Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў
Памер: 52с.
Мінск 1992
29*
Чацверты раздзел «Аб ядрах» складаецца з .дзвюх частак. Кожная з іх, як звычайна, дзеліцца яшчэ на падраздзелы. У першай частцы разглядаюцца ядры, што ўжываюцца ў піраіэхнічных мэтах для феерверкаў, а ў другой — вайсковае выкарыстанне ядраў. Апісваюцца ядры, якія плаваюць на вадзе і палаюць, скачуць па зямлі і да т. п. Змест гэтага раздзела ўяўляе асаблівую цікавасць для высвятлення прыродазнаўчых поглядаў К. Семяновіча, бо тут ён, не абмяжоўваючыся апісаннем вынікаў сваіх даследаванняў залежнасці далечыкі палёту ядра ад даўжыні рулі гарматы, калібру, колькасці закладзенаіа пораху і г. д., спрабуедаць ім рацыянальнае тлумачэнне. На некаторых з гэтых тлумачэнняў мы супынімся ніжэй.
I нарэшце, заканчвае кнігу пяты раздзел з доўгай назвай «Аб розных машынах, рыштунку, прыладах і піратэхнічным абсталяванні, як для забавы, так і для сур’ёзных, г. зн. вайсковых мэтаў», які таксама, як і папярэдні, складаецца з дзвюх частак. У першай частцы даюцца рэкамендацыі па піратэхнічным афармленні феерверкаў з нагоды розных урачыстасцяў і святаў (каранацый, перамог, вяселляў, нараджэнняў і да т. п.). Аўтар яшчэ раз выяўляе шырокую эрудыцыю ў галіне класічнай грэцкай і рымскай літаратуры, цытуючы апісанні гэтакіх урачыстасцяў з розных старажытных аўтараў. Тут жа падаюцца алегарычныя сімвалы рымскіх і грэцкіх багоў ды іх вытлумачэнне. He забываецца К. Семяновіч і пра святочнае афармленне народных гулянняў у сябе на радзіме.
У другой частцы гэтага раздзела разглядаюцца спосабы вырабу розных выбуховых і запальных прадметаў для вайсковых мэтаў і феерверкаў: выбуховых гаршкоў, збаноў, кубкаў, бутэлек; запальных вянкоў і гірляндаў, якія накідваюцца на плечы праціўніка пад час, калі ён штурмуе фартэцыю; вогненных слупоў, абручоў, шароў, бочак, дзідаў, «стрэлаў і да т. п.
АЛКАЗ
ААЕ
ЭКСПЕРЫМЕНТ
Мастацтва артылерыі — не толькі спрытныя рукі^ Навука ці рамяство? ^ He адхрышчвацца ад матэматыкі $ Стрэл двума ядрамі $ Сляды Арыстоцелевай фізікі ^ Як узнікае рухальная сіла?
XVII стагоддзе звычайна называюць «стагоддзггг доследнай навукі». Перавага і шырокае развіццё эксперымечіталыіых даследавацняў, асабліва ў галіяе механікі і фізікі, былі абумоўленыя, поруч з іншымі акалічнасцямі, і тым, што ў гэтым часе ўзнікла сурезная супярэчнасць памГж поспехамі тэхнІа і адставаннем прыродазпаўства. Канкрэтнае развязанне гэтай супярэчпасці непазбежна павінна было icui шляхам навуковага абагулыіення вынікаў тэхнічііага досведу з дапамогаю як эксперыменталышх, так і тэарэтычных даследаванняў.
Шяях развіцця эксперыментальных даследаванняў быў у прыііцыпе зразумелы: патрабавалася перадусім распрацоўка і ўдасканаленне метадаў вымярэнпяў, стварэіше новых вымяралыіых прыладаў, дравядзенне старанных вымярэнняў. Іначай было з тэорыяй. Вучоныя XVII стагоддзя (асабліва яго першай паловы) маглі будаваць тэарэтычпыя яхасныя гіпотэзы, аднак зусім не мелі якоганебудзь метаду пабудовы колькаснай тэорыі. Чыста якасныя гіпотэзы — праўдападобпыя, маляўнічыя і дасцлаыя — не маглі служыць трывалай базай для тлумачэшія эксперыментальных дадзеных.
Пэршыя істотныя тэарэтычныя вынікі былі атрыманыя ў механіцы. У 1638 годзе ў Лейдэне Г. Галілей апублікаваў свае «Размовы і матэматычныя доказы...», дзе быў прыведзены і першы колькасны дынамічны закон—закон свабоднага падзення цела. Аднак толькі ў 1687 годзе I. Ныотанам быў створаны метад пабудовы фізічных тэорый.
Усе гэтыя цяжкасці і супярэчнасці станаўленпя
31
доследнага прыродазнаўства адлюстраваліся і ў творчасці К. Семяновіча. У яго кнізе выразна прыметныя традыцыі, якія звязваюць яго з сярэднявеччам, аднак яшчэ выразней выступаюць рысы вучонага Новага часу.
К. Семяновіч вельмі скрупулёзпы і назіральны ў сваіх даследаваннях. Да прыкладу, можна назваць хаця б такі факт: даючы значэнне адноснай удзельнай вагі вады, ён зазначае, што гэта не проста вада, а вада, узятая «з Рэйна, які абмывае Лейдэн». У тэорыі, аднак, ён дапускаў часам вельмі адвольныя і неапраўданыя меркаванні, чым мала адрозніваўся ад сваіх папярэднікаў. Тым не менш менавіта ўважлівасць пры правядзенні доследаў і назіральнасць дазвалялі яму прадбачыць сапраўдныя механічныя заканамернасці.
Яго папярэднікі ў піратэхніцы і артылерыі рэдка звярталіся да матэматычных вылічэнняў, да законаў фізікі і механікі. У адрозненне ад піратэхнікаўрамеснікаў свайго часу К. Семяновіч бьг сапраўдным піратэхнікамвучоным, які паставіў сабе за мэту даказаць, што мастацтва артылерыі — гэта не толькі кемлівасць і спрытныя рукі, але і навуковыя асновы. У сваёй кнізе ён абапіраецца на апошнія дасягненні сучаснай яму навукі.
І\аб можна было ўявіць, якую велізарную рабо ту правёў І\. Семяновіч для пераўтварэння ьртылерыйскага мастацтва ў навуку, адзначым, што сярод работ, якія ён цытуе, мы бачым, напрыклад, грацу I. Кеплера «Новая стэрэаметрыя вінных бочак», якая закладвала асновы інтэгральнага вылічэння. Спасылкі на працы М. Мярсена (1644) і ГІ. Гасэндзі * (1647) паказваюць, што К Семяновіч уважліва сачыў за развіццём сучасных яму ведаў і адразу ж выкарыстоўваў усё новае, што з’яўлялася ў тагачаснай навуцы.
У сваёй кнізе ён пеаднаразова высмейвае ўсялякія забабоны і перажыткі ў артылерыйскай і піратэхнічнай справе, выступае за тое, каб спеныялісты
* Гасэндзі П'ер (1592—1655) — французскі філосаф, ';рацаеаў таксама ў галіне матэматыкі і механікі; крытыкаваў схаластычны арыстоцелізм.
32
піратэхнікі вывучалі дакладныя і прыродныя навукі. «Сярод вялікай колькасці піратэхнікаў нашага часу,—піша ён,— не знойдзеш, асмелюся сцвярджаць, ніводнага, хто б імкнуўся не столькі да багацця, колькі да ведаў... Гэтыя людзі адхрышчваюцца ад тэорыі і прынцыпаў цудоўнай матэматыкі і лічаць ганьбай для піратэхнікапрактыка выкарыстанне для доказаў і разумення правіл свайго мастацтза тэарэм Архімеда, Эўкліда ці іншых славутых вучоных. Менавіта тут крыніца гэтай повай «навукі» — «псеўдамеханікі», невядомай у мінулых стагоддзях... Галоўная аксіёма гэтай «навукі» наступкая— усё заблытаць і нічога не высветліць. I вось незвычайны плён гэтага: штодзённыя і непапраўныя памылкі як у канструкцыі вайсковых прыладаў і іх абслугоўванні, так і ў стварэнні піратэхнічных вырабаў, якія спрычыняюцца да растраты сродкаў і да пагрозы смяротнай небяспекай як для саміх піратэхнікаў, так і для гледачоў. Менавіта на такое здольныя ўсе гэтыя невукі ў матэматыцы... Аднак не думайце, што я тут збіраюся абняславіць вайсковую практыку, якую я палюбіў і якая заўсёды будзе. Балюча мне толькі за тое, што ўзвышаная кавука піратэхнікі не толькі зняважана тымі, хто яе выкарыстоўвае (гавару тут аб гэтых практыках без практыкі) і хто адабраў у яе былую славу і прыгажосць, якую ёй надалі яе першыя адкрывальнікі. Балюча мне, што гэтую навуку адарвалі ад правільнай асновы — матэматыкі і запіхнулі паміжзвычайнымі рамёствамі. Хацеў бы, каб быў такі закон... паводле якога піратэхнікі пе дапускаліся б да работы, калі яны не ведаюць пачаткаў арыфметыкі і геаметрыі. Я веру, што такім чынам наша вялікае мастацтва зноў набыло б тое былое хараство, якога яго несправядліва пазбавілі».
Хоць праблемы механікі не датычаць галоўнай тэмы кнігі К. Семяновіча, там даволі шмат заўваг ва асобных момантах, якія даюць магчымасць даволі поўна ўявіць погляды аўтара.
Адным з галсўных пытанняў, якія прыцягвалі тады агульную ўвагу вучоных у галіне механікі, было пытанне аб прычынах руху цела. Як вядома, адказ на яго прывёў Г. Галілея да закона інерцыі. Наколькі можна меркаваць, К. Семяновіч далуча
33
ецца тут да аднаго з варыянтаў тэорыі іупэтусу сярэднявечнага схаласта Ж. Бурыдана.
Імпэтусам Ж. Бурыдан называе нейкую «сілу», якая паходзіць з рухальнага цела і «ўразаецца» ў рухомае цела *. Вось што гаворыць аб прычынах руху сам К Семяновіч: «Калі меркаваць па прадметах, штурхнутых рукою або вышпурнутых з лука ці арбалета, якім сіла, што выклікала гэты рух і забяспечыла іх пэўнымі ступенямі хуткасці, спадарожнічае не даўжэй таго, чым яны рухаюцца ў паветры, дык робіцца відавочным, што прычынай руху ядраў, выстраленых з нашых марцір і гармат, якой бы ні была іх форма, з’яўляецца выключна імгненны націск, які бярэ пачатак у рухальнай сіле. Бо для руху цела дастаткова імпульсу ад рухальнай сілы, якая засталася ў штурхнутым целе. Есць шмат такіх людзей, прычым са славутым імем і выдатнай адукацыяй, якія лічаць, што рух. нададзены якомуколечы целу, ніколі не спыніцца, калі толькі не будзе скасаваны якойнебудзь прычычай... Надта збочваюць з дарогі ісціны і памыляюцйа лраз заблытаныя і аблудныя высновы тыя, хто лічыць, нібыта рухальная сіла, якая ўзяла пачатак у пораху, некаторы час спадарожнічае ядру, лятучаму ў паветры, дзеля прыліпання да яго, падштурхоўвае яго, а таксама дадае яму ўсё новыя ступені хуткасці...»
Мы падалі гэтую доўгую цытату не толькі таму, што яна дастаткова выразна характарызуе погляды К. Семяновіча на шырока распаўсюджаную думку, што рухач «штосьці ўкладае» ў рухомае целд, але і таму, што гэты ўрывак добра ілюструе і сам стыль выкладу матэрыялу ў кнізе. У адрозненне ад бальшыні кніг таго часу, запоўненых схаластычнымі азначэннямі, тэзісамі, антытэзісамі і да т. п, тут не ўзнікае ніякага сумневу наконт інтэрпрэтацыі тэксту і стаўлення аўтара да выкладзеных поглядаў на рух. Што ж да самой праблемы руху, то, як вядома, развіццё навукі пайшло некалькі іншым шляхам —замест адказу на пытанпе «чаму рухаец
* Імпэтус нельга атаясамліваць з якімнебудзь сучасннм фізічным тэрмінам, але іі некаторых выпадках можна ^:чыць эквівалентным імпульсу. .
34
ца цела?» сучасная навука пастулуе наяўнасць руху з дапамогаю паняцця інерцыі цела (і адказваена пытанне «як, па якім законе рухаецца цела?»).
Значна большых поспехаў дасягае К. Семяновіч там, дзе яго высновы грунтуюцца не на агульнафіласофскіх развагах аб праблеме руху, а на тэарэтычнай і матэматычнай інтэрпрэтацыі атрыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні вельмі цікавыя высновы, зробленыя ім з праведзеных доследаў на стральбе з гармат, зараджаных двума ядрамі. Вось да якога выніку прыйшоў К. Семяновіч: «... адно ж асобнае цела, калі яно велічынёю,. формай і рэчывам падобнае да другога цела і аднолькавае з тым, у напрамку якога яно прыведзена ў рух і сутыкаецца, укладае ў пункце кантакту ў нерухомае цела палову імпэтусу, атрыманага ад рухальнай сілы, само ж пазбаўляецца гэтае паловы, бо тое, што аддаецца другому, робіцца ўласнасцютаго, каму аддадзена, а паколькі першае аддае, то яно само гэтага пазбаўляецца. У цэлым жа ніякі рух не знікае, а толькі ад аднаго прадмета пераходзіць да другога. Таму адно і другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы павольней„ чым да гэтага.