• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    — А ты, жэўжык, што рабіў? — звярнуўся ён да трэцяга.
    — Я пільнаваў агарод з агуркамі. Лічыў і лічыў, бо трэба, каб сёлета было шмат агуркоў.— I хохлік пачаў лічыць па пальцах: — Пяць коп гаспадару; шаўцу, што яму боты шыў,— тры капы; кавалю за рыдлёў
    103
    ку — тры капы; хлопчыку, які ваду цягаў,— тры...
    — Ах ты такі і сякі! — зазлаваўся старшы хохлік.— Чаму ты гэтакі скупы? Глядзі, каб усім было не меней як па дзесяць коп!
    — Буду старацца,— пужліва сказаў працаўнік.
    Падышоў новы хохлік з кнігай і пачаў чытаць аб тым, як хлопчыкі ў школах вучацца, хто стараецца, а хто толькі мух ловіць. Доўга чытаў ён аб гэтым, пералічваючы ўсіх сяброў і знаёмых Саўкі.
    — Рыхтаваць старанным хлопчыкам самыя найлепшыя гасцінцы, а гультаям і абібокам нічога не даваць! — загадаў старшы хохлік.
    Пасля розных распытванняў працавітыя хохлікі селі вячэраць. Чагочаго там ні было на вячэру: самыя найлепшыя прысмакі, якія толькі ёсць на зямлі. Саўку як госцю, вядомая рэч, пападаліся найсмачнейшыя кавалкі.
    Павячэраўшы сытна, Саўка заснуў і не паспеў азірнуцца, як апынуўся на ложку сваім у дзедавай хаце.
    3 таго часу болей Саўка не шукаў скарбаў, бо ведаў, што матказямля мае іх у сябе вельмі шмат, але дае толькі тым, хто працуе. I Саўка ўзяўся за навуку, каб навучыцца працаваць.
    ЗМІТРО БЯСПАЛЫ
    (1936—1999)
    МАЛЕНЬКАЯ МАЦІ
    Нахадзіўшыся па лесе, я сеў адпачыць на сасну, якую з карэннем вывернула навальніца.
    Павяваў лёгкі ветрык, прабягаў па вершалінах елак і соснаў. У лесе расплываўся ціхі шум. Каля твару надакучліва звінеў адзінокі камар. Разпораз нейкая птушка падавала прыцішаны голас: спявала яна нібыта без ахвоты. 1$
    Уверсе над галавою трэснула галінка. ^ Глянуў угору. На галіне сасны, трымаючы 5£ ў лапках зялёную шышку, прытоена сядзела £/ вавёрка. Нашы позіркі сустрэліся. Звярок С^ адразу кінуў шышку, прабег па галіне 7 3 і скокнуў на суседняе дрэва — у паветры u & прамільгнула вогненная паласа. Вавёрка'^забралася на самую вершаліну^сасны гадтуль 4 пачала.назіраць за мною^Пераканаўшыся, што ёігнішто не'пагражае, яна вярўлася на галіну, дзе толькі што сядзела/адарвала/^ шышку, зручней уладкавалася і пачалагвячэраць. Кінутыя ёю лускавінкі, кружачыся^ ў паветры, павольна ападалі на дол. Вавёрка назірала за мною. Выгляд яе нібыта гаварыў: «Ну, паглядзі, паглядзі, як я вячэраю».
    105
    Сонца павісла над лесам. У яго цёпльхх пяшчотных промнях пазалаціліся ствалы соснаў.
    Перада мною метраў за шэсць была лагчынка, якая густа зарасла ландышамі. Пасярод стаяла невысокая купчастая елачка.
    Лясная цішыня перадалася і мне: сядзеў нерухома і слухаў вечаровы шэпт дрэў. I таму, калі над самай галавою праляцела невялікая птушачка і ўпала ў ландышы каля елачкі, я ад нечаканасці аж скалануўся.
    Праз нейкую хвіліну яна выпырхнула адтуль і зноў некуды заспяшалася.
    Нязвыкла было назіраць, як лясная птушка, нічога не баючыся, двойчы так смела праляцела каля мяне.
    Неўзабаве яна вярнулася. Я паспеў заўважыць: птушка ў дзюбцы прынесла вусеня. Значыць, там было гняздо з птушанятамі, якіх надвячоркам карміла клапатлівая маці.
    Захацелася адшукаць гняздо, глянуць на птушанят. Калі птушка паляцела, я, асцярожна ступаючы, падышоў да елачкі, пачаў шукаць яго. Праз некалькі хвілін птушка вярнулася, мітусліва пачала скакаць па галінках елачкі. Маленькая, амаль удвая меншая за вераб’я, зграбненькая, шэранькасівенькая, яна хвалявалася за сваіх дзетак, якія недзе тут, побач, затоена сядзелі ў гняздзе, і чалавек мог наступіць на яго. Але ў тыя хвіліны я пра гэта не падумаў. Тады мяне даймала толькі адно: знайсці гняздо.
    З'паўгадзіны таптаўся каля елачкі, расхінаў ландышы, але гняздо так і не знаходзіў. Схавана яно было вельмі хітра.
    Мною авалодала нейкая незразумелая ўпартасць. Зноў пачаў перабіраць ландышы.
    106
    Птушка лятала побач: то скакала на елачцы, то чаплялася лапкамі за кару сасны, што расла побач, павісала ўніз галавою і трывожна, тонкім галаском ціўкала.
    Паводзіны птушкі гаварылі пра тое, што я знаходзіўся каля самага яе дома.
    Перабраўшы ландышы вакол елачкі, я нечакана ўбачыў каля нагі павернутае набок круглае гняздокошычак. Усярэдзіне яго, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі шэрыя птушаняткі. Яны былі амаль у два разы меншыя за маці. Маленькімі вочкамі, трошкі большымі за макавыя зярняткі, яны пільна сачылі за маімі рухамі. «Я ж мог растаптаць птушанят...»
    Я падняў гняздо. Птушаняты нават не варухнуліся. Іх было шасцёра. Яны ўжо ўвабраліся ў пер’е, але не выляталі з гнязда, ніводнае нават не падало голасу, не адгукнулася маці, якая кружылася вакол мяне.
    Сам не жадаючы таго, я ўмяшаўся ў птушынае жыццё: ледзь не абярнуў іх дом. Трэба было б паправіць гняздо, папрасіць у птушак прабачэння і пакінуць іх у спакоі. Але тут мне захацелася зрабіць здымак, хоць фотаапарата пры сабе і не было.
    «Хуценька адскочу дамоў, тут блізка,— падумаў я, паклаў гняздо з птушанятамі ў шапку.— Пару кадраў зрабіць нядоўга».
    Подбегам падаўся дахаты. Ускочыў на веранду і гукнуў жонцы:
    — Хутчэй нясі апарат!
    Яна глянула ў шапку, на птушанят:
    — Што ж ты нарабіў?! Забраў у маці дзяцей... Разлучыў іх...
    Толькі цяпер я пасапраўднаму адчуў віну перад птушкамі, зрабілася не па сабе.
    107
    He кажучы ні слова, я заспяшаўся назад у лес. Падышоў да елачкі, дастаў з шапкі гняздо. Птушаняты сядзелі ціхенька, быццам нічога страшнага і не адбылося ў іх жыцці.
    I тут аднекуль збоку мне на плячо ўпала птушка. Гэта была маленькая маці маленечкіх дзетак. Але якая смелая, якая адважная!
    3 пляча яна пырхнула на руку, паскакала да самага гнязда: птушачка нічога не баялася, рызыкавала жыццём, каб толькі выратаваць сваіх дзетак.
    Вось яна ціха піскнула. На маё здзіўленне, з гнязда вылецела адно птушаня і пырхнула ў голле сасны, другое — на крону елкі. Потым гняздо пакінула трэцяе, чацвёртае... А маці мітусліва скакала на руцэ.
    Ашаломлены, я здзіўлена глядзеў то на птушачку, то на птушанят.
    Калі апошняе птушаня пырхнула на дрэва, маці наблізілася да гнязда і зазірнула ўсярэдзіну, нібы каб упэўніцца, што там нікога не засталося, зляцела з рукі і знікла з вачэй.
    Сонца хавалася за лесам. Лёгкія прыцемкі расплыліся панад долам. Вечар быў ціхі і цёплы.
    У лясной цішыні рассыпаўся звонкі пошчак салаўя. 3 адчуваннем віны перад птушкамі я павольна пайшоў дахаты. Уваччу стаяла невялікая смелая птушачка. Гэта была пеначкацянькоўка.
    АЛЕНА ВАСІЛЕВІЧ
    (нарадзілася ў 1922 г.)
    МАЯ ГАСПАДАРКА
    Раніцай бабуля наліла мне шклянку малака — запіць снеданне — і сказала:
    — Канчай, унучак, есці, ды бярэмся за гаспадарку. Твае дзядзька і цётка напрацаваліся ўжо недзе ў полі, пакуль ты спаў.
    — За якую гаспадарку? — не зразумеў я.
    — А я табе раскажу.
    Ну што ж, за гаспадарку дык за гаспадарку. У нас у горадзе ніякай гаспадаркі няма. А калі ў бабулі яна ёсць — буду дапамагаць. Так мне і мама дома сказала: «Глядзі, Вова, дапамагай бабулі. Яна старэнькая».
    Бабуля і кажа:
    — Пайдзі, унучак, зірні, куды гэта падзеліся нашы падушачкі.
    — Добра, бабуля, зараз!
    Я ўсхапіўся зза стала і хуценька пабег у «новую» хату — так называлі чысты і заўсёды прыбраны пакой, дзе мы з бабуляй спалі. Там усё было ў парадку: ложкі засланы, а падушкі, узбітыя бабулінымі рукамі, узнімаліся ледзь не да столі. Маленькія падушачкідумкі таксама ляжалі на месцы...
    109
    — Бабуля, яны ляжаць на ложках! — Мне нават дзіўна было з бабулінага загаду: сапраўды, куды ж ім дзецца — гэтым яе падушачкам?
    — А дзіцятка ты маё! — пляснула рукамі бабуля і аж затрэслася ўся ад смеху.— А я думаю, чаго гэта ён у тую хату пабег, а ён падушак глядзець...
    — Ты ж сама загадала мне,— пакрыўдзіўся я, не разумеючы, што магло так рассмяшыць бабулю.
    — Дурненькі, гэта ж я сказала, каб ты пайшоў паглядзеў, дзе нашы гусяняткі ходзяць.
    — Гусяняткі?.. А ты ж сказала: «Ідзі паглядзі падушачкі...»
    — А з чаго ж падушачкі робяць?
    — 3 чаго? He з гусянят жа!..
    — Ды пэўна ж — не з гусянят...— зноў засмяялася бабуля.
    I растлумачыла мне, што падушкі робяць з пер’я і пуху, а пух і пер’е расце на гусях. А гусі вырастаюць з гусянят. Вось і выходзіць, што гусяняткі і сапраўды маленькія падушачкі...
    Я ўсё зразумеў і другі раз ужо не ашукаўся б.
    Пад вечар, як спала гарачыня, я ўзяў пужку — яе мне звіў з канапель дзед Васіль — і пагнаў на выган бабуліных свіней: старую рабую і двух чорных вепручкоў. Стаю сабе ля плота і свішчу пужкай у паветры: жжык! жжык! Цвіце жоўты, як сонейка, адуванчык — я па ім жжык! Паўзе па дарозе чорны бліскучы жук — я і яго жжык! Толькі адвярнуўся — аднекуль пры
    110
    ляцеў і кружыцца белы матылёк. Я і на яго замахнуўся — жжык! Але матылёк замахаў крыльцамі і паляцеў у жыта.
    А я ўсё жжык і жжык у паветры!
    Раптам чую, крычыць з поля цераз дарогу бабуліна суседка, цётка Ігналіха,— яна там буракі палола.
    — Вова! Што ты там робіш? Паглядзі, дзе тваё сала ходзіць!
    Глянуў я навокал: ляжыць мая торбачка з хлебам і салам, як і ляжала.
    — Нідзе яно не ходзіць,— крычу ў адказ.— Ляжыць каля мяне.
    — Ляжыць каля цябе?! А ты паглядзі добра, што твае свінні робяць?
    Я азірнуўся яшчэ раз. Сапраўды, свіней на выгане не было. Куды ж яны маглі падзецца? I раптам убачыў іх. Яны рылі лычамі бульбу за плотам. Я кінуўся выганяць свіней, а цётка Ігналіха стаяла са жменяй зелля ў руках і адчытвала мяне.
    — Бач ты яго! Знайшоў сабе занятак з пугай. Глядзеў бы лепей свіней, калі прыгнаў пасвіць.
    — А вы ж казалі — сала...— запярэчыў я і тут жа здагадаўся: дык сала — гэта ж тыя самыя свінні! Усё роўна як і падушачкі... Усё тут наадварот завецца, усё не так, як у нас дома, у горадзе...
    A то аднойчы мы з дзедам Васілём вазілі ў калгасе снапы. Дзед пасадзіў мяне на воз, сам ідзе збоку, канём кіруе. А насустрач нам старшыня калгаса.
    — Што гэта ты,— кажа,— Вова, на хлебе едзеш?
    А я адказваю:
    111
    — Я не на хлебе, я на снапах сяджу.
    Ён засмяяўся і гаворыць дзеду:
    — Вось, адразу відаць, горад! Вучы яго, дзед, як хлеб расце, вучы!
    Усё вучы ды вучы — быццам я і сам не вучуся і нічога не разумею. Паказала мне бабуля, як прапалоць граду, дзе расла морква, дык я так чыста выпалаў, што ніводнай зялінкі не засталося... I вучыць не трэба было.
    Або скажа мне бабуля: «Ідзі, Вова, стрэнь наша малачко. Яно ўжо недзе за рэчкай — ідзе дадому». Значыць, трэба ўзяць лусту хлеба ці жменю бурачнага лісту і ісці сустракаць нашу карсву Белку. Яна так у бабулі прывучана: стрэнь чымнебудзь, a то міне двор і пойдзе па ўсёй вёсцы... Калі ж Белка не прыходзіць дадому, бабуля злуецца і крычыць: «Ото ж удалося малачко!»