• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Апавяданні, вершы, казкі
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1999
    УДК 882.693
    ББК 84(4Бен)65
    В 99
    Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
    Укладальнік
    М. М. ЗАРЭМБА
    Ганарар аўтарам выплачаны са сродкаў Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
    ISBN 9850503777
    © М. М. Зарэмба. Укладанне, 1999
    © Выдавецтва «Юнацтва». Афармленне, 1999
    ЯНКА КУПАЛА
    Народны паэт Беларусі (1882—1942)
    ВЯСНА
    Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, , Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна.
    Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя, Сёння усталі, плывуць і бурляць;
    Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
    Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае;
    Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка, і дзяцел клюе.
    Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.
    Грай, грай, жалеечка! грай, грай, вясёлая! Выйграй з вясною і долечку мне;
    3 пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!
    3
    ХЛОПЧЫК I ЛЁТЧЫК
    — Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне!
    Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык I ўмею ўжо лётаць у сне.
    Мне мама сягоння казала, Што стукнула мне ўжо сем год. Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт.
    Мне ўжо надакучыла дома — Ў дзіцячы хадзі адно сад, А так паглядзеў бы, вядома, На іншы парадак і лад.
    Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець, Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзведзь.
    Як свецяцца ночкаю зоры, А днём не відаць іх чаму, Як рэчкі ў далёкія моры Улетку плывуць і ўзіму.
    На моры зірнуць хоць раз вокам Як ходзяць па іх караблі, Ляцеці далёка, высока
    Ды так пабываць і ў Крамлі...
    Вось гэтак у добрым здароўі Мы будзем ляцець і ляцець.
    Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою, He будзеш ты клопату мець!
    4
    АЛЕСЯ
    Кукавала зязюля У зялёным лесе, Гадавала матуля Дачушку Алесю.
    Гаманіў бор сасновы У вечары і ранкі, Над калыскай ліповай Пела калыханкі.
    — Спі, засні, мая дзетка, Птушкі ўжо заснулі, Спі, засні, мая кветка, Люлі, люлі, люлі.
    Спі, не ведай трывогі, Надыдзе часінка,— На свае ўстанеш ногі. Мая ты дзяўчынка.
    Будзеш кужаль ты прасці, Будзеш ткаці кросны, Выглядаць долі, шчасця Ў маладыя вёсны.
    Кукавала зязюля У зялёным лесе, He згадала матуля, Што выйдзе з Алесі.
    Як набралася моцы Матчына дачушка, Паляцела да сонца Пералётнай птушкай.
    5
    Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай.
    Адчыняе вароты Нябесным маршрутам Ці, як ястраб, з высотаў Скача з парашутам.
    I да сонца праз хвілю, А ўсё вышай, вышай! Самалётавым крыллем Воблакі калыша.
    Стара маці днём, ночкай Марыць ля аконца: Ужо к прасніцы дочка He зляціць зпад сонца.
    Кукавала зязюля
    У зялёным лесе, He згадала матуля, Што выйдзе з Алесі.
    ЯКУБ КОЛАС
    Народны паэт Беларусі (1882—1956)
    * * *
    О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
    Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе барылясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць;
    Гэтых гмахаў безгранічных Балатоў тваіх, азёр, Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор;
    Дзе увосень плачуць лозы, Дзе вясной лугі цвітуць, Дзе шляхом старым бярозы Адзначаюць гожа пуць?
    ВОСЕНЬ
    Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэлыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць.
    7
    Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно.
    Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно.
    Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку! А гразі, гразі цяпер!..
    Ссохлі травы, усё павяла.
    Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, хутчэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
    ВЯСНА
    ...Сонца грэе, прыпякае;
    Лёд на рэчцы затрашчаў.
    Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў.
    Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак на дубе расспяваўся, Жураўлі ужо ляцяць.
    I зіма, як дым, прапала! Зелянее луг, ралля.
    Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
    8
    ДЗЕДГОСЦЬ
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на марозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаюкажухам...
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мыпікі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
    Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзедагосця.
    ДВА МАРАЗЫ
    Гулялі па полі два маразы, два родныя браты: мароз Сінінос і мароз Чырвонынос.
    Гуляюцьпагульваюць маразы, адзін ад
    9
    наго пахвальваючы. А ноч яснаяясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай па даху страляць.
    — Эхе,— кажа мароз Сінінос,— усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.
    — Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху,— адказвае мароз Чырвонынос.
    Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
    — Стой жа, брат,— сказаў мароз Чырвонынос.— Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
    I пабеглі яны зноў у поле, стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.
    Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь званочак пад дугою. У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
    — Ну чакайце ж вы,— кажа мароз Сінінос.— Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
    I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сінінос, пакуль пана дагнаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выганяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць, холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў. А мароз Сінінос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў. А мароз Чырвонынос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
    — Эге, мароз не жартуе,— кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рука
    10
    мі аб плечы б’е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
    — Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
    Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвонынос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух. А мароз і ўзрадаваўся: залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць.
    Зрабіўся кажух белы як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, а ён увесь абмёрз.
    — Эге, браток, дык ты тут!
    Узяў пугаўё ды як стаў малаціць — ледзь жывы выскачыў мароз Чырвонынос ды драла ў лес.
    Узлаваўся мароз Чырвонынос на селяніна, але ніякай рады даць яму не можа.
    ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ
    (1840—1900)
    КАЛЫХАНКА
    Люлі, сынок, люлі, люлі!
    Усе курачкі паснулі;
    Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваёй маткі; А ты чаго не спіш, сынку, Як бы чуў ліху гадзінку? Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, А як матка прыйдзе ў госці, Ой, то будзе ёй радосці!.. Сядзе матка ў кут на лаве, Сын хлебсоль прад ёй паставе, Ручкі, ножкі пацалуе, Памілуе, пажалуе;
    Пачастуе мядком сытным, Блінком мякенькім падсітным, Піражочкам і з начынкай, Верашчачкай, гарачынкай... Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!..
    Ой, то будзе рада матка, Хоць і простая салдатка, А усякі шапку здыме, Як дазнаецца аб сыне.
    12
    Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!.. Можа, будзеш калі панам Ці вялікім капітанам, Людцаў, можа, будзеш біці, Цяжка будзе ў свеце жыці; Будуць клясці, як ліхога, Прасіць смертанькі ад бога. Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі! Тагды матка прыйдзе ў госці, Сын выкіне стары косці; Жабруючы, пойдзе ў вёску, Будзе прасіць матку боску, Каб забыцца ёй аб сыне, Каб не ведаць, дзе ён згіне. Люлі, сынок, люлі, люлі, Бо ўжо курачкі паснулі!
    Ой, не будзь ты лепей панам. Hi вялікім капітанам, Будзь чым матанька радзіла, Каб у госці не хадзіла, Каб век з табой векавала, Гаравала, працавала...
    Люлі, сынок, люлі, люлі! Усе курачкі паснулі, Ой, паснулі і курчаткі Пад скрыдэлкам сваёй маткі!..
    ЦЁТКА
    (1876—1916)
    СІРАЦІНКА
    У кашульцы чорнай, зрэбнай.
    Тварык сплаканы, мурзаты;
    Ані бацькі, ані маткі;
    Дзядзька выгнаў з роднай хаты.
    На узмежку сядзіць, плача,— Куды дзецца — знаць не знае; Гадок шосты пайшоў толькі...
    А тут ночка... страх... змяркае...
    He плач, сірацінка, Беларуская дзяўчынка!
    Спяць сном вечным бацька, матка,— He пачуюць ця, дзіцятка.
    He памогуць твайму плачу,
    He траць сілы дарагія:
    Жыта сіва спаць ця прыме, Дожджык цёплы шчочкі змые,
    Пасцель мякку трава ўсцеле, Пырнік ножкі ўкрые босы;
    Сном забудзешся спакойным, Вецер вольны спляце косы.
    14
    Каласочак ця накорміць, Сонка яснае прыгорніць, Крыж расстайны будзе таткай, Ралля чорна — роднай маткай.
    Ўстань з узмежка, не плач горка, Глянь у неба: зорка ясна, Што найдалей свеціць міла,— Твая гэта, твая ўласна.
    Вер: не згінеш, сірацінка, Беларуская дзяўчынка! Ў нашым краі многа гэтак Ў людзі выйшла сірат — дзетак...
    Мы належым да народу, Што ад свету да заходу Кожны з гора ўтрое гнецца, Аднак ropy не даецца.
    Крыжам ляжа ў крыві ўласнай, А ўсё ж верыць зорцы яснай, Наш народ наўздзіў трывалы! Шмат прыдбаў чужынцам славы...
    Аб сабе адно забыўся, Толькі вось цяпер збудзіўся.
    Хоць шмат латак, хоць без хлеба — Жыць і крэпнуць і нам трэба.
    Беларусы! Больш нікому He ўступайце вы загону Свайго жніва, сваёй працы.
    Сіраціна! Страх дзіцячы Зглушы ў сэрцы, расці жвава — Цябе жджэ народна справа!
    I
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    (1891—1917)
    МУШКАЗЕЛЯНУШКА I КАМАРЫК — НАСАТЫ ТВАРЫК
    Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, I «таўкачыкі» спяваюць і у скокі тнуцца:
    «Гэй, гоп, таўкачыкі,
    Гэй, гоп, асінавы,
    Ды работы Максімавы...»
    А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, I пясняр з усіх найлепшы ўжо звініць ля вуха, Як камарыка наўмысна загубіла муха.
    I
    Захісталася сасонка баравая, Затужыла дзяўчынанька маладая, Жартаўлівая пяюшкасакатушка, А па імені — Мушказелянушка: «Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, Што мяне і не сваталі ніколі!