Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
Аднак на вачах у майго сябра тым разам здарылася зусім іншае. Раптам з блізкага
366
лесу з’явіўся попаўзень. Крутнуўся на камлі бярэзіны, пацікаваў за непарадкам. Затым на імгненне прыліп да шпакоўні, зазірнуў у дзірку. I — тут жа знік, быццам збаяўся вераб’я. Яшчэ праз некалькі хвілінаў на бярэзіне ўжо скакала цэлая чародка попаўзняў.
Ну, а далей адбылося зусім неверагоднае. Як кажуць, хочаце — верце, хочаце — не. Асабіста я ў праўдзівасці расказанага ні кропелькі не сумняваюся. Лясныя госці сталі адзін за адным падлятаць да шпакоўні і замазваць уваход у хатку. Работа спорылася, і неўзабаве замест дзіркі на сценцы жаўцела круглая плямка.
«А верабей?!»—мабыць, спытаюцца некаторыя з вас. Яго замуравалі жыўцом. Няхай падзякуе чалавеку, які пашкадаваў палонніка. Удвух з суседам яны паставілі доўгую драбіну, знялі з дрэва шпакоўню, ператвораную ў турму. Паспрабавалі зламаць гліняную латку пальцам. Дзе там — не паддаецца! — давялося бегчы па малаток. Потым ледзьве вытраслі з доміка перапалоханага да смерці няўдаліцузахопніка.
Як бачым, нездарма калісьці на Палессі попаўзня называлі глінянкай. Ён здатны заляпіць глінай, змочанай слінаю, любую дзірку, што ахвотна робіць, калі ладзіць гняздо. Часцей за ўсё яно бывае ў пакінутым дзятлавым дупле. Іншыя птушкі, што селяцца ў дуплах, не звяртаюць увагі на памеры ўваходу ў жытло. Адзін попаўзень абавязкова падгоніць лаз акурат па сабе, каб не маглі пралезці няпрошаныя госці, напрыклад, драпежніцакуніца. Наогул, больш працавітай і запаслівай птушкі, бадай, не сустрэнеш у лесе.
367
Жывіцца попаўзень дробнымі шкоднымі казюркамі, знойдзенымі ў складках і лускавінні кары. Аднак у час наведвання дрэва не абапіраецца на свой кароткі, быццам адцяты хвост, без чаго не абыходзяцца дзятлы і пішчуха. За кару ён трымаецца толькі вострымі ўчэпістымі кіпцюрамі на доўгіх пальцах. Пры іх дапамозе попаўзень бегае па камлі як заўгодна, нават галавою ўніз. Ніводзін з дзятлаў не адважваецца на падобнае штукарства. Цікава і тое, што наш герой не супраць паласавацца восенню расліннай ежай. Маючы дзюбу намнога меншую, чым у жаўны, заўсёды патрапіць раскалоць любую шкарлупіну. I зробіць гэта зноўтакі адмыслова: зашчэміць арэх у аблюбаваную шчыліну і дзяўбе яго, седзячы галавою ўніз,— пасабляе сабе ўсім тулавам. Словам, завіхаецца не горш за спрактыкаванага каваля. Адсюль яшчэ адна колішняя назва птушкі — кавалёк.
I летам, і зімою ў попаўзня аднолькава бадзёры настрой. Hi холаду ён не баіцца, ні голаду. Бо не прывык, пад’еўшы, адпачываць, з раніцы да вечара клапоціцца пра заўтрашні дзень: стварае запасы з арэхаў, жалудоў, зярнятак. На старых соснах і ялінах хапае трэшчынактайнічкоў... Праўда, тоесёе перападае хітрым сойкам. Працуючы, попаўзень не хаваецца ад чужых вачэй.
He абміне кавалёк і кармушку, калі вы расшчодрыцеся на жменю крупы. Пазнаць яго няцяжка па блакітнашэрай спінцы і вузкай чорнай палосцы ад дзюбы праз светлыя вочкі.
Пасля першага сапраўднага знаёмства кароткі попаўзнеў посвіст «твуцьтвуць
368
твуць» — вас прывітае здалёку. I вы, напэўна, пачуеце ў ім—«Ідуць, сябры ідуць!..»
СОЙКА
Пра марудлівага чалавека, які доўга збіраецца ў дарогу, часам кажуць: «Выбіраецца, як сойка за мора!»
А сэнс народнай прымаўкі ў тым, што нібыта сойка кожную восень імкнецца ў вырай, але пакуль збярэцца, надыходзіць зіма, і вандроўка ў цёплыя краіны каторы ўжо раз адкладваецца.
Сойка належыць да чорнай птушынай сям’і, куды залічаны крумкач, варона, галка, грак і сарока. Праўда, сярод такой кампаніі яна выглядае казачнай прынцэсай. Наогул, гэта адна з самых прыгожых лясных птушак. Апярэнне ў яе ружаватапопельнае, канцы крылаў і хвост цёмныя, надхвосце — белае. На галаве натапыраны чубок, на шчоках, пад вачыма, чорныя лапікі. Ну, а найбольш здзіўляюць і запамінаюцца дзівосныя яркаблакітныя люстэркі на сойчыных крылах.
Ідзеш па сцежцы ў панурым восеньскім лесе і раптам паміж дрэў штосьці забеляхціць або мільгане кавалачкам сакавіцкага неба. Уражаны, міжволі спынішся і засмяешся. He, не схавацца чужаку ад пільнай вартаўніцы. Прыкмеціць нядобрае — такі наробіць лямант, хоць вушы затыкай. Асабліва не па нутры настырная сойчына цікаўнасць паляўнічым. Пачуўшы сойку, лясныя жыхары адразу, як па трывозе, насцярожваюцца і не чакаюць, пакуль прагучаць першыя стрэлы.
369
Раскажу пра два выпадкі, што здарыліся падчас маіх лясных вандровак.
Аднойчы, добра набіўшы ногі, я няспешна вяртаўся дамоў. Непадалёку пачуўся адчайны хрыплы крэч. На падобную арыю здатны толькі сойкі. Таму я нават не прыпыніў хады. Аднак птушка не замаўкала ні на хвілінку. У рэшце рэшт мяне зацікавіла: чаго яна разрываецца? Мо залезла ў якуюнебудзь пастку?
Збочыўшы з дарогі, я асцярожна падаўся на лямант. Неўзабаве трапіў на прагаліну, дзе стаяла купа старых кашлатых ялінаў. Паспеў заўважыць, як з вершаліны зляцела нястомная крыкуха. На каго ж яна тут сварылася? Падышоў да бліжэйшай яліны і, зірнуўшы ўгору, застыў на месцы. На зламаным суку да камля тулілася вялікая шэрая сава. Я прызнаў у ёй няясыць. Соўка марудна паварочвала то ў адзін, то ў другі бок круглую кашэчую галаву і безабаронна лыпала вачыма, быццам скардзілася: «I чаго вы да мяне прычапіліся? Каму я замінаю? Драмлю сабе спакойненька...»
Няясыць не збіралася ўцякаць, пакуль я не паляпаў далоняй па шурпатай кары. Шырока раскінуўшы крылы, яна нячутна спланіравала амаль да зямлі і праз імгненне знікла ў гушчары.
А другі выпадак адбыўся зімою, марозным надвячоркам. Хуткая лыжня прывяла мяне на зацішную паляну з пакінутым цяпельцам. У носе прыемна заказытала салодкім дымком. На снезе чарнела раскіданае лушпінне печанай бульбы. Адшпіліўшы лыжы, я прысеў на кукішкі, пачаў разграбаць попел у спадзяванні на самы смачны ў свеце
370
ласунак. I тут убачыў сойку, якая скакала з дрэва на дрэва.
«Пэўна, таксама спадзяецца на пачастунак»,— весела падумалася мне.
Але нас абаіх чакала расчараванне. Нам не пакінулі аніводнай бульбінкі. Карцела хоць наўздагон аблаяць невядомых абжораў.
Я абураўся, а сойка пырхнула за тоўстую сасну і знікла. Няўжо там ёсць схованкадупло?
Зрабіўшы невялікі круг, каб адгадаць загадку, я ўбачыў птушку. Яна сядзела на прымацаванай да ствала кармушцы і штосьці дзяўбла. Затым, адчуўшы небяспеку, узвілася ўгору і схавалася ў кроне сасны.
У кармушцы я знайшоў лустачку хлеба і некалькі разламаных, яшчэ цёплых бульбін. Шчыра прызнаюся: стала няёмка, што блага падумаў пра добрых людзей.
3 таго часу перад паходам у зімовы лес я не забываюся пакласці ў кішэню лустачку хлеба ці жменю сланечнікавых семак. A 11 снежня знарок наведваюся да знаёмай кармушкі і кладу ў яе гасцінец. Згодна са старадаўнім народным календаром, менавіта ў гэты дзень калісьці адзначаўся сойчын дзень. I хоць чубатая модніца — аматарка шнырыць вясною па гнёздах дробных пташак, яна ўсё роўна заслугоўвае пахвалы. Хоць бы за тое, што восенню збірае жалуды, старанна запасае іх на голодны дзень. Потым з тых жалудоў па ўсім лесе прарастаюць маладзенькія дубкі.
371
ТАНЕЦ 3 ПІШЧУХАЮ
Помніце прыкмету: як сустрэнеш першы дзень года, такім будзе і ўвесь астатні год.
1 студзеня мы з Веркаю імкнемся выбрацца ў лес. У любое надвор’е, не зважаючы на пякучы мароз, часам насуперак завеі. За акном, як кажуць, свету белага не відаць, нават суседнія дамы праглынула снежная кудаса. Выйдзеш на вуліцу — аж з ног збівае. А мы нос у каўнер — і ў недалёкія Дразды. Заблудзіцца не баімся, бо дарогу паказваюць высокія таполі.
Затое ў зімовым лесе — нібы ў добрай казцы. Няхай шалее вецер. Сосны і яліны не дазволяць яму шпурляць вам у твар калючую крупу ці злосна штурхаць у плечы.
Тым разам студзеньскі дзянёк выдаўся як на заказ. Цёплы, сонечны, сапраўды ўрачыстасвяточны. Мы доўга блукалі ў бялюткім маўклівым царстве і віншавалі яго жыхароў з Новым годам: чыталі вершы, вызвалялі хваёвыя лапкі ад цяжару зляжалага снегу.
Дамоў вярталіся няспешна. Раптам аднекуль пачуўся ледзь чутны жаласны спеў: «Ссіііць! Ссіііць!..» Спачатку мне падалося, што дзесьці паблізу адзываюцца сініцы. Пачаў шукаць іх вачыма. I не знаходзіў, хоць кароценькая песенька не замаўкала. Што за дзівосы? Сініца ж прыкметная здалёку.
Мы спыніліся, сталі азірацца вакол сябе, бо галасок даносіўся не з дрэў, а быццам ад зямлі.
— Глядзі сюды! — шапнула Верка і паказала рукою ледзь не сабе пад ногі.
372
У двух кроках ад сцежкі расла вялізная елка. На маршчыністым камлі, амаль каля самага карэння, я ўбачыў шэранькую пташку з белымі крапінкамі на спінцы. He зважаючы на нашу блізкую прысутнасць, яна дзелавіта шнырыла па кары.
«Попаўзень?!» — мільганула ў маёй галаве. Толькі намерыўся прыгледзецца пільней, як птушка знікла, схавалася за тоўсты камель. А праз імгненне паказалася зноў. Тут я зразумеў — памыліўся. У попаўзня проста праз вока чарнее ладная рыса, а ў жвавай незнаёмкі яе няма. Дый дзюба падобная на доўгае загнутае шыла, наўрад ці расколеш арэх, да чаго здатныя попаўзні.
Нам з Веркаю пашанцавала сустрэцца з пішчухай. Вельмі цікавай і даволі рэдкай жыхаркай старых лясоў, дзе яна корміцца павучкамі, лічынкамі ўсякіх шкоднікаў, знойдзенымі ў патрэсканай кары і пад карою. Дарэчы, калісьці ў некаторых мясцовасцях пішчуху называлі падкарышнікам. Пагадзіцеся, трапная назва птушкі, для якой кара — і стол, і дом, бо пішчухі звычайна ладзяць гнёзды якраз паміж камлём і адсталай карою. Яшчэ адна колішняя назва нашай гераіні — паўзунок. Чаму паўзунок? Бо зімою ў пішчухі зза распушчаных крылаў не відаць ножак з тонкімі ўчэпістымі пальцамі. Здаецца, яна не скача, а слізгае ўгору па дрэве, абапіраючыся на востры хвосцік. Разам з тым ён перашкаджае птушцы рухацца ўніз, таму пішчуха заўсёды пачынае абследаваць чарговага «пацыента» ад самай зямлі.
Прызнаюся: я ўпершыню бачыў гэтую лясную санітарку. Такая малеча і зусім нічо
373
га не баіцца! Хоць вазьмі ды цапні рукою. Каб разгледзець птушку да апошняй пярынкі, я асцярожна ступіў да яліны. Пішчуха тут жа юркнула на другі бок дрэва. Пачакаў — не выглядвае. Няўжо паляцела далей? Цікаўнасць павяла мяне зірнуць за камель, што я неўзабаве і зрабіў. Але дарэмна, там ужо нікога не было.
— Тата, яна з майго боку! — пырснула смехам Верка.