Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
СЯБРЫ Ў ПАХОДЗЕ
Як выходзіла з двара У дарогу дзетвара —
37
Брала яна рэчы, Клала іх на плечы:
Грышка ўзяў палатку, Цішка — коўдраў скатку, Стась — тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай — Малалетак Янка.
Толькі выйшлі за сяло, Цішку муляць пачало.
Стаў прасіць ён Грышку:
— Памажы, брат, крышку!
Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, Стась — тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай — Малалетак Янка.
I гадзіну не ішлі — Стася колікі ўзялі.
Стаў прасіць ён Грышку:
— Памажы, брат, крышку!
Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, I тапор з рыдлёўкай, Харч і посуд — Лёўка, А сачкі з бляшанкай — Малалетак Янка.
Як мінулі вёрстаў пяць, Стала сонца прыпякаць. Просіць Лёўка Грышку: — Памажы, брат, крышку!
Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку,
38
I тапор з рыдлёўкай, I ўвесь клунак Лёўкаў, А сачкі з бляшанкай — Малалетак Янка.
За гарой, дзе бор драмаў, Раптам Янка закульгаў. Стаў прасіць ён Грышку: — Паднясі, брат, крышку!
Цягне Грышка скатку, Скатку і палатку, I тапор з рыдлёўкай, I ўвесь клунак Лёўкаў, I сачкі, й бляшанку, I... самога Янку!
КАНДРАТ КРАШВА
Народны пісьменнік Беларусі (1896—1991)
3 НОВЫМ ГОДАМ
Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, ад душы Вас віншую, малышы!
А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзёрымі былі вы, Каб разумнымі раслі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод I здароўя ў вашы хаты,— Каб былі здаровы самі, Каб былі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб і я за вас быў рад. 3 Новым годам!
3 новым шчасцем! Вас віншуе дзед Кандрат.
40
ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ
Пагода — проста нібы дым, У вёсцы рух, у вёсцы ўздым: Упарта кліча сенажаць.
I ні старым, ні маладым Тут некалі ляжаць. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць лілёвыя прасторы, I вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Далонню ўцёршы потны лоб, Як паміж рыфаў, паміж коп Лахматы капітан яго вядзе.
Ён важнасць твару надае, I, каб не стала, загадзе Сваёй адзінай «конскай сіле», Якая й так напружвае ўсё жылле, Ён пугай пары паддае. Яно хоць «сілы» троха й шкода, Ды некалі — стаіць пагода, Аж смагне, ныючы, асірацелы куст.
А Жабе гэта не пад густ: I сонца горш цяпер пячэ, Скарэй і бусел напаткае, I як яна тут ні ўцякае, Як ні скача, У цень нікуды не ўцячэ. Ад крыўды Жаба ледзь не плача.
А ўсё двухногі гэты госць 3 сваім вялізным возам! Апанавала Жабу злосць, I падказаў ёй жабін розум: «Ага, нуну!
Ты пажыві яшчэ хвіліну, Вось толькі сяду ў каляіну, Плячом пад кола таркану I к чорту воз перавярну.
41
Тады — капут, і ты мяне не зловіш, Бо галаву, напэўна, зломіш».
I — скок Жабоцька смела Ды ў каляіну села. Тут колам — хрась!..
I кроў і гразь...
Пад кола, жаба, не падлазь.
ЦІ не такі ж і кожнай жабы лёс, Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
Народны паэт Беларусі (1914—1978)
СЛОВА НЕВЯДОМАГА САЛДАТА
Ты кожнаму слову, патомак, Што я гавару табе, вер. Спачатку, салдат невядомы, Ляжаў я не тут, дзе цяпер. Забіты я быў пад Масквою I там, не пазнаны нікім, Засыпаны роднай зямлёю Быў з імем забытым маім. Па воінскаму абавязку На могілку каска лягла. Ах, вечны грудок мой ды каска, Пясчаны грудок ды імгла! He проста салдату падняцца 3 апошніх пазіцый сваіх...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых.
Сягонняшні схоў мой не знае Нябыту ў глухім бур’яне, I той, хто ў сталіцы бывае, Цяпер не мінае мяне. Праходзіць жывая жанчына.
43
Што недзе далёка жыве, I ціха, як роднага сына, Мяне да сябе пазаве. Лютуе на вуліцы сцюжа, А нехта — адкуль жа мне знаць! — Прыпыніцца, іменем мужа Пакліча зпад каменя ўстаць. Я рос сіратою, прызнацца, Hi жонкі не меў, ні малых...
А толькі са мной не згаджацца Ёсць права такое ў жывых.
Вякі праляцяць за вякамі, Пазбыўшы вайну назаўжды, I, можа, гранёны мой камень Грудку пазайздросціць тады,— Калі ўжо ні сына, ні мужа Ніхто не пакліча ў бядзе I памяці колкая ружа На зорку яго не ўпадзе; Калі з безназоўных пазіцый Скрозь каскі праб’ецца імгла, А лес ёй насення пазычыць, А сонца — агню і святла. Я мог бы сасной ці вярбою Шумець паміж дрэў дарагіх...
Але не згаджацца са мною Ёсць права такое ў жывых.
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ
Народны пісьменнік Беларусі (1899—1975)
ВАСІЛЬКІ
Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені. Зямля здаецца лёгкай, бязважкай, яна ўся дыхае цішай, спакоем. Усё відаць як на далоні: і кожнае дрэва на шляху, і калодзежны жураў у дальняй вёсцы, і зубчасты край лесу, і бялявы дымок далёкадалёка, дзе праходзіць чыгунка. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе, як высокавысока ў небе ляціць невядома куды самотная павуцінка.
Над купчастай імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна ляціць над полем, выцягнуўшы ўперад сваю задуменную дзюбу.
— Наш бусел! — ганарыста гаворыць Міколка.
— Хваліся! — смяюцца хлапчукі.— Што ні бусел, дык твой.
— А вот жа наш... Глядзіце! Хочаце аб заклад, на ўсе баравікі...
45
I Міколка ўзмахвае сваім кошыкам. Поўная ліпаўка баравікоў — жаўцявых, чырванаватых, цёмных, нібы вылітых з медзі,— самыя што ні на ёсць грыбы баравыя. Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык, ды некалькі запазнелых васількоў, якія сарваў Міколка на ўзмежку поля. Васількі — для сястрычкі. Яна хацела пайсці разам з ім у лес, але маці не пусціла: трохі прыхворвае малая.
— Ну што ж, спужаліся, грыбоў шкада! — наступае Міколка на хлапчукоў, размахваючы перад імі ліпавым кошыкам.
Бусел ляціць проста на высокую грушудзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. За грушай Міколкава хата.
— Ага! Я ж казаў вам...— задзірыста гаворыць Міколка і пераможна шмыгае кірпаўкай носа, якая аж залаціцца пад ранішнім зыркім сонцам. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу, і лёгкая хмурынка прабягае па яго жывым твары.
— Ізноў нехта бусла пужае... От спаймаю каторага,— дам!
Усе бачаць, як бусел наважыўся быў ужо сесці на гняздо, але раптам узляцеў угору і доўга лятаў, робячы ўсё большыя і большыя кругі, узнімаючыся вышэй і вышэй, пакуль не ператварыўся ў маленькую белую мецінку. I тая знікла,— відаць, паляцеў бусел на сіні лес, што за ракой.
Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў:
— От бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Хочаш сесці на хвою, сеў на хвою, на дуба — на дуба, а то і на хату высокую можна сесці.
46
— Нашто табе такія самалёты?
— Немца каб біць зручней...
— To ж надумаўся... У нас, брат, яшчэ хітрэйшыя самалёты ёсць. Ррааз — і няма сотні немцаў. Ррааз — і другой нямашака... Немцы, яны хітрушчыя, а мы яшчэ хітрэй...— рэзка абарваў Міколка хлапчука, марыўшага пра такія дзівосныя самалёты, якія махаюць крыламі і садзяцца, дзе хочуць, як буслы.
Усе задумаліся.
Немцы. Ніхто з хлапчукоў яшчэ не бачыў іх. Праўда, ужо колькі дзён, як ціхімі вечарамі глуха гудзе зямля, і гэты гул нарастае штодня. А ўчора былі частыя ўспышкі на захадзе. Старэйшыя, калі лезлі і чапляліся да іх з запытаннямі дзеці, проста адказвалі:
— Гэта ж пабліскваюць заранкі...
— А чаму грыміць?
— Чаму, чаму... Навальніца будзе. Кладзіцеся спаць...
Хлапчукі, аднак, добра ведаюць пра гэтыя заранкі. Самі ж яны, хлопцы, дапамагалі выганяць жывёлу, якую пагналі на ўсход, каб не дасталося часам дабро ворагу. Жывёлу пагнаў сам старшыня. Міколкаў бацька, ды яшчэ другія калгаснікі. Яны яшчэ не вярнуліся да хат. А перад гэтым прасачыў раз Міколка, як бацька яго разам з другімі дзядзькамі нешта ездзілі ў лес поначы і адтуль прыехалі з пустымі драбінамі. Вазьмі і запытайся тады Міколка:
— To вы гранаты і кулямёты вазілі ў лес хаваць, відаць, пад тыя старыя яліны... Ты ўсё прыглядаўся да іх, калі мы з табою былі ў лесе...
Бацька быў аж здрыгануўся неяк, пацямнеў тварам, але потым спакойна падышоў да
47
Міколкі і, гледзячы яму проста ў вочы — сінія, хітрушчыя,— сурова прашаптаў некалькі слоў:
— Ты глядзі ў мяне, паганец... Калі дзенебудзь і калінебудзь ты ляпнеш якое слова, то я... я выцягну даўгі твой язык і павешу цябе на гэтай вось штуцы...— бацька выразна паказаў на крук. Гэта быў звычайны драўляны крук, убіты ў сцяну яшчэ нябожчыкам дзедам. Крук быў смалявы, жоўты, як воск, адпаліраваны, як костка. Харошы быў крук, моцны. Зірнуў на яго спадылба Міколка, моўчкі адышоў ад бацькі. Кепскія жарцікі з ім, з гэтым старым партызанам. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей.
...Хлопчыкі падышлі ўжо блізка да агародаў, як учуялі плач на ўскраі вёскі. Прыслухаліся — плач раздаваўся і ў другім месцы, і ў трэцім...
— Галосяць...— спуджана сказаў адзін, і хлапчукі разбегліся, раскідаліся, як спалоханыя вераб’і, па сваіх гародах і загуменнях, кожны да свайго двара.
Міколка бачыў ужо зза плота старую грушу на сваім двары. Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь. Уся груша пад сонцам была радаснай і святочнай, ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства.
Заглядзеўся на грушу Міколка, спрытна пераскочыў цераз плот. Некалькі баравікоў упала з кошыка. Ён падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Сінія васількі асцярожна схаваў за пазуху, тота ж будзе
48
радасці малой, калі іх выняць знянацку. Намагаючыся надаць свайму твару самы сур’ёзны выраз сталага працавітага чалавека,— хаця і крывіла вусны гэтая здрадніцкая дзіцячая ўсмешка,— Міколка ступіў крок, другі і раптам затрымцеў, як ліст, збялеў увесь.
Ля ганка, непадалёчку ад грушы, ляжала маці на сырой зямлі. Адна рука была падкурчана, другой яна прыхіліла і моцна прыціскала да сябе, нібы абараняючы ад каго, Міколкаву сястрычку. Твару сястрычкі не відаць. У мацеры ж такія дзіўныя вочы, нібы глядзяць і не бачаць яго, яе Міколку.
Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы — колькі радасці было ў гэтых баравіках у лесе. Дзе ж падзелася, дзе памеркла гэтая радасць? I здаецца Міколку, нібы лес гудзе, страшнастрашна. Нібы хістаюцца злосна дрэвы, нібы сама груша нахілілася раптам, хоча ўпасці на яго, прыціснуць да халоднага пяску. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці.