Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Алесь Бельскі, Міхась Ткачоў
Памер: 52с.
Мінск 1992
КНІГА ТАЯМНІНАУ ГАРМАТНійКІХ
3 друкарні Янсана * Піратэхніка і феерверкі ^р Навошта ядры залагыя і драўляныя? ^ Ад чаго залежыць далечыня палёту ^ Чорны порах: тэхналогія вырабу ^ Выбуховыя збаны і запальныя гірляндьі
Праца «Вялікае мастацтва артылерыі» была напісаная на лацінскай мове — міжнароднай мове тых часоў — і выдадзеная фарматам in folio (у аркуш) у друкарні Яна Янсана. Mae франтыспіс, гравіраваны паводле малюнка аўтара вядомым галандскім гравёрам Якубам ван Мэйрсам, які ў 1649 годзе жыў у Амстэрдаме. У кнізе 304 старонкі тэксту і 22 табліцы з 206 малюнкамі, зроблены.мі самім К. Семяновічам. Нельга не адзначыць яго вялікія здольнасці як рысавальшчыка. Усе графічныя аркушы награвіраваў усё той жа Я. ван Мэйрс.
Асноўны тэкст складаюць пяць раздзелаў (кніг), якім папярэднічае «Прадмова». Завяршае працу «Дакончанне». На франтыспісе (гравюра на медзі) намалявана мноства феерверкавых вырабаў. «Тут ракеты з жэрдкай на ракетным спуску і ў паветры; ракеты, якія ўзлятаюць і падаюць назад на зямлю; ракеты са стабілізатарам; ракеты, якія ўзлятаюць строма і нахільна; ракеты, якія паўзуць па зямлі; шарападобныя і цыліндрычныя люсткугелі *, выстраленыя з марціраў; ракетныя колы і г. д. У басейне плаваюць вадзяныя фантаны з швермерамі вадзяныя ракеты, вадзяныя шары; над басейнам узлятаюць піратэхнічныя агні. На п’едэсталах
* Люсткугель — цыліндрычная або шаравая папяровая гільза. запоўненая швермерамі ці зіхацінкамі. Піратэхнічная зіхацінка рыхтуецца з рознакаляровых сумесяў, якія гараць еельмі марудна; у часе гарэння ўяўляе сабою яркі вогненны йіарык, які потым рассыпаецца на ммства дробных рознакаляровых агеньчыкаў.
** Швер.мер (або змейка) — фесрверкавая фігура, якая пры еыкідванні ў паветра з люсткугеля рухаецца ўлукаткі.
26
калон намаляваны шалі, бязмен, цыркуль, артылерыйская шкала, лабараторныя прылады, геаметрычныя рысункі і да т. п. У заглыбленнях фрыза — вогненныя стрэлы, шпады і эспадроны з петардамі *, вышэй — вогненныя шары і колцы. Фсерверкеры кіруюць піратэхнічнымі агнямі, гледачы захапляюцца»— так характарызуе франтыспіс А. Штэрнфельд, знакаміты вучоны, гісторык касманаўтыкі. К Семяновіч бачыць адлюстраванае на франтыспісе трохі іначай. «Відарыс, пададзены намі на франтыспісе нашай працы, адлюстроўвае марнасць людской славы»,— піша ён.
Мэту выдання сваёй кнігі аўтар выкладае гэтак: «... выданнем гэтае працы я хацеў бы зрабіць паслугу маёй Радзіме і маім суайчыннікам, якія заўсёды выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі і якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі; аднак жа да гэтага часу не мелі кніг, на якіх маглі б вывучаць яе. А калі нават і ёсць некалькі кніг, перакладзеных на нашую мову (ёсць усяго толькі адпадзве лацінскія кнігі, якімі мы валодаем разам з іншымі нацыямі), дык яны вельмі рэдкія і не абыймаюць усяго прадмету».
Змест кнігі К. Семяновіча надзвычай багаты. Польскі гісторык Т. Новак падлічыў, што ў кнізе цытуюцца больш за 200 аўтараў, а калі ўлічыць, што ў многіх было па некалькі працаў, то агульная колькасць скарыстаных твораў даходзіць да 260. 3 іх больш за палову (55%) складаюць трактаты, напісаныя ў старажытнасці (да канца V ст.), крыху больш за 6%—працы сярэднявечныя (VI—XV стст.) і 39%—кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу (XVI — першая палова XVII ст.). Есць творы філосафаў Платона, Арыстоцеля, Сенекі; фізікаў і матэматыкаў Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама; знакамітых сярэднявечных даследчыкаў Тартальі, Кардана, Скалігера; фізікаў Новага часу Стэвіна, Кеплера, Галілея і многіх іншых. Тут жа літаратура медычная і прыродазнаўчая: Гіпак
* Пет ^да — набой спрасаванага дымнага пораху ў метамчнай ці кчрдоннай аба.існцы, у феерверках выкарыстоўваецца дзеля стварэння гукавых эфектаў; шпада — тое ж, што і шпа’л: эспадрон— спартыўная шабля, зброя для фехтаванн ч
27
рат, Дыяскарыд, Гален; арабская навука прадстаўлена Серапіёнам, Авіцэнам і Авероэсам, візантыйская — Паўлам, лекарам з Эгіны. Есць творы па земляробстве, хіміі, тэхніцы, гісторыі.
У рамках невялікай кніжкі немагчыма дэталёва разгледзець усё багацце зместу кнігі К. Семяновіча. Многа цікавага знойдзе тут і гісторык, і спецыяліст вайсковай ці грамадзянскай архітэктуры, і хімік. Мы ж засяродзім галоўную ўвагу на прыродазнаўчых поглядах К. Семяновіча ды на пытаннях, якія тычацца артылерыйскай і ракетнай справы.
Паколькі кніга «Вялікае мастацтва артылерыі» пісалася як падручнік для артылерыстаў і піратэхнікаў, яна мае і адпаведную структуру.
Першы раздзел «Аб артылерыйскай лінейцы» носіць дапаможны характар у дачыненні да галоўнай тэмы кнігі. У 13 падраздзелах выкладаецца ўсё, што датычыць метадаў вызначэння калібру гармат, радыусаў і вагі ядраў у залежнасці ад роду матэрыялу. Вучоны дэманструе тут надзвычайную эрудыцыю, цытуючы амаль усіх старажытвых і сучасных яму матэматыкаў. Разглядаючы пытанне аб вызначэнні радыуса ядра па яго масе, якоезводзіцца да здабывання кубічнага кораня з дадзенага ліку, ён адзначае, што гэтая задача не вырашана з дапамогай цыркуля ды лінейкі і падае некалькі набліжаных арыфметычных і геаметрычных спосабаў яе развязання.
Для параўнання вагі ядраў аднолькавых ламераў з розных матэрыялаў аўтар змяшчае табліцу адноснай вагі ядраў з 19 розных матэрыялаў, палічыўшы за 100 адзінак вагу ядра з золата (такім чынам, па сутнасці, ён дае табліцу ўдзельных вагаў). Большая частка дадзеных узяты ім з кнігі французскага вучонагафранцысканца М. Мярсена * «Гідраўліка» (1644 год). Аднак К Семяновіч заўважае, што дадзеныя для серы і ліпавай драўніны атрыманы ім з дапамогай уласных вымярэнняў. Параўнанне гэтай табліцы з сучаснымі звест
* Мярсен Марэн (1588—1648) — французскі фізік. Уч ршыню вызначыў хуткасць распаўсюджання гуку ў атмасферы; прапанаваў схему люстранага тэлескопа. Адыграў вяліку;) ролю ў першапачатковым развіцуі навуковых таварыстваў у XVII стагоддзі.
28
Тытульны аркуш нямецкага выдання кнігі К. Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» (ФранкфуртнаМайне, 1676)
Выгляд Амстэрдама ў XVII стагоддзі. Тут у 1650 годзе К. Семяновіч выдаў сваю славутую кнігу
Майстэрпя для вырабу пораху. Гравюра сярэдзіны XVII стагоддзя
Прылады працы, якія скарыстоўваліся майстрамі ў XVII стагоддзі для вырабу артылерыйскай і ракетнай тэхнікі. Малюнак з кнігі К. Семяновіча.
Тыпы запальнікаў гарматных ядраў. Малюнак з кнігі К. Семя
новіча
Парадак размяшчэішя артылерыі на маршы. Паабапал артылсрыйскае калоны— вазы з порахам, ядрамі ды іншым рыштупкам, а таксама ахоўпыя аддзелы пяхоты і кавалерыі.
3 гравюры XVII стагоддзя
Марціра першай паловы XVII стагоддзя ў дзеянні. 3 тагачаснае гравюрьі
Тыпы і канструкцыя парахавых ракет К. Семяновіча, сярод якіх мы бачым і шматступеневую ракету. Малюнак з кнігі «Вялікае мастацтва артылсрыі»
Тыпы стабілізатараў да ракет. Уіары злева паказаны етабілізатар тыпу «дэльта», прапанаваны К Семяновічам. Малюнак з кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі»
Гарматы рознага калібру— картавуны, фальконы і фалі ядры вагою ад 3 да 48
^v^r.^ Еі$«н
ДПСІ^ StH^r J7. jU.Eke
KztwDek Dvrch Ww KTIaVCHTEHoCHCEBORNE Ж & FVvT Vnp Herb гНе\а Iohannis Chnstia 4 ( Nvr HERT20C)N$CHLE >JIEN2VrLiCNIT2 vndBmc^ Г HOCHMILDEKCEDECHTNISj .ALLHiCA IM BneczvQosc/ i Ctvcke Bvchsen 1 jGusen Lassen Deren® lv PROPORTION VORtVNCraf A«L HlER ЬеіСЕіетзтЖ .jW^ Свж«с Schw Л&7 '^^fc&JEAX^^a^^
Bi?
Llfbfr ^ Was i\ Vor JcHcurr SWlRLAVTfR AVS^WOH’T
ZV IVR JcHNClDSN 0№ JcH’V
LaNCK.&HEM'T 1Л
Bolw KA MANSMrrVND^v EISEN r Av
Noth FifNoeN (ich daAas Dir LachTpn Or tXNWMWN Jw«f D’r bfvttlWN jcHLMKN
Lanck_ ScHvfT +8 ^ EEm
ты — першай паловы XVII стагоддзя. Для іх выкарыстоўваліся
'аў. 3 тагачаснае гравюры
Спецыяльныя прыстасы для феерверкаў. Малюнак з кнігі К. Семяновіча
Вогненныя вянкі ды іншыя піратэхнічныя канструкцыі, якія пускаліся з узвышэння пад час свята. Малюнак з кнігі К. Семяаовіча
Разнастайныя піратэхнічныя канструкцыі для феерверкаў. Малюнак з кнігі К. Семяновіча
Феерверкавая фігура «Лятучы дракон» і яе ўнутрапая будона. Малюпак з кнігі К. Семяновіча
Феерверкавая канструкцыя «Бахус» і яе ўнутраная будова. Малюнкі з кнігі К. Семяновіча
Тытульны аркуш працы Д. Эльрыха, змешчанай у якасці дадатку да нямецкага перакладу кнігі К. Семяновіча. Гэтая праца ў пэўнай ступені дазваляе «рэканструяваць» другую, згубленую, частку «Вялікага мастацтва артылерыі»
камі паказвае, што пададзеныя К. Семяновічалг лічбы сістэматычна заніжаныя, мабыць, з прычыны завышанага значэння, узятага для вады (рн о/рАй= 5|/100 = 0,057 у К. Семяновіча, рн o/Pau=5,166/ 100 = 0,052 па сучасных дадзеных).
Грунтуючыся на табліцы адносных вагаў, К. Семяновіч вылічвае табліцу адносных радыусаў ядраў аднолькавай вагі з розных матэрыялаў, зноў узяўшы за 100 радыус ядра з золата. Тут жа ён падае шматлікія меры вагі, даўжыні, плошчы, аб’ёму і суадносіны паміж імі розных краін і народаў — як старажытных, так і сучасных. У апошніх падраздзелах тлумачыць прынцыпы работы нераў„аплечага вагара і дае метады ўзважвання целаў' з яго дапамогай.
Другі раздзел «Аб сродках і матэрыялах, якія выкарыстоўваюцца звычайна ў піратэхніцы» змяшчае 32 падраздзелы. Тут аўтар падрабязна апісвае розныя спосабы атрымання і ачысткі складовых частак пораху — салетры і вугалю, метады вырабу розных гатункаў пораху і праверкі яго баявых якасцяў. Па сутнасці, асноўны змест гэтага раздзела — хімія і тэхналогія вырабу чорнага пораху — адзінага вядомага на той час выбуховага матэрыялу. Тады хімія была ў такім «дзіцячым» стане, што яе сувязь з піратэхнікай абмяжоўвалася спосабамі атрымання салетры, яе ачысткі, драбнення і вырабу цвёрдага ці мяккага вугалю.
У апошніх падраздзелах разгледжаны некаторыя спалучаныя з галоўнай тэмай пытанні: выраб' гаручых вадкасцяў, кнатоў, пакулля і т. п.; спосабы захоўвання пораху і нават найбольш ужывальныя рэцэпты лекавання апёкаў, якія можна атрымаць пры неасцярожным абыходжанні з порахам ды гаручымі матэрыяламі.
3 гледзішча гісторыі навукі і тэхнікі трэці раздзел кнігі «Аб ракетах» уяўляе найбольшую цікавасць. Тут у 10 падраздзелах даводзяцца шматлікія звесткі аб ракетах, назбіраныя К. Семяновічам у старажытных і сучасных аўтараў. Аднак асноуную частку раздзела складаюць яго ўласныя эксперьіментальныя вынікі, якія мы падрабязна разгледзім крыху пазней.