Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Адной з прычын атаясамлівання вальдэнсаў і ведзьмаў магла стаць легенда, вядомая ад пачатку XIII ст., пра пакланенне ерэтыкоў кату: у мовах народаў Свяшчэннай Рымскай Імперыі слова "ерэтык” паходзіць ад слова
7 Dietrich Kurze, Quellen zur Ketzergeschichte Brandenburgs und Pommerns (Berlin, NY: de Gruyter, 1975), 7980. [VII.v.e.2]
8 Cegna, "11 valdismo medievale come religione penitenziale," 3738. [Vll.v.f]
9 Boffito, "Eretici in Piemonte," 431. [IV.v]
10 Norman Cohn, Europe's Inner Demons: The Demonization of Christians in Medieval Christendom (Chicago: University of Chicago Press, 2000), 230231.
11 Gary K. Waite, Heresy, Magic, and Witchcraft in Early Modern Europe (New York, NY: Palgrave Macmillan, 2003), 116.
12 William E. Monter, Witchcraft in France and Switzerland: The Borderlands during the Reformation (Ithaca and London: Cornell University Press, 1976), 1924.
13 Timothy Fitzgerald, Discourse on Civility and Barbarity (Oxford: Oxford University Press, 2007), 111.
14 Wolfgang Behringer, “How Waldensians Became Witches: Heretics and Their Journey to the Other World,"in Communicating with the Spirits (Budapest; New York: Central European University Press, 2005), pp. 155192,155.
so
Глава 2. "Класічны" вальЬызм
"кот" (параўн. у ням. Ketzer Katze, італ. gazzart gatto)15. Лічылася, што, як і каты, ерэтыкі хаваюцца і любяць "лашчыцца" да людзей. Існавала ўяўленне, што кот п'е гной рапухі (як і чуткі, што ерэтыкі ўжываюць экскрэменты рапухі для прыгатавання рытуальных напояў16), рапуха ж, у сваю чаргу, сімвалізавала смяротны грэх17.
Паміж 1428 і 1437 гг. у Савоі быў створаны рукапісны ананімны трактат "Памылкі ерэтыкоў або тых, хто спрабуе катацца на веніку або посаху” (Errores Gazariorum seu illorum qui scopam vel baculum equitare probant)18. Крыніцай для трактата паслужыла праца францысканскага інквізітара Понса Фёжэрона (Ponce Feugeyron) пра выяўленні і спаленні ерэтыкоў/ ведзьмаў у 1428 г.19 Важна падкрэсліць, што гэты дакумент паслужыў шаблонам для шматлікіх інквізітарскіх антывядзьмарскіх працэсаў у альпійскім рэгіёне ў другой палове XV ст. У ім даецца першае апісанне вядзьмарскага шабашу. Тут тэрмін "gazzart" з'яўляецца простым сінонімам "вальдэнса”. Вытокі ўяўлення пра тое, што адбывалася на шабашы, можна назіраць на поўдні Савоі, у заходнеальпійскай даліне Пінерола, дзе дапытаны і затым спалены вальдэнс Якуб Рысталаксій у 1388 г. так апісваў "вечары ў сінагозе”20: "ядуць і п’юць з вялікай радасцю, пачынаючы, калі людзі на пачатку ночы паднімуцца з зямлі ў спальні, пасля піцця і ежы тушаць святло, кажучы: «хто мае, трымае», і тыя мужчыны і жанчыны наступным крокам адно да аднаго прыціскаюцца, і так застаюцца да світання"21. Як бачым, ужо ў гэтым творы паказаныя асноўныя складаючыя элементы тыповага вядзьмарскага шабашу: празмернае ўжыванне ежы і оргія. У "Памылках ерэтыкоў" справа ад празмернага ўжывання ежы пераходзіць да канібалізму22. Нагадаем, што гэта не новыя элементы ў абвінавачванні вальдэнсаў: "сужыццё з жанчынамі" вальдэнсам прыпісвалі з самага пачатКУ РУХУ кзлі вандроўнымі прапаведнікамі маглі быць і жанчыны таксама, і яны заставаліся начаваць разам з паплечнікамімужчынамі або ў дамах мужчынвернікаў. Таксама частка вальдэнсаў ужывала мяса ў посныя дні,
15 Brunn, Des contestataires aux cathares, 345347.
16 Dollinger, Beitrage, 258. [IV.iv.b]
17 BerndUlrich Hergemoller, Krotenkuss und Schwarzer Kater: Ketzerei, gotzendienst und Unzucht in der Inquisitorischen Phantasie des 13.Jahrhunderts (Warendorf: Fahlsbuch, 1996), 286.
18 Silvia Bertolin, ''Processi per Stregoneria in Vai d'Aosta (13981434),” in Predicazione e repressione. Processi e letteratura religiosa (Torino: Claudiana, 2018), pp. 7988, 81.
19 Georg Modestin, "The Metamorphoses of the AntiWitchcraft Treatise Errores Gazariorum,” in Demonology and WitchHunting in Early Modern Europe (Abingdon, Oxon: Routledge, Taylor & Francis Group, 2020), pp. 4964, 51. Марцін Астарэро мяркуе, што Понс мог нават быць аўтарам. Martine Ostorero, "Des papes face a la sorcellerie demoniaque (14091459): une dilatation du champ de I’heresie ?,” in Aux marges de I'heresie. Inventions, formes et usages polemiques de I'accusation d'heresie au Moyen Age (Rennes: Presses universitaires de Rennes, 2017), pp. 153184,157158.
20 Слова "сінагога" як месца збору ерэтыкоў і д'яблапаклоннікаў запазычана з Бібліі, у Вульгаце Апак 2:9 і 3:9.
21 Dollinger, Beitrage, 257258. [IV.iv.b]
22 Modestin, "The Metamorphoses," 50.
Знікненне "класічнага" вальЬызму (пачатак ХР cm.)
81
што магло трактавацца як абжорства. Такі стандартны набор абвінавачванняў уключаючы сексуальную разбэшчанасць, канібалізм і інфантацыд (забойства дзяцей), мае свае карані ў Антычнасці і прымяняўся супраць абшчынаў першых хрысціянаў, а пасля Каталіцкай Царквой супраць ерэтыкоў.
I апошні неабходны элемент шабашу пакланенне Д’яблу (Люцыферу) быў "засведчаны” ў вальдэнсаў Германіі23, Свідніцы24 і ў аўстрыйскім Крэмсе. У 1311 і 13131315 гг. там былі затрыманы больш за 100 чалавек, некалькі дзясяткаў з іх былі спалены на вогнішчы25. Захаваліся матэрыялы допытаў вальдэнсаў, дзе іх памылкова аб’ядноўваюць з пашыранай тады сектай люцыферыян26. Уяўленне пра ерэтыкоў як слуг Д’ябла панавала ў ЦэнтральнаУсходняй Еўропе ў XIV ст.27 3 іншага боку, у канцы таго ж стагоддзя Пётр Цвікер адмаўляў тоеснасць гэтых дзвюх сектаў28. Бліжэй да Альпаў вальдэнсаў "прыслужнікамі Д’ябла" называлі яшчэ ў 1220 г. у Мецы29.
Што ж датычыцца шляху на шабаш, а менавіта "палёту", то тут адна з першых згадак гэта ілюстрацыя на палях парыжскага манускрыпта аўтарства сакратара герцага Амадэя VIII Савойскага (Антыпапы Фелікса V) Марціна Ле Франка "Абаронца жанчын" (1451 г.ф На 105м аркушы рукапісу паказаны дзве жанчыны на мётлах (першая ў гісторыі выява), якія падпісаны "вальдэнкі" (des vaudoises)30; фота змешчана ў канцы главы. Звесткі пра "новую секту", члены якой пераважна жанчыны (ведзьмы), што лятаюць на мётлах, паступаюць з розных частак альпійскага рэгіёну на працягу ўсёй першай паловы XV ст. Прыкладам можа стаць працэс у дыяцэзіі Аосты 3 студзеня 1449 г. супраць мясцовай жыхаркі Янеты31.
Прычыны суаднясення вальдэнсаў з паўднёвафранцузскімі ведзьмамі дагэтуль не высветленыя32. Інквізітар Клод Тулузскі, які вёў антывядзьмарскія справы ў Савоі з 1428 г., піша пра паходжанне гэтай секты ''з Ліёна" (не называючы вальдэнсаў прама, але нагадаем, што адна з іх саманазваў
23 Dollinger, Beitrdge, 316317.
24 Alexander Patschovsky, "Waldenserverfolgung in Schweidnitz 1315," Deutsches Archiv fiir Die Erforschung des Mittelalters 36 (1980): pp. 137176,164 i далей. [Vll.i.b]
25 Erbstdsser Martin, Sozialreligidse Stromungen im spdten Mittelalter: Geissler, Freigeister und Waldenser im 14. Jahrhundert (Berlin: AkademieVerlag, 1970), 120.
26 "Annales Matseenses," in Monumenta Germaniae Historica. Scriptorum, vol. 9, 1851, pp. 823837, 825827.
27 Alexander Patschovsky, "Der Ketzer als Teufelsdiener," in Papsttum, Kirche und Recht im Mittelalter: Festschrift fiir Horst Fuhrmann zum 65. Geburtstag (Tubingen: Niemeyer, 1991), pp. 317334, 317; Ogorek, Beginki i Waldensi, 117118.
28 Behringer, "How Waldensians Became Witches," 170.
29 Caesaris Heisterbacensis, Dialogus Miraculorum (Cologne: Heberle, 1851), 299. [I.v.b]
30 Martin Le Franc, Sorcieres partant au sabbat. Des Vaudoises passe Martin Le Champion des Dames. (Bibliotheque nationale de France), accessed 02.11.2022, https://images.bnf.fr/#/ detail/730227/45.
31 Bertolin, "Processi per Stregoneria in Vai dAosta," 87.
32 Behringer, "How Waldensians Became Witches," 161163.
S2
Глава 2. "Класічньі” вальЬызм
"бедныя з Ліёна”, роднага горада Вальдэса). У Ліёне ж і быў выдадзены ўпершыню трактат Ле Франка. Непасрэдна вальдэнсамі гэтая секта была названа Папам Яўгенам IV у буле ад 23 сакавіка 1440 г.: "якія панароднаму называюцца ведзьмы або вальдэнсы (Waudenses)”33. Гаворка ў буле ішла пра яго палітычнага апанента, вышэйзгаданага Амадэя VIII Савойскага (Антыпапу Фелікса V), які называўся ім "архітэктарам схізмы" і першародным сынам Сатаны, які паўстаў супраць царкоўнай еднасці, спакушаны тымі самымі ведзьмамі/вальдэнсамі, якія былі асабліва шматлікімі ў СаВОІ34.
Чым далей, тым больш пашыралася слава Ліёна як "вядзьмарскага” горада. Напрыканцы 1430х быў складзены і набыў вірусную папулярнасць трактат "Вальдэнства з Ліёна скарочана" (Vauderye de Lyonois en brief). Апісаныя ў ім з’явы не мелі нічога агульнага з вальдэнскім вучэннем, гаворка ішла пра распуснікаў, д'яблапаклоннікаў і ворагаў усяго чалавецтва. Трэба адзначыць, што ўлады горада Ліёна вельмі балюча ставіліся да такіх абвінавачванняў і нават афіцыйна звярнуліся ў 1455 г. да Папы Рымскага з просьбай выключыць з імшы радок "супраць бедных з Ліёна"35.
Такое суаднясенне адбывалася і па той бок Альпаў У юрыдычнай сферы гарадоў Ламбардыі XV ст. тэрмін bariloto (або barildt) мог прымяняцца як у дачыненні да вальдэнсаў, так і да ведзьмаў, без выразнага падзелу паміж імі36. 3 часам абвінавачванні супраць вальдэнсаўчараўнікоў абрасталі шакуючымі дэталямі. У 1403 г. падчас працэсу ў Сузе (Савоя) вальдэнсы на сваіх сходах нібыта не толькі займаліся распустай, але і варылі дзяцей, народжаных ад інцэсту, для стварэння магічнай мазі, а таксама пакланяліся дэманам у вобразах катоў і казлоў37.
He толькі ўяўныя вальдэнкі маглі выяўляцца як ведзьмы. У гэты перыяд на шматлікіх антывальдэнскіх працэсах вядомы выпадкі, калі адзін і той жа чалавек спачатку абвінавачваўся ў вальдызме, а потым заканчваў жыццё на вогнішчы за вядзьмарства. Такая з’ява мела месца ў Фрыбуры пры працэсе 1430 г. Яго пратаколы былі напісаныя пафранцузску, і абвінавачаныя ў ім былі падпісаныя "vaudois”, а іх злачынствы "vaudoisie”, што першапачаткова было проста перакладам "вальдэнс" і "вальдызм", а пасля стала абазначаць таксама "чараўнік, ведзьма" і "чарадзейства, вядзьмарства" адпаведна. Праблема ў тым, што мы не ведаем, калі мелася на ўвазе
33 Joseph Hansen, Quellen und Untersuchungen zur Geschichte des Hexenwahns und der Hexenverfolgung im Mittelalter. Mit einer Untersuchung der Geschichte des Wortes Hexe (Bonn: C. Georgi, 1901), 409.