• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч  Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч

    Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    26.84 МБ
    К. Семяновіч рыхтаваў і другую частку кнігі, якая мусіла мець 7 раздзелаў, пра што аўтар паведаміў у прадмове да першай часткі. Аднак з невядомых прычын яна не ўбачыла свет.
    Ужо ў наступным 1651 годзе той самай друкарняй Я Янсана кніга «Вялікае мастацтва артылерыі» была выдрукаваная на французскай мове. Прадмову з прысвячэннем Вілыельму Фрыдрыху — графу Насаўскаму, начальніку артылерыі Рэспублікі Задзіночаных правінцый **— напісаў аўтар.
    Прадмова К. Семяновіча 1651 года да француз
    * Дастаткова прыгадаць у гэтым п.іане «кар'еру» славутага французскага вучонага П. С. Лапласа як міністра ўнутраных спраў у Напалеона I Банапарта.
    ** Гэтакі тады быў афіцыйны назоў Нідэрландаў.
    14
    скага выдання ягонай кнігі дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем яго жыцця. Хутчэй за ўсё неўзабаве ён памёр. Што сталася прычынай смерці— невядома. Ці памёр ён ад якой' хваробы, ці загінуў пад час доследаў з выбуховымГ рэчывамі, ці, як мяркуе А. Штэрнфельд, быў забіты: рамеснікаміпіратэхнікамі за тое, што ў сваёй кнізе выдаў сакрэты і таямніцы свайго майстэрст: ва,— пэўна сказаць немагчыма.
    Пасля смерці К Семяновіча, у 1676 годзе, з’явіўся нямецкі пераклад яго працы, зроблены артылерыйскім капітанам Даніэлем Эльрыхам. Нават пазней, у XVIII стагоддзі, яго кніга выклікала цікавасць у еўрапейскіх піратэхнікаў і артылерыстаў.. Менавіта тады, у 1729 годзе, было зробленае ангельскае выданне ў перакладзе Джорджа Шэлвака..
    Як мы ўжо адзначалі, другая частка працы К. Семяновіча не была выдадзеная і яе сляды загубіліся. Аднак сякіятакія паасобныя звесткі пра яе ўсё ж захаваліся. Так, Ян Даніэль Яноцкі, які быў у 1750 годзе бібліятэкарам кнігазбору графау Залускіх у Варшаве, згадвае, што другая частка працы К. Семяновіча была ў бібліятэцы кпязя Сангушкі ў Бюбаршаве. Але на свае вочы ён яе не бачыў.
    У 1909 годзе у часопісе «Przeglqd Biblioteczny» была надрукаваная згадка ад рэдакцьіі пра тое, што вядомы ваенны гісторык Браніслаў Гембажэўскі бачыў у бібліячэцы Артылерыйскага музея ў Пецярбурзе рукапіс К. Семяновіча. Пра гэты факт ён паведаміў у Акадэмію мастацтваў у Кракаве.
    I яшчэ адзін штрых да жыццяпісу К. Семяновіча. Паводле некаторых звестак за 1814 год, у бібліятэцы Варшаўскага ліцэя знаходзіўся бюст вялікага вучонага, перанесены туды з бібліятэкі Залускіх. Аўтар гэтай згадкі гісторык польскай літаратуры Фелікс Бянткоўскі звяртае ўвагу, што К. Семяновіч паказапы з ордэнскай стужкай і ордэнам зоркі на грудзях. Ен выказвае думку, што, відаць, трэба гаварыць аб нейкай замежнай узнагародзе. Ад сябе дададзім, што хутчэй за ўсё гэтым ордэнам К. Семяновіч быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва з*
    15
    артылерыі», а магчыма, і за ўдзел у аблозе горада Гульста.
    Нарэшце, неабходна высветліць паасобныя моманты, звязаныя з напісаннем прозвішча вялікага даследчыка, а таксама ягоным гербам.
    Дакументы, якія захаваліся з XVII стагоддзя, асабліва напісаныя рукою самога К Семяновіча, даюць правапіс прозвішча ў гучанні таго часу як «Siemienowicz» (Семеновіч). У дакументах жа кароннай артылерыі яно часам перайначваецца на польскі манер— «Siemionowic» (Семёновіц). Варыянт «Siemjonowicz» (Сем’ёновіч) не сустракаецца. Натуральна, што сапраўдны правапіс свайго прозвішча ведаў найперш сам вучоны. Гэта адназначна, і таму ў гісторыі сусветнай навукі назаўсёды застанецца прозвішча, якое ён сам ужываў.
    Спробы ж літоўскіх даследчыкаў прарабіць з прозвішчам лінгвістычнажанглёрскі эксперымент, вывеўшы з «Казіміра Семяновіча» прозвішча «Семенавічус — Сіманавічус», трэба лічыць не больш чым нацяжкай. Непераканаўчай падаецца і спроба атаясаміць з ім якогасьці «Казіміра Сымановіча», які ў актавай кнізе Віленскага універсітэта, датаванай 1650 годам, праходзіць як магістр філасофіі і свабодных навук. Гэтаму пярэчыць уся біяграфія нашага героя. Яна ні словам не звязаная з навучаннем філасофіі, магістрам якой нібыта ён быў. Няма доказаў і таго, што ён нарадзіўся ў Расейнскім павеце на Жамойці *.
    На тытульным аркушы кнігі К. Семяновіча ёсць геральдычны шчыт з гербам Астоя і манаграмай «С. S.». Аднак рэч у тым, што ніводны з вядомых родаў гэтага герба не насіў прозвішча Семяновічаў. Хутчэй за ўсё К. Семяновіч узяў сабе з дазволу ўладальнікаў гэты герб, каб падняць такім чынам сваю вагу ў грамадстве. Гэта было асабліва важна таму, што кніга «Вялікае мастацтва артылерыі» выдавалася ў Нідэрландах, дзе рыцарства і знатнасць высока цаніліся. Такія прыклады з гісторыі вядомыя. Так зрабіў, напрыклад, друкар Іван Фсдараў. Пасля пераезду на тэрыторыю Вялікага
    * Гэта сцвярджаецца, напрыклад, у энцыклапедычным слоўніку «Лйтва» (Вільня, 1989. С. 542).
    1G
    Княства Літоўскага ён узяў герб роду Рагоза, да якога яго прыпісалі актам адаптацыі. Адсутнасць уласнага герба, відаць, і прымусіла К Семяновіча так пяпэўна напісаць пра сябе, што ён шляхцічліцвін з тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
    У сваёй працы над кнігай К. Семяновіч меў падтрымку з боку вялікага канцлера Е. Асалінскага. Як ужо адзначалася, праявіў сваю ласку і шчодрасць, даў «бацькоўскае блаславенне» і сам кароль Уладзіслаў IV. Ен жа параіў яму паехаць у Нідэрланды і там закончыць працу. Аўтары мяркуюць, што паездкі К. Семяновіча ў Еўропу адбыліся ў другой палове 20х і першай палове 30х гадоў (да 1634 года). He выключана, як лічыць літоўскі даследчык А. Івашкявічус, што К. Семяновіч як здолыіы да навукі і таму цікавы суразмовец быў кампаньёнам Уладзіслава IV, тады яшчэ каралевіча, пад час яго падарожжа па Еўропе. Ен наведаў Бельгію, Рэйнскія правінцыі, Аўстрыю, Баварыю і Італію. Магчыма, гэта было звязана з намерам будучага караля мадэрнізаваць артылерыю і заснаваць Артылерыйскі корпус.
    Накіроўваючы К. Семяновіча ў Нідэрланды завяршаць працу над трактатам «Вялікае мастацтва артылерыі», Уладзіслаў IV абяцаў яму фінансавую дапамогу. I хоць у тым жа 1648 годзе кароль памёр, тым не менш на сродкі новага мецэната эрцгерцага ЛеапольдаВільгельма, віцэкараля Бельгіі і Бургундыі, кніжка ўсё ж убачыла свет.
    ПЕРААДОЛЬВАЮЧЫ ПУТЫ СХАЛАСТЫКІ
    Пачатак эксперыменгальнага прыродазнаўства * Каталіцкая царква і навука >р Першы універсітэт у Беларусі ^ Філасофія Арыстоцеля >р Што такое рух? * Бурыданаў binaryс
    Творчая праца Казіміра Семяновіча супадае па часе з адным з найбольш цікавых перыядаў развіцця чалавечай цывілізацыі— вызваленнем навукі ад путаў тэалогіі *, станаўленнем доследнага прыродазнаўства.
    На працягу XVII стагоддзя ў краінах Заходняй Еўропы на змену арыстоцелеўскай карціне свету паступова прыходзіць рацыяналістычная і механістычная філасофія. Якраз на гэты час і прыпадае дзейнасць К. Семяновіча. На арэну гісторыі выходзіць новае прыродазнаўства — эксперыментальнае і матэматычнае. Родапачынальнікам эксперыментальпага прыродазнаўства звычайна лічаць Ф. BaKana **, які пісаў у 1620 годзе ў сваім «Новым Арганоне», што ў аснову навукі мусіць быць пакладзены дослед.
    Новая навука развівалася галоўным чынам паза сценамі тагачасных навучальных устаноў, часта насуперак ім, працай геніяльпых вучопыхадзіночак. Дастаткова прыгадаць імёны Г. Галілея, Р. Дэкарта, I. Кеплера, П. Гасендзі. Тым часам расла патрэба зносін паміж вучонымі, адчувалася неабходнасць стварэння навуковых цэнтраў і органаў друку. Універсітэты, якія зпаходзіліся ў руках царквы
    * Тэалогія (ад грэц. ^eog — бог і Xoyoj— слова, вучэнне) — багаслоўе, сукупнасць рэлігійных дйктрын пра сутнасць і чыннасць бога.
    ** Бэкан Фрэнсіс (1561—1626) — выдатны ангельскі філосаф, пачынальнік ангельскага матэрыялізму. Ягоны заклік да эксперыментальнага вывучэння прыроды быў моцным стымулам для прыродазнаўства XVII стагоддзя і адыграў важную ролю ў стварэнні навуковых таварыстваў.
    18
    і былі апірышчам старой схаластычнай* навукі, не адпавядалі яе новым задачам. Як вынік вырашэння такой сітуацыі з сярэДзіны XVII стагоддзя пачынаюць узнікаць першыя навуковыя таварыствы і акадэміі, выходзяць першыя навуковыя часопісы.
    Шэраг гісі арычных прычын прывёў да таго, што Вялікае Княства Літоўскае, як і ўся Рэч Паспалітая, зас.талося наўзбоч ад бурнага развіцця новага прыродазнаўства ў краінах Заходняй Еўропы. Адну з галоўных роляў у такой ізаляцыі адыгрывала каталіцкая царква, якая да сярэдзіны XVII стагоддзя амаль поўнасцю сканцэнтравала ў сваіх руках навучанне і цэнзуру ў кнігавыдавецкай справе. Пры яе шматлікіх кляштарах і бажніцах (езуітаў, францысканцаў, бернардынцаў, кармелітаў, дамініканцаў, трынітарыяў, базыліянаў) ствараліся школы ды калегіі, якія станавіліся апірышчам каталіцызму ў Беларусі. Узнікла такое становішча, што сярэднюю і тым больш вышэйшую адукацыю можна было атрымаць толькі ў якойнебудзь каталіцкай навучальнай установе.
    Таму і распаўсюджанне прыродазнаўчых поглядаў на Беларусі звязана галоўным чынам з выкладчыцкай дзейнасцю зазначаных ордэнаў. Асабліва тут вызначыўся ордэн езуітаў **, якія ў адрозненне ад іншых каталіцкіх ордэнаў даваў адукацыю не толькі членам ордэна, але і свецкай моладзі. Таму змест адукацыі ў каталіцкіх навучальных установах Беларусі варта разгледзець на прыкладзе езуіцкіх калегій, бо, калі не засяроджвацца на тонкіх схаластычных адрозненнях, змест навучання ў ка
    * Схаластыка (ад грэц. а/оХаотіхо; — школьны, вучоны)— / ■. чня філасофія, якая характарызуецца спалучэннем 5: ' .юўскадагматычных прадпасылак з рацыяналістычнай . хет дыкай і цікавасцю да фармальналагічнай праблематыкі; у пераносным сэнсе— фармальныя веды, адарваныя ад жыцця і практыкі.
    ** Езуіцкі ордэн (Socielatis Jesu) быў заснаваны Ігнатам Лаё.Я:Я у 1534 годзе. Адной з асноўных задач ордэна была чбяяцьба супраць рэфармацыі і ерасяў, распаўсюджанне кл~с..нцызму, выхаванне моладзі ў духу адданасці ордэну, кятзліцкай царкве. Таму езуіты аддавалі вялізную ўвагу , стнсрэнню сеткі навучальных устаноў, распрацоўцы пра.гу ч" і метадаў навучання, прывабліванню ў навучальныя ўстс.гіовы дзяцей.
    19
    легіях іншых ордэнаў быў гэтакі сама. Акрамя Taro, педагагічная дзейнасць гэтага ордэна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага * ўяўляе самастойны інтарэс і заслугоўвае самага ўважлівага вывучэння.
    Ў 1578 годзе кароль Сцяпан Батура дазволіў езуітам заснаваць у Вільні свой універсітэт, які і быў адчынены ў 1579 годзе. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на Беларусі. Потым паступова езуіты распаўсюджвалі свой уплыў з Вілыіі на ўсю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага **. Да сярэдзіны XVII стагоддзя вышэйшыя езуіцкія калегіі былі адчыненыя ў Вільні, Віцебску, Коўне, Менску, Нясвіжы, Варшаве, Оршы, Гародні, Наваградку, Полацку, Дынабурзе, Пінску, Берасці. Апроч таго, існавалі яшчэ шматлікія ніжэйшыя езуіцкія школы.