• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч  Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч

    Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    26.84 МБ
    
    НАШЬІ
    СЛАЕУТЫ
    MACTAUTB ' АРТЫЛЕРЫ
    НАШЫ СШУГЫЛ ЗЕМДЯКІ
    Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
    А.М.Бельскі
    М.А.Ткачоў
    ВЯЛІКАЕ МАСТАЦТВА АРТЫЛЕРЫІ
    Казімір Семяновіч
    мшск
    «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1992
    ББК 39.6
    Б44
    УДК 929 Семяновіч+629.76 (092)
    В популярной форме рассказывается о жнзня л деятельностн белорусского ученого К. Семеновнча, жввшего в XVII веке. Он обессмертнл свое нмя разработкой н созданнем многоступенчатых ракет, стабнлнзаторов тнпа «дельта», другямя язобретеннямн в областн артяллерян в ракетной технпкн. Все это было язложено нм в кннге «Велвкое нскусство артнллернн», которая вышла в 1650 г. в Амстердаме н впоследствня неоднократно перенздавалась.
    Для шярокого круга чнтателей.
    Рэцэнзенты:
    кандыдат філасофскіх навук Т. С. П р о ц ь к а, кандыдат гістарычных навук Г. М. Сагановіч
    На франтыспісе — партрэт К. Семяновіча. Мастак С. Харэўскі. 1991 г.
    Бельскі A. М., Ткачоў М. А.
    Б 44 Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 52 с., [9] арк. іл., партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
    ISBN 534300881Х.
    Бельскнй A. М., Ткачев М. А. Велнкое нскусство артнллернн: Казнмнр Семеновнч.
    У папулярнай форме апавядаецца пра беларускага вучонага XVII стагоддзя К. Семяновіча, вынаходніка шматступеневай ракеты.
    Для шырокага кола чытачоў.
    2705140400—092
    Б164—91
    М 316(03)—92
    ББК 39.6
    ISBN 534300881Х
    © A. М. Бельскі, М. А. Ткачоў,
    1992
    УСТУП
    У 1650 годзе ў сталіцы Нідэрландаў Амстэрдаме — славутым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігавыдання, у вядомай друкарні Яна Янсана пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе наш суайчыннік, генераллейтэнант кароннай артылерыі Казімір Семяновіч *.
    На працягу паўтара стагоддзя кніга была ў Еўропе сама грунтоўнай і аўтарытэтнай навуковай працай па артылерыі і піратэхніцы. Вядомы яе пераклады на французскую, нямецкую, ангельскую ды іншыя мовы.
    Пра ўплыў кнігі К Семяновіча на развіццё ракетнай справы і артылерыйскага мастацтва можна было б напісаць спецыяльнае даследаванне. Амаль у кожнай працы, прысвечанай артылерыі ды піратэхніцы і напісанай у другой палове XVII стагоддзя і ў XVIII стагоддзі, можна знайсці звесткі, узятыя з яго твора, аднак не заўсёды са спасылкай на першакрыніцу.
    Кнігай К. Семяновіча карысталіся перш за ўсё еўрапейскія прафесіяналыартылерысты і феерверкеры, якія шырока дастасоўвалі ягоныя адкрыцці ў галіне ракетнай справы. Ракетамі сталі цікавіцца ў канцы XVII стагоддзя і ў Расіі. Першыя звесткі аб выкарыстанні тут ракет (феерверк у г. Усцюг) датуюцца 1675 годам **. Пётр I, імкнучыся як мага паўней азнаёміцца з дасягненнямі сусветнай навукі і тэхнікі, сабраў вялікую асабістую бібліятэку па артылерыйскім мастацтве. У гэтым кнігазборы
    * Artis Magna Artilleriae Pars Prima. Studio et opera Casimiri Siemienowicz. Amsterdami, apud Joannem Janssoniutn, Anno MDCL.
    ** Сокольскйй B. H. Ракеты на твердом топлйве в Poccuu. М., 1963.
    2. Зак. 135
    5
    быў і нямецкі псраклад кнігі К. Семяновіча Апрача таго, на ягоны загад на рускую мову было перакладзена шмат кніг, значную колькасць сярод якіх складалі працы па артылерыі і піратэхніцы; рукапісы гэтых перакладаў таксама знаходзіліся ў бібліятэцы Пятра I. Сярод іх нашай увагі заслугоўвае рукапіс перакладу кнігі Г.А. Бёклера «Кароткая архітэктура воінская» (Bockler G. A. Manuale Architekturae miiitaris oder Handbiichlein fiber die Fortification und Festungsbaukunst, 1672); раздзелы гэтай працы, якія датычаць пытанняў вырабу і скарыстання ракет, не з’яўляюцца арыгінальнымі, на што зважаў і сам аўтар. Называючы аўтараў многіх трактатаў, спецыялістаў у ракетнай справе, ён сярод усіх асабліва вылучае Казіміра Семяновіча
    Безумоўна, пераклад кпігі Г. А. Бёклера, як і большасць іншых перакладаў на рускую мову Kanna XVII —пачатку XVIII стагоддзя, што засталіся ў рукапісах, былі даступныя толькі вузкаму колу асобаў, набліжаных да Пятра I; тым не менш з’яўляецца фактам, што ў гэтым рукапісным перакладзе ўпершыню на рускай мове пераказваўся раздзел аб ракетах кнігі К. Семяновіча.
    Асабліва часта да працы К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» звярталіся ў моманты адраджэння цікавасці да выкарыстання ракетувайсковай справе. Адзін з такіх момантаў Еўропа перажывала на пачатку XIX стагоддзя, другі — з 40х гадоў XX стагоддзя. На жаль, у Савецкім Саюзе кніга К. Семяновіча і яе аўтар былі амаль
    * Нсторчческйй очерк й обзор фондов рукопйсного отдела Бйблйотекй Академйй наук. Вып. 1, XVIII e. М.; Л., 1956.
    ** «Хотя о разделенйй й йзображеніш ракетных станов разные старые н новые огнестрельные художніікй много пнсалй, однако же в том одйн с однй.ч не сходйтся й здесь йх мнення нарошно пройдены й пропуіцены суть. Но кто ймеет охоту йм последовать, тот да чйтает Шмйдлйна, Брехтеля. Адреяна Рпмона. Вальгаузена, Фуртенбука, Фронсперга. Шрейбера іі йных многйх. Но мы хоіцем здесь токмо й едйно высокойскуснаго й йзбраннаго лнтовскаго шляхтйча йменем Казамйра Сйменовйча новое йзысканче й доброе основанйе о йзображенчях ч разделенйях ракетных станов (которое аз с латйнского языка на немецкйй охотнйкам для угежденйя перевел) нужно с йнымч хчтростнымй огнямй, послеСь.вйть которое снце опчсано». (Цыт. па: Сокольскйй В. Н. С. 9—12.)
    6
    поўнасцю забытыя. Імя яго адсутпічае ссння нават у Вялікай Савецкай Энцыклапедыі *.
    У 50х гадах вялікую работу па вывучэнні творчасці К. Семяновіча правёў «піянер касманаўтыкі» Ары Штэрнфельд **. Аднак чамусьці ніводны з падрыхтаваных ім да друку артыкулаў (у тым ліку і да 300годдзя выхаду ў свет К. Семяновіча) не быў апублікаваны на рускай мове. Адна частка іх засталася ў рукапісах, другая была апублікаваная ў польскіх часопісах і штотыднёвіках.
    Упамінанне ж імя К. Семяновіча ў некаторых працах рускіх даследчыкаў па гісторыі ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі паказвае, што япы не маюць уяўлення аб сапраўдным месцы К. Семяновіча ў гісторыі ракетнай тэхнікі. Так, рэдактар рускага выдання зборніка «йсследованне мнрового пространства» (М., 1959) да заўвагі аднаго з аўтараў (П. Клетара) пра тое, што ідэя шматступеневай, ці сустаўной, ракеты палежыць К. Семяновічу, дае наступны каментар: «Следует отметнть, что статья (?) Семеновіча до сравннтельно недавнего временн оставалась не нзвестной пауке». А вядомы вучонымеханік A. А. Касмадзям’янскі ў біяграфіі К. Э. Цыялкоўскага піша: «йз серьезных всследованнй по 'конструкцмям ракет следует отметлть работу польского (?) ннжепера Казнмпра Снменовнча, который в 1650 г. опублнковал на немецком (?) языке кннгу «Ракеты для воздуха п воды» (?) іг впервые в мнре дал чертеж многоступенчатой ракеты» ***. I такіх прыкладаў, па жаль, можна прывесці даволі шмат.
    Аўтары спадзяюцца, што выданне гэтай кнігі будзе садзейнічаць вяртанню з незаслужанага забыцця імя і дасягнепняў пашага земляка Казіміра Семяновіча.
    * Да гонару стваральнікаў Беларускаіі Савецкай Энйык.іапедыі ў ёй змешчаны хоць не вялікі. але даволі змястоўны артыкул пра вучонага (Т. 9, 1973. С. 483—484). Есць таксаяа цікавая публікацыя С. Ф. Цярохіна ў «Помнікс.х гісторыі і культуры Беларусі» (1973, As 3) — бадай, псгшая ў беларуснім друку.
    ** Пршцепа В. 11., Дронова Г. П. Арй Штернфельд — пмнер космонавтйкй. М., 1987.
    Досмодемьянскйй A. A. К. Э. Цйолковскйй. М., 1976.
    2*
    СКУПЫЯ РАДКІ ЖЫШЯПІСУ__________________________
    Шляхцічліцвін з Вялікага Княства ^ Таямніцы вайсковай справы ^ Жадаючы служыць Айчыне sf; Удзел у ваенных кампаніях * Ці добры адміністратар вучоньі? 9< Семяновіч ці Сіманавічус?
    На жаль, да нас дайшло вельмі мала звестак пра Казіміра Семяновіча. Асноўнай крыніцай аднаўлення ягонага жыццяпісу служыць кніга «Вялікае мастацтва артылерыі», дзе рэдкія звесткі і ўспаміны рассыпаны дробнымі залацінкамі. Акрамя таго, біёграфы адшукалі ў архівах жменьку фактаў пра некаторыя старонкі яго жыцця. Агульны аналіз усёй сукупнасці фактаў дазваляе прасачыць жыццёвы шлях выдатнага вучонага.
    Мяркуючы па дакументах, І\. Семяновіч паходзіць з роду дробных князёў Семяновічаў, якія валодалі ў XIV—XVI стагоддзях землямі на Беларускім Падняпроўі. Паводле дароўнай граматы князя Дзмітра Семяновіча ад 31 траўня 1393 года, ім належаў тут «двор Быхово», а таксама «земля пустая Дубровенская» *. Такі.м чынам, абшар іх уладанняў абыймаў частку МагілёўскаВіцебскага Падняпроўя.
    Відаць, пазней гэты род перайшоў у каталіцтва і належаў да дробнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага **. Менавіта так — «шляхцічліцвін» — называў сябс Казімір Семяновіч. Мы толькі мо
    * Опйсанйе документов н бу.чаг, храняйуіхся в Московском архйве Мйннстерства юстйціш. М.. Б. г. Кн. 21. С. 406.
    ** Вялікае Княства Літоўскае — беларуская феадальная дзяржава, утвораная ў сярэдзіне XIII стагоддзя з цэнтрам у Новагародку (Наваградку), а пазней у Вільні. У склад яе, акрамя беларускіх земляў, уваходзілі Жамойць (сучасная Летува) — з 1422 года, пэўны час Украіна (ад XIV стагоддзя да 1569 года) і частка рускіх земляў. Панавальнае становішча ў Вялікім Княстве займалі беларуская культура і беларуская мова, якая да канца XVII стагоддзя была тут мовай дзяржаўнай. Нашы продкі называліся тады не беларусамі, а ліцвінамі.
    8
    жам меркаваць, што нарадзіўся ён блізу 1600 года.
    Бацькі хацелі накіраваць Казіміра да заняткаў палітыкай, аднак ёіі пачаў спасцігаць таямніцы вайсковай службы, асабліва артылерыі. Сам К. Семяновіч пісаў: «... неўзабаве я прысвяціў сябе дэталёваму вывучэнню такога мастацтва, да якога меў такую вялікую прагу, так што я ніколі і нідзе пе шкадаваў тых вялікіх выдаткаў (хоць гэта і дужа змяншала мае асабістыя сродкі), калі знаходзіў штосьці, чаго яшчэ ці не ўмеў ці не паспрабаваў на практыцы. Дзякуючы разумным парадам сяброў і ўласным роздумам я зразумеў, што ніколі не здолею дасягнуць пастаўленай мэты, калі буду вывучаць гэтае мастацтва без сістэмы... Для гэтага я вывучаў вельмі шмат навук, як вызваленых, так і механічных... У навукі вызвалепыя я залічаю арыфметыку, геаметрыю з яе часткамі, механіку, a г. зн. статыку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую і ваенную архітэктуру (г. зн. фартыфікацыю), графіку, оптыку і тактыку. Засвоіў я таксама пэўныя звесткі з фізікі, хіміі».
    Трэба дадаць, што цікаўнасць і практычнасць вымусілі К Семяновіча асвоіць і некаторыя важпыя рамёствы, як людвісарства — майстэрства адліўкі гармат з металаў, разьбярства па дрэве і метале.