаў з Ліёна, а потым і да канчатковага разрыву з Каталіцкай Царквой.
    Тыя групы вальдэнсаў, якія пажадалі вярнуцца ва ўлонне Рымскай Царквы, неаднаразова ў сваіх статутах падкрэслівалі намер змагацца з ерэтыкамі. "Бедныя каталікі”, якія сталіся папярэднікамі ордэна дамініканцаў, ужо ўсваёй Споведзі веры і статуце выяўляюць цвёрдую скіраванасць на барацьбу з ерэтыкамі. Кандыдаты ў шэрагі паслядоўнікаў Дуранда павінны быць дасведчаныя ў прапаведаванні і дыспутах супраць ерэтыкоў. Спачатку прыводзіўся тэзіс, затым ішлі auctoritates  доказыцытаты пераважна са Святога Пісання, зрэдку з Айцоў Царквы, а затым rationes  лагічныя доказы. Далей прыводзіліся ў аналагічным парадку пазіцыі суразмоўцаў80.
    "Бедныя зноў далучаныя" паўтараюць апошнюю частку і дадаюць са свайго боку: "Але больш паважаных і дасведчаных у Законе Божых і ў прамовах Святых Айцоў мы прызначылі выкладаць слова Госпада, па дамоўленасці і ўзгадненні з прэлатамі Царквы, братам і сёстрам, клірыкам і міранам, каб вучыліся неабходнаму для перавароту ерэтыкоў”81. "3 іншага боку, мы маем наказ маліцца, каб Бог даў працаўнікоў у жніво сваё, гэта значыць прарокаў у народ свой, якія павінны пакорліва і прыніжана вымольваць, каб найвышэйшы пантыфік і прэлаты Царквы далі ім да
    77 Dollinger, Beitrdge, 259. [IV.iv.b]
    78 Dollinger, Beitrdge, 272. [IV.iv.b]
    79 Left, Heresy, 478479.
    80 Biller, "Goodbye to Catharism?,” 299.
    81 PL 216:649. [l.ii.c.137]
    Спробьі легальнага існавання (12151260я гг.)
    59
    звол, каб яны маглі падахвочваць і прапаведаваць у выратавальнай дактрыне і супраць усіх ерэтыкоў пры падтрымцы міласці Божай, з усёй мужнасцю і стараннем душы, упарта працаваць, каб яны павярнуліся да веры каталіцкай, і вернікаў іх шляхам прыватных і публічных угаворванняў як належыць, ад іх вераванняў і ерасі аддзяляць, і ў вышэйназваную Царкву ўключаць, і ад усіх заган і грахоў, і, натуральна, ад гордасці, пустой славы, зайздрасці, гневу, пыхі і сквапнасці, крыважэрнасці, раскошы, ілжы, рабаўніцтва, блюзнерства, нянавісці, падману, клятваадступніцтва і забойства стрымліваць, як саміх сябе, так і сваіх слухачоў!"82
    Барацьба з катарамі магла прыводзіць не толькі да канфліктаў зза права прапаведаваць, але і да выразна ерэтычных дзеянняў такіх, напрыклад, як самавольнае, мірское здзяйсненне абраду еўхарыстыі. Прычашчэнне да Цела Хрыстова магло мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі гэтае цела матэрыяльна прысутнічала і было свяшчэнным, што катэгарычна адмаўлялася катарамі. Для іх усё плоцевае было грахоўным, нячыстым. I, каб даць магчымасць сапраўдным хрысціянам, якія вымушаны жыць у "варожым" атачэнні, далучыцца да царкоўных таінстваў "бедныя зноў далучаныя" арганізоўвалі свае Святыя Вячэры: "бо ніколі [гэта] не было зроблена ні з прычыны папярэджання, ні з прычыны пагарды да ахвярапрынашэння святара, але з прычыны старання веры і павагі ды з прычыны ўдумлівых разваг, каб не закасцянелі простыя верныя, што заставаліся між ерэтыкоў і не прымалі таінства еўхарыстыі"83.
    Аналіз споведзяў веры Вальдэса, Дуранда з "бедных каталікоў" і Бернарда з "бедных ізноў далучаных”, праведзены Ж. Ганэ84, паказвае, што іх некаторыя пункты напісаны спецыяльна "ў піку" катарам. На яго думку гэта: Ушэсце Хрыста, хрышчэнне немаўлят, боскае паходжанне абодвух Запаветаў прырода Д’ябла, уваскрэсенне ў сваёй плоці і непарушнасць шлюбу (бо ён заключаны на нябёсах, з катарскага ж пункту погляду  ён плоцевы, таму зямны). Але калі яшчэ раз звярнуцца да гэтых споведзяў пададзены вышэй спіс можна дапоўніць наступным: прызнанне Тройцы; святасці Яна Хрысціцеля; шматразовае падкрэсліванне плоцевай існасці Ісуса, яго цялеснай смерці і цялеснага ўваскрэсення; узвялічванне Царквы, паза якой няма выратавання, а таксама царкоўнай іерархіі, абрадаў і дзесяцін; антыданатызм; прызнанне святасці ўсіх таінстваў; уваскрэсенне ў сваёй плоці і магчымасць дапамогі жывых мёртвым85. Фактычна, гэта ўсе пункты яго споведзі, што абазначае вырашальны ўплыў катарскага вучэння на фарміраванне дактрыны вальдэнсаў.
    82 PL 216:291292. [І.іі.с.96]
    83 PL 216:291. [І.іі.с.96]
    84 Giovanni Gonnet, Le confessioni di fede voidest prima della Riforma (Torino: Claudiana, 1967), 953.
    85 PL 216:289292. [I.ii.c.96]
    60
    Глава 2. "Класічны" вальбызм
    Для доказу сваёй данатысцкай пазіцыі вальдэнсы Ламбардыі каля 1235 г. прапанавалі велізарную колькасць цытатз АйцоўЦарквы і Свяшчэннага Пісання, прычым, як з Новага, так і са Старога Запаветаў, што вельмі выразна падкрэслівае іх дыстанцыяванне ад катараў. Гэта вельмі важны момант, бо з падачы першых інквізітараў, якія часта не асабліва спрабавалі разабрацца ў сутнасці ерасі, у частцы больш позняй гістарыяграфіі замацаваўся памылковы пункт погляду пра атаясамленне вальдэнсаў і катараў, а таксама петрабрузіянцаў86 (або апошніх маглі лічыць прамымі папярэднікамі вальдэнсаў87).
    Такім чынам, не выклікае сумненняў антыкатарская скіраванасць вальдэнсаў да 1230х гг. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што ў супрацьстаянні з катарамі рух радыкалізаваўся, выкрышталізаваў сваю дактрыну цягам публічных дыспутаў і нават вымушаны быў парваць з Каталіцкай Царквой зза забароны ім прапаведаваць. 3 іншага боку, некаторыя даследчыкі адзначаюць, што гэтае супрацьстаянне знікае пасля Альбігойскага крыжовага паходу (12091229 гг.), бо рэшткі катараў і вальдэнсы, якія канчаткова апынуліся паза межамі каталіцкага свету, вымушаны былі супрацоўнічаць дзеля выжывання88.
    Заканчэнне другога перыяду існавання "класічнага” вал ьдызму адносіцца да 1260х гг. Яго характэрнымі рысамі былі: вяртанне некаторых вальдэнсаў да каталіцызму, пераход часткі вальдэнсаў у катарызм, кансалідацыя вальдэнскага веравучэння падчас дыспутаў з каталікамі і катарамі. У выніку на першым плане была мірская пропаведзь, якую распачаў сам Вальдэнс.
    Менавіта яго прапаведніцкая дзейнасць і жаданне атрымаць легітымізацыю ад самога Папы Рымскага сталі цэнтральнай воссю, вакол якой пачала ўтварацца першая вальдэнская абшчына, спачатку неарганізаваная, што складалася з вандроўных прапаведнікаў, якія імкнуліся пашыраць ідэі Вальдэса ў тым выглядзе, у якім яны самі іх разумелі. Частковае відазмяненне гэтых ідэй па меры аддалення ад цэнтральнай восі  асобы Вальдэса, а таксама канфлікт з мясцовымі ўладамі зза забароны мірской пропаведзі прывёў да супрацьстаяння з Каталіцкай Царквой і, як вынік, забароны вальдэнскага руху як ерэтычнага.