• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Аўтар Пасаўскага ананіма, хоць і быў каталіком, адзначае не толькі адмоўныя з яго пункту гледжання, але і станоўчыя моманты ў ладзе жыцця вальдэнсаў: "... леаністы знешне маюць вялікую набожнасць, і ўсе ў Бога вераць ... У звычаях сваіх яны напраўду ўраўнаважаныя і стрыманыя: фанабэрыі ў вопратцы не маюць, гэта значыць, ні раскошным, ні вельмі вульгарным не карыстаюцца. Гандляры не карыстаюцца ні падманам, ні клятвамі, ні лжывымі адгаворкамі, але жывуць з працы рук сваіх, як працаўнікі; нават іх дактары  гэта ткачы і шаўцы. Багацця не памнажаюць, задавальняюцца толькі неабходным. Леаністы  самыя цнатлівыя. Стрыманыя ў ежы і пітве. У шынкі не ходзяць, карагоды не водзяць і пустога не робяць. Гнеў стрымліваюць. Яны заўсёды або працуюць, або вучаць і вучацца,
    Didactic Text," Medieval Worlds? (2018]: pp. 153169, https://doi.org/10.1553/medievalworlds_ no7_2018sl53,153.
    57 Patschovsky and Selge, Quellen, 7080. [V.i]
    58 Margaret Anne Eugenie Nickson, "The «PseudoReinerius» Treatise, the Final Stage of a Thirteenth Century Work on Heresy from the Diocese of Passau," Archives d'histoire doctrinale et litteraire du Moyen Age 34 [1967]: pp. 255314, 294.
    59 Дэкрэты Грацыяна  адна з найбольш цытуемых заканадаўчых крыніц, падрабязней гл. Lucy Е. Bosworth, Perceptions of the Origins and Causes of Heresy in Medieval Heresiology (University of Edinburgh, 1995), http://hdl.handle.net/1842/18041, 39.
    60 Patschovsky, "The Literacy of Waldensianism,” 121122; Katarzyna Skrzypiec, "Sekretna wieczerza, czyli o heretykach budzqcych sympati^," Mowiq Wieki 4 (2009): pp. 3337.
    61 Ннколай Бондаренко, "Давнд Аугсбургскнй как мастер траднцнонной словесностн," Сймвол 51 (2007): стр. 331378, 347348.
    "Класічньі" вальЬызм і яго абметнасці
    69
    а таму мала моляцца. Таксама яны для выгляду ходзяць у царкву, ахвяруюць, спавядаюцца, прымаюць прычасце і прысутнічаюць на пропаведзях але для таго, каб правесці пропаведзь у размовах”62.
    Традыцыйна згадваюцца адмаўленне клятвы і права свецкай улады на здзяйсненне гвалту: "Суддзяў і першых асоб асуджаюць”. "Кажуць, што клясціся  смяротны грэх”63.
    Калі ўсё вышэйпералічанае ў цэлым можна трактаваць як станоўчыя рысы вальдэнсаў, то да негатыўных аўтар адназначна залічвае абвінавачанні ў бок Каталіцкай Царквы: "Першая памылка леаністаў і рункарыяў [паслядоўнікі Яна з Ронка  "бедныя ламбардцы”] у тым, што [яны думаюць, што] Рымская Царква  гэта не Царква Ісуса Хрыста, але Царква зласлоўя і блудніца, што ў Апакаліпсісе [17:3] сядзіць вярхом на жывёліне, і што яна прыйшла ў заняпад з часоў Сільвестра, калі ў Царкву пацякла атрута мірскога. I што яны самі  Царква Ісуса Хрыста, якая трымаецца евангельскай дактрыны і апостальскіх слоў"64.
    Вялікую частку дакумента складае пералік царкоўных таінстваў і абрадаў, якія адмаўляюцца вальдэнсамі. Гэта ўсе таінствы (акрамя хрышчэння і еўхарыстыі, і тое з агаворкай, што іх павінны праводзіць іх "святары", чыстыя перад Богам, па строга вызначаным абрадзе). He прымаюцца ніякія звычаі, не апісаныя прама ў Бібліі, такія, як імшы, клопат аб душах памерлых, чысцец, дзесяціна, пасты, царкоўныя будынкі з алтарамі, пакланенне крыжу, святым і іконам.
    Усё іншае, акрамя адсутнасці падзелу на "прапаведнікаў” і "міран”, будзе характэрна ў той ці іншай ступені для ўсіх вальдэнсаў.
    Сацыяльны склаЬ вальЬэнсаў у розных рэгіёнах
    Вальдэнсы, якія пачынаюць сваю гісторыю ад Вальдэса як ерась "гарадская", з распаўсюджаннем па Еўропе і ўзмацненнем інквізіцыйнага ціску паступова становяцца ерассю "вясковай"65.
    Дадзеныя наконт сацыяльнага статусу "настаўнікаў" адсутнічаюць, сустракаюцца  толькі пра іх прафесіі, і то для канца XIV ст.: шавец, кравец, каваль, селянін. Калі прагледзець манускрыпты, дзе згадваюцца прафесіі вальдэнскіх "настаўнікаў", то там указаны ткачы "з ваўняных нітак і з шоўку", "тыя, хто кроіць", але пераважаюць краўцы і шаўцы з сялянскіх сем'яў; маецца сын млынара і сын майстра па вырабе капелюшоў.
    62 Patschovsky and Selge, Quellen, 7374. [V.i]
    63 Patschovsky and Selge, Quellen, 103. [V.i]
    64 Patschovsky and Selge, Quellen, 7779. [V.i]
    65 Gabriel Audisio, "La Montagne: un refuge pour les vaudois ?" Clerges, communautds etfamille des montagnes d'Europe, 2005, pp. 237242, https://doi.org/10.4000/books.psorbonne.64184; Grado Giovanni Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento: con Tedizione dei process! tenuti a Giaveno dalTinquisitore Alberto de Castellario (1335) e nelle valli di Lanzo dall'inquisitore Tommaso di Casasco (1373) (Torino: Claudiana, 1977), 108109. [IV.ii]
    70
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм
    Такім чынам, гаворка ідзе пра дробных рамеснікаў і гандляроў, пераважна звязаных з тканінамі і адзеннем. У некаторых рэгіёнах да вальдэнсаў далучаліся каталіцкія святары66. Асобна можна вылучыць прафесіі, якія дазвалялі "легітымізаваць” перамяшчэнні і кантакты з вялікай колькасцю людзей: карчмары, уладальнікі заезных дамоў гандляры, кавалі і ўрачы. Вызначыць першапрычыну  ці тое прадстаўнікі гэтых прафесій зза сваіх частых размоў з вальдэнскімі прапаведнікамі мелі большую схільнасць "упадаць у ерась”, ці то ўжо "настаўнікі" абіралі прафесію для прыкрыцця сваёй прапаведніцкай дзейнасці  немагчыма. Хутчэй за ўсё, мелі месца абодва варыянты з перавагай другога.
    Асобна варта спыніцца на прафесіях, звязаных з ткацтвам. Каталіцкія прапаведнікі традыцыйна асуджалі ерэтыкоў і ткачоў разам, параўноўваючы ерэтычныя сеткі з павуціннем. "Ерась была дачкой воўны”67. Гэтае паняцце таксама прыжылося ў агульнай свядомасці, цэлыя гарадскія вуліцы, населеныя ткачамі, маглі лічыцца "ерэтычнымі”68. Але больш праўдападобную тэорыю вылучае Г. Грундман: менавіта вандроўныя ерэтычныя прапаведнікі (прычына) станавіліся ткачамі або купцамі (наступства), таму што гэтая справа адпавядае вандроўнаму ладу жыцця69.
    Асаблівасцю ўсходненямецкіх земляў, Памор'я і Чэхіі была вялікая ўдзельная вага сярод вальдэнсаў сялян і іх парабкаў абодвух палоў. Часам ерэтычнымі прызнаваліся цэлыя вёскі. Сярод вернікаў пераважаюць дробныя рамеснікі: майстры па вырабе капелюшоў мастакі, краўцы, будаўнікі, ткачы, гарбары, півавары, кавалі, а таксама карчмары і дробныя гандляры. У 1381 г., праз паўстагоддзя пасля вынішчальнага антывальдэнскага працэсу ў Багеміі, архібіскуп пражскі Ян быў занепакоены вялікай колькасцю "праклятых сялянвальдэнсаў” на заходніх межах сваёй дыяцэзіі70. У пераліку рэдка сустракаюцца асобы з вышэйшых пластоў грамадства. Іх удзел тыповы для Цэнтральнай Еўропы71, але больш характэрны для Заходніх Альпаў72 і гарадоў на нямецкашвейцарскім памежжы.
    Немагчыма вызначыць адназначную залежнасць паміж сацыяльным статусам чалавека і яго становішчам у абшчыне. Ёсць заканамернасць, што ў тых рэгіёнах, дзе вальдэнсы паходзілі пераважна з ніжэйшых пластоў грамадства, члены руху выразна вылучалі і супрацьпастаўлялі сябе каталіцкаму атачэнню. У выніку, у другой палове ХПІ  XIV ст. трансфарму
    66 Codex diplomaticus Silesiae, vol. 5. Das Formelbuch des Domherrn Arnold von Protzan: Namens des Vereins fiir Geschichte und Alterthum Schlesiens (Breslau: Max, 1862), 5455. [Vll.i.d.69]
    67 Walther, "Were the Albigenses and Waldenses Forerunners of the Reformation?,” 182.
    68 Stanislaw Bylina, Ruchy heretyckie w sredniowieczu (Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich, 1991), 119.
    69 Grundmann, Religious Movements in the Middle Ages, 15.
    70 Karl Adolf Constantin Hdfler, Concilia Pragensia 13531413; Prager SynodalBeschliisse, zum ersten Male zusammengestellt und mit einer Einleitung versehen (Prag: K. Seyfried, 1862), 2627.
    71 Bylina, "Heretycy w spoleczenstwie," 108.
    72 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 103104. [IV.ii]
    "Класічны’’ вальЬызм і яго аЬметнасці
    71
    ецца саманазва секты. У вальдэнсаў Заходніх Альпаў стала распаўсюджана назва "de recognoscentia", у вальдэнсаў Чэхіі  "noti et probi homines"; абедзве назвы могуць быць перакладзены як "вядомыя, пазначаныя”, "выпрабаваныя" або "праведныя” людзі.
    Звесткі пра нізкае сацыяльнае становішча вальдэнсаў абумоўлены тым, што пры пасвячэнні ў сан "настаўніка" кандыдат павінен быў вырачыся ўсіхсваіх багаццяў, тамуў матэрыялахінквізітараўён пазначаўся як бедны, без указання на папярэдняе (магчыма, высокае] маёмаснае становішча.
    Беднасць, як не раз ужо адзначалася, была адной з адрозных рыс вальдызму. Але немагчыма знайсці сацыяльную або эканамічную аснову руху вальдэнсаў зза адсутнасці ў іх дактрыне выразных заклікаў да змены існуючага сацыяльнага ладу. Заклік да адмовы ад маёмасці і сцвярджэнне д'ябальскага паходжання свецкай улады маюць выразна біблейнае паходжанне і не звязаныя з класавай або сацыяльнай барацьбой. Такая барацьба была тым больш немагчымая зза адмаўлення большасцю вальдэнсаўусялякага гвалту.
    Такім чынам, можна зрабіць выснову, што рух вальдэнсаў ад пачатку меў рэлігійны характар і грунтаваўся на Бібліі. Сацыяльнаэканамічныя, палітычныя і этнічныя абставіны толькі нязначна відазмянялі першапачаткова закладзеныя Вальдэсам дагматы.
    Неабходна адзначыць той факт, што разам з арыентацыяй "французскіх" вальдэнсаў на добраахвотную беднасць, у XIII ст. на поўдні Францыі іх вернікі паходзілі пераважна з сярэдняга і вышэйшага пластоў насельніцтва мястэчак73. У той самы час "Святыя Вячэры” вальдэнсаў былі менш сацыяльна эксклюзіўнымі, чым катарскія, бо катарскія вернікі займалі больш высокае сацыяльнае становішча74. Чым больш звестак з інквізітарскіх працэсаў мы атрымліваем, тым вышэйшым аказваецца сацыяльны склад ерэтыкоў. Гэта дазваляе выказаць тры гіпотэзы: папершае, з укараненнем вальдэнсаў на пэўнай тэрыторыі павышалася ступень іх сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве, яны паступова станавіліся ўсё больш заможнымі. Падругое, абвінавачванні, агучаныя супраць уплывовых гараджан, маглі мець насамрэч палітычны характар, а ерась была проста зручным інструментам для пабудовы працэсу. Патрэцяе, магчыма, што інквізіцыя больш цікавілася праяўленнямі ерасі сярод заможных пластоў грамадства, у якіх была магчымасць правесці канфіскацыю маёмасці на сваю карысць, таму мы маем больш звестак пра іх рэлігійнае жыццё. Апошняе не выключае, што вальдэнскія ідэі маглі быць распаўсюджаныя і сярод найбяднейшых пластоў грамадства, інфармацыя пра якіх у сваёй большасці не трапляе на старонкі гістарычных крыніц. У любым разе на прыкладзе Францыі можна канстатаваць нарастанне разыходжання штодзённай практыкі вальдэнскіх вернікаў з першапачатковым апостальскім ідэалам па меры атрымання імі больш высокага сацыяльнага і маёмаснага статусу.