Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
А пасагу прабагатага я маю:
Куст шыпшыны ад краю і да краю, Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца, Ліст альховы — на ночку пакрывацца Ды да краю поўны мёдам кацялішча 3 жалудовай вялізнай скарлупішчы.
16
Калі гэты мёд у місачку кладзецца, Ажно сліна ў роце набярэцца».
Як пачуў тыя жаласці камарык — Паскрабаў і насочак ён, і тварык: «А чаму бы мне ды з ёй не пажаніцца? Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца. Хоць насаценькі я, шэры, хударлявы, Дык у скоках затое ж рухавы...» I схапіўся камарочак прыбірацца, Каб ля мушкіпяюшкі ўвіхацца.
II
Прыляцела мушка дахаты,— Аж у яе камарык насаты. Сватоўехрушчы уссядаюць, 3 бацькамматкай штось размаўляюць: «Мы — стральцы, шукаем куніцу. He куніцу, але дзявіцу».
Гаманілі болей гадзіны
Ды гавораць так да дзяўчыны: «Ці да смаку наш госць багаты?» — «Запытайцеся ў мамы і таты».
Тут гарэлкай усё змацавалі, А пасля і заручын даждалі. Браў жаніх ад мушкідзяўчыны Дарагі ручнік з павуціны, Што яна на траўцы сцяліла I на ясным сонцы бяліла.
У нядзелю будзе вяселле.
Захадзіў камар, як з пахмелля: I пяе і скача паціху,
Ды як сыпне ўраз «шырсцяніху»: «Шырсцяніха, шырсцяніха мая, Пакахала камарагультая.
А камар не зважае на яе, Толькі лётае ды песні пяе».
17
Ill
Загудзела, расшумелася дубрава: Аб вяселлі у дубраве стала слава. Як вянок на муху свацейкі надзелі, Ўсе навокала аж вочы праглядзелі. А калі бацькам журылася дзяўчына, Аж заплакала жаноцкая радзіна: «Ускланяюся татачцы і матачцы, Калі ўжо апрыкрала ім у хатачцы, I чаму ж вы мяне гадавалі Ды ў чужую сямейку аддалі?» Ў каравайніцы улітак запрасілі, I яны дзяжу на продзіў замясілі. Авадзень быў камаровым старшым дружкай I рассыпаўся дробным макам перад мушкай. Матылькі — баяры, пчолачкі — баяркі Спрытны, шпаркі, асабліва як да чаркі. А найстаршая баярачкачмяліха Так спявала, аж баяр пабрала ліха: «Ой, багаты баяры, багаты, Ды забыліся ўзяць грашаняты.
Хоць не шмат грашанят яны маюць, Дык затое свой гонар трымаюць: Хто капейку дае — грыўняй ліча яе, А хто грыўню паклаў — што рубля дараваў». А як сыпнуліурэзалі музыкі, Дык узняўся разам гоман там вялікі. Чмель пузаты на басолі гучна грае, А на скрыпцы ёмка пчолка падсякае. I знайшоўся мушанёнак нейкі малы, Што званіўтакі някепска у цымбалы. Лоўка конікі у скоках выціналі, Угару стрыбалі, звонка падпявалі:
«Камары скакаць Выракаюцца: Ногі доўгія Паламаюцца ».
18
Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Госці спорна п’юцьядуць ды размаўляюць. А музыкі граюць, дыхту задаваюць. Ўмела муха на вяселле запрашаці, Ды над тое лепей ўмела частаваці, Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. Хрушч вялізны так гарэлкі насмактаўся, Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся. Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі Проста елі мушку злоснымі вачамі, А яна ля мужа скромненька сядзела I зялёненькай спаднічкай зіхацела. Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна: Ў кроплі дожджыку танула мураўёўна. Ўсё сцямнела, кроплі шпарка застукалі, У дупло, дзе мушка жыла, пападалі. Пахаваліся ўсе госці ў куточкі: Так спынілася вяселле сярод ночкі. А назаўтра ўсе, як толькі ўсталі зрання, Дык пайшлі да камара на баляванне. I былі яшчэ нарэшце перазовы, Каб не стала аб радзіне кепскай мовы.
Абляцелі кветачкі He ў пару.
Невясёла шэраму Камару.
Як пачаў ён параю 3 мушкай жыць — Давялося беднаму Патужыць.
19
He умее мушачка Працаваць, Толькі ўмее з хлопцамі Жартаваць;
Ані выткаць кросенкі,
Ані шыць,
Ані стравы хораша Наварыць.
Паштурхаў камарычак
Галаву:
«Як я з гэткай жонкаю Пражыву?
Дзе я вочы, брацейкі, Меў свае, Як сабе за жоначку Браў яе?»
Паляцеў ён плакацца
У лясок, Сеў на дуб зялёненькі Пад лісток.
Пахіліў галованьку, Уздыхнуў, Песню сумна, жудасна Зацягнуў:
«Выйду ў поле ды разважу тое гора, Гэй, гаротнае, маркотнае!
Ты шырока, маё полейка,
Ад кусточка да кусточка разлягаешся,
Ты глыбока, сэрца, краешся,
Дзе цяпер я смерць сваю спаткаю:
Ці у моры, ці у рэчцы, ці ў ставочку, Што капытам пры дарозе быў прабіты I да краю буйным дожджыкам наліты?»
20
— Што за шум у бары учыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Грымнуў ён на зямлю з высакосці I пабіўпаламаў сабе косці. Цеслі дошкі з дубоў пілавалі, Габлявалі, труну змайстравалі, Ўсю чырвонай кітайкай аббілі, Істужкай чорнай з краёў адтачылі. Гэй, кладуць камара ў дамавіну, Сазываюць сяброў і радзіну. Камары над труной затрубілі, Светлячкі лепей зорак свяцілі. «Вы паціху, музыкі, зайграйце, Маё сэрца у край не ўражайце!» — Горка мушкаўдава галасіла, Скорай смерці сабе прасіла: «Мой мужочак, а мой камарочак, Ты падай мне з труны галасочак. Ах, ніхто над табой не заплача, Толькі хмарачка дробнымі дажджамі, Толькі мушачка горкімі слязамі». Палажылі дамоўку на мары, Паняслі праз лугі ды папары. Ля дарогі магілу капалі, I у ёй камара пахавалі, У сырую зямельку зарылі, Зверху насып вялікі зрабілі. Людзі добрыя шляхам мінаюць, Шапкі нізка здымаюць, пытаюць: «Не іначай, вяльможны вандроўнік — Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?» — «Не, ляжыць тут камаркамарочак, У каторага з локаць насочак».
РЫГОР БАРАДУЛІН
Народны паэт Беларусі (нарадзіўся ў 1935 г.)
НА ШАШЫ I ЛЯ ШАШЫ
Штохвіліны ля шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны.
За машынаю машына. Нешта шэпча шына шыне. Шпак шыкуе на шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы.
У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш! Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы.
Шэпча шустрая шаша: — He спяшайцеся, шаша...
ПРЫГОДЫ ЛІТАРЫ
Адзінка сумная Ішла
Адна ў адрыну Смела.
22
Ды тут
Варона зза вугла На макаўку ёй Села.
I стала літарай Яна.
I —
Над адзінкай Кропка.
Імшарынай да бацяна Пайшло ўжо I Таропка.
Бацян, Ён частаваў рапух
I частаваўся імі. Ажно цыбаты цень Разбух
Пад хмарамі глухімі.
I ела іншае, Аднак Адну шчаку Наела.
3 І стала Рэ. Аж свіснуў рак, Рачулка пакрывела. Рэ ела ўжо На повен рот Аер
Ды запівала Рачной вадой, Што змыла лёд.
3 Рэ Фэ Знянацку стала. Фэ фанабэрыстае ўміг Надзьмулася Ды хмура
23
Зірнула
Зверху ўніз
На ўсіх:
— Я — важная
Фігура.
Фактычна
Мне няма цаны.
Ды дзе Мая карона?
Адно ўсміхаліся Адны Адзінка Ды варона.
кот том
Свой дом Шукаў кот Том, А дом быў За хвастом, А хвост быў За кустом, А куст быў Пад мастом, А мост быў Над шастом, А шост быў
Над клястом, А клёст быў Над гняздом. I кожны меў Свой дом.
Даўно ўжо Кошка Тома Чакала Тома Дома.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Народны паэт Беларусі (1905—1980)
РОДНЫЯ словы
Яны даспадобы мне, хай і старыя, He толькі ў гучанні хвалюючы змест, Як многа гавораць мне назвы такія — Мінск,
Пінск, Брэст.
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца, Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр, Што продкі любілі спакойную працу,— Шклоў,
Клецк, Мір.
А вораг находзіў,— бязлітасна білі, Трываць не хацелі абразы і слез, I разам з Бярозаю катаў тапілі — Пціч,
Друць,
Сож.
Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, Каб звонка звінела, была як агонь.
25
У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,— Блонь,
Струнь, Звонь!
А ТЫ ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ?..
Дзе дваццаць год таму назад Ляжаў дзірван акамянелы — Расцвіў прыгожы, буйны сад, Паплыў удаль, як ветразь белы...
Нямала тут вясновых дзён Папрацавалі слаўна людзі, Каб кожнай яблыняю ён Усхваляваў нам сёння грудзі.
Ён так святло сваё разліў, Глядзіш, нацешыцца няможна... ...А ты хоць дрэва пасадзіў? — Няхай сябе спытае кожны.
НАДЫХОД ВОСЕНІ
Вось і лета сышло, Адспявалі калоссі, Цяжка нам заўважаць, Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім — Прыплыве павуцінкай, Гляне жоўтым лістком 3пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом Над рачулкаю соннай,
26
Устрывожыць дымком 3 пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём Маладзенькай рабіны, На адлёце крылом Памахае бусліным.
А пасля, А пасля Ліст апошні сарвецца... Ды не знаю, чаму Ты мне, восень, па сэрцу.
ЯНКА БРЫЛЬ
Народны пісьменнік Беларусі (нарадзіўся ў 1917 г.)
СНЯЖОК I ВОЛЕЧКА
Вельмі выразна і прагна, як той, хто стаміўся ад смагі, успамінаю драўлянае вядро, даверху поўнае празрыстай, халоднай вады. Мама нясе яго па двары, а са страхі злятае мой голуб Сняжок і садзіцца на край вядра. Вада ў вядры калыхаецца, і піць яе нязручна. Ды голуб п’е, а мама смяецца і ставіць вядро на зямлю.
Мама змарылася, жнучы ад рання, спяшалася дахаты, падаіць Падласку, пакарміць мяне, і зноў спяшаецца ў поле. Мы жывём першае лета без таты, і маме цяжка, а я — сірата. Ды я — мужчына, і хачу быць яшчэ большы і ўсё рабіць, каб маме было лягчэй. Я добра пасу, скрабу ўвечары бульбу, хаджу па дровы...
Бывае, праўда, і так, што я трошкі нашкоджу і мама злуецца. Аднойчы так засядзеўся над рэчкаю з вудай, што мама поцемку сустрэла мяне на лузе. Падласка сама прыйшла дахаты, і мама вельмі спалохалася, куды я падзеўся. A то мы раз з Міхасём, маім сябрам, пачалі віць адразу дзве пугі,
28
і не было каму патрымаць нам вяровачкі, дык мы падлажылі абодва канцы пад вазон. Мы сабе толькі паплёўвалі ў рукі, вілі, a Bason усё ехаў на падаконніку, пакуль не гупнуўся на падлогу. Мама злавала зноў, а я зноў абяцаў, што не буду нягодны. I я стараюся, а мама верыць мне, што я хачу быць добры. Бо мама вельмі добрая сама.
Гэта ведае і Сняжок. Вада ў вядры памалу перастае калыхацца, і ён п’е, не адымаючы дзюбы.
— Перадыхнуў бы хоць! — гаворыць мама.— От дзе хіба рассохся. I праўду кажуць, што «цягнеш, як голуб».
Яна смяецца. Я сяджу ля вядра на зямлі, і гэтак мне добра глядзець на вясёлую маму. Таксама добра глядзець, што мой Сняжок сядзіць на краечку вядра, учапіўшыся за гэты край чырвонымі маршчыністымі ножкамі, а ў вадзе, чым больш яна аціхае, усё выразней адлюстроўваецца яго белае волле.
I вось ён нарэшце напіўся. Паглядзеў на нас, нашурпіўся, нібы са злосці, і скочыў У ваду.
— О, гэта дык гэта! — замахнулася мама.
— Ты не гані яго,— крычу я,— не гані! Няхай пакупаецца.
Кажу таксама, што я і сам прынясу, ды мама зноў смяецца.
— Ну, дзе там — ты прынясеш!..— гаворыць яна.— Здаравяка знайшоўся. I сама прынясу. Ды ён вады не замуціць: ён чысценькі.
Сняжок вады не замуціў. Калі ён скончыў купацца і мама паднесла вядро на парог хлява, Падласка зусім спакойна пачала піць. П’е яна, таксама як голуб, прагна. Пакуль ён піў, яна глядзела з хлява, зпад дручка, якім