Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
...Крыху пазней у другой сярэдняй школе горада была адкрыта выстаўка работ юных мастакоў. 1 амаль усе наведвальнікі выстаўкі падоўгу затрымліваліся каля аднаго з малюнкаў, пад якім быў прыгожа выведзены надпіс: «Над сінім морам дуб зялёны».
УЛАДЗІМІР ШЫЦІК
(нарадзіўся ў 1922 г.)
КІБ ЗАГАВАРЫЎ АПОЎНАЧЫ
Таў Кіта адсюль, з адлегласці мільярд кіламетраў, выглядаў нават меншым, чым Сонца з Зямлі. Але ўдзень ён палаў надзвычай ярка, і яго святло мякка клалася на горы, што высокай сцяной акружалі невялікае плато, выбранае Антонам Галаем для свайго лагера. Тады і ў скафандры, які меў тэрмаізаляцыю, было горача. А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах рушацца скалы, скаланаючы ваколіцы магутнымі абваламі.
Адзнак жыцця на гэтай знешняй планеце сістэмы Таў Кіта Галай не знайшоў. Ён абляцеў яе некалькі разоў, пакуль выбраў месца для пасадкі, і ўсюды былі толькі шэры пясок ды такія ж, попельнага адцення, горы.
Таму планета і атрымала сваю назву — Попельная.
Апынуўся Галай на Попельнай невыпадкова. У апошні час многія касманаўты, вылятаючы за межы сонечнай сістэмы, пачалі прымаць невядомыя радыёсігналы. Найбольш верагодная крыніца іх таілася ў раёне
350
зоркі Таў Кіта, якая мела некалькі планет. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Гэта было падобна на праўду, бо на дзвюхтрох планетах сістэмы маглі існаваць умовы для жыцця. I калі людзі стварылі касмічныя караблі, здольныя пераадольваць прастору ў адзінаццаць светавых гадоў, было вырашана паслаць экспедыцыю да Таў Кіта. Базу для яе на адной з незаселеных планет і павінен быў стварыць Антон Галай, які стартаваў першым.
Рухомыя робаты, паводле загадзя дадзенай праграмы, хутка сабралі жытло і дапаможныя памяшканні. К канцу першага дня на плато ўжо ўзвышаўся домік, у якім Галай мог адчуваць сябе, нібы на Зямлі, а нястомныя робаты з кібернетычнай праграмай, або проста кібы, як іх ласкава называлі касманаўты, занялі пазіцыю на пастах вакол лагера. Галай не чакаў небяспечных наведвальнікаў, не чакаў ніякай пагрозы, але такі быў закон для кожнага касмічнага дэсанта.
Першая ноч прайшла спакойна, і з раніцы Галай на ўсюдыходзе аб’ехаў бліжэйшыя ваколіцы. Горы цягнуліся далёкадалёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя, і ніякіх адзнак чагонебудзь, што магло б парадаваць позірк разнастайнасцю, уласцівай многім іншым планетам, на якіх пабываў ён раней, хоць яны былі пазбаўлены жыцця.
— Ты, стары, апынуўся тут не для таго, каб цешыць вока прыгожымі краявідамі,— уголас прамовіў сам да сябе Галай.
Кіб, які суправаджаў яго, сур’ёзна заўважыў:
— Мы прыехалі працаваць.
Галай засмяяўся і павярнуў да базы. Пе
351
рад сном ён яшчэ раз уважліва праверыў паказанні аўтаматычных станцый і лабараторый і паслаў радыёграму начальніку экспедыцыі. Шэсць разоў павернецца Попельная вокал сваёй восі, пакуль паведамленне дасягне раёна, дзе чакае яго сігналу падрыхтаваная да скачка і дрэйфуючая зараз у космасе экспедыцыя. Пасля пройдзе яшчэ дзесяць доўгіх мясцовых сутак, і яго адзіноцтва скончыцца. Атрымаўшы вестку, экспедыцыя перабазіруецца на Попельную. Галай чакаў гэтага дня не таму, што баяўся адзіноты: да яе ён прывык за многія гады вандравання ў бязмежных прасторах космасу. Ён не выносіў бяздзеяння, а тут вымушаны быў сядзець склаўшы рукі. 3 гэтай прыкрай думкай ён і заснуў.
Кіб загаварыў апоўначы, парушыўшы абавязковую ў час сну чалавека цішыню. Гэта было так нязвыкла, што Галай аж сеў на ложку. А голас прыемнага тэмбру з нейкім, як яму здалося, хваляваннем паўтараў:
— Ахоўны пост бачыць чырвоныя агеньчыкі. Ахоўны пост бачыць чырвоныя агеньчыкі...
На экране тэлесувязі паказаліся вяршыні бліжэйшых гор. Разпораз на іх успыхвалі чырванаватыя іскаркі. Праз некаторы час яны перамясціліся на схілы.
Іскарак было няшмат. Галай налічыў іх не больш дзесяці. Але адкуль яны з’явіліся і што гэта? Кіб, які ўвесь час трымаў сувязь з ахоўнымі пастамі, паведаміў:
— Агеньчыкі рухаюцца, да лагера не набліжаюцца.
Гэта было нешта новае, і Галай, не марудзячы, вывеў усюдыход. Пагоня за агеньчы
352
камі была доўгай і марнай. Яны зніклі, не пакідаючы ніякага следу.
Стомлены, Галай вярнуўся на базу, калі развіднела. Ранішняе сонца Попельнай свяціла ласкава і спакойна, бы і не было халоднай ночы з таямнічымі прывідамі. Каб не разумныя кібы, Галай палічыў бы нават, што ў яго была галюцынацыя.
«Магчыма, гэта былі выпраменьванні нейкай энергіі» — запісаў ён у вахценным дзённіку. Але гэтая няпэўнасць вываду выклікала толькі пачуццё незадаволенасці сабой. Ён павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўначы, дакапацца да сутнасці з’явы. Устрывожаны, Галай амаль увесь дзень прахадзіў побач з вартавымі кібамі, пільна ўглядаючыся ў горныя расколіны.
А новая ноч прынесла новую загадку. Кіб, які знаходзіўся на самым далёкім пасту, раптам, на паўслове спыніў перадачу. Аўтаматычны пульт адразу ж накіраваў да яго рамонтнага робата. Але і той, як толькі дабраўся да месца, перастаў адказваць на выклік. Галай счакаў хвіліну, другую. Сувязь маўчала. I ён пайшоў сам.
Кібы ляжалі нерухомыя — і той, што быў тут раней, і той, што прыйшоў на дапамогу. У абодвух апусцелі атамныя батарэі, нібы нехта адным махам выграб адтуль усю энергію, запасаў якой звычайна хапала на некалькі тысяч гадзін.
Галай агледзеўся. Ноч, густая ад чарнаты, з якой не маглі саўладаць нават яркія калматыя зоркі, падступала з усіх бакоў, хаваючы ў сабе незразумелую таямніцу, якая станавілася ўжо небяспечнай. Упершыню ён адчуў, як мурашкі папаўзлі па спіне.
12 Вяснянка
353
Назаўтра апусцелі батарэі яшчэ трох кібаў. Стала ясна, што гэта не выпадак, што некаму, відаць, патрэбна іх энергія. Але каму? У пошуках разгадкі Галай агледзеў усе горы вакол базы і зноў не заўважыў нічога падазронага.
А неўзабаве здарылася яшчэ горшае: ураз страцілі энергію батарэі ўсюдыхода і ўсіх робатаў, якія знаходзіліся за межамі базы. Пазбаўлены памочнікаў, Галай адчуў сябе бяссільным супраць дзеяння выпадковых, а мо нават і варожых сіл, якія, здаецца, вялі на яго планамернае наступленне. I яшчэ ён падумаў, што хутка прыбудзе экспедыцыя. Таварышы высадзяцца, выгрузяць тэхніку, абсталяванне, пабудуюць абсерваторыю, лабараторыі. А потым аднойчы ўсё гэта замрэ, пазбаўленае крыніцы свайго жыцця — энергіі. I ніхто з іх ужо ніколі не зможа вярнуцца на родную Зямлю.
Адчуванне велізарнай віны ахапіла Галая. Ён не меў права, не ўпэўніўшыся да канца, пасылаць паведамленне, што на Попельнай для людзей няма небяспекі. I пакуль не позна, трэба папярэдзіць таварышаў. Яго сігнал яшчэ застане іх у дарозе. Аб тым, што ён сам сабе адразае шлях да вяртання, Галай нават не падумаў. Заклапочаны толькі адным — хутчэй перадаць паведамленне, ён схіліўся над радыёапаратам.
Жоўтыя індыкатары рацыі свяціліся, жылі і супакойвалі. Галай вывеў вонкі антэну дальняй сувязі, падключыў да рацыі на поўную магутнасць акумулятары і пачаў кадзіраваць тэкст.
Ціхі шолах прымусіў яго падняць галаву. Зірнуўшы, ён спачатку ўсхапіўся, а потым бездапаможна сеў зноў. Ад акумулятараў
354
паверх аголеных правадоў да антэны з лёгкім шыпеннем струменіліся сінія змейкі. Галоўная энергія базы вылецела беззваротна ў прастору. Ён аказаўся адрэзаны ад Сусвету.
Гэта быў такі ўдар, пасля якога Галай не адразу апамятаўся. Абхапіўшы галаву рукамі, ён доўга сядзеў, не маючы сілы сабрацца з думкамі. Апамятацца яго прымусіў вокліч апошняга кіба, якога ён не выпускаў з памяшкання. Кіб стаяў ля незацененага акна і варушыў кароткімі антэнамівусікамі. Галай падышоў да яго і выглянуў у ноч.
За акном у бледным мігценні калматых зорак ледзь прыкметна ўгадваўся высокі горны хрыбет. Гэты малюнак Галай назіраў не раз, у ім не было нічога незвычайнага. Але сёння, зараз, штосекунды з’яўлялася нешта новае. Вось вяршыні гор зрабіліся больш акрэсленымі, пабялелі. I раптам за імі ўспыхнула светлая пляма. Яна разгаралася, ахопліваючы паўнеба, дрыжала, і гэтае дрыжанне, здавалася, хвалямі папаўзло наўкола. А яшчэ праз імгненне яркаяркая блакітная паласа, скіраваная кудысьці ў бясконцасць, прарэзала ноч. Паласа пералівалася, зіхацела, азараючы панылы горны пейзаж мёртвым святлом, уражваючы магутнасцю і фантастычнасцю.
Відовішча працягвалася не больш хвіліны. А потым ноч зрабілася яшчэ чарнейшай. I Галай, аслеплены блакітным ззяннем, не адразу заўважыў на схілах гор колішнія чырвоныя агеньчыкі.
— Ага, зноў вы тут! — злосна ўсклікнуў Галай.— Але цяпер я злаўлю хоць аднаго! — Прыхапіўшы кіба, ён выскачыў за дзверы.
Агеньчыкі паводзілі сябе, як і мінулы
355
раз: кружылі, снавалі, не даючы наблізіцца да сябе. I тады Галай падумаў: «А што, калі энергію кралі ў яго менавіта гэтыя няўлоўныя светлячкі?» Губляць яму ўжо не было чаго, і, каб праверыць сваю здагадку, ён паслаў наперад апошняга кіба. Яны не маглі не паквапіцца яшчэ на адну ёмістую батарэю.
Хітрасць удалася. Агеньчык раптам замігаў, спыніўся, быццам у роздуме, і рвануўся да кіба. Паблізу агеньчык ператварыўся ў бліскучы шар. Прынікшы да кіба, ён успыхнуў, наліваючыся барвовай чырванню. Галай паспеў падбегчы раней, чым шар пакінуў сваю ахвяру. Упартая лютасць авалодала чалавекам. Ён закрычаў:
— На, бяры! — I падставіў провад ад сваёй батарэі.
Шар быў калыхнуўся ў яго бок. Імгненне павісеў нерухома, нібы вагаючыся — прымаць падарунак ці не, і пасунуўся прэч. Некаторы час яшчэ ў цемры чырванеў знаёмы светлячок. Потым знік і ён.
Разгублены, суцішаны, пазіраў Галай услед яму. Чаму шар абмінаў яго, чалавека, не паквапіўся на батарэю?
Неакрэсленая здагадка працяла мозг. Яна была да таго неверагодная, што Галай аж прысеў на скалісты выступ. Так, шары збіраюць на Попельнай энергію і потым, назапасіўшы яе пэўную колькасць, нейкім чынам кудысьці перапраўляюць. Можа, на трэцюю планету ўнутранага пояса, у напрамку якой знікла блакітная паласа, а можа, яшчэ куды. Ды гэта пакуль што не так ужо і важна. Галоўнае, недзе тут, зусім побач па касмічных маштабах, напэўна ёсць разумнае жыц
356
цё, прадуктамі вытворчасці якога з’яўляюцца і гэтыя шары, і тая блакітная энергетычная паласа. Але жыццё гэтае, відавочна, развіваецца на іншай аснове, незразумелай і чужой чалавеку. I таму, што Галай адчуваў сябе не толькі асуджаным, а і пазбаўленым магчымасці ўстанавіць кантакт з гэтым жыццём і разумеў, што гэтай магчымасці будзе пазбаўлена і ўся іх экспедыцыя, яму зрабілася невыносна горка і крыўдна. Прыгнечаны ўсім гэтым, Галай узваліў на плечы змярцвелага кіба і пакрочыў на базу. Ён ішоў, засяроджаны, задуменны, і зусім не звяртаў увагі на чырвоныя агеньчыкі, што не гаслі нават пад першымі дрыготкімі праменнямі тутэйшага свяціла. А шары, якіх набралася ўжо некалькі дзесяткаў, з усіх бакоў спускаліся да базы.