Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў
Памер: 52с.
Мінск 1992
40
свідравання адтулін як найважнейшую таямніцу і, раскрываючы іншыя сакрэтныя абрады гэтага мастацтва, цалкам выкінулі гэтую падрабязнасць. Старанна прагледзеўшы ўсе працы даўнейшых піратэхнікаў, якія я мог знайсці, я зусім нічога не адшукаў аб свідраванні ракет. I ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо я ведаю, што яшчэ і цяпер нашы піратэхнікі прытрымліваюцца таго, каб вельмі неахвотна адкрываць сакрэты штучных агнёў і выдаюць іх толькі асобам, якія з гэтых ведаў маюць намер зрабіць сваю прафесію, іншым жа — толькі дзеля якойнебудзь узнагароды ці знаходзячыся ў стане ап’янення, калі яны лёгка выбалботваюць стоеныя ў іх душах як гэтыя, так і іншыя рэчы».
Да канструявання ракет К. Семяновіч падыходзіць гэтаксама, як і да іншых пытанняў, якія разглядаюцца ў кнізе,— не як рамеснік, а як вучоныпрыродазііавец. Шматлікія эксперыменты прывялі яго да высповы, што форма знешняга контуру ракеты істотна ўплывае на ўстойлівасць і далечыню яе палёту. Вынікам гэтых доследаў было таксама ўвядзенне новага паоаметра, важнага для аэрадынамічных уласцівасцяў ракеты,— адносін яе дыяметру да даўжыні. Вызначыўшы эксперыментальна аптымальны дыяметр ракеты дадзенай даўжыні і склаўшы табліцу значэнняў даўжыні ракет дадзенага дыяметру, якую «... мне падказалі не столькі мастацтва і спекулятыўная тэорыя, колькі практыка і зялікія грашовыя выдаткі», вучоны адзначае, што «ў пісаннях старадаўніх аўтараў мы дарэмна шукалі б памянёную вышэй прапорцыю, бо ўсе яны, колькі іх можна было знайсці (а мы трымалі ў руках працы аб піратэхніцы 25 аўтараў), вельмі адрозніваюцца адзін ад другога; ад іх усіх да вынікаў нашых даследавашіяў, як да неба, і яны даюць супярэчлівыя вынікі».
Завяршасцца раздзел аб ракетах рэкамендацыямі па канструяванні, якія пасвойму з’яўляюцца рэзюме даследаванняў К. Семяновіча ў галіне ракетнай тэхнікі і пе страцілі свайго значэння да нашага часу (прынамсі, для невялікіх цвёрдапаліўных ракет). Вось некаторыя з гэтых рэкамендацый: форма ракет мусіць мець вышыню, прапарцыянальную дыяметру выходнай адтуліны; прасвідраваную
41
адтуліну неабходна зрабіць па магчымасці роўнай, прычым пасярэдзіне сумесі, і яна не павінн.а адхіляцца больш у адзін бок, чым у другі; не трэба змушаць ракеты падымаць угару вялізны і непрапарцыянальны іх сілам цяжар. I нават калі б ён быў прапарцыянальны, то павінны прычэплізацца да ракет такім спосабам і мець такую форму, каб. гэта садзейнічала больш лёгкаму разрыван::ю паветра і сустракала мала перашкод і супору з яго боку пад час вертыкальнага ўзлёту, які з’яўляецца вельмі цяжкім для ўсіх кінутых і штурхнуты:: цел. I чым большая будзе ракета, тым дакладней трэба выконваць умову, каб яна з прычэпленымі цяжараг мі мела выгляд піраміды ці конуса, бо целы такой формы зазнаюць меншы супор паветра, чым іншыя, а ў часе палёту маюць адкрытую дарогу, нягледзячы на тое, што цела ў форме шара значна болын прыдатнае для вярчэння ў паветры.
Зноў звяртае на сябе ўвагу эксперыментальнае майстэрства і назіральнаець К. Семяновіча. Hat прыклад, рэкамендацыя па прадухіленні к; ляння ракеты ў часе палёту змяшчае ў няяўным выглядзе закон захавання моманту імпульсу. I можна толькі здагадвацца, колькі запускаў ракет, колькі пярпен.ня і ўважлівасці запатрабавала ад яго выяўленне сувязі паміж куляннем і размяшчэннем саплз ракеты. Далей адзначаецца залежнасць супору паветра ад формы знешняга контуру ракеты. Нагадаем, што пытанні руху целаў у асяроддзях, якія супраціўляюцца руху, распачалі сістэматычна выт вучаць толькі пры канцы XVII сгагоддзя.
Надзвычай цікава было б высветліць, як К. Семяновіч уяўляў сабе прычыну руху ракеты. Рэч у тым, што адным з самых устойлівых памылковых поглядаў, які суправаджаў ракетныя даследаванні, быў погляд, што ракета рухаецца з прычыны адштурхвання ад навакольнага асяроддзя часцінак, якія выкідваюцца з рэактыўнага сапла ракетьі. I нават яшчэ ў пачатку XX стагоддзя амерыканскі прафесар Р. Годард, адзін з піянераў сучасна.і ракетнай тэхнікі, каб рассеяць сумнеў у гэтым пытан’ ні, выканаў вельмі складаныя эксперыменты,.стварыўшы канструкцыю, якая дазваляла ажылдявіць выцяканне газаў рэактыўнага рухавіка ў пасудзіну
42
з паніжаным ціскам. I толькі пасля гэтага ён зрабіў выснову, што аддача з’яўляецца вынікам дзеяння струменю газу, а не адштурхвання ад паветра.
На жаль, погляды І\. Семяновіча на прычыны руху ракеты павінны быць выкладзеныя ў другой^ згубленай частцы кнігі. А ў раздзеле, прысвечаным канструяванню ракет, сустракаецца толькі некалькі сціслых заўваг, па якіх цяжка адназначна адна* віць гэтыя погляды. Так, з аднаго боку, растлумачваючы неабходнасць свідравання адтулін у парахавым зарадзе, ён піша, што «гэта карысная рэч, без якой ракета проста не змагла б уздымацца ўгару, бо' інакш агонь не дасягнуў бы нутра, каб запаліць. матэрыял, а ўласцівасцю яго прыроды ёсць тое,. што ўсё, што аддаецца яго ўладзе, ён забірае з сабою, адыходзячы да свайго месца, і з гэтай прычыны падымае і шіурхае трубу ракеты з усялякімг дадаткамі, пакуль стае матэрыялу». Няцяжка выявіць у гэтых словах уплыў фізікі Арыстоцеля, у якой «натуральным» рухам «элементарнага агню» з’яўляецца рух вертыкальна ўгару.
3 другога боку, тут жа, кажучы пра тое, што адтуліна павялічвае паверхню гарэння, вучоны піша«... гэтая фор.ма вылету полымя забяспечвае больш лёгкае выгрызанне матэрыялу; агонь вяртае сваю сілу, калі выцякае і з вялікай магутнасцю кідаеракету». Тут важна тое, што прычынай руху ракеты, паводле К. Семяновіча, з’яўляецца агонь, «якіі выцякае», ці, йа сутнасці, гарачыя газы; словы ж пра тое, што агонь «вяртае сваю сілу», наводзяць на думку, што К. Семяновіч меў нейкае ўяўленнепра закон захавання імпульсу і ў любым разе непадз'яляў распаўсюджаных памылковых поглядаў пра адштурхванне ад паветра як прычыну руху ра~ кеты.
што
Ў ЗГУБЛЕНЫМ МАНУСКРЫПйЕ?
Якія бываюць гарміты? ^: «Саламандра», «Кракадзіл» ды іншыя ^ Пстарды і іх ужыванне >|< Засцярога ад нападу ворага * Гарматныя арсеналы * Загадкавая «піратэхнічная» прылада
Другая частка кнігі К. Семяновіча, на вялікі жаль, мабыць, страчаная. Аднак усё ж можна паспрабаваць «рэканструяваць» яе, выкарыстоўваю■чы тыя скупыя радкі, якія пакінуў нам аўтар. Вядома, што гэтая частка павінна была складацца з 7 раздзелаў (кніг).
У першым раздзеле К Семяновіч меркаваў зрабіць экскурс у гісторыю старажытнай вайсковай тэхнікі, разгледзеўшы тараны, катапульты, арбалеты * ды іншыя шпурляльныя прылады. Для гэтага ім скарыстоўваліся пісьмовыя сведчанні, гісторыя паходжання, імёны вынаходнікаў, розныя травюры і малюнкі. Асаблівая ўвага аддавалася тісторыі сучасных гармат, іх тыпам і назовам, выдатным артылерыстам.
Каб як мага бліжэй быць да ісціны ў сваёй ■спробе «рэканструкцыі», скарыстаем нямецкае перавыданне кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 года, дзе ў якасці дадатку змешчана праца па артылерыі нямецкіх даследчыкаў Даніэля Эльрыха і Георга Шрайбера, а таксама працы Адама Фрэйдтага і Андрэя дэль Аква — сучаснікаў К. Семяновіча.
Падзел гармат у першай палове XVII стагоддзя быў на картавуны і калюбрыны. Першыя належалі да гармат сярэдняй дальнасці стральбы, мелі калібр рулі 95—186 міліметраў, ядро вагою 6, 12, 24, 48 фунтаў **. Былі яшчэ меншыя гарматы — паўкартавуны і чвэрцькартавуны.
* Арбалет — механічны лук.
* Фунт (хунт)—адзінка масы. У Беларусі ў розныя часы
мяняўся ад 360 да 450 грамаў. 3 1764 года — 374,8 грама.
44
Калюбрыпы мелі калібр 105, 140 і 175 міліметраў і ядры вагою 9, 20, 40 фунтаў.
Са старых гармат XVI стагоддзя ў першаіі палове XVII стагоддзя ўжываліся фельдшлангі (калібр 96 міліметраў), кварцішлангі (75 міліметраў), фальконы (80 міліметраў), фальканеты вялікія (56 міліметраў) і сярэднія (48 міліметраў). Малыя гарматы — серпанціпы мелі калібр 30 міліметраў. Былі таксама цяжкія гарматы — шарфмецы (198 міліметраў), гарматы, якія стралялі каменнымі ядрамі (калібр 375 міліметраў), і гарматы«дзельагністыя» з калібрам 240 міліметраў.
Цяжкія гарматы за дзень маглі зрабіць 20—30 стрэлаў, гарматы сярэдняга і малога калібраў — 60—80 стрэлаў.
К. Семяновіч хацеў у першым раздзеле гэтай часткі сваёй працы расказаць пра адліўку гармат, падрыхтоўку формаў для ўпрыгожанняў руляў рознымі сімвалічнымі фігурамі і надпісамі. He збіраўся абмінаць скураныя і драўляныя гарматы.
Важнай часткаю тэкста была спроба апісаць працэс абслугоўвання гармат, вызначэнне колькасці коней, валоў, людзей для іх перавозу; разгляд прыстасоваў для ўзважвання гармат; спосабаў і прыёмаў прыцэльванпя; вызначэнне кута ўздыму руляў пры стралянні на розныя адлегласці, велічыні парахавых зарадаў у залежнасці ад вагі ядра.
К. Семяновіч адзначаў, што кожны народ даваў гарматам адметныя назовы. Гэта залежала як ад выявы птушкі, звера ці святога, адлітага на ствале, так і ад характэрнага гукупры стральбе. Вядома, што гарматы Нясвіжскага замка XVI—XVII стагоддзяў называліся «Саламандра», «Кракадзіл», «Гідра», «Сава», «Папугай», насілі імёны святых—«Святы Ян», «Святы Міхал», «Святы Мацвей» ды інш. У Магілёве гармату называлі «Змей». У Ляхавіцкім замку ў 50х гадах XVII стагоддзя былі гарматы «Баба», «Негр», «Спявак», «Кіт», «Малпа», «Змяя» і інш. Гэтая традыцыя захоўвалася доўгі час і дажыла да XX стагоддзя.
Другі раздзел меўся быць прысвечаны толькі марцірам *, тэхніцы і спосабам стральбы з іх па
* Марціра — цяжкая гармата д.ія навясной стральбы.
45'
водле складзенай табліцы. Аналізавалася канструкцыя гармат.
Трэці раздзел абагульняў усю інфармацыю аб петардах, пра тое, якім спосабам, для чаго і дзе яны выкарыстоўваюцца. Расказвалася, якую форму трэба ім надаць, каб можна было прабіваць перашкоды, крышыць, узломваць і раскідваць аб’екты, апалізаваўся хімічны склад петардаў, прызначаных для падпальвання аб’ектаў непрыяцеля.
У чацвертым раздзеле апавядалася пра ўсялякага роду ложы ці лафеты сухапутных і марскіх гармат і марцір, прапорцыі даўжыні, шырыні і таўшчыні станін, а таксама пра колы, восі, цапфы ды інйіыя дэталі лафетаў. Разглядаліся звесткі аб шуфлях і шуфліках для зараджвання гармат і іншых прыстасовах, якія служаць гэтай мэце, а такса:а аб банніках, клінах, разнастайных пад’ёмніках гармат, калаўротах, мяшэчках для парахавых зарадаў і да т. п.