• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    УЛАДЗІМІР СКАРЫНКІН
    (нарадзіўся ў 1939 г.)
    МЫШКАПІЯНІСТКА
    Вось дык дзіва — піяніна, Што стаіць каля трумо, Толькі ляжа спаць Яніна, Пачынае граць само Паланезы, менуэты, Часткі опер і санат.
    Мо не піяніна гэта, А музычны аўтамат? Можа, ноччу пранікае Ў хату дамавік які I на піяніна грае Баркаролы, гапакі?
    А прычына, а прычына, Аказалася, была
    Ў тым, што мышка ў піяніна Невялічкая жыла.
    Бегла ўгрунь яна з гняздзечка Ўніз па струнах наўскасы — I вызвоньвалі, як рэчка, До, рэ, мі, фа, соль, ля, сі.
    304
    Ножкі хуткія імчалі Мышку шэрую ў гняздо — I ў пакоі зноў гучалі Сі, ля, соль, фа, мі, рэ, до.
    НА ЛАСІНЫМ ВОЗЕРЫ
    Хай камары гудуць!
    Ігліцай сцежкі ўсеяны, I ўсе яны, і ўсе яны На возера вядуць!
    Вядуць яны хлапца Да возера Ласінага.
    Там сонца з неба сіняга Дае ў ваду нырца.
    Гарлачыкаў, лілей, Аеру шмат на возеры. Пад шолах вербалозіны Там свішча салавей.
    Чыесьці норкі дзве Схаваны там у хвойніку. Там вельмі добра коніку Стракочацца ў траве.
    Туды на вадапой Прыходзіў лось надоечы I любаваўся, стоячы Ў вадзе, самім сабой
    Хай камары гудуць!
    Ігліцай сцежкі ўсеяны, I ўсе яны, і ўсе яны На возера вядуць!
    305
    ШТО ТЫ РАЗБРАХАЎСЯ, ЛЮК?
    — Што ты разбрахаўся, Люк? Супакойся, дружа.
    Брахуноў такіх і злюк He люблю я дужа. Косткі я не адбяру, He зламаю будкі. He зраблю гаспадару Злога нічагуткі. Вельмі я хачу з табой Сябраваць і ладзіць. I таму дазволь рукой Мне цябе пагладзіць. Я ж прыйшоў к табе з дабром — Вось якая справа...
    Люк зажмурыўся, хвастом Завіляў ласкава.
    РАМАН ТАРМОЛА
    (нарадзіўся ў 1936 г.)
    КАГО БАЯЦЦА Ў ЛЕСЕ
    Свет зялёнага бязмежжа — Белавежа... Белавежа...
    У дзяўчьшкі сэрца б’ецца.
    — Баязліўка ты ў мяне...— Кажа тата і смяецца.— Звер малую не кране.
    Напалохалася Вера, He трапляе зуб на зуб: На яе зпад елкі шэрай Пазірае грозны зубр. Самавіты, барадаты, Акурат як дзед Яўхім. Асмялела Вера: — Тата, Гаварыць хачу я з ім:
    — Ты добры цар у гэтай старане?
    — Усё, што ёсць, навокал,
    Усё, што ты акінуць можаш вокам, Належыць мне.
    He крыўджу я маленькіх і слабых, Ніколі я драпежнікам не быў.
    307
    Як даўні продак мой, Люблю траву, люблю спакой. Вось і цяпер іду я на спачын, Пад елкаю з зубрыхай памаўчым.
    — Пастой, скажы, каго баяцца мне?
    Ды зубр нібыта страціў зрок і слых. Тут побач заяц коса як зірне I закрычыць: «Усіх баюся, ўсіх!»
    Раптам побач шышка ўпала I спалохала нямала Нашу спадарожніцу, Веруасцярожніцу.
    Падняла угору вочы — На сасне агню клубочак Па галіне коціцца, Так злавіць і хочацца...
    — Я — вавёрка, самая вёрткая.
    Бегаю хутка, не сяджу ні мінуткі. — Вавёрачка, я — Вера.
    Якога мне баяцца звера?
    Вавёрка страсянула ігліцу з галавы, На дрэва сіганула і крыкнула: «Савы! Бойся яе ўначы асабліва...»
    I клубочак рыжы знік імкліва.
    Як не было пышнахвостай рыжухі — Быстрыя вочкі — хуткія рухі’
    Вера з татам далей крочаць. Камарыны ўсюды звон.
    Бацька жмурыць хітра вочы: — Паглядзі... Вось і загон!
    308
    Вера следам напрасткі. Зірк туды — а там дзікі, Шэрсць на хібе, як цвікі. У рашучай сталі позе, На яе кіруюць позірк. Побач з імі парасяткі, Быццам зебрыпаласаткі, Доўжанькімі рыльцамі У канаве рыюцца. Іх пільнуюць кабаны, Злосна рохкаюць яны.
    — Мы дзікісекачы, Маем іклы, як мячы. Мы іх точым на ваўкоў, Бо яны з усіх бакоў Дзень і ноч пільнуюць статак, Каб пакрасці парасятак.
    Больш няма чаго пытацца: Ведама, каго баяцца.
    Пад ялінаю густой Хтось храпе... — Чакай! Пастой! Гэта ж, мусіць, касалапы Смачна спіць, падклаўшы лапы?!
    Задрыжалі ў Веры ногі: — Што, як выскачыць з бярлогі?
    — Вось дык цуд! Вось дык дзіва! Ты навошта разбудзіла?
    — Што ты, Мішкабаламут? Я прыйшла адно спытацца: Мне каго баяцца тут?
    309
    Перастаў мядзведзь таптацца
    I зароў страшэнна, дзіка:
    — Бойся цырка! Бойся цырка! Там, гавораць, не падрэмлеш. Там не мёд, а цукар дрэнны!
    ...Нечы позірк працінае
    Веру быццам бы наскрозь...
    Што рабіць — сама не зяае.
    Ды нарэшце вось ён, вось...
    — Дзень добры, дзяўчынка!
    Я — рыжая ліска... Што хочаш пытай, He падходзь толькі блізка...
    Я зараз не ў форме...
    Як бачыш, ліняю.
    А ты гавары,
    Слых цудоўны я маю...
    — Жывеш ты ўсюды — У казках, у лесе.
    Табе ззяе сонца, і зоркі, і месяц. Скажы, калі ласка, Зрабі гэту міласць:
    Каго мне баяцца?
    — Страшней за ўсё хітрасць!
    Ліса замахала
    Пушыстым хвастом
    I ўмомант растала Між дрэў і кустоў...
    Як вярталіся дахаты, Вера бацьку вінавата
    310
    Тузанула за рукаў:
    — А чаму, скажы мне, тата, He сустрэлі мы ваўка?
    — Ай, дачушка! От сініца!
    Воўк у пушчы у любой Больш за ўсё людзей баіцца, Гэта значыць — нас з табой.
    * * *
    Вера спіць. Плыве двухрогі Ясны месяц у акне.
    — He баюся я нікога,— Прашаптала Вера ў сне...
    TAP AC ХАДКЕВІЧ
    (1912—1975)
    АЛІКАЎ СІПЫТАК
    Як можна быць спакойным, калі табе пайшоў восьмы год і ты ўпершыню ў жыцці сеў за школьную парту! Усё для цябе новае — і гэты чысты, утульны клас, і настаўніца, якую ты бачыў да гэтага, магчыма, толькі здалёк, і твае новыя сябрыаднакласнікі, і ранец з кнігамі і сшыткамі, які ты паклаў у парту,— усё, чаго ты раней не ведаў і не разумеў і што адкрывае перад табой шырокія нязведаныя далі.
    He мог быць спакойным і Алік, калі настаўніца Галіна Рыгораўна рассадзіла першакласнікаў за парты. Ён періп за ўсё паглядзеў у бок суседа — гэта быў незнаёмы хлопчык з чужой вёскі, паўнатвары, тоўсты і, як здалося Аліку, непаваротлівы.
    Іх парта была трэцяй у радзе і стаяла ля самага акна — варта было толькі крыху прыўзняць галаву, і адразу ўбачыш школьны двор, а за ім, залітае вераснёвым сонцам, узаранае поле.
    Класны пакой ззяў свежапафарбаванымі, бялюткімі сценамі; яны ажно вочы сляпілі. На падаконніках цвілі кветкі. Чорная дошка,
    312
    што стаяла ўмацаваная на трыножніку, блішчала, нібы наглянцаваная. А за расстаўленымі ў тры рады партамі сядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі, аднагодкі Аліка. Многіх з іх Алік ведаў.
    Сумятня ў класе паступова ўляглася. Галіна Рыгораўна расказала, як дзеці павінны сябе трымаць у школе, як і калі яны будуць займацца. Потым яна спытала, хто з вучняў ведае літары.
    Настаўніца была ў цёмным плацці з белым карункавым каўнерыкам, з косамі, завязанымі на патыліцы ў тоўсты вузел. Вочы ў яе былі чорныя, строгія. Дома Аліку гаварылі пра настаўніцу, што яна добрая. I аднак жа цяпер ён падумаў пра яе: «Непадобна ні на маму, ні нават на цётку Ганну. Чужая цётка...» I павярнуўшыся да суседа, Алік злёгку штурхнуў яго локцем і паўшэптам спытаў:
    — А ты адкуль?
    — 3 Селішча,— не варухнуўшыся, шапнуў той.
    — А як завуць?
    — Борка...
    — Алік! — аклікнула настаўніца, пачуўшы гаворку на трэцяй парце.— Размаўляць на ўроку нельга.
    Алік страпянуўся, абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, змоўк. У гэты час Борка глянуў у акно — воддаль відаць быў узгорак з істужкай шэрай палявой дарогі. Некалькі фурманак, гружаных мяшкамі, з’язджалі з узгорка. Борка ўсміхнуўся і ўрачыста сказаў Аліку ледзь не на поўны голас:
    — Вунь нашы з тока збожжа павезлі...
    313
    — Так ужо і вашы,— запярэчыў Алік.— Як быццам адсюль можна ўбачыць — вашы ці не...
    — А вось і нашы,— Борка падняўся, нахіліўся да акна.— Вунь і дзядзька Марцін на першай фурманцы, па шапцы відаць.
    Белавалосая дзяўчынка, якая сядзела ззаду і якую Алік не ведаў дагэтуль, таксама зірнула ў акно і пацвердзіла:
    — Ага, дзядзька Марцін...
    Тое, што ў размову ўмяшалася дзяўчынка, не спадабалася Аліку, і ён хацеў ужо быў прыкрыкнуць на яе.
    Але тут падышла Галіна Рыгораўна і паклала яму на плячо руку.
    — Што ж вы, хлопчыкі,— прамовіла яна з дакорам.— Усе слухаюць настаўніцу, а вы размаўляеце...
    Голас яе гучаў роўна і мякка, у ім Алік не заўважыў той строгасці, якой чакаў.
    — Вы ж не дашкольнікі ўжо, а вучні,— сказала яна, адыходзячы да свайго стала,— і знаходзіцеся ў школе.
    Позіркі ўсіх першакласнікаў былі накіраваны на Аліка і Борку. Хтоколечы з вучняў ціха пасмейваўся, а вочы іншых як бы казалі: «Вось яны і выяўляюцца, недысцыплінаваныя. У першы ж дзень заўвагу ад настаўніцы атрымалі...» Аліку стала няёмка. Ён збянтэжыўся, і хоць нічога не адказаў Галіне Рыгораўне, але да канца ўрока сядзеў спакойна, не зводзіў з настаўніцы вачэй. Борка таксама не варушыўся. Ён нават адвярнуў галаву ад Аліка, і можна было падумаць, што яны пасварыліся.
    Сціпла трымаў сябе Алік і ў час перапынку. 3 галавы яго не выходзілі словы настаў
    314
    ніцы аб тым, што ён цяпер не якінебудзь дашкольнікветрагон, а сапраўдны вучань.
    «Вучань — гэта ясна,— з гонарам думаў Алік,— і не абыякі». Ён ведае ўсе літары і большасць з іх піша, як вучыў яго старэйшы брат, пяцікласнік Міколка. У ранцы, што ляжыць у парце, побач з букваром, пеналам і чыстымі сшыткамі ў касую лінейку ёсць сшытак, амаль увесь спісаны Алікам. Алік прынёс яго сюды спецыяльна, каб паказаць настаўніцы,— няхай ведае, што ён яшчэ і да школы старанна займаўся і цяпер абавязкова будзе адным з лепшых вучняў у класе.
    Але паколькі Галіна Рыгораўна нічога не сказала аб такіх сшытках і на наступным уроку, а вывела на дошцы таблічкі з літарамі, Алік паказаў свой запаветны сшытак Борку.
    Нельга сказаць, каб сшытак зрабіў на таго моцнае ўражанне. Літары ў ім былі напісаны няроўна: адна вялікая, другая маленькая, трэцяя восьвось паваліцца, чацвёртая ляжала зусім на баку. Ды і ні адна старонка тут не была спісана да канца, а ўсярэдзіне сшытка паўстаронкі займаў малюнак — нешта накшталт жывёліны з круглым тулавам, доўгімі нагамі, кароткім хвастом і вушамі, вельмі падобнымі на рогі. Борка доўга разглядаў малюнак, потым ткнуў пальцам у яго і запытальна паглядзеў на Аліка:
    — Што гэта такое?
    — Хіба не бачыш? — пакрыўджана адказаў Алік.
    — Можа, казёл, але чаму без барады? — пачаў разважаць Борка.— Баранчык — не інакш...
    315
    — Ну і сказаў! — зазлаваў Алік.— Бараанчык... To ж наш Тузік... Звер, а не сабака — ого!..
    — Аа,— няпэўна вымавіў Борка і заціх, бо настаўніца насцярожана зірнула ў іхні бок.
    «Борка мог і не разабрацца ў маім майстэрстве,— зрабіў вывад Алік.— Ды ён, відаць, ні адной літары не ведае. А што ён разумее ў малюнках, калі нават не пазнаў у сшытку славутага Тузіка. Іншая справа — настаўніца, яна такі разбярэцца, як толькі гляне ».
    Але нечакана для Аліка ў адзін з наступных дзён, калі ўсе падрыхтаваліся да пісьмовых заняткаў і Алік разгарнуў свой стары сшытак, Галіна Рыгораўна ўзяла гэты сшытак у рукі, перагарнула старонкі, усміхнулася і вярнула яго Аліку, прамовіўшы без захаплення: