• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч  Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч

    Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў

    Памер: 52с.
    Мінск 1992
    26.84 МБ
    Целы ж, якія адрозніваюцца памерамі, але маюць аднолькавую форму і зробленыя з аднаго рэчыва, захоўваюць паміж сабою прапарцыянальныя да сваёй няроўнасці адносіны пры наданні і перадачы імпэтусу. Калі б, напрыклад, драўляны шар„ вымушана прыведзены ў рух, сустрэў бы другі, таксама драўляны шар, аб’ём якога адносіўся б да аб’ёму гэтага шара як 2:1, то той шар укладзе ў гэты 2/3 свайго руху, таму што абодва шары, злучаныя разам, трэба ўяўляць сабе нібы адно цела, падзе.іенае на тры часткі, і тады з’яўляюцца тры адзінкі часу для праходжання той жа адлегласці, якую перад гэтым меншы шар праходзіў за адну».
    Калі пад імпэтусам разумець імпульс цела, то К. Семяновіч фармулюс тут цалкам правільны закон абсалютна няпругкага сутыкнення целаў. Відавочна, што пры стрэле з гарматы адначасова двума ядрамі хуткасць вылету ядраў вызначаецца хутчэй законам няпругкага, чым пругкага ўдару. Таму натуральна, што доследы прывялі вучонага менавіта
    35.
    да гэтага закону. Цікава, што ў 1644 годзе, незадоўга да прыезду К. Семяновіча ў Нідэрланды, у Амстэрдаме выйшла з друку кніга «Пачаткі філасофіі» Р. Дэкарта *, дзе былі сфармуляваныя законы пругкага ўдару, якія аказаліся памылковымі. К. Семяновіч іх нідзе не ўпамінае, хоць, бясспрэчна, працы Р. Дэкарта, якія атрымалі шырокую вядомасць, не маглі прайсці міма яго ўвагі **.
    Можна прывесці шмат прыкладаў назіральнасці К. Семяновіча, што дазваляла яму пановаму зірнуць на звычныя з’явы і працэсы. Вось, напрыклад, •як ён апісвае работу майстраракетчыка пры запаўненні порахам ракеты: «Чым даўжэйшаю будзе ручка молата і чым вышэй падыме руку майстар, які збіраецца ўдарыць, тым з большаю сілаю молат ■стукне па пастаўленым ніжэй шомпале, так што мацней будзе біць молат вагою 10 фунтаў, чым другі, у 10 разоў цяжэйшы, які мае ў 10 разоў карацейшую ручку. Прычыны гэтага трэба шукаць у прынцыпах механікі... Шпарчэйшы будзе рух па акружнасці (а мы цяпер гаворым толькі аб такім руху) таго прадмета, які больш аддалены ад цэнтра свайго руху, чым таго, які менш аддалены ад гэтага цэнтра. У адпаведнасці з гэтым, калі ўзяць больш доўгую ручку молата ў якасці радыуса акружнасці, цэнтр якой знаходзіцца ў плячы майстра, то молат будзе прыводзіцца ў рух лягчэй і хутчэй і ў выніку будзе ўздзейнічаць эфектыўней, чым мо.лат з карацейшай ручкай; гэты молат хоць бы і меў большы цяжар у параўнанні з першым, рухаўся б павольней з тае прычыны, што мае карацейшую ручку».
    Няцяжка ўбачыць, што ў пададзеным урыўку
    * Дэкарт Рэнэ (1596—1650) — славуты французскі філосаф і матзматык. У 1629 годзе, пасля некалькіх гадоў падарожжа, перасяліўся ў Нідэрланды, дзе дваццаць гадоў займаўся навукай. Тут пабачылі свет ягоныя галоўныя творы — «Разважанне пра метад...», «Роздум пра першую філасофію...», «Пачаткі філасофіі».
    *’ Бадай, не выпадкова тое, што К. Семяновіч нідзе ў сваёй кмзе не згадвае Р. Дэкарта. Хутчэй за ўсё тлумачыцца гэта тым, што пісаў ён кнігу для сваіх суайчыннікаў, а ў тым часг вучэнне Р. Дэкарта было забаронснае каталіцкай царквою і ў Вялікі.ч Княстве Літоўскім езуіты вельмі пільна сачылі за выкананне.ч гэтае забароны.
    36
    гаворка ідзе пра колькасныя параметры ўдару, эквівалептныя сучасным фізічным паняццям работы f энергіі. У прыватнасці, калі лічыць, што «сіла, або моц, удару» К. Семяновіча прапарцыянальная рабоце молата ў сучасным сэнсе тэрміна «работа», дык яго развагі цалкам правільныя — пры аднолькавай вуглавой хуткасці лінейная хуткасць молата прапарцыяналыіая квадрату даўжыні ручкі і толькі першай ступені вагі. Між тым паняцце кінетычнай энергіі («vis viva» Лейбніца) было ўведзенае ў навуку толькі ў 1686 годзе.
    Сустракаюцца ў кнізе К. Семяновіча і тыпова схаластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння такіх з’яў і працэсаў, разуменне якіх ляжала далёка за магчымасцямі навукі першай паловы XVII стагоддзя. Уся фізіка тады па сутнасці зводзілася да механікі, а хімія як навука наогул адсутнічала. Аднак схаластычная традыцыя вымагала не пакідаць без тлумачэння ніводнага факта„ з’явы ці працэсу.
    I натуральна, што ў кнізе «Вялікае мастацтва артылерыі» ў дастатку можна знайсці сляды фізікі Арыстоцеля. Характэрны ўзор такога падыходу — тлумачэнне раскідвальнага дзеяння пораху:«... узнікненне рухалыіай сілы ў вогненным пораху нельга прыпісаць нічому іншаму, як агню, паднесенаму да пораху. Агонь, зменлівы па сваёй прыродзе, ператварае ўвесь порах у іншую субстанцыю, значна больш тонкую, падобную да яго і прыдатную для яго захавання ды павелічэння. Бо ўсе элементы, наколькі магчыма, ствараюць і павялічваюць сваю форму, калі толькі яны мацнейшыя за тыя, якія ад іх церпяць, бо кожная істота імкнецца да бясконцасці і вечнасці. Гэта датычыць у найвышэйшай ступені і агню, які імкнецца не толькі існаваць, але і разрастацца, а таму (як гаворыць Скалігер), паколькі ён першы і найважнейшы элемент, павялічвае сваю ўладу безупынным панаваннем, падзяляючы, збіраючы і далучаючы да сябе ўсё, што толькі магчыма, каб усё, што падпарадкавалася яго ўладзе, забраць з сабою, калі будзе адыходзіць да свайго месцазнаходжання. Перадаўшы зямлі попел, вадзе — вільготнасць, паветру — подых, сабе забірае тое, што яму належыць. Гэтак абыходзіц
    37
    ца і з порахам, а паколькі субстанцыя пораху амаль што цалкам вогненная, ён усю яе ператварае ў сябе ці ў якоесьці вогненнае паветра, большую частку якога ўсмоктвае, пакідаючы толькі часткі дыму і сажы, якія паходзяць з вугалю ды зямлістай матэрыі, што змяшчаюцца ў дрэнна ачышчаных серы і салетры... Такім чынам, можна лічыць, што сутнасць рухальнай сілы, выкліканай агнём з пораху, складаецца з натуральнага агню і нейкага вогненнага подыху, які ўшчыльняе і згушчае натуральны агопь, які сам па сабе разрэджаны, далікатны і лёгкі, a таму, як гавораць філосафы, сам не згарае і не свеціць. Гэтая сутнасць лятучая, нястрымная, магутная, парывістая, імпэтная, рухальная, уздымная, рассейвалыіая, разлучальная, ушчыльняльная, сціскальная, злучальная, абагравальная, разрэджвальная, пякучая, яна не церпіць прамаруджвання, ушчыльнення і абмежавання сваёй прасторы, a таксама паўтарэння самой сябе ці адступлення назад».
    У асаблівых каментарах пададзены ўрывак не мае патрэбы. Адзначым толькі, што ў гэтым дачыненні І\. Семяновіч не адзінокі. Цяжка знайсці кнігу першай паловы XVII стагоддзя, прысвечаную прыродазнаўчым пытанням, якая была б цалкаім вольная ад схаластычнай традыцыі. Галоўнае ж, што адрознівае кнігу К Семяновіча ад бальшыні кніг яго сучаснікаў і папярэднікаў,— гэта паслядоўная апора (там, дзе гэта было магчыма) на до«след пры тлумачэнні назіраных з’яў.
    РАКЕТЫ ВАЙСКОВЫЯ I ПАНЯШАЛЬНЫЯ
    Хто вынайшаў ракету * Сакрэтаў болеіі не будзе 9р. «Не палохаючыся крумкання балотных жабаў...» >р Прыярытэт належыць Семяновічу ^ Ракеты лётаюць, поўзаюць, плаваюць... ^: Парады не страцілі актуальнасці
    Асаблівай увагі гісторыкаў навукі і тэхнікі заслугоўвае трэці, невялікі па аб’ёме раздзел кнігі К. Семяновіча, які мае назоў «Аб ракетах» («De Rochetis»). Раздзел прысвечаны выкладу метадаў разліку і выбару ракет разнастайных тыпаў, ужываль.ных як у вайсковай справе, так і дзеля цывільных патрэбаў.
    Бальшыня сучасных гісторыкаў тэхнікі сыходзяцца на думцы, што парахавыя ракеты ўпершыню з'язіліся ў Кітаі каля X стагоддзя, пазней яны сталі вядомыя ў Індыі, а затым у сярэднявечнай Еўропе. Звесткі аб парахавых ракетах ёсць у рукапісах Р. Бэкана * (1260 год) і Альберта Вялікага ** (1265 год). У XVII стагоддзі ў Еўропе парахавыя ракеты ўжываліся ў вайсковых мэтах толькі зрэдку, а галоўным чынам скарыстоўваліся ў пацяшальны : відовішчах. Мноства іх запускалі пад час святочных феерверкаў. Майстрыпіратэхнікі выяўлялі немалую вынаходлівасць пры афармленні святочпы : гульняў: у небе круціліся вогненныя колы, рассыпаліся снапы шматкаляровых іскраў і да т. п.
    Галоўная частка раздзела аб ракетах і змяшчае апісанне канструкцый і спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет. Тут і ракеты з жэрдкай у
    *Тн . ■ Роджэр (блізу 1214 — блізу 1292) — ангельскі філослф ; прыродазнавец, манахфранцысканец.
    ** Алчбсрт Вялікі, Альберт фон Бальштэдт (блізу 1193— 1286) — нямецкі філосаф і багаслоў, манахдамініканец. Пачьінцльнік энцыклапедычнай сістэматызацыі каталіцкага ба„ гаслоўя, якая была завершаная яго вучнем Тамашам Аквінскім. Сярод вучоных XIII стагоддзя вылучаўся надзвычай ні’і ■■'баковымі ведамі ў галіне прыродазнаўства.
    39
    якасці стабілізатара, ракеты з хваставымі стабілізатарамікрыламі, ракеты, што запускаюцца з спецыялыіых станкоў, ракеты, якія бегаюць па вадзе або плаваюць і раскідваюць іскры, ракеты, што рухаюцца туды і назад па вяровачках, ды інш. Асаблівая цікавасць у сучасных гісторыкаў навукі і тэхнікі — да сустаўных (вязкі ракет) і шматступеневых ракет — далёкіх продкаў сучасных касмічпых працаўнікоў.
    Шматлікія з апісаных К. Семяновічам ракет былі вядомыя яму з літаратурных крыніц, многія ўпершыню прапапаваныя ім, у тым ліку і шматступеневыя ракеты. I, такім чынам, доўгая спрэчка пра тое, хто вынайшаў шматступеневую ракету —цігэта быў рускі вучоны К. Цыялкоўскі, ці бельгійскі інжынер Р. Бінг (які ўзяў патэнт на такую ракету ў 1911 годзе), ці амерыканскі вучоны Р. Годард (патэнт 1914 года),— вырашаецца крыху нечакана: канструкцыю шматступеневай ракеты ўпершыню апісаў у сваёй кнізе ў 1650 годзе вайсковы інжынер Казімір Семяновіч.
    Яшчэ адным істотным адрозненнем раздзела аб ракетах ад наяўных у тым часе дапаможнікаў па піратэхніцы з’яўляецца поўнае, без ніякіх сакрэтаў і недагаворвання, апісанне метадаў вырабу ракет t парахавых сумесяў да іх, бо, як піша К Семяновіч, «калі наблізіць да запаленай лампады тысячы незапаленых, каб яны загарэліся ад яе, то яна нічога не страціць ад свайго алею і полымя, дзякуючы якім ясна свеціць...» На працягу не толькі гэтага раздзела, але і ўсёй кнігі аўтар неаднаразова горача выступае супраць тагачаспай практыкі засакрэчвання рамеснікамі сваіх ведаў. «Я ўсё тут паведамляю,— піша ён,— не палохаючыся крумкання балотных жабаў».
    Выкладаючы такую істотную асаблівасць ракеты, як свідраванне адтуліны (сапла) у яе парахавым зарадзе, вучоны, у прыватнасці, зазначае: «Я не змог з поўнай дакладнасцю вызначыць, ці з'яўляецца новым вынаходствам свідраванне ракет у часе іх вырабу або пасля, з мэтай атрымання ў цвёрдай і ўшчыльненай матэрыі адтулін пэўнай вышыні і шырыні, ці яно даўняе... Думаю, што старадаўнія піратэхпікі аддалі глыбокаму маўчанню слраву