• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Мне нічога не заставалася, як ціхутка абысці вакол яліны. Вядома, я спазніўся: пішчуха ўміг сіганула туды, адкуль я вярнуўся.
    — He спыняйцеся, танцуйце! — запляскала ў ладкі дачка.
    I мы адгукнуліся на «біс» — паўтарылі нумар некалькі разоў.
    Потым пішчуха, падобная на рыжы сухі лісток, зляцела да карнявішча суседняга дрэва. Ну, а мы, каб не перашкаджаць нястомнай працаўніцы, пайшлі далей. Наперадзе нас чакаў цэлы год цікавых вандровак і незабыўных сустрэч.
    РЭМЕЗ
    Звычайны рэмез — такая дакладная назва гэтай невялічкай, меншай нават за вераб’я птушкі. Галоўка ў яе светлая, жывоцік таксама, каля вачэй цёмныя плямы, верх спінкі каштанавы. Адносіцца яна да сінічкінай сям’і. Як і добра знаёмая ўсім белашчокая сініца, корміцца насякомымі, але на зіму адлятае ў вырай. Назваць жа рэмеза звычайным — я асабіста ніяк не магу. Наадварот, ён незвычайны. I вось чаму.
    374
    Папершае, у нас на Беларусі рэмез даўно занесены ў Чырвоную кнігу, бо сустракаецца даволі рэдка. На Палессі — можа, трошкі часцей, чым у астатніх мясцовасцях.
    Падругое, згодна са старадаўнімі народнымі легендамі, за дзівоснае ўмельства віць гняздо рэмез лічыцца найпершаю з птушак у самога Бога. У даўніну існавала павер’е: калі ў хаце захоўваецца рэмезава рукавічка, у тую хату ніколі не жахне пярун.
    Аднойчы мне пашанцавала добра разгледзець славуты выраб. Неяк вясною я прыехаў у Брэст. Вырашыў завітаць да сябрамастака. Пераступіў парог майстэрні і ледзь не стукнуўся галавой аб светлашэрую баксёрскую пальчатку, што звісала са столі. Прынамсі, так мне ў першае імгненне падалося.
    — Гняздо?! — спыніўся я ад здзіўлення.— Дзе ты яго ўзяў?
    — Дзе ўзяў, дзе ўзяў...— засмяяўся сябар.— Восенню знайшоў каля Мухаўца. Ледзьве на дно не боўтнуўся, пакуль з вярбы здымаў.
    — У глухой мясціне? — дапытваўся я далей.
    — Ды не — блізка тут. Як цяпер кажуць, у рысе горада. Там яшчэ адно вісела, недаплеценае, дзе птушкі адпачывалі.
    Апошнія словы перамянілі мае планы. I як ні ўпіраўся гаспадар майстэрні, мы рушылі ў вандроўку. Хвілін дзесяць ішлі пешкі да Мухаўца. Затым пераселі ў надзіманую лодку і павеславалі, трымаючыся бліжэй да берага.
    Высокі пагодлівы дзень, пругкі вецер у твар. На павольнай рачной плыні і ў ціхіх
    375
    затоках скачуць сонечныя зайчыкі. Што яшчз трэба для цудоўнага настрою?
    Шчыра кажучы, я не надта разлічваў стаць уладальнікам незвычайнага экспаната. Мінула некалькі месяцаў, як сябар разжыўся знаходкай. 3 таго часу шмат цікаўных людзей перабывала каля ракі. Ад мікрараёна сюды рукой падаць. Больш мяне хвалявала іншае. А раптам, прыляцеўшы з цёплых краін, рэмезы павесілі новы домік?
    Мы не спяшаліся, уважліва прыглядаліся да вербаў і алешын, асабліва да галін, што хіліліся над вадою. На жаль, фотаапарат нам так і не спатрэбіўся. Непадалёку горбіўся чыгуначны мост цераз Мухавец, за ўдзірванелым насыпам чуліся дзіцячыя галасы. Напэўна, птушкі знайшлі зацішнейшы куток.
    Гняздо рэмеза, як я ўпэўніўся, гасцюючы ў сябра, сапраўды нагадвае тоўстую рукавіцу з недаплеценым вялікім пальцам. Ён служыць уваходам у адмыслова зробленае жытло. Нярэдка дружная парачка працуе над ім даўжэй, чым пасля тут знаходзяцца птушаняты. Напачатку гаспадары абвіваюць тонкую галінкурагульку трывалай асновай, ствараюць штосьці падобнае на малы кошычак. Галоўны матэрыял — прынесенае лыка з вярбы ці валокны крапівыджыгучкі. Далей сценкі падвешанага кошычка старанна затыкаюцца раслінным пухам, павуцінай. Бакавіны — таўшчынёй прыблізна на палец, дно — значна таўсцей, дарэчы, яно высцілаецца мяккім пухам. Пух адначасова з’яўляецца перагародкай паміж адкладзенымі яйкамі, каб яны не пабіліся пры моцным парывістым ветры. I дрэва, і вецер калышуць рэмезавых дзетак, вядома, бясплатна.
    376
    Нельга абысці ўвагай і яшчэ адну важную дэталь. Недавязаны палец гнязда акаймаваны бялюткім пухам, што дазваляе хутка знаходзіць уваход ранішнімі і вечаровымі прыцемкамі. Як бачым, усё да апошняй драбнічкі прадугледзелі крылатыя майстры.
    На заканчэнне такі цікавы факт. Калісьці паляўнічыя і рыбакі знарок шукалі рэмезавы гнёзды і збывалі на кірмашах. Народныя лекарызельнікі раілі прыкладваць іх да хворага горла. Праўда, мне невядома, як вызначалася цана каштоўнага лякарства: вагой ці памерамі.
    ЗМЕСТ
    Янка Купала
    Вясна. Хлопчык і лётчык. Алеся. Вер шы................................... 3
    ■^ Якуб Колас
    *** О, край родны, край прыгожы!.. Восень. Вясна. Дзедгосць. Вершы
    Два маразы. Казка ......................... 7
    4	 Францішак Багушэвіч Калыханка. Верш	..................12
    ~Ь Цётка Сірацінка. Верйі.....................14
    ^ Максім Багдановіч
    Мушказелянушка і камарыкнасаты тварык. Паэма .......................16
    4 Рыгор Барадулін
    На шашы і ля шашы. Прыгоды літары.
    Кот Том. Вершы.............................22
    Пятрусь Броўка
    Родныя словы. А ты хоць дрэва пасадзіў?.. Надыход восені. Вершы ... 25
    Янка Брыль
    Сняжок і Волечка. Апавяданне . . 28
    Ніл Гілевіч
    Снежны дзед. Сябры ў паходзе. Вершы 37
    Кандрат Крапіва
    3 Новым годам. Верш. Жаба ў каляіне.
    Байка......................................40
    378
    Аркадзь Куляшоў
    Слова невядомага салдата. Верш . . 43
    Міхась Лынькоў
    Васількі. Апавяданне .....................45
    Іван Мележ
    Здарэнне. Апавяданне......................54
    Іван Навуменка
    Мішка Дудзік і сабака Рудзік. Жоржык. Падранены журавель. Апавяданні 65
    Пімен Панчанка
    Родная мова. Салодкая лячэбніца. Вершы...................................75
    Максім Танк
    Вожык. Ехаў казачнік Бай. Вершы . 78
    Іван Шамякін
    Цуд на краі свету. Пастушок. Азбука.
    Апавяданні................................81
    Лідзія Арабей
    Зернетка і вецер. Казка ..................91
    Мікола Аўрамчык
    *** Вось яны, прывольныя прасторы...
    Верш .....................................95
    Генадзь Бураўкін
    Калыханка. Верш...........................97
    Змітрок Бядуля
    Скарб. Казка .............................99
    Змітро Бяспалы
    Маленькая маці. Апавяданне	. . . 105
    Алена Васілевіч
    Мая гаспадарка. Апавяданне	. . . 109
    Галіна Васілеўская
    Усмешка. Казка...........................113
    Артур Вольскі
    Пра кавалёў і каралёў. Караблікі. Вершы..................................117
    Віталь Вольскі
    Чомга. Апавяданне........................119
    Анатоль Вялюгін
    Вада і вуда. Верш .......................126
    379
    Ніна Галіноўская
    Сонейка руплівае. Дзень нараджэння.
    Мая сястра. Гусіны капялюш. Вершы 131
    Віктар Гардзей
    Дапамог. Чырвоны грабеньчык. Верійы 133
    Мікола Гіль
    Мы бачым сонца. Апавяданне . . .135
    Сяргей Грахоўскі
    Красавік. Хто вінаваты? Вершы . . 140
    * Анатоль Грачанікаў
    Крыўда. Павучок. Вершы . . . . 142
    Алесь Гурло
    Нашы птушкі. Верш . . . . . .145
    Авяр’ян Дзеружынскі
    Размова ў космасе. На каток. Верійы 147
    Генадзь Дзмітрыеў
    Гадзіннік. Малаток. Конікі. Вершы . 149
    Аляксей Дудараў
    Блакітны праменьчык. Казка . . . 151
    Алесь Жаўрук. Андрэй Ушакоў Пра майго катка. Верш ..............161
    Кастусь Жук
    Дзядзька дождж. Чмельласун. Дзяўчынка збірае зёлкі. Вершы . . . . 165
    Васіль Жуковіч
    Беларус. Першы снег. Вершы . . .168
    Васіль Зуёнак
    Быў гадзіннік... Качан на п’едэстале.
    Вершы......................................171
    Вольга Іпатава
    Мастачка. Верш ............................174
    Віктар Казько
    Хлопчыкі і конь. Апавяданне . . . 175
    Казімір Камейша
    Дзятлава кузня. Дом будуюць мурашы.
    Сакавік. Вершы ............................180
    Уладзімір Караткевіч
    Кацёл з каменьчыкамі. Казка . . .183
    380
    Яўген Каршукоў
    Бомба ў жыце. Апавяданне .... 191
    Уладзімір Карызна
    Лісце прыляцела. Лепяць ластаўкі гняздзечкі. А куды жаба падзелася?
    Загадка. Гуканне Дзеда Мароза. Верійы 195
    Кастусь Кірэенка
    Радзіма. Слова да хлопчыкаў. Вершы 199
    Уладзімір Ліпскі
    Гасцінец. Апавяданне. Дзе жыве рэха?
    Казка..................................202
    Алег Лойка Дзе начуе сонца. Верш .............207
    Еўдакія Лось
    Браткава няўдача. Адзін вершык. Вер шы.................................208
    Максім Лужанін Вятрыска. Паэма....................210
    Валянцін Лукша
    Крынічка. Тэлефон. У заапарку. Вер шы.................................215
    Мікола Маляўка Атэлье «Прамень». Казка .... 220
    Уладзімір Марук
    Заяц і лапці. Пумалама. Чыж і Парыж.
    Сомсава. Верійы.......................225
    Павел Марціновіч Піла. Верш.........................227
    ? • Янка Маўр Васька Жукаў. Апавяданне . . . . 228
    Алесь Махнач Юныя абаронцы. Апавяданне . . . 232
    Уладзімір Мацвеенка
    Сон пра парасон. Певень у капелюшы. Вершы..............................235
    Павел Місько Старамодны заяц. Казка.............237
    Сяргей Міхальчук
    Мой сусед Юрка. Апавяданне . . . 244
    381
    Сяргей Панізнік
    Вожык і белы гарошак. Чарадзейныя словы. Вершы........................250
    Макар Паслядовіч
    Наша Балачанка. Апавяданне . . . 252
    Уладзімір Паўлаў
    Колькі гусей убачыў Яўсей? «Верхалаз». Вершы ........................259
    Генадзь Пашкоў
    Па ягады. Бабровая вёска. Вершы . 261
    Алесь Пісьмянкоў
    Заяц. Саўка ды Грышка. Марскі воўк.
    Дружок. Вершы .............................264
    Паўлюк Прануза
    Вясёлка. Верш..............................267
    Пятро Прыходзька
    Твая мова. Сіненькія вочы. Вершы . 268
    Аляксей Пысін
    Карусель. Вясёлка над плёсам. Сланечнік. Пісьмо птушак. Вершы . . . . 270
    Пятро Рунец
    Ліпка. Апавяданне .........................273
    Алесь Савіцкі
    Дарога ў школу. Апавяданне . . . 277
    Эдуард Самуйлёнак
    Дачка эскадрона. Апавяданне . . . 281
    Барыс Сачанка
    Хлеб. Насцечка. Ворчык. Бабка Адарка. Кошык малін. Мая спадарожніца.
    Муха. Светлячок. Беларускія ягады.
    Апавяданні.................................291
    Уладзімір Скарынкін
    Мышкапіяністка. На ласіным возеры.
    Што ты разбрахаўся, Люк? Верійы . 304
    Раман Тармола
    Каго баяцца ў лесе? Казка .... 307
    Тарас Хадкевіч
    Алікаў сшытак. Апавяданне . . . 312
    Васіль Хомчанка
    Трубач. Апавяданне.........................323
    382
    Кастусь Цвірка Зайчыкаў хлеб. Верш ................329
    Мікола Чарняўскі
    Зямельку хмарка палівала... Жалезны гудзень. Воўкабібок. Вершы . . . 331
    Міхась Чарот
    Вясенняя раніца. Верш ..................335
    Хведар Чэрня
    Алёшкавы сябры. Зарадка. Баравікі.
    Вершы...................................337