• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    — Добра, Алік, што ты ведаеш літары. Але зараз ты вазьмі з ранца новы сшытак, а гэты пакінь дома...
    He літары загадала яна пісаць у новым сшытку, як таго жадаў Алік, а зусім іншае — спачатку палачкі, потым розныя кручочкі.
    Да Аліка пакуль не даходзіла, што з гэтых палачак, кручочкаў, завіткоў можна потым скласці літары, роўныя і прыгожыя. Скажам, з двух злучаных кручочкаў атрымаецца літара «м», а з завітка і кручочка — літара «а». Калі паставіць абедзве літары побач, выйдзе «ма». Яшчэ адно такое «ма» — і мы будзем мець слова «мама» — першае з усіх слоў, якое кожны з нас прамовіў у жыцці. Ад гэтага слова ляжа шлях і да
    316
    іншых, спярша такіх жа простых і знаёмых, а потым больш складаных і невядомых Аліку.
    Словы зліюцца ў сказы, і сшытак Аліка — не першы, вядома,— у недалёкім будучым загаворыць гэтак жа, як гаворыць буквар, калі Алік адольвае яго, старонку за старонкай...
    Усё ж іншы раз надакучвала доўга пісаць адно і тое ж. У Аліка не хапала такой цярплівасці, якой валодаў Борка. Ад празмернага старання ў таго кончык языка павольна пасоўваўся па вуснах у той бок, куды пасоўвалася пяро.
    Старонак шэсць новага сшытка Алік спісаў акуратна, а на сёмай старонцы — гэта было ў канцы аднаго з урокаў — здарылася прыгода. Неяк міжвольна ён вывеў літару «Т» і тут жа прыгадаў свайго любімца Тузіка — здаравеннага рудога дварняка, які кожны раз пры сустрэчы з Алікам падаваў яму правую лапу. Умомант Алік накідаў абрысы Тузіка, паўтарыўшы малюнак з таго сшытка, які ляжаў цяпер дома.
    Аднак, калі хлопчык прыладжваў сабаку галаву, з пёрка капнула чарніла. Замест галавы атрымалася клякса ў форме прадаўгаватай сіняй зоркі. Галіна Рыгораўна хадзіла паміж партаў, назіраючы за тым, як пішуць вучні. Яна падыходзіла ўжо да парты Аліка. Алік жахнуўся і, забыўшыся, што ў яго ёсць прамакатка, злізаў кляксу языком. Ад гэтага клякса крыху пасвятлела, але адначасова пабольшала. Настаўніца схілілася над Алікавым сшыткам, як. бы раздумваючы нейкі момант, затым засмучана сказала:
    317
    — Як ні шкада, Алік, але за такую працу ты не заслугоўваеш лепшай адзнакі,— і яна чырвоным алоўкам акуратна вывела ў канцы старонкі двойку.
    Прыўзняў галаву да свайго сшытка і Борка. Ад здзіўлення ў яго ўзняліся бялявыя бровы і схаваўся ў роце кончык языка. А белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка на двойку, вымавіла шэптам:
    — Ух, як прыгожа напісана!..
    Празвінеў званок, абвясціўшы канец заняткаў. Алік хуценька паклаў у ранец сшытак, прыладзіў ранец за плечы і, не ўступаючы ў размову з сябрамі, выбег са школы. Ён не стаў чакаць суседніх хлопчыкаў, а памчаў адзін нацянькі дахаты. «Двойка — гэта яшчэ не самае страшнае,— суцяшаў ён сябе па дарозе.— Міколка казаў, што самае страшнае — адзінка, або, як ён кажа, кол. Двойка ж большая за адзінку...» Калі Алік увайшоў у свой двор, руды Тузік звонка забразгаў ланцугом, прысеў і выцягнуў насустрач хлопчыку калматую правую лапу. Але Алік прайшоў міма, нават не зірнуўшы на свайго старога сябра.
    Бацька, які прыйшоў з калгаснай канторы на абед (ён быў у калгасе рахункаводам), і маці сядзелі за сталом. Міколкі яшчэ не было, ён прыходзіў са школы пазней.
    — Распранайся, Алік, ды сядай з намі, абедаць будзеш,— сказала маці, устаючы зза стала.
    — Чым жа ты пахвалішся сёння, сынку? — запытаў бацька.
    — Адзнаку атрымаў,— шчыра прагаварыў Алік.
    — Нуну, што за адзнака? — Бацька ўзяў пададзены Алікам сшытак і, прагледзеўшы
    318
    яго, заківаў галавой: — Ох і ўзрадаваў жа ты мяне, Алік!.. Ніяк не чакаў...
    — Дык гэта ж двойка, а не кол, татка...
    — Усё роўна дрэнна,— пахмура сказаў бацька.— Я спадзяваўся, ты будзеш выдатнікам, а ты двойку прынёс...
    — Затое я ўжо добра чытаю...
    — Што ж з таго... Чытанне чытаннем, а з пісьмом у цябе, браце, вельмі блага...
    — А мы не літары пішам, а адны палачкі і кручочкі,— спрабаваў апраўдацца Алік.
    — Пішаце тое, што патрэбна,— перапыніў яго бацька, на гэты раз ужо больш строга,— тое, з чаго мы ўсе пачыналі. Без цярплівасці і старання вучыцца нельга, Алік. Запомні гэта.
    — Запомню, татка,— даў абяцанне Алік.
    3 бацькам гаворка была скончана, але яшчэ больш строга распачаў яе, прыйшоўшы са школы, Міколка. Ён вучыўся ўжо ў шостым класе, і яго лічылі адным з лепшых вучняў. Хлопец ён быў рослы і на Аліка глядзеў як на свайго падапечнага: рыхтаваў яго ў першы клас, паказваў літары, вучыў пісаць. I вось ўсе Міколкавы намаганні аказваліся марнымі. Уволю пакпіўшы з Аліка, Міколка ў заключэнне з усёй суровасцю наказаў:
    — Выпраў двойку, Алік! A то праз цябе і на мяне пляма ляжа. Ты выдатнік, скажуць мне, а твой брат?..
    He задумацца над усім гэтым нельга было, але і двойку выправіць не так проста. Борка, дык той адно толькі і карпее над сшыткам у час урока па пісьму. 3 усіх сіл выводзіць ён тое, што скажа настаўніца, і бясконца аблізвае кончыкам языка вусны,
    319
    пакуль хто не зверне ўвагу на гэта. Ён і на Аліка ў гэты час не пазірае. А Алік нервуецца — хочацца яму хутчэй зарабіць добрую адзнаку, і ён спяшаецца, а памылкі і кляксы, як вядома,— неадлучныя спадарожніцы паспешлівасці. I вось з’яўляецца то клякса, то крывуля, якая ніяк не жадае стаяць на лінейцы, хоць ты яе малатком разгінай.
    Алік памкнуўся быў памяняць свой няўдалы сшытак на новы, але і Галіна Рыгораўна і бацька сказалі, што замяняць яго не трэба, сшытак павінен быць дапісаны да канца.
    Гора было Аліку з гэтым першым сшыткам — тут былі і чыста спісаныя старонкі, і старонкі з крывулямі і кляксамі, і злашчасны Тузік, і прыгожа выпісаная двойка — усё тут было. Аднак ніякае гора не вечнае. He вечным яно было і ў Аліка.
    Сшытак ужо канчаўся — Алік перайшоў на апошнюю старонку, і задання на тым уроку хапіла ўсяго да палавіны яе. Галіна Рыгораўна падышла да Аліка, уважліва праглядзела напісанае ім, і добрая ўсмешка асвятліла яе твар.
    — Цяпер, Алік,— сказала настаўніца ўзрадавана, нібы гэта датычылася не Аліка, а асабіста яе,— я магу табе з поўнай падставай паставіць «выдатна»,— і яна ранейшым сваім акуратным почыркам вывела чырвоную лічбу «5».
    Які гэта быў цудоўны дзень для Аліка! Яму здалося, што не толькі ён і Галіна Рыгораўна радуюцца яго поспеху, але і ўвесь клас асветлены прыветлівымі ўсмешкамі. Вераснёвае сонца не халоднымі прамянямі, а павеснавому цёплымі і ласкавымі запаў
    320
    няе праз вокны класны пакой, і ветрык нясе ў расчыненую фортку пах палёў і позніх антонавак. Борка ўжо не надзьмуты і важны, ён не карпее над кнігай ці сшыткам, а шчыра ўсміхаецца, паказваючы пальцам на гэтую выдатную адзнаку ў канцы Алікавага сшытка. А белавалосая дзяўчынка, што сядзіць ззаду Аліка, ледзь не пляскае ў далоні.
    Неяк незвычайна хутка скончыліся ўрокі ў гэты дзень. Алік паклаў кнігі і сшыткі ў ранец, упарадкаваў іх, а гэты сшытак з выдатнай адзнакай усё яшчэ ляжаў разгорнутым на парце. Няхай паглядзяць сябры, няхай палюбуюцца, няхай ведаюць, на што ён, Алік, здольны!.. Гэта ж толькі першая пяцёрка, а колькі яшчэ такіх пяцёрак будзе ў яго сшытках і дзённіках!.. Дахаты Алік на гэты раз пайшоў разам з суседскімі хлопчыкамі ў вясёлай гаманлівай купцы і размаўляў з імі спакойна, нібыта ў яго нічога і не адбылося. Ён нават прапанаваў схадзіць сёння на рэчку ці ў лес па грыбы, і калі нехта з хлопчыкаў заўважыў, што наўрад ці пусціць Аліка маці, Алік спакойна, упэўнена адказаў:
    — Як гэта не пусціць? Пусціць, канечне...
    Дома Аліка, як заўсёды, сустрэў Тузік і па звычцы працягнуў лапу. Алік у апошні час не асабліва лашчыў яго, але цяпер узяў лапу абедзвюма рукамі і пасяброўску патрос яё, прыгаворваючы:
    — Віншуеш, га? Двойку ж праз цябе зарабіў...
    Сабака як быццам разумеў свайго маладога гаспадара — вінавата апусціў галаву і павольна памахваў рудым хвастом.
    11 Вяснянка
    321
    — Тота ж,— урачыста зазначыў Алік.
    У хаце было чыста прыбрана, але пуста — бацька і Міколка, відаць, яшчэ не прыйшлі на абед, а маці, напэўна, была на агародзе. Алік скінуў ранец і выбег на двор, каб пашукаць маці, але тут ён сутыкнуўся з бацькам і Міколкам. Яны крочылі побач, размаўляючы, як роўныя. Убачыўшы Аліка, яны спыніліся. Хлопчык стараўся не выдаваць у першую ж хвіліну свайго настрою, але не змог. Яго круглы твар, расчырванелы і ўзбуджаны, і задорныя вочы, у якіх палыхалі іскаркі радасці, гаварылі больш, чым словы. Бацька схапіў Аліка на рукі і панёс У хату.
    — He падвёў нас Алік,— важна, падаросламу, сказаў Міколка, глянуўшы на Алікаву адзнаку.
    — Я і не сумняваўся ў гэтым,— адказаў бацька.— Нічога не даецца лёгка, сынку,— праказаў ён да Аліка.— А гэты сшытак захавай. Няхай ён застанецца як успамін аб тваіх першых кроках у жыццё і навуку.
    ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА
    (1919—1992)
    ТРУБАЧ
    Над маім ложкам вісіць труба — медны музычны інструмент ваеннага аркестра. Век трубы доўгі, колькі ёй гадоў, ніхто не ведае. На ёй шмат умяцін, драпін, слядоў куль і снарадаў. Адно вядома: у грамадзянскую вайну яна была трубой чырвонага кавалерыйскага эскадрона.
    Апынулася труба ў нашым доме летам дваццатага года. Вяртаўся эскадрон з вайны і спыніўся ў нашым сяле. Да нас на пастой прыйшлі пяцёра байцоў. Усе дарослыя былі ў полі, а я сядзеў на прызбе, калі яны пад’ехалі да хаты. Баец, які ехаў наперадзе, маладзенькі, з бялявым віхрастым чубам, падміргнуўшы мне, прывітаўся:
    — Здароў, гаспадар! Гасцей прымеш?
    — Прыму,— узрадаваўся я і пабег адчыняць вароты.
    Байцы пасаскаквалі з коней і павялі іх пад павець. Пасля цяжкага і далёкага маршу былі стомленыя і коні, і байцы.
    Увесь той першы дзень я не разлучаўся са сваімі кватарантамі. Байцы вярнуліся з фронту, шмат чаго пабачылі, перажылі.
    323
    і я распытваў іх пра вайну. 3 захапленнем разглядваў іх шаблі, карабіны, сёдлы з выцертай да белізны скурай, боты са шпорамі.
    Асабліва пасябраваў я з Піліпам Астрэйкам — так звалі таго чубатага хлопца. Ён вешаў мне на плячо шаблю, падсаджваў на свайго Перуна, гнядога, амаль чырвонага, каня з белымі падпалінамі на пярэдніх нагах, і я на зайздрасць сябрамравеснікам гарцаваў па вуліцы. Праўда, шлях майго выезду быў кароткі — ад двара да бліжэйшай студні, але ж якая гэта была для мяне радасць!
    Эскадрон меў двух трубачоў. Першым быў ардынарац камандзіра. А Піліп быў запасны трубач. У яго была свая бліскучая медная труба.