Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў
Памер: 52с.
Мінск 1992
Нельга не адзпачыць яго высокую грамадзянскую свядомасць у справе авалодання вялікім мастацтвам артылерыі і піратэхнікі *. 3 пачуццём чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, веданнем яе жыццёвых патрэбаў браўся ён за гэтую навуку. «Бсць таксама яшчэ адна прычына,— пісаў К. Семяновіч у сваім творы «Вялікае мастацтва артылсрыі»,— што заахвоціла і схіліла да выканашія гэтага задапня — жаданпе паслужыць Айчыпе і сваім суродзічам...»
Згадка пра гэтак дарагую яму Айчыну разпораз паўстае ў радках ягонай кнігі. Яна кліча туды. дзе жыве яго народ, дзе ў ноч на Івана Купалу «збіралася вялізная колькасць людзей абодвух полаў і
* Піратэхніка (ад грэц. лнр — агонь і те/гч — мастацтва, майстэрства, уменне)— галіна т.эхніы, звязаная з вытворчасцю і скарыстанпем агнявых сумесяў ды забяспечакых імі сродкаў.
9
ўсіх узростаў на вуліцах гарадоў, а таксама на лугах, каб ля мноства запаленых вогнішчаў спраўляць карагоды і вясёлыя танцы».
Яго Айчына відаць і ў звыклых назовах прадметаў, у мерах вагі, вадкіх і сыпкіх целаў. Тут і бочка, і барыла, і вядро, і, парэшце, беркавец. Такі назоў выдае радзіму К. Семяновіча. Гэта — Віцебшчына, хутчэй за ўсё тая ж Дубровеншчына, бо толькі на Віцебшчыне існавала тады вядомая з часоў Полацкага кпяства і існуе да сягоння гэтая старабеларуская мера вагі *. Ведае К. Семяновіч, што гэты тэрмін.ужываюць і суседнія «маскавіты» **.
Гарматнікі ўва ўсе часы лічыліся на вайне найважнейшымі персонамі. Як выпікае з дакументаў, К. Семяновіч браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай *** з Маскоўскай дзяржавай і знаходзіўся ў войску, якое трымала ў аблозе маскоўскі гарнізон у горадзе Белым з 22 сакавіка да 27 траўня 1634 года. Затым ён быў удзелыіікам бітвы войска Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавым 30 студзеня 1644 года. Тут ён заўважыў дзеянні татарскіх феерверкераў. Яны зрабілі дымавую заслону, даўшы магчымасць сваёй конніцы адступіць. К. Семяновіч пісаў, што яны «з дапамогаю д’ябла туманом ды параю зацямнілі сонца на пабаявішчы».
Факт гэты паказальны. Ен сведчыць, што ў 1644 годзе К. Семяновіч шмат чаго з гарматніцкага мастацтва яшчэ не ведаў. Але жыццё і лёс упарта кіраваліяго на дарогу спазнання.
Пасля гэтых падзей К. Семяновіч выязджае ў Нідэрланды. Тут тым часам ішла Трыццацігадовая вайна, і ён бярэ чынны ўдзел у аблогах розных гарадоў, у тым ліку горада Гульста войскамі Фрыдэрыка Генрыха Аранскага ў 1645 годзе. Ён актыўна назапашвае практычны досвед, знаёміцца з нідэрландскімі феерверкерамі і гарматнікамі. К. Семяно
* Ііаводле пастановы сойму Вяліяага Княстса Літоўскага 1764 года, беркавец быў афіцыйна зацверджаны яя агульнадзяржаўная мера оагі (быў роўны 5 камяням, або 200 фунтам, або 6400 лотам).
** Д Маскоўшчыне беркавец быў роўны 10 пудам, або 400 фунтам.
*** Рэч Паспалітая — дзяржава, утвораная ў 1569 годзе. Уяўляла сабою федэрацыю Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства.
10
віч у сваёй працы адзначае, шго «... у часе вельмі многіх славутых аблогаў у Нідэрландах, адбываючы практыку вайсковую і выкопваючы абавязкі, звязаныя з ёю, а таксама выхоўваючы годнасць артылерыйскую, запісаў шмат рэчаў, частку сам вынайшаў, неча.му навучыўся ў іншых».
Таямніца парахавых сіл канчаткова захоплівае яго, К. Семяповіч наважваецца распачаць уласныя доследы з чарадзейпым рэчывам. Ен задумвае кнігу. Яшчэ не было назову гэтага твора, але было зразумела, што трэба многае паспрабаваць зрабіць уласнымі рукамі. За гады працы над кпігай Семяновіч зрабіў шматлікія выпісы і нататкі з літаратуры, якія па вяртанні на радзіму пачаў прыводзіць у стройную сістэму. Звяртае на сябе вельмі высокі ўзровень культуры К. Семяновіча, які добра ведаў антычную паэзію і літаратуру, сучасныя яму тэхнічныя дасягненні і працы мноства аўтараў як краін Еўропы, так і паза яе межамі.
Нгабходна зазначыць, што кароль Уладзіслаў IV *, каб прывабіць шляхцічаў у артылерыю, службу ў якой яны лічылі ніжэйшайза сваю годнасць, утварыў асобны «корпус адэльсманаў». Кароль даў ім вялікія прывілеі і арганізаваў тут навучанне ўсім навукам, патрэбным артылерыстам. Магчыма, што быў сярод іх і К. Семяновіч. Відаць, ён вылучаўся між іншых сваімі ведамі, розумам і стаўленнем да справы, веданнем еўрапейскіх моваў — грэцкай, лацінскай, пямецкай ды іншых. Знаходзячыся ў Нідэрландах, якія былі тады адной з са’ых перадавых дзяржаў Еўропы, К. Семяновіч атрымаў магчымасць блізка пазнаёміцца з багатай еўрапейскай літаратурай пра артылерыю і піратэхпіку, з кнігамі па гісторыі і культуры. Есць падстазы меркаваць, што Уладзіслаў IV апекаваўся талепавітым феерверкерам, даваў патрэбныя грошы К. Семяновічу, каб той меў магчымасць вывучаць зброю ў арсеналах.
У 1646 годзе кароль адклікае К. Семяновіча з Нідэрлапдаў і прызпачае яго на службу ў карон
* І.^Ыслаў IV Ваза (1595—1648)—кароль Рэчы Паспалі7 .' з 1632 да 1648 года. Раней. у 1610 годзс, паводле дамоev. "аміж ягоным бацькам, тагачасным каралём Жыгімон~:ч III, і маскоі/скіяі баярамі, быў абоешчаны рускім царом.
11
ную артылерыю. За гэты перыяд яго жыцця архівы захавалі некалькі дакументаў з яго імем. Упершыню прозвішча Семяновіча паяўляецца ў штатным раскладзе кароннай артылерыі «Rolli ludzi w artyllerji koronnej sluzacych», які абыймае перыяд з 8 лістапада 1646 года да 2 траўня 1647 года. Кіраваў артылерыяй на той час генерал Крыштаф Арцішэўскі. Аднак яго прозвішча ў раскладзе адсутнічае і па першым месцы знаходзіцца намеснік начальніка Мікалай Арцішэўскі, брат Крыштафа, з месячнай пенсіяй 200 залатых. На другім месцы — цэхмайстар Фрыдрых Геткант, пра якога вельмі пахвальна адгукаецца К. Семяновіч у сваёй кнізе; трэцяе месца ў спісе займае капітан Себасцьян Адэрс. I нарэшце, чацвертым, на пасадзе інжынера артылерыі з штомесячнай узпагародай 100 залатых, лічыцца Казімір Семяновіч.
Гэтая пасада была яму вельмі даспадобы, а галоўнае, адкрывала вялікае поле для канкрэтнай і доследнай работы. Сам жа факт прызначэння К. Семяновіча на такую высокую пасаду і вялікая ўзнагарода паказваюць, што ў гэтым часе ягоныя веды і здольнасці былі ўжо добра вядомыя ў кіраўнічых вайсковых колах Рэчы Паспалітай.
Аднак інжынерам К Семяновіч працаваў не вельмі доўга. Увесну 1648 года памёр Мікалай Арцішэўскі і кароль прызначыў на яго месца Казіміра Семяновіча. Такім чынам, у 1648 годзе ён стаў намеснікам начальніка артылерыі. Першы зафіксаваны ў дакументах ягоны крок на новай пасадзе быў не вельмі ўдалы і ўскладніў узаемадачыненні з непасрэдным начальнікам. Менавіта 28 траўня 1648 года, калі К. Арцішэўскі быў у Гдавьску, К. Семяновіч выдаў з варшаўскага арсенала на пісьмовае распараджэпне палкоўніка Самуэля Асінскага 100 галандскіх мушкетаў і 60 дзідаў, не ўзяўшы за іх платы. Верагодна, К.Семяновіч меркаваў, што каралеўскі полк, ідучы на вайну, меў права на бясплатнае ўзбраенне з каралеўскага арсенала. Генерал К Арцішэўскі ж патрабаваў, каб К Семяновіч аплаціў кошт выдадзенай зброі, чаго той не хацеў (ці не мог) зрабіць.
Далейшыя звесткі пра К. Семяновіча ў дакументах кароннай артылерыі звязаны галоўным чы
12
нам са злашчасным і да канца не зусім зразумелым працэсам, узбуджаным К. Арцішэўскім, аб растраце казённых грошай. Паводле наяўных звестак, гэтая справа выглядае наступным чынам.
Неўзабаве пасля памянёнага «парушэння», 23 чэрвеня 1648 года, Семяновіч выехаў у Львоў разам з 17 гарматнікамі і абозам на вайну з казакамі. У сярэдзіне жніўня туды прыехаў і К. Арцішэўскі. Тым часам войска Рэчы Паспалітай збіралася каля Гліпянаў, а потым зрабіла марш да мястэчка Піляўцы. 24 жніўня 1648 года ў Львове К. Семяновіч падаў К. Арцішэўскаму справаздачу пра выдаткаванне ім 24 879 залатых на выплату гарматнікам і фурманам, якія забяспечвалі перавоз артылерыйскага парка. У верасні польскае войска пацярпела пад Піляўцамі паражэнне ад казакаў Б. Хмяльніцкага і крымскіх татараў. А ў лістападзе ў сойм паступіла скарга К. Арцішэўскага, дзе сцвярджалася, нібыта К. Семяновіч, скарыстаўшыся бітвай пад Піляўцамі, у якой частка гарматнікаў і фурманаў загінула, выплаціў не ўсе грошы і ўтаіў гэта, робячы справаздачу К. Арцішэўскаму 24 жніўня.
У гэтай справе шмат незразумелага. Напрыклад, якім чынам К Семяновіч мог ведаць у жніўні, што ў верасні польскае войска пацерпіць паражэнне? 3 другога боку, адкуль узяліся фурманы, якія позняй восенню 1648 года і на пачатку 1649 года падалі ў сойм скаргу, дзе сцвярджаецца, што яны не атрымалі ад К. Семяновіча пенсіі. К Арцішэўскі дадаў сюды яшчэ і кошт згаданых раней мушкетаў і дзідаў і, такім чынам, гэта склала суму каля 8000 залатых, у растраце якой і абвінавачваўся намеснік начальніка артылерыі. На жаль, у архівах не захавалася ніякіх тлумачэнняў К Семяновіча па гэтай справе. Вядома толькі, што новы кароль ЯнКазімір (Уладзіслаў IV памёр 20 траўня 1648 rofla) дазволіў яму выйсці ў адстаўку без абавязку выплаты адзначанай сумы і выехаць у Нідэрланды. Гэта азначае напэўна, што К. Семяновіч змог пераканаць караля ў сваёй невінаватасці.
Аўтары разумеюць, што згаданыя факты мала што дадаюць да характарыстыкі асобы К. Семяновіча. Але што ж рабіць, калі гэта адзіныя сляды яго жыцця, якія засталіся ў афіцыйных архівах.
3. Зак. 135
13
Чамусьці там звычайна асядаюць усялякага роду дакументы, звязаныя з крымінальнымі прайэсамі, паклёпамі, скаргамі і г. д. А якія сляды магла пакінуць у архівах тая вялізная даследчая праца, якую прарабіў К Семяновіч пад час службы ў артылерыі — усе гэтыя шматлікія запускі ракет, эксперыменты па вонкавай і ўнутранай балістьіцы, звесткі пра якія змяшчаюцца ў яго кнізе. Дый праводзіў ён іх па ўласнай ініцыятыве і часта за свой кошт. А пададзеныя вышэй факты, відаць, можна растлумачыць тым, што заняты правядзеннем доследаў і пошукамі іх рацыянальнага тлумачэння, К Семяновіч часамі дапускаў парушэнні некаторых бюракратычных працэдур. Далёка не заўсёды вялікі вучоны можа быць добрым адміністратарам *.
У часе новага ад’езду ў Нідэрланды — на мяжы 1648 і 1649 гадоў праца К. Семяновіча аб таямніцах артылерыі яшчэ не была закончаная. Яна дапісвалася ў Нідэрландах у 1649 годзе і дапаўнялася нават пад час набору і друку ў канцы 1649 — пачатку 1650 года. Як відаць з прадмовы, у К. Семяновіча ў Нідэрландах быў багаты і ўплывовы апякун эрцгерцаг ЛеапольдВільгельм Габсбург (1614—1662)—віцэкароль Бельгіі і Бургундыі, намеснік іспанскага караля ў Нідэрландах. Можна сцвярджаць, што першая частка кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі» ўбачыла свет пры яго маральнай і, відавочна, фінансавай падтрымцы.