Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Канец XIV ст. абвастрыў сітуацыю ў Паўночнай Італіі. 3 пачаткам Вялікай Схізмы 1378 г. (таксама вядомай як "Вялікі заходні раскол” і "Папскі раскол” перыяд у гісторыі Рымскай Царквы, калі папскі тытул набылі адначасова некалькі чалавек, падтрыманых па палітычных прычынах рознымі групоўкамі і дзяржавамі) і без таго палітычна нестабільная і раздробненая Дамбардыя падзялілася на прыхільнікаў розных папаў, што наклалася на даўнюю барацьбу паміж рознымі гарадамі і манаскімі ордэнамі. Царкоўная дысцыпліна падала ўжо з 1370 г., нягледзячы на ўсе намаганні па вырашэнні сітуацыі, якія прадпрымаў новы біскуп Турына Джавані дзі Рывальта. Ён ініцыяваў шматлікія антыерэтычныя акцыі, аб'ядноўваючы пры гэтым інквізіцыю і мясцовую ўладу, што было нялёгка, бо Паўночная Італія рэгіён са "старадаўнімі ерэтычнымі традыцыямі”. Свецкія сеньёры ахвотна прыкрывалі праціўнікаў Царквы перад вачыма інквізіцыі: у 1354 г. інквізітар націснуў на князя Джакомо Ахайскага, каб той, у сваю чаргу, прымусіўсеньёраў Дюцэрны арыштавацьз дзясятак ерэтыкоўз далінаў17. Папа ГрыгорыйХІ пісаў 7 мая 1375 г. графу Савойскаму Амадэю VI: "некаторыя са знаці з тваіх зямель, пагарджаючы Божым гневам у спрыянні, не дазваляюць той самай Інквізіцыі дзейнічаць супраць іх, зза чаго памножыліся вартыя праклёну ерасі, і зза гэтай бяздзейнасці, о гора! Колькасць ерэтыкоў у гэтай і бліжэйшых землях працягвае ўзрастаць”18. Аналагічны ліст быў дасланы каралю Францыі Карлу V у дачыненні да Дафінэ19.
Гэтыя лісты дасягнулі сваёй мэты: у 1380 г. тут распачаў сваю вынішчальную дзейнасць інквізітарфранцысканец Францыск Барэлі. Восенню 1384 г. ім быў арганізаваны (і ў красавіку 1385 г. праведзены) крыжовы паход супраць вальдэнсаў даліны Кізона (з удзелам сотні ўзброеных людзей, накіраваных кастэлянам суседняга замка): у Папы Клімента VII
15 Taylor, "A Presence in Languedoc," 49.
16 Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries)," 279.
17 Merlo, "Distribuzione Topografica", 7.
18 Boffito, "Eretici in Piemonte," 385 [IV.v]; Annales Minorum seu Trium Ordinum a s. Francisco Institutorum, vol. 8.13471376 (Quaracchi prope Florentiam: Ad Claras Aquas, 1932), 365. [IV.iii]
19 Grado Giovanni Merlo, "La repressione antiereticale in Piemonte nel secolo XIV," Bollettino della Societd di Studi Valdesi 138 (1975): pp. 313, 8; Annales Minorum vol. 8, 364365. [IV.iii]
108 Глава 3. Гісторыкагеаграфічныя асаблівасці ўзнікнення і пашырэння руху вальЬэнсаў
быў план па заснаванні ў суседняй даліне Вальпута францысканскага кляштара20. Даліна была спустошана: канфіскавана ўся маёмасць вальдэнсаў, у тым ліку свойская жывёла і начынне. Жыхары былі вымушаны ўцячы, многія з іх ніколі не вярнуліся да сваіх разбураных хацін21. Некаторыя пасля згадваліся ў пратаколах інквізітара Антонія з Савільяна ў Пінерола. На працягу пяці гадоў Францыскам былі апытаныя сотні чалавек, дзясяткі перададзеныя ў рукі свецкіх уладаў. Працягнуць катаванні яму перашкодзіў толькі недахоп сродкаў (на арганізацыі вышукаў, харчаванне абвінавачаных да прывядзення ў дзеянне смяротнага пакарання і г. д.)22.
У 13941395 гг. у Турыне быў разгорнуты вялікі працэс супраць жыхара прадмесця Карманьёліа Якуба Рысталаксія. Працэс доўжыўся некалькі месяцаў але падчас яго не было нават ужыта катаванне, бо абвінавачаны ахвотна расказваў пра сваю веру і адмовіўся ад памілавання, бо чакаў ганаровага ўваскрэсення праз тры дні. Яго вераванні ўяўляюць сабой змяшэнне самых розных адхіленняў ад каталіцкай веры23, і ніводнага з дагматаў "класічнага” вальдызму (напрыклад, ён адмаўляў еўхарыстыю, але дазваляў клятву), і тым не менш ён ідэнтыфікуецца як вальдэнс. Заўважым, што ў сваіх вераваннях ён значна адыходзіць ад прызнанняў вальдэнсаў Пінерола, апытаных на 10 гадоў раней інквізітарамідамініканцамі Антоніем Сёмым з Савільяна і Томасам з Казаска: яго папярэднікі, хоць і выказвалі некаторыя тыпова катарскія ідэі, тым не менш, у адрозненне ад Рысталаксія, трымаліся і вальдэнскага адмаўлення клятвы і царкоўных рытуалаў. Такая недакладная ідэнтыфікацыя (што ў цэлым вельмі характэрна для інквізітарскіх крыніц, асабліва XIII ст,24) можа быць звязана з традыцыйным для Паўночнай Італіі збліжэннем розных ерэтычных рухаў зза ўзмацнення інквізіцыйнага ўціску25, калі адбывалася вельмі моцнаеўзаемапранікненне розных вучэнняў.
Такое змяшэнне прыводзіла да таго, што ў канцы XIV ст. "вальдэнсам" сталі называць любога ерэтыка26. 3 іншага боку, у 1403 г. прапаведнікдамініканец Вінцэнт Ферэр апісвае альпійскія даліны як "вальдэнскія, так і вычварных гадзараў (gazariorum)27, асабліва ў Турынскай дыяцэзіі”28. Ён хваліцца ў лісце, што праз пропаведзь вярнуў мясцовых ерэтыкоў у каталіцтва, але далейшая гісторыя паказала, што менавіта даліны на захад ад Турына засталіся вальдэнскім прытулкам і да сёння.
20 Па выніку кляштар быў заснаваны ў Брыянсоне.
21 Merlo, "La repressione antiereticale in Piemonte nel secolo XIV,” 12.
22 Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries)," 280282.
23 Boffito, "Eretici in Piemonte," 381432. [IV.v]
24 Martin Schneider, Europdisches Waldensertum im 13. und 14. Jahrhundert: Gemeinschaftsform, Frdmmigkeit, sozialer Hintergrund (Berlin: de Gruyter, 1981), 103.
25 Molnar, Storia dei valdesi, 94.
26 Boffito, "Eretici in Piemonte," 407. [IV.v]
27 Сярэднявечная назва ерэтыкоў; абазначала ў розныя часы катараў, вальдэнсаў, патарэнаў, проста ерэтыкоў без канкрэтызацыі і г.д.
28 Р. Н. 0. Fages, Notes et documents de I’histoire de Saint Vincent Ferrier (Louvain u.a.: Uystpruyst u.a., 1905), 110. [IV.vii]
ПауЬнёвая Тталія
8’ альдэнскія абшчыны на поўдні Італіі сфарміраваліся цалкам з імігрантаў і захоўвалі сваю адасобленасць ад навакольнага на> сельніцтва на працягу доўгага перыяду. Сваім суседзям мясцовыя вальдэнсы былі вядомыя як "людзі зза гор", якія размаўлялі на франкаправансальскім дыялекце. Перыяд адносна мірнага існавання гэтых абшчынаў пад апекай дзяржавы скончыўся прыкладна ў 1560 г.1
Калабрыя
На дадзены момант існуе тры верагодныя тэорыі наконт датавання перасялення вальдэнсаў з Ламбардыі ў Калабрыю і прылеглыя тэрыторыі.
Паводле першай вялікія міграцыі з цэнтра мацерыка на поўдзень Апенінскага паўвострава былі распачаты яшчэ Карлам I Анжуйскім (12651285 гг.) для падтрымкі ўласнай дынастыі і нейтралізацыі сарацынскага ўплыву. Пры яго пераемніку Карле II (12851309 гг.) да ваенных мэт дадаліся эканамічныя: ён хацеў наладзіць вытворчасць ваўняных тканін (даўняя спецыялізацыя як вальдэнсаў, так і большасці ерэтыкоў таго перыяду2), для чаго з поўначы запрасіў майстроў. Правадыром першай партыі паўночнаітальянскіх вальдэнскіх перасяленцаў з’яўляўся Дзаніно дэль Поджа з ламбардскага дваранства, які атрымаў на поўдні зямельны надзел ад самога Карла Анжуйскага3. Пытанне прыналежнасці згаданага двараніна да вальдэнсаў з'яўляецца на дадзены момант спрэчным4.
Згодна з другой тэорыяй, хутчэй за ўсё каля 1315 г., "зза Альпаў" прыехала наступная партыя імігрантаў5. Г. Ч. Лі ўвогуле злучае дзве гэтыя міграцыі ў адну, сцвярджаючы, што першая група перасяленцаў прыбыла ў 1315 г. з Савоі пад кіраўніцтвам міланскага арыстакрата на загадзя прапанаваныя прывілеі6.
Паводле трэцяй тэорыі, адлік пераезду вальдэнсаў у гэты рэгіён вядзецца ад сустрэчы ў турынскай карчме паміж знатным чалавекам з Калабрыі і групай вальдэнсаў з даліны Праджэлата7.
1 Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries],” 479.
2 Ннна Сндорова, "Народные еретнческне двнження во Францнн в ХПХІП веках,” в Французскйй ежегоднйк, 1961 (Москва: Акад. наук СССР, Ннт нсторнн, 1962), стр. 429433, 431.
3 Enzo Stancati, Arturo Genre, and Attilio Merlo, I calabrovaldesi. Guida ai luoghi storied (Torino: Claudiana, 1986), 9.
4 Vincenzo Tedesco, "Le comunita valdesi in Calabria dall’insediamento alia repressione del 1561. Status quaestionis e prospettive di ricerca,” Rogerius 17/2 (2014): pp. 4558, 48.
5 Molnar, Storia dei valdesi, 96.
6 Лн, Нсторйя йнквйзйцйй.
7 Cameron, "The Dauphine (13th14th Centuries)," 481482.
110 Глава 3. Гісторыкатеаграфічныя асаблівасйі ўзнікнення і пашырэння руху вальбэнсаў
У выніку перасялення асноўнымі заняткамі паўднёваітальянскіх вальдэнсаў стала земляробства, выраб і гандаль тканінамі, а таксама гарбарства8. Прычын перасялення можа быць некалькі: перанаселенасць горных далінаў, спробы ўцячы ад Чорнай смерці (эпідэміі чумы), беднасць рэгіёну, імкненне вальдэнсаў Праванса аддаліцца ад Папскага Прастола, які пераехаў у Авіньён у 1309 г.9 У 1353 г. Папа Інакенцій VI напісаў у сваёй буле, што зза пераследу ў Дафінэ шмат ерэтыкоў пакінулі свае горныя прытулкі ў ваколіцах Амброна і накіраваліся ў Калабрыю. П’ерэт Параві датуе гэтую падзею 1358 годам10.
Пра жыццё вальдэнсаў у Калабрыі на працягу двух стагоддзяў вядома вельмі мала. Да канца XIV ст. інквізітарскіх працэсаў супраць іх не зафіксавана11. Верагодна, што перасяленне працягвалася ў некалькі хваляў. Былі заснаваны дзве калоніі ў рэгіёне Монтальта, у вёсках Сан Сіста і Гвардыя П’емантэзе, на адлегласці каля 10і км адна ад адной, і пражывалі невялікія групы ў вёсках Вакарыца (Vaccarizzo) і Сан Вінчэнца. Імігранты не выстаўлялі напаказ сваю веру і наведвалі каталіцкія імшы, таму іх доўгі час не турбавалі. Існавала эндагамія ўнутры абшчыны12.
Вальдэнсы былі не адзінымі мігрантамі ў Калабрыі сюды масава перасяляліся яўрэісефарды, якія ўцякалі ад пераследаў у Іспаніі, і праваслаўныя албанцы, вымушаныя пакінуць родныя землі зза асманскіх заваёваў13. На працягу больш чым паўтысячагоддзя тут пражывалі мусульмане [сарацыны]. Такім чынам, і ў гэтым рэгіёне зонай распаўсюджання вальдэнсаў з'яўляецца тэрыторыя са змешаным насельніцтвам.
Ппулія і СарЬзінія
Абшчына Апуліі была нецэнтралізаваная і, верагодна, уключала ў сябе вялікую колькасць членаў. У матэрыялах допытаў 13871388 гг. з Пінерола згаданы вальдэнскі "Пантыфік” з Апуліі, які даслаў туды "настаўніка" Яна Барыдона14. Інквізітарпрапаведнік Вінцэнт Ферэр у 1403 г. піша, што вальдэнсаў П'емонта адсюль наведвалі два разы на год15.
Згодна з дадзенымі XVII ст., каля 1400 г. апулійскія вальдэнсы пабудавалі пяць умацаваных вёсак: Монтэлеонэ, Монтаратра, Фаэта, Чэле і Мота16.