• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    — Няма вам больш спажывы,— буркнуў Галай. За сябе ён проста не баяўся.
    Але далейшыя падзеі прымусілі яго запаволіць крок.
    Шары імкліва рынуліся да распасцёртых кібаў, апанавалі ўсюдыход, прыніклі да антэны. Яны на вачах гублялі свой залацісты бляск, цямнелі і адплывалі. А кібы... Кібы заварушыліся, у навушніках пачуўся трэск іх рацый. Кібы ажылі.
    He верачы вачам, Галай пазіраў на ўсё гэта, і буйная радасць гарачай хваляй залівала яго з ног да галавы. Разумныя істоты, якія жылі недзе ў межах гэтай сістэмы, даведаліся аб сустрэчы іх аўтаматаў з чалавекам і загадалі вярнуць энергію яго машынам! Як гэта было цудоўна!
    Забыўшыся на кіба, што ўсё яшчэ ляжаў на яго плячах, Галай пабег да радыёрубкі.
    УЛАДЗІМІР ЮРЭВІЧ
    (нарадзіўся ў 1916 г.)
    ДЗЕ НАЧУЕ СОНЦА
    Таццянка ўвесь час сябруе з дзедам. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Бабуля дома тупае. А дзядуля, калі забірае ўнучку з сада, возьме яе за руку ды — у парк гуляць.
    Парк — праз вуліцу. Адну Таню не пускаюць і цяпер, калі ёй ужо шэсць мінула. Ведама, увесь час машыны снуюць і снуюць. Трэба выбраць момант, каб перайсці вуліцу. А гэта ўмее толькі дзядуля.
    Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды на горку да планетарыя. «Што такое планетарый?» — спыталася неяк бабуля ў Таццянкі. I ўнучка адказала, як магла: «Гэта такі дом, як капялюш. Толькі ён не на галаве сядзіць, а на зямлі стаіць. У гэты дом ходзяць кіно глядзець. А кіно там пра зоркі, пра месяц. Дзед кажа, што мне яшчэ рана ў тое кіно хадзіць. Трэба падрасці. А пакуль?»
    — Пакуль глянем лепш, як сонца заходзіць,— гаворыць кожны раз дзядуля і прысаджваецца на лавачцы ля каруселяў.
    358
    I яны глядзяць. Бачаць заўсёды адно і тое ж. Калі садзіліся, сонца вісела над тымі дамамі, што за паркам. А пасядзелі трошачкі, і яно ўжо да будынка опернага тэатра дакацілася. Восьвось схаваецца Ў ім.
    — Дзеду, сонца ў тэатры начуе? — раптам запыталася Таня.
    — Ага, унучка, у тэатры,— адказвае не задумваючыся дзед.— Тэатр жа вялікі. У ім — тысяча крэслаў.
    — А тысяча гэта многа?
    — Табе на цэлы дзень лічыць хопіць.
    — А мы ў тэатр сходзім?
    — Сходзім. Абавязкова сходзім.
    I яны былі ў тэатры. I бабулю з сабой бралі. Глядзелі балет пра доктара Айбаліта. Ой, як там хораша было — малпачкі, ліска, зайчыкі, вавёрачка, жырафа высокаявысокая... Усіх іх добры доктар Айбаліт вылечыў, і ўсе яны потым танцавалі. А сонейка свяціла моцнамоцна, як улетку.
    У тэатры яны былі зімой. На вуліцы ішоў снег, а на сцэне было светласветла. «Гэта сонейка ад мяцеліцы схавалася сюды»,—думала тады Таццянка і сапраўды верыла, што сонца ў тэатры начуе.
    Верыла, пакуль не ўбачыла, як сонца за лес садзіцца.
    Было гэта аднойчы цёплым летнім вечарам. У парку ціхаціха, ні ветрыку. Дзед і кажа:
    — Таццянка, хочаш падняцца высокавысока? — А сам паказвае на тое кола, што на горцы ў парку. За кола паначапляны такія лавачкікалыскі. Садзяцца людзі і
    359
    падымаюцца ўгару, а потым уніз апускаюцца.
    Таня падумала, памаўчала, глянула на самы верх, вочкі заплюшчыла, а потым і пытаецца:
    — 3 табой, дзеду?
    — Са мной.
    — Калі з табой, то паедзем.
    Дзед купіў у касе два білеты. Узышлі прыступкамі на пляцоўку, аддалі білеты цётцы і пачакалі, пакуль пад’едзе чарговая лавачка. Дзядуля падняў Таццянку, пасадзіў і сам спрытна ўскочыў. Лавачка закалыхалася і неўзабаве спынілася. Кола рухалася ўперад. Таня з дзедам ехалі ўгору.
    Таццянка зірнула ўніз і ўбачыла, што зямля паплыла ад яе. Яна ўхапілася за дзядулеву руку і задрыжала:
    — Ой, дзеду, баюся я!
    — А ты, Танечка, не глядзі долу,— супакойваў унучку дзед.— Вунь туды глянь, наперад. Якая любата!
    I Таццянка ўбачыла цырк, дрэвы ў парку, музей Янкі Купалы, шэрую стужку вады — гэта рака Свіслач — і мост цераз яе.
    Усё неяк паменшала, нібы ў кіно. Праз мост імчаліся маленькія, нібы цацачныя, аўтобусы, таксі, тралейбусы. Па вадзе плылі невялічкія лодкі.
    Таня з дзедам падымаліся павольна ўсё вышэй і вышэй. Направа відзён помнік, што на плошчы Перамогі, а лявей — будынак тэлецэнтра, проста ж спераду — оперны тэатр.
    Толькі што гэта: сонца было на самым яго даху, а цяпер стаяла над зубчастай сіняватай сцяной.
    360
    — Вунь там, бачыш, Таня, горад канчаецца. А тая сіняя сцяна ў зубчыкі — гэта лес за горадам. За той лес і садзіцца сонца,— тлумачыць дзед.
    Тым часам Таццянка з дзедам паехалі ўніз. Дрэвы на зямлі большалі, бліжэлі... I было ўжо зусім не страшна.
    А калі апусціліся да пляцоўкі, першы сышоў дзядуля і адразу падхапіў Таню пад пашкі.
    Таня з дзедам пайшлі дарожкай уніз, бліжэй к дому.
    — Дык, значыць, сонейка спіць за лесам? — раптам запытала ўнучка.
    — Яно толькі хаваецца за лес, каб свяціць другім гарадам, што па той бок зямлі,— тлумачыў дзед.
    Унучка глядзела на дзеда і нічога не разумела.
    — А што, у зямлі два бакі?
    — У зямлі шмат бакоў. Яна круглая, як мяч.
    — Як мяч?
    — Але.
    — А чаму ж яна тут такая роўная? — I Таня прытупнула ножкай.
    — Вось пойдзеш у ілколу, тады пра ўсё будзеш ведаць,— супакойваў дзед унучку.
    — I дзе начуе сонца, буду ведаць?
    — Будзеш, будзеш ведаць, што сонца ніколі не спіць. Няма яму калі спаць. Яно адно, а людзей і не палічыш колькі. I ўсім трэба свяціць, каб усе былі загарэлыя, здаровыя, вясёлыя.
    АЛЕСЬ ЯКІМОВІЧ
    (1904—1979)
    СМЕЛЫ ВАСЬКА
    Цёплы летні дзянёк. На небе ні хмурынкі. Цішыня. Нават лёгкі ветрыксухавей дыхне сядытады ды зноў надоўга задрэмле ў бліжэйшым гаі.
    На зялёнай лугавіне каля дачнага доміка пасвіцца чародка белых курэй бабкі Ганны. Яны спакойна шпацыруюць узад і ўперад, вышукваючы розных кузурак ды толькі ім адным вядомую смачную траву. Іх ніхто не пасвіць. Хіба што кот Васька. Ён круціцца тут, недалёка, каля гаю, вынюхваючы мышыныя норкі.
    Бабка Ганна корпаецца на агародзе. Дзед яшчэ зранку сышоў рыбачыць.
    Раптам, адкуль ні вазьміся, каменем зваліўся на лугавіну чорны вялікі каршун. Схапіў белую чубатку, што першая трапіла ў кіпцюры, і рвануўся ўгору. Астатнія куры з трывожным крыкам шуганулі да доміка.
    «Гвалт, ратуйце!» —лёгка разабрала бабка Ганна курыную мову.
    «Ці не каршун на іх напаў?» — глянула яна ў неба.
    362
    Палічыла курэй: адной не хапае! Ды самай лепшай нясупікі. Яна ж сёння яшчэ не знеслася!
    He першы раз гэты каршун жывіцца тут, каля яе дачы. Нядаўна апошніх дзедавых галубоў са свету звёў.
    I бабка Ганна кінулася шукаць курыцу.
    Тым часам каршун разняў у паветры кіпцюры — курыца пляснулася вобземлю і разбілася. Каршун нырнуў за ёю, адцягнуў у зараснік і сабраўся ўжо баляваць, як бачыць — перад ім нібы зпад зямлі вырас рыжы кот Васька...
    Кот Васька, як і ўсе яго сваякі, вядома ж, палюе не толькі на мышэй. Любая птушка для яго таксама нядрэнны ласунак. He цікавілі яго з птушынага царства як ласунак хіба адны бабчыны куры. Прывык ён да іх і лічыў іх за лепшых сваіх прыяцелек. Дружба ў іх была моцная і непарушная.
    Ну, а каршун — справа іншая. I ў ката Ваські адразу ж загарэліся вочы і выскачылі з мяккіх лап вострыя кіпцюры.
    Каршун падумаў, што кот збіраецца адабраць у яго здабычу. Ён пакінуў курыцу і схапіўся з катом. 3 гарачкі нават падняў яго над кустамі. Ды не ўтрымаў: кот быў цяжкі.
    Бойка распачалася не на жыццё, а на смерць. Каршун усё сіліўся яшчэ раз падняць свайго ворага ў паветра і шпурнуць з вышыні, каб забіць. А кот Васька ўпарта дабіраўся да каршуновага гарляка.
    Калі бабка Ганна прыбегла да месца адчайнай бойкі, Васька ўжо даў рады драпежніку: той ляжаў распластаўшыся і ледзь варушыў крыламі.
    363
    — Ну і малайчына ж ты, Васька! — пахваліла бабуля свайго рыжага ката.— Такі ты ў мяне смелы. Так яму, разбойніку, і трэба!
    ПЕРШАЕ ЯЕЧКА
    Хадзіў дзед на паляванне. Паляваў ад ранку да змяркання. Зморыцца, аж слова не прамовіць, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзьве не плача.
    Вось дык няўдача!
    Баба дзеда лае, што дарма гуляе, топча лапці, рве аборы.
    Ну і гора!
    Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.
    — Ты, баба, мяне не лай. Злаўлю табе звера: чакай!
    Цэлы дзень дзед хадзіў, курку рабку злавіў.
    Рада баба, скача, а курка кудахча: «Кудкуды, кудкуды’ Дайце грэчкі і вады!»
    Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка на вечка ды знесла яечка.
    Бегла мышка пад скрынку, цягнула скарынку, хвастом вільнула, яечка скранула.
    Яечка скацілася, тра!—і разбілася...
    Убачыла баба, загаласіла ды з жалю ўсе гаршкі пабіла. Паламала і вечка, што не дагледзела яечка. Сама сярод хаты села і... абамлела...
    Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў. Кінуўся да мышкі, а мышка — на вышкі.
    Дзед за ёю:
    — Лжэш! Ад мяне не ўцячэш!
    364
    За парог зачапіўся, плясь! — і паваліўся.
    Набіў дзед гузак з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае.
    Ішлі бабы па ваду, пабачылі тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.
    Прыбеглі старыя, за старымі — малыя. Дзеда паднялі, бабу вадой адлілі. Крычаць, бядуюць, яечка шкадуюць. Ну, вядома, і дзеда з бабай шкада.
    Вось дык бяда!
    А пакуль там крычалі ды бедавалі, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае за першае!
    Рада баба, рад і дзед: будзе яечня на абед!
    Баба патэльню ўзяла, яечню спякла. Паклікала гасцей — старых і дзяцей.
    Усе елі, колькі хацелі. 3за стала ўсталі, песні заспявалі. Узяліся ў бокі, пусціліся ў скокі.
    Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.
    Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!
    УЛАДЗІМІР ЯГОЎДЗІК
    (нарадзіўся ў 1956 г.)
    ПОПАЎЗЕНЬ
    Пра гэты дзіўны выпадак мне расказаў сябар, які настаўнічаў у ціхай лясной вёсцы. Аднойчы ў сакавіку ён быў сведкам сваркі шпакоў і вераб’я. Нахабнік заняў зімою на бярэзіне чужую кватэру, а калі вярнуліся з выраю гаспадары, не пажадаў развітвацца з утульным жытлом. Сядзеў невылазна пад стрэшкай і пераможна ціўкаў на ўсю вуліцу: «Маё! Маё!..» Шпакі таксама не збіраліся адступаць. Пырхалі паблізу з галіны на галіну, роздумна пасвіствалі, маўляў, такой сустрэчы мы дома не чакалі... Час ад часу яны спрабавалі паткнуцца ў круглую адтуліну шпакоўні. Але верабей трымаўся малайцом: кожнага сустракаў дзюбай, і непрыяцель ухіляўся ад бойкі.
    Падобныя птушыныя сутычкі здараюцца часта, пра іх нямала напісана ў часопісах і кнігах. Хутчэй за ўсё задзіра пагаладаў бы дзянёкдругі і самахоць пакінуў бы непрыступную крэпасць. Або яго, аслабелага, усёткі турнулі б сілай.