Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў
Памер: 52с.
Мінск 1992
У пятым раздзеле павіппы быў трактавацца спосаб будавання таемных хадоў і закладвання падземных мінаў пад сцены ды вежы абложанага горада ці замка. Таксама выкладаўся спосаб узвядзення спецыялыіых капцоў і ўзгоркаў пад батарэі гармат.
Як і было прынята ў тыя часы, гарматы везлі спецыяльным абозам. Ўнутры яго артылерыйскія батарэі знаходзіліся на станках. К. Семяновіч прапаноўваў канкрэтныя правілы пабудовы абозу і размяшчэння гармат на маршы, каб засцерагчы іх ад пападу праціўніка, злачынцаў і ўцскачоў. У канцы кнігі К. Семяновіч планаваў распавесці пра спосабы размяшчэння гармат у замках і іншых фартэцыях, пра сухапутныя і марскія бітвы, вядомыя я:лу з гісторыі даўняй і сучаснай.
Шосты раздзел К. Семяновіч адводзіў апісанню арсеналаў для перахоўвання гармат, пошукам найлепшага месца для іх пабудовы і адпаведных архітэктурных формаў. Таксама апісваліся парадкі, якімі неабходна кіравацца пры захаванні гармат і рыштунку, як паводзіць сябе і рыхтавацца да ваенных дзеянняў у выпадку абвяшчэння вайны, каб пры патрэбе ўсё было гатова. Пералічваліся ўсе чыноўнікі, памочнікі, рамеснікі ды іншыя людзі,
4G
без якіх артылерыя не можа існаваць, бо кожны выконвае свой канкрэтны абавязак. Згадвалі^ іхныя вольнасці і прывілеі.
Карыстаючыся звесткамі першай паловы XVII стагоддзя, паспрабуем аднавіць некаторыя чыны, звязаныя з вырабам гармат і службай у артылерыі. Найперш гэта цэіігварт — афіцэр, які загадваў артылерыйскім арсепалам. Далей — майстры па адліўцы гармат — людвісары. Абавязкова дапаможныя рамеснікі—кавалі, якія выкопвалі ўсю кавальскую работу, цесляры, сталяры, разьбяры, каладзеікалеснікі. Яны рабілі лафеты, колы, акоўвалі іх, насаджвалі па восі. Былі таксама салетранікі і вугальшчыкі, што выраблялі кампаненты для пораху. Парахоўшчыкі рабілі разнастайны порах для артылерыі і ручной агнястрэльнай зброі, а таксама, ужываючы розпыя дамешкі і хімічныя рэчывы, nopax для феерверкаў. Нарэшце, былі гарматнікі, якія лічыліся на сталай дзяржаўнай працы. У іх задачу ўваходзіла выпрабавашіе новых гармат, догляд усяго артылерыйскага парка і патрэбнага рыштунку ў мірны час, абавязковы ўдзел у вайне. 3 арсенала артылерыйская зброя рассылалася па пагранічных гарадах і каралеўскіх замках. Тут жа выраблялі, захоўвалі і часткова рассылалі па замках сапсрны іііструмепт.
Для Беларусі галоўным арсепалам доўгі час быў Віленскі арсенал. Адтуль, згодна з дакументамі, высылалася частка гармат розпых калібраў, гакаўніцы *, ручніцы** і амуніцыя па замках гарадоў Беларусі: Наваградка, Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Прапойска, Чачэрска, Мсціслава, Радахглі, Гомеля, Рэчыцы, Крычава, Мазыра, Мядзела, Менска, Радашкавіч, Браслава, Свіслачы, Суража, Азярыіііча, Барысава, Дрысы, Друі, Лепеля, «Капца, або Вусця»,— Дзісны.
Апошні, сёмы, раздзел другой часткі працы К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» прысвячаўся якойсьці універсальнай гарматніцкай прыладзе, якую ён пе назваў. Для таго каб найле
* Га:зўніца— ручная стрэльба, да рулі якой знізу прыварвл<:я спецыяльны зачэпны крук — «гак», які гасіў аддачу.
— Р ччніца — назоў баявоіі стрэльбы з характэрным прыкладам — «рукою».
47
пей усвядоміць сэпс гэтай вынаходкі, варта падаць словы самога К. Семяновіча: «Гэта мая новая вынаходка, у якой змяшчаюцца ўсе нашы веды. Яна адна перасягае шмат якія іншыя прыстасовы і замяняе іх усе; бо з яе дапамогаю замяраем згодна вагамеру калібр гарматных ствалоў; ...адзначаем вагу і памеры як вадкіх, так і сыпкіх рэчываў і меры адлегласці; нацэльваем гарматы і марціры, падымаем або апускаем і маем дакладна перад вачыма моц гармат пры траякім нацэльванні, а менавіта гарызантальным, звычайным і найбольшым падвышэнні... Акрамя таго, адмяраем адлегласць месца, вышыню і глыбіню аб’ектаў. Фігуры пляскатыя пераносім з аркуша на поле або з поля на аркуш..:»
Гэтай жа прыладай К. Семяновіч замяраў даўжыню, шырыню і таўшчыню лафета, вышыню колаў, прапорцыі восі і ступіцы. Мяркуючы па ўсім, ім была вынайдзеная аптычнамеханічная прылада накшталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля універсальнага характару, Застаецца толькі незразумелым, як ёю можна было высвятляць «узаемныя сувязі ўсіх металаў паміж сабою».
У канцы кнігі К. Семяновіч меўся разабраць шмат якія геаметрычныя праблемы, а таксама астранамічныя і геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта ў адпаведных месцах дойдзе да свядомасці кожнага, тады абудзіцца вера ў мае словы»,— даканчаючы сваю працу, сказаў вялікі даследчык. Напісана ўсё гэта было ў Амстэрдаме 1 лютага 1650 года.
Кніга К Семяновіча на многія гады прадвызначыла шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, была з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэта ў Еўропе. Яна лягла важкай цаглінай у падмурак будучага касмічнага ракетабудаванпя.
ДАКОНЧАННЕ
На небасхіле беларускай нацыянальнай навукі нямала зорак першай велічыні. Адна з іх ззяе сваім нязгасным святлом вось ужо больш за 300 гадоў. Гэта Казімір Семяновіч, ураджэнец беларускай зямлі, выдатны вучоны ў галіне артылерыі і піратэхнікі. Ягоны геній выкарыстоўваем мы сёння, пасылаючы да Месяца, Сатурна, Марса ды іншых планет касмічныя апараты з дапамогай шматступеневых ракет. Прататып, будову і стабілізатары гэтых складаных ракет ён распрацаваў яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
Сімвалічна, што цяпер ужо цэлы шэраг нашых суайчыннікаў займаецца праблемамі ракетнай тэхпікі. Тут пальму пяршынства мусім аддаць ураджэнцу Наваградчыны, сыну простага селяніна з вёскі Агароднікі Барысу Кіту. Выпускнік Наваградскай беларускай гімназіі, ён у 1929 годзе паступіў на фізічнаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе, як і ў школе, вызначаўся незвычайнымі матэматычнымі здольнасцямі. Па заканчэнні навучання браў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускіх школ, настаўніцкіх семінарыяў у Паставах і Маладэчне. Нейкі час быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Вільні. Двойчы арыштоўваўся палякамі. У часе нямецкай акупацыі трапіў у гестапа, адкуль быў выручаны сваімі нядаўнімі вучнямі.
Пад канец вайны беларускі настаўнік Барыс Кіт апынуўся ў Германіі, дзе і застаўся жыць. У 1945—1948 гадах вучыўся на фізічнаматэматычным факультэце Мюнхенскага універсітэта і напоўніцу выявіў свае фенаменальныя здольнасці. Яго прыкмецілі амерыканцы, запрасілі працаваць у кампанію «North American Aviation», якая займалася распрацоўкай праектаў ракет і стварала nep
49
шыя касмічныя сістэмы. Тут Б. Кіт стаў вядучым распрацоўшчыкам і канструктарам. У 1970 годзе ў выдавецтве «Macmillan» выйшла яго першая кніга — падручпік, прысвечаны ракетнай тэхніцы і ракетнаму паліву. Потым Б. Кіта запрасілі ў Вашынгтон у якасці эксперта па ракетах і дарадчыка ўрада ЗША ў галіпе развіцця астранаўтыкі. Тут была выдадзена яго другая кніга «Гісторыя і сучасны стан савецкай астранаўтыкі».
3 1972 да 1990 года Б. Кіт па прапапове Мэрылендскага унівсрсітэта выкладае матэматыку ў амерыканскіх вайсковых цэнтрах Еўропы. Адначасова ў 1983 годзе ён абараняе дыплом доктара філасофіі ў Рэгепсбургскім універсітэце. Барыс Кіт— заслужаны прафесар Мэрылендскага універсітэта, сябар Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганаровы сябар Брытанскага міжпланетарнаіа таварыства, аналагічных арганізацый Германіі і Францыі. За фундаментальныя даследаванні і выдатныя заслугі ў галіне ракетнай тэхнікі ён быў узнагароджаны Залатым медалём Германа Оберта
I сёння, гаворачы пра стваральнікаў ракетнай тэхнікі, мы павінны ўсведамляць, што сярод выдатных ракетчыкаў і іпжыпераў побач з беларусам К. Семяновічам, ангельцам У. Конгрэвам, французам Р. ЭноПельтры, амерыканцам Р. Годардам, немцамі Г. Обертам і В. фон Браунам, рускімі К. Э. Цыялкоўскім і С. ГІ. Каралёвым назаўсёды прапісалася імя Барыса Кіта.
Пэўна ж, няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў імёнаў нашых славутых землякоў — Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка. Гэтыя вядомыя касманаўты ўжо пе ўдзельнічаюць у касмічных палётах, але яны не сышлі з абранага шляху. У. Кавалёнак узначальвае ў Маскве навуковадаследчы інстытут, які займаецца праблемамі авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі. Плённа працуе ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя 10. Гагарына П. Клімук. У 1991 годзе ёп прызначаны пачалыіікам гэтага цэнтра.
* Анішчык А. Калыска талентаў /I Наваградскі кур'ср. 199/. № 2. С. II.
50
Нарэшце, не забывайма, што ў шэраг найвыдатнейшых авіяканструктараў уваходзіць Павел Сухі' (1895—1975), родам з Глыбокага, што на Віцебшчыне. Ен ствараў узоры тэхнікі «на мяжы навуковай фантастыкі». Яго называлі «квінтэсэнцыяй савецкай авіяцыі» *. Самалёты П. Сухога (Су29, Су37 ды інш.) належаць да ліку найлепшых самалётаў у свеце. Гэта, па сутнасці, тыя ж ракеты, толькі з крыламі.
Такім чынам, зстафета навуковых даследаванняў праз стагоддзі перайшла ад Казіміра Семяновіча да ягоных нашчадкаў. Добра было б, каб у аснове іх дзейнасці заўсёды ляжаў гуманістычны светапогляд, уласцівы І\. Семяновічу: войны ён лічыў найвялікшым няшчасцем для чалавецтва.
* Кіізьмйна Л. Генера.іьный конструктор Павел Cyxofi. Мн., 1985.
ЗМЕСТ
УСТУП 5
СКУПЫЯ РАДКІ ЖЫЦЦЯПІСУ 8
(Шляхцічліцвін з Вялікага Княства Таямніцы вайсковай справы • Жадаючы служыць Айчыне • Удзел у заенных кампаніях • Ці добры адміністратар вучоны? • Семяновіч ці Сіманавічус?)
ПЕРААДОЛЬВАЮЧЫ ПУТЫ СХАЛАСТЫКІ 18
(Пачатак эксперыментальнага прыродазнаўства • Каталіцкая царква і навука ' Першы універсітэт у Беларусі • Філасофія Арыстоцеля • Што такое рух? • Бурыданаў імпэтус)
КШГА ТАЯМШЦАУ ГАРМАТНІЦКІХ 26
(3 друкарні Янсана • Піратэхніка і феерверкі • Навотта ядры залатыя і драуляныя? • Ад чаго залежыць далечыня палёту? • Чорны порах: тэхналогія вырабу • Выбуховыя збаны і запальныя гірлянды )
АДКАЗ ДАЕ ЭКСПЕРЫМЕНТ 31
(Мастацтва артылерыі— не толькі спрытныя рукі • Наеука ці рамяство? • He адхрышчвацца ад матэматыкі • Стрэл двума ядрамі • Сляды Арыстоцслевай фізікі • Як узнікае рухальная сіла?)
РАКЕТЫ ВАЙСКОВЫЯ I ПАЦЯШАЛЬНЫЯ 39
(Хто вынаййіаў ракету? • Сакрэтаў болей не будзе • «Не палохаючыся крумкання балотных жабаў...» • Прыя'рытэт належыць Семяновічу • Ракеты лётаюць, поўзаюць, плаваюць... • Парады не страцілі актуальнасці)
ШТО У ЗГУБЛЕНЫМ МАНУСКРЫПЦЕ? 44
(Якія бываюць гарматы? • «Саламандра», «Кракадзіл» ды іншыя • Пстарды і іх ужыванне • Засцярога ад нстаду ворага • Гарматныя арсеналы • Загадкавая «піратэхнічная» прылада)