Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
60 Ннколай Осокнн, "Еретнческне веровання," в Нсторйя ересей: Сборнйк (Москва: ACT, Храннтель, 2007), рр. 267416, 410.
54
Глава 2. "Класічньі" вальЬызм
Сярод навукоўцаў не існуе кансэнсусу наконт паходжання катараў. Класічная канцэпцыя палягае ў тым, што катарскае вучэнне ў Еўропе з'явілася пад прамым уплывам багамільскага руху з Балкан61. Але існуе група рэвізіяністаў, якая сцвярджае, што гэты рух узнік без гэтага ўплыву, а як вынік чыста заходняй біблейнай экзэгезы (вывучэння Бібліі)62. Паміж гэтымі дзвюма групамі ў 2019 г. адбыўся калёквіум у Фанжо63, дзе хоць і не быў дасягнуты кансэнсус, але былі прадстаўлены новыя крыніцы і іх інтэрпрэтацыі, якія адкрываюць шлях да новых даследаванняў.
Першай згадкай пра катараў на захадзе традыцыйна лічыцца 1143 г., калі канонікпрэманстрант Эвервін Штэйнфельдскі ў лісце да Св. Бернарда Клервоскага расказаў пра двух схопленых у Кёльне ерэтыкоў64. Сама назва "катары” паходзіць ад грэцкага кабарб^, што абазначае "чысты”. Бенедыкцінскі манах Экберт з Шёнаў, які ўвёў у выкарыстанне гэты тэрмін для ерэтыкоў з Кёльна ў 1163 г., запазычыў яго разам з абазначэннем з прац Папы Інакенція I (401417 гг.) пра познеантычныя ерасі65. Уве Брун, які дапусціў, што тэрмін "катары” мог быць і саманазвай, прасачыў яго шлях ад Экберта з Шёнаў праз пасярэдніцтва імперскага архіканцлера ў Італію да Папы, дзе ён спачатку пашырыўся на італьянскіх рэлігійных дысідэнтаў, а затым, праз працу Райнэрыя Саконі ў 1250 г., на французскіх "альбігойцаў”66. Тэрмін "катары” атрымаў распаўсюджанне пераважна на поўдні сучаснай Францыі, у ваколіцах горада Альбі (адсюль "альбігойцы”67). Таксама яны сустракаюцца ў хроніках пад назвамі "балгары” (за сувязь з багаміламі) і "маніхеі” (за дуалістычныя ідэі). Саманазвамі для катараў (як, дарэчы, і для вальдэнсаў у XIV ст.] былі "добрыя людзі”68 і "добрыя хрысціяне" тыповыя для ерэтыкоў матывы супрацьпастаўлення сваёй Царквы як Царквы апостальскай і Царквы Рымскай як д'ябальскай.
61 Theofanis Drakopoulos, "L'unite de BogomiloCatharisme d'aprds quatre textes latins analysds a la lumidre des sources byzantines" (dissertation, 2010].
62 Piotr Czarnecki, "If Not Bogomilism than What? the Origins of Catharism in the Light of the Sources," Studio Ceranea. Journal of the Waldemar Ceran Research Centre for the History and Culture of the Mediterranean Area and SouthEast Europe 11 (2021): pp. 5173, https://doi. org/10.18778/2084140x.ll.03, 52.
63 JeanLouis Biget et al., Le «Catharisme» en questions, vol. 55 (Fanjeaux: Centre d’etudes historiques de Fanjeaux, 2020).
64 Энрнко Рнпареллн, Хрйстйанскйе epecu. Вчера u сегодня (Москва: НнолаПресс: Вече, 2010), 57.
65 Julien TheryAstruc, "The Heretical Dissidence of the 'Good Men' in the Albigeois," in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 79111,101.
66 Uwe Brunn, Des contestataires aux cathares: discours de rdforme et propagande antihdrdtique dans les pays du Rhin et de la Meuse avant I'lnquisition (Paris: Institut d'Etudes Augustiniennes, 2006), 364, 545, 547.
67 Йозеф Лортц, Нсторйя Церквй рассмотренная в связй с йсторйей йдей (Москва: Хрмстнанская Россня, 1999), http://krotov.info/spravki/l_history_bio/20_bio/lortz.html.
68 Цяпер у гістарыяграфіі прасочваецца тэдэнцыя адмовы ад тэрміна "катары" на карысць тэрміна “добрыя людзі". Utz Tremp, "Ein Ausweg aus der Kontroverse um den «Katharismus»?," 666.
Спробы легальнага існавання (12151260я гг.)
55
Цалкам рэканструяваць вучэнне катараў няма ніякай магчымасці таму, што яно вядома ў асноўным з тэкстаў палемічнага характару складзеных праціўнікамі катараў а таксама рэестраў інквізіцыі. Трактатаў якія былі напісаны самімі катарамі і якім удалося пазбегнуць знішчэння, захавалася зусім няшмат. Адзін з іх, прысвечаны філасофскім развагам пра існаванне двух пачаткаў, дайшоў у складзе антыерэтычнага трактата Дуранда з Оскі.
Наступнае кароткае выкладанне катарскай дактрыны з'яўляецца найбольш кампрамісным і агульнапрынятым у сучаснай гістарыяграфіі.
Вучэнне катараў было заснавана на дуалізме. Вартасць для іх меў толькі дух і ўсё духоўнае. Матэрыяльны свет, на іх думку гэта і ёсць пекла, у адрозненне ад свету духоўнага, у якім пануе дабро, праўда і прыгажосць. Яны адмаўлялі цялеснае ўвасабленне Хрыста (т. зв. дакетызм: Хрыстос валодаў толькі бачнасцю цела), супрацьпастаўлялі Новы і Стары Запаветы (вартасць мае толькі першы: побач з добрым богам Новага Запавету, які стварыў духоўны свет, існуе злы пачатак са Старога Запавету, які стварыў гэты свет і людзей у якасці цялеснай вязніцы для анёлаў). Паколькі яны катэгарычна не прымалі ўсё матэрыяльнае, а значыць, і цела як зло, то былі рэзкімі праціўнікамі царкоўных таінстваў а асабліва еўхарыстыі. Галоўным сродкам атрымання Боскай ласкі, што дае поўнае адпушчэнне грахоў з'яўлялася consolamentum (суцяшэнне) абрад накладання рук, які здзяйсняўся "дасканалым" членам секты, які атрымаў "суцяшэнне" раней і строга трымаўся вызначаных абмежаванняў. Секта падзялялася на нешматлікіх "дасканалых”, якія вялі надта аскетычнае жыццё (не елі ніякіх прадуктаў жывёльнага паходжання, у тым ліку яек, малака, сыру; не ўступалі ў плоцевыя сувязі, нават не датыкаліся да супрацьлеглага полу, для чаго насілі пальчаткі; не кляліся і ўстрымліваліся ад любога гвалту), і простых вернікаў, якія прымалі ''суцяшэнне" перад самай смерцю. Сярод вернікаў "дасканалыя" карысталіся безумоўным аўтарытэтам, выконваючы фактычна функцыі каталіцкіх святароў.
Сувязь катараў і маніхеяў якая да сярэдзіны XIX ст. выглядала бясспрэчнай, можа быць лёгка абвергнута наступнымі доказамі: адсутнасць у Заходняй Еўропе нават згадвання пра пакланенне прароку Мані фундаменту маніхейства, а таксама любых гімнаў і малітваў у яго гонар (катары, як і вальдэнсы, прызнавалі толькі адну малітву "Ойча наш”, хоць і выкарыстоўвалі яе ў змененым выглядзе). Таксама ў Заходняй Еўропе адсутнічала складаная касмагонія маніхеяў, няма нават намёку на распрацаваную іканаграфію і музычнае мастацтва, якія адыгрывалі значную ролю ў маніхействе. У апошнім яўна прасочваецца гнастычная аснова, у той час як у катарызме выратаванне ішло не праз веды, а праз абрад "суцяшэння".
Катарызм, у адрозненне ад вальдызму, не мае звестак пра дакладную дату ўзнікнення або асобу заснавальніка. Наўрад ці катары ўзніклі ў 1143 г., калі яны згадваюцца першы раз, хутчэй за ўсё, катарскі рух ужо меў доўгую гісторыю: у 1167 г. у СэнФелікс (вёска ў Лангедоку) адбыўся сабор прадстаўнікоў катарскіх абшчын пад кіраўніцтвам святара Ніцэтаса,
56
Глава 2. "Класічньі” вальЬызм
які спецыяльна прыехаў з Канстанцінопаля. На ім прысутнічалі катарскія "біскупы”, а таксама былі вызначаны межы іх "біскупстваў”. Там праявілася рыса, якая (побач з дуалізмам] будзе кардынальна адрозніваць катарызм ад іншых сярэднявечных ерасяў: мэтай было не рэфармаванне Каталіцкай Царквы / паварот да яе вытокаў часоў апосталаў, а яе поўная замена69.
Асабліва шырокае распаўсюджанне катары атрымалі на поўдні сучаснай Францыі і на поўначы Італіі. У XII і XIII стст. на фоне раздробленасці ўлады і моцнага антыклерыкалізму ўзнікае пагадненне паміж праціўнікамі Каталіцкай Царквы з аднаго боку як палітычнага інстытута, а з другога як рэлігійнай улады.
Рэшткі руху ў Францыі і Італіі былі знішчаны да пачатку XIV ст. інквізіцыяй, створанай адразу пасля крыжовага паходу спецыяльна з гэтымі мэтамі. Тыя, хто выжыў, сыходзяць у цяжкадаступныя горныя раёны Пірэнеяў і Заходніх Альпаў, дзе змешваюцца з вальдэнсамі і іншымі ўцекачамі.
Найбольш часта блытаюць між сабой катараў і вальдэнсаў. Тэндэнцыя гэта паходзіць яшчэ з першых антыерэтычных трактатаў70. Іх аўтары ў большасці сваёй былі прадстаўнікамі духавенства і абапіраліся на творы Айцоў Царквы, у тым ліку Грыгорыя Багаслова, Амвросія Медыяланскага і Грыгорыя Ніскага. У патрыстыцы ўтрымліваецца вялікая колькасць прац, прысвечаных барацьбе з ерэтыкамі: арыянамі, пелагіянамі, нестарыянамі і многімі іншымі. I паколькі іх творы лічыліся прыкладам, падрабязна вывучаліся, і раннехрысціянскія ерасі былі добра вядомымі, то іх рысы, а часам і назвы пераносіліся на рухі Высокага Сярэднявечча. Гэта другая прычына таго, што катары ў ерэтычных працах атрымалі назву "маніхеі”, добра вядомую па творах Аўрэлія Аўгусціна. Часам пад гэта ж вызначэнне трапляюць і вальдэнсы. А з распаўсюджаннем назвы "катары” тэндэнцыя змяшэння катараў (як больш масавага і ўплывовага руху71) з вальдэнсамі становіцца пануючай. "Хроніка Альберта" можа служыць выразным прыкладам такой блытаніны; там у запісе пад 1233 г. апавядаецца аб смерці
69 На дадзены момант у гістарыяграфіі пашыраецца меркаванне, што звесткі пра гэты сабор маглі быць падробкай XVII ст. Падрабязней у Peter Biller, "Heretics Doing Things Secretly,” in Secrets and Discovery in the Middle Ages. Proceedings of the 5th European Congress of the Fёdёration Internationale des Instituts D^tudes mёdiёvales (Porto, 24 to 29 June 2013), vol. 90 (Turnhout: Brepols, 2018], pp. 1526, 17; Jorg Feuchter, "The Heretici of Languedoc: Local Holy Men and Women or Organized Religious Group? New Evidence from Inquisitorial, Notarial and Historiographical Sources," in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 112130; JeanLouis Biget, "Retour sur le 'concile de SaintFelix’,”’ in Le «Catharisme» en questions, vol. 55 (Fanjeaux: Centre d’etudes historiques de Fanjeaux, 2020), pp. 81110; Utz Tremp, "Ein Ausweg aus der Kontroverse um den «Katharismus»?,’’ 655. Але ў версіі, што сабор ўсё ж такі быў, ёсць свае прыхільнікі, напрыклад Bernard Hamilton, "Cathar Links with the Balkans and Byzantium,’’ in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 131150,141; Biller, "Goodbye to Catharism?," 293.
70 Claire Taylor, "Catharism and Heresy in Milan," in Heresy and the Making of European Culture: Medieval and Modern Perspectives (Farnham: Ashgate, 2013), pp. 383401,172.
71 Walter L. Wakefield, Heresy, Crusade and Inquisition in Southern France, 11001250 (Berckeley: University of California Press, 1974), 188.
Спробьі легальнага існавання (12151260я гг.)