• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч  Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч

    Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    26.84 МБ
    Адзначым, што распаўсюджванне асветы, рацыянальнага светапогляду зусім не было мэтай адукацыі, якую даваў ордэн. Мэта навучання дастаткова выразна была сфармуляваная самім заснавальнікам ордэна Ігнатам Лаёлам у 1547—1550 гадах: «Паколькі мэтай Ордэна і навучання ёсць дапамога бліжнім у спазнанні літасці Бога ды ў ратаванні іх душ і паколькі гэтай мэце больш за ўсё адпавядае тэалагічны факультэт, універсітэты Ордэна будуць перадусім займацца вывучэннем тэалогіі і праз адпаведных прафесараў будуць старанна выкладаць усё тое, што мае дачыненне да схаластычнай вавукі і да Святога Пісання; у станоўчай жа тэалогіі будуць займацца такімі праблемамі, якія адпавядаюць выкладзенай мэце. Паколькі ж як навучанне
    * Першыя езуіты з'явіліся у Вялікім Княстве Літоўскім у 1569 годзе. Епіскап віленскі Валяр’ян Пратасеоіч запрасіў іх у Вільню дзеля барацьбы з лютэранамі і кальеіністамі. У 1569 годзе ў Вільню прыехалі тры езуіты, а ў 1570 годзе — правінцыял аўстрыйскіх езуітаў Лорэнц Маджыа і каля дваццаці езуітаў. Да 1574 года езуіты Вялікага Княства Літоўскага належалі да аўстрыйскай правінцыі, a потым была створана самастойная літоўская правінцыя з рэзідэнцыяй у Вільні.
    ** Дакладней, на тэрыторьію літоўскай езуіцкай правінцыі, межы якой не супадалі з межамі княства, так што, напрыклад, Варшава ў XVII стагоддзі належала да літоўскай правінцыі.
    20
    тэалогіі, так і яе практычнае выкарыстанне вымагаюць, асабліва ў нашым часе, ведання гуманітарных навук, лацінскай, грэцкай і гэбрайскай моваў, то неабходна клапаціцца і аб прафесарах для гэтых навук, прычы.м у дастатковай колькасці. Трэба таксама выкладаць логіку, фізіку і метафізіку, маральную навуку — зразумела, наколькі гэта будзе адпавядаць нашай мэце. Навукі ж медычныя і праза, як наогул не адпаведныя нашаму інстытуту, не будуць выкладацца ва універсітэтах Ордэна ці, прыпамсі, Ордэн не будзе браць па сябе такога цяжару».
    Асноваю выкладання філасофіі ў калегіях і універсітэтах, у якую ўключаліся і элементы прыродазнаўчых ведаў, служыла філасофія Арыстоцеля ў тлумачэнні царкоўных аўтарытэтаў (Тамаша Аквінскага ў езуітаў, Дунса Скота ў францысканцаў і г. д.). Варта разгледзець змест курса фізікі як часткі арыстоцелеўскай схаластычнай філасофіі, бо менавіта такі курс выкладаўся прыкладна да сярэдзіны XVIII стагоддзя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ва ўсіх калегіях і ў Віленскім універсітэце. Вялікая колькасць такіх рукапісных курсаў — студэнцкіх запісаў лекцый — захоўваецца ў бібліятэках Вільні. I дзе б ні вучыўся К. Семяновіч, ячу немінуча давялося выслухаць такі курс. Калі меркаваць па змесце кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», ён у асноўным прытрымліваўся карціны свету Арыстоцеля. Сляды гэтай карціны можна выявіць у тых месцах кнігі, дзе К Семяновіч пераходзіць ад апісання эмпірычных вынікаў да іх інтэрпрэтацыі ці да агульных светапоглядных пытанняў. Таму, калі пе ведаць асноўных прынцыпаў фізікі Арыстоцеля ў інтэрпрэтацыі сярэднявечных схаластаў, нельга зразумець адпаведных месцаў кнігі І\. Семяновіча, нельга ацаніць, наколькі далёка адышоў ён у сваёй дзейнасці ад агульнапрынятых тады поглядаў, ад бясплённых тлумачэнняў прац Арыстоцеля.
    У XVII стагоддзі схаластычны метад змяніўся, але ае вельмі істотна. Замест каментараў да асобпых прац Арыстоцеля як галоўнага метада навуковага даследаванпя сярэднявечнай схаластыкі з’явіліся так званыя курсы (Kursus Aristotelicus), якія
    4. Зак. 135
    21
    аб’ядноўвалі ўсю тагачасную філасофію ў чатыры раздзелы: логіку, фізіку, метафізіку і этыку. Класічнае размяшчэнне прац Арыстоцеля пры гэтым магло парушацца, у курс уключаліся каментары старых і новых схаластаў. Паводле формы такія курсы ўяўляюць сабой грувасткія трактаты. поўныя ўсялякіх дыспутацый, пытанняў, сумневаў, тэзісаў, антытэзісаў, аргументаў «за» і «супраць» і г. д.
    Звычайна курс фізікі Арыстоцеля * пачынаўся з разгляду пытанняў, прысвечаных пачаткам прыродных целаў. Дэталёва абмяркоўваліся тры арыстоцелеўскія пачаткі (першая матэрыя, форма, адсутнасць формы) і ўзаемаадносіны паміж імі. Потым пераходзілі да паняццяў прыроды і мастацтва (тэхнікі) і да каментавання вучэння аб прычынах. Сярод шматлікіх прычын галоўная ўвага аддавалася чатыром: матэрыяльнай, фармальнай, дзейнай і мэтавай. I нарэшце, разгледзеўшы вучэнпе аб «месцы цела», пустаце і часе, пераходзілі да вучэшія аб руху. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што тэрмін «рух» Арыстоцель разумеў вельмі шырока, уключаючы ў яго не толькі прасторавыя перамяшчэнні, але і любыя змены ці ператварэнні, якія могуць адбывацца з рэчамі. «Рух ёсць ажыццяўленне ў рэчаіснасці магчымага, паколькі гэта магчыма, або рух ёсць імкненне да формы ці месца»— тыповае схаластычнае азпачэнне руху.
    Закончыўшы каментаванне «Фізікі» Арыстоцеля, пераходзілі да вывучэння трактата «Аб небе», у якім выкладалася арыстоцелеўская касмалогія. Стаўшы агульнапрынятай і абавязковай у каталіцкіх навучальных установах, яна зрабілася галоўным тормазам развіцця навуковай думкі **. Мена
    * Варта зазначыць, што арыстоцелеўская фізіка міс вельмі мала агульнага з сучаснымі курсамі фізікі. За межакі «Фізікі» Арыстоцеля засіаваліся такія галіны ведаў, .чк оптыка, акустыка, механіка вадкасцяу і газаў, плаўленне і кіченне,— па сутнасці, уся эмпірычная фізіка XVI f стагоддзя. Апрача таго, фізіка Арыстоцеля не ведала паняцця закона прыроды і энсперыментальнага ліетаду, на якіх грутусцца сучасная фізіка.
    ** Паводле Арыстоцеля, Сусвет мае сферычнцю форму і абмежаваны паверхняй сферы нерухомых зорак. За МеЖахі гэтай паверхні нічога не існуе — ні матэрыя, ні прастора, ні пу
    23
    віта касмалогія Арыстоцеля сталася той часткай яго універсальнай сістэмы, якая раней за ўсё была адкінутая навукай Новага часу ў перыяд навуковай рэвалюцыі XVII стагоддзя, Аднак у навучальных установах Вялікага Княства Літоўскага яна выкладалася і каментавалася яшчэ нават і ў XVIII стагоддзі.
    Падмесячны свет, паводле Арыстоцеля, запоўнены целамі, якія складаюцца з чатырох элементаў: зямлі, вады, паветра ды агню. Кожны з элементаў валодае пэўным, уласцівым толькі яму «натуральным» рухам. Натуральныя рухі з’яўляюцца прамалінейнымі: агонь і паветра імкнуцца рухацца ўгару ад цэнтра Сусвету, які супадзе з цэнтрам Зямлі; вада і зямля імкнуцца падаць уніз да цэнтра Сусвету. Ад натуральных рухаў (вертыкальна ўгару ці ўніз), уласцівых усім целам, Арыстоцель адрозніваў «вымушаныя» рухі ў напрамках, што не супадаюць з напрамкамі да «натуральнага месца цела». Вымушаны рух, які аддаляў цела ад яго натуральнага месца, патрабаваў нейкае прычыны, што мусіла дзейнічаць датуль, пакуль працягваўся рух.
    У адпаведнасці з асноўным прынцыпам дынамікі Арыстоцеля натуралыіы рух не вымагае вонкавай прычыны — прычынай такога руху з’яўляецца прырода, форма цела (паводле метафізікі Арыстоцеля, матэрыя пасіўная, а форма актыўная). Паколькі
    стата. Унутры яе — іерархічная сістэма сфераў; прычым, паколькі ўвесь сусвет запоўнены целамі, у ім няма месца пустаце.
    Увесь Сусвет дзеліцца на дзве прынныпова розныя часткі — нябесную і зямную, мяжою паміж якімі з'яўляецца ўнутраная паверхня сферы Месяца. Гэтая паверхня ёсць рэзкая мяжа паміж вечньім, нязменным і дасканалым нябесным светам ды схільным да зменаў, нараджэнняў і знікненняў падмесячным светам, у цэнтры якога знаходзіцца нерухомая Зямля.
    Нябесны (надмесячны) свет зйпоўнены незнішчальным пябесным пачаткам (так званым пятым элементам— квінтэсенцыяй, ці эфірам). Крышталёвыя, празрыстыя і нязменныя нябесныя целы з'яўляюцца простымі субстанцыямі. Яны маюць сферычную форму. Рух нябесных целаў зводзіцца да раўнамернага вярчэння вакол Зямлі. Кожная з планетных сфераў прыводзіцца да вярчэння сваёю «інтэлігенцыяй», якая ў хрысціянскай інтэрпрэтацыі атаясамлівалася з анё~ ла.ч.
    4'
    23
    Арыстоцель адмаўляў дзеянне на адлегласці, то вымушаны рух патрабуе пастаяннага кантакту з якімнебудзь целам. Адной з найцяжэйшых праблем у такой дынаміцы была праблема тлумачэнпя руху цела па інерцыі. Сапраўды, што рухае цела пасля таго, як яно адарвалася ад цела, якое надало яму рух * (напрыклад, стралу, выпушчаную з лука) ? Гэтай праблеме прысвяціў некалькі старонак сваёй кнігі і К. Семяновіч; таму варта разгледзець падрабязней, як развязвалі гэтую праблему ў схаластычнай філасофіі, што панавала ў Еўропе з XI стагоддзя.
    Арыстоцель лічыў, што ў ролі такога «рухача» выступае навакольнае асяроддзе. Сярэднявечныя каментатары больш наглядна падалі гэтыя погляды Арыстоцеля: за целам, якое рухаецца, пасля Taro як яно згубіла кантакт з рухачом, на імгненне ўзнікае пустата. Яна адразу ж запаўняецца паветрам, якое цісне на цела, падтрымліваючы яго рух у прасторы.
    Пачынаючы з XII стагоддзя праблема руху кінутага цела зноў інтэнсіўна дыскутавалася заходнееўрапейскімі схаластамі. Шырокае распаўсюджанне набыла канцэпцыя «імпэтусу», прапанаваная Ж. Бурыдапам **. Адзначаючы, што ваўчок у часе кручэння рухаецца, не пакідаючы свайго месца, і што прыпісаць прычыну яго бесперапыннага руху паветру, згодна з Арыстоцелем, немагчыма, Ж. Бурыдан піша: «... як мне ўяўляецца, рухач, прыводзячы ў рух цела, укараняе (imprimet) у яго пэўны націск (impetus)... I дзякуючы гэтаму націску камень рухаецца пасля таго, як кідальнік перастае яго штурхаць. Аднак гэты націск бесперапынна памяншаецца паветрам у выніку яго супору і цяжарам каменя. Такім чынам, рух каменя паступова запавольваецца і нарэшце гэты націск змяншаецца настолькі, што цяжар каменя бярэ верх і накіроўвае камень у яго натуральнае месца». У далей
    * Цела, якое надае рух другому целу, мы ніжэй бу&эем называць рухачом.
    ** Бурыдан Жан (блізу 1300 — блізу 1358) — французскі філосаф, рэктар Парыжскага універсітэта, садзейнічаў распаўсюджанню ij Францыі прыродазнаўчых ідэй.
    24
    шым канцэпцыя імпэтусу была старанна распрацаваная і шырока выкарыстоўвалася для тлумачэння механічных з’яў аж да сярэдзіны XVII стагоддзя. (пакуль яе не змяніла канцэпцыя руху па інерцыі,. прапанаваная Галілео Галілеем).
    К. Семяновіч добра ведаў канцэпцыю імпэтусу і вучэнне Арыстоцеля аб натуральных і вымушаных’ рухах; ён шырока карыстаўся імі ў сваёй кнізе, пра што сведчаць многія яе старонкі. I таму, калі не ведаць высноў фізікі і механікі Арыстоцеля, многія разважанні К. Семяновіча, пададзеныя ім у трактаце «Вялікае мастацтва артылерыі», будуць заставацца незразумелыя сучаснаму чытачу.