Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
— Пачакай,— адказвалі яму.
152
I вось аднойчы ясным летнім ранкам Блакітнаму праменьчыку дазволілі апусціцца на Зямлю са сваім сярэднім братам. Колькі радасці было ў малога! 3 якой ахвотай ён дапамагаў свайму брату праганяць прэч пахмурную цемрадзь, першы кідаўся будзіць людзей і птушак, а калі ў адной лагчыне браты напаткалі халодны туман, які яшчэ спаў, паклаўшы сівую галаву на купчастае кустоўе арэшніку, Блакітны праменьчык смела падскочыў да яго і скамандаваў:
— Ану, паўзі адсюль! Нечага тут разлежвацца ды святло засланяць.
— Во жыццё,— незадаволена забубніў халодны туман.— Спакою ад вас няма... Выспацца як след не дадуць.
— Давай, давай,— праганяў яго Блакітны праменьчык.
Халодны туман зашыўся ў густы хмызняк ля сажалкі, а ўсе кветкі, што раслі на дне гэтай лагчыны, адразу ж весела заківалі сваімі прыгожымі галоўкамі і зашапталі:
— Добрай раніцы, праменьчыкі, добрай раніцы...
— Добрай раніцы! — адказалі браты і паляцелі далей.
Калі яны праляталі над вёскай, Блакітны праменьчык з цікаўнасцю зазіраў ва ўсе вокны хат.
— Стой! — раптам закрычаў ён свайму брату.— Ён яшчэ спіць!
— Хто? — спытаўся Ружовы праменьчык,
— Хлопчык. Ужо раніца даўно прыйшла, дзень хутка, усе прачнуліся, а ён спіць...
— Разбудзіць трэба,— сказаў Ружовы праменьчык.
153
— А як?
— Прагнаць сон — і ўсё.
— Добра, праганю.
— Ну давай. Толькі не затрымлівайся доўга. Нам ужо хутка дадому трэба,— сказаў Ружовы праменьчык і паляцеў у буслянку будзіць буслянят.
Блакітны праменьчык праслізнуў у адчыненую фортку, падляцеў да ложка, на якім ляжаў хлопчык, прысеў на падушку і асцярожна дакрануўся да яго веек. Хлопчык адразу расплюшчыў вочы.
— Вой, зайчык! — радасна ўсклікнуў ён.
— Хто? — здзівіўся Блакітны праменьчык. '
— Ты.
— Я не зайчык, я праменьчык. Зайцы ў лесе.
— Я ведаю,— сказаў хлопчык.
— He, ты мяне зайцам лепш не называй. Добра? I скажы, чаго гэта ты спіш? Усе людзі не спяць, а ты спіш...
— Ды я не сплю,— уздыхнуў хлопчык.— Я хварэю. А калі хварэеш — трэба ляжаць.
Блакітны праменьчык не ведаў яшчэ, што такое хварэць, але па сумнаму выгляду хлопчыка зразумеў, што гэта нядобра, і спытаў:
— А як ты захварэў?
— Пайшоў ранкам вудзіць рыбу ў возеры, а там туман халодны. Я і застудзіўся...
Блакітны праменьчык саскочыў з ложка і падбег да акна.
— Ну, туман! — пагразіў ён у бок лагчыны.— Я табе заўтра пакажу! — I сказаў хлопчыку:— Гэта не ты застудзіўся, гэта цябе туман застудзіў. Такі шкодлівы дзядзька! Я раскажу сваім братам, і мы яго ў воблака
154
ператворым. Хай плыве куды хоча, калі TaKi... Слухай, а ты доўга вось так ляжаць будзеш?
— He ведаю. Пакуль уся хвароба не выйдзе.
Блакітны праменьчык трохі падумаў і прапанаваў:
— Давай мы яе прагонім!
— Каго? — не зразумеў хлопчык.
— Ну, гэту... хваробу. I ты тады не будзеш спаць так доўга... Ну, не спаць, а ляжаць. Мы яе ў воблачка ператворым... I хай плыве...
— He, праменьчык,— уздыхнуў хлопчык.— Наўрад ці атрымаецца. У воблака яна не ператворыцца і не паплыве...
— А ты не ведаеш, як яе прагнаць?
— He ведаю.
— I я не ведаю,— Блакітны праменьчык заклапочана прысеў на канапу і задумаўся. Потым сказаў хлопчыку:
— Трэба, відаць, запытацца ў мамы...
— А хто твая мама? — спытаў хлопчык. — У мяне мама — залатое Сонейка.
— А мая — даярка,— сказаў хлопчык.
Даярка дык даярка! Слова незнаёмае Блакітнаму праменьчыку, але ж, вядома, яно добрае... Бо гэта ж мама!
Пакуль хлопчык і праменьчык вялі такую размову, з суседняга пакоя выйшаў маленькі і пушысты коцік. Убачыўшы на канапе Блакітны праменьчык, ён гарэзліва замахаў хвастом і скокнуў на яго. Праменьчык з канапы пераляцеў на стол. I коцік скочыў туды. Тады праменьчык — на падлогу. Коцік таксама. Блакітны праменьчык узляцеў да хлопчыка на падушку і спалохана прамовіў:
155
— Слухай, што гэтаму тыгру ад мяне трэба?
Хлопчык засмяяўся:
— Які ж гэта тыгр? Гэта кот Паласацік. Ты не бойся, ён жартуе...
Аднак Паласацік разгуляўся не на жарт. Грозна сказаўшы «мурмур», ён пачаў караскацца на ложак. Блакітны праменьчык саскочыў з падушкі і па сцяне, па жоўтых шпалерах падняўся на столь і прымасціўся там ля электрычнай лямпачкі.
— Праменьчык, куды ты? — занепакоіўся хлопчык.
— А чаго ён? — незадаволена азваўся Блакітны праменьчык.— Таксама, мабыць, думае, што я зайчык, а не праменьчык. Мо паснедаць мной надумаўся?
— Ты ж звалішся!
— He бойся,— супакоіў хлопчыка Блакітны праменьчык і гарэзліва закрычаў Паласаціку:
— Гэй, тыгр, лезь сюды, лаві мяне!
Паласацік задраў галаву, нейкі момант глядзеў на яго, усё чакаў, што праменьчык чмякнецца на падлогу, але не дачакаўся і ад здзіўлення правай лапкай левае вуха пачухаў.
— Паласацік, пайшоў прэч! — загадаў яму хлопчык.— He палохай майго сябра!
Паласацік саскочыў з ложка, сказаў здзіўлена «мур» і пацягнуўся за печ да свайго сподачка з малаком. Блакітны праменьчык зноў сеў на падушку.
— Скажы, чаму ты мяне так дзіўна называеш? — спытаў ён хлопчыка.— Спачатку зайчыкам, а цяпер нейкім сябрам...
— Я хачу, каб ты са мной сябраваў,— адказаў хлопчык.
156
— Як гэта? Я не ведаю.
Хлопчык задумаўся на хвіліну, потым пачаў тлумачыць:
— Сябры — гэта тыя, што заўсёды дапамагаюць адзін аднаму... Ты ж во хочаш прагнаць маю хваробу?
— I праганю... Толькі даведаюся як і...
— Ну, во. Значыць, ты мой сябар. Зразумела?
— Ага.— Блакітны праменьчык зразумеў, што сябар — гэта добра.— А яшчэ што сябры павінны рабіць?
— Калі аднаму дрэнна, сябар павінен заўсёды быць побач...
— А табе цяпер дрэнна? — спытаў праменьчык.
— Ага,— уздыхнуў хлопчык,— я ж хварэю...
Блакітны праменьчык адразу ж ускочыў на гарачую далонь хлопчыка і сказаў:
— Я побач!
Хлопчык засмяяўся.
Увесь дзень Блакітны праменьчык правёў каля хворага хлопчыка, не даваў яму сумаваць, расказваў вясёлыя гісторыі, загадваў загадкі, спяваў песні... Вечарам хлопчык аДчУЎ, што хвароба нібы пачала пакідаць яго. Ператварылася ў «воблачка», як казаў Блакітны праменьчык. Калі залатое Сонейка схілілася над лесам, праменьчык спахапіўся.
— Ты даруй,— вінавата сказаў ён.— Мне трэба дадому, мяне мама кліча. Я заўтра раненькараненька прылячу разам са сваім братам праганяць тваю хваробу. Дамовіліся?
— Добра.
— He сумуй! — на развітанне сказаў Блакітны праменьчык і вылецеў праз фортку.
157
— Я буду чакаць цябе! — крыкнуў яму ўслед хлопчык.— Прылятай абавязкова!
Надышла ноч. I пакуль братыпраменьчыкі адпачывалі разам са сваёй матуляй, злы халодны вецер нагнаў на чыстае неба пахмурных чорных хмар. Яны шчыльнай сцяной павіслі над зямлёй, і ні старэйшы брат Белы праменьчык, ні сярэдні Ружовы, ні сама мама Сонейка не змаглі праз іх прабіцца. Трэба было чакаць наступнага дня.
Але і ён не прынёс радасці. Чорныя хмары не распаўзліся. Яны яшчэ ніжэй апусціліся над зямлёй. I тады да мамы падышоў Блакітны праменьчык.
— Мама, дазволь мне злётаць на Зямлю,— пачаў прасіцца ён.— У мяне там сябар. Ён чакае мяне і сумуе... Я абяцаў яго хваробу прагнаць.
Мама Сонейка ўздыхнула.
— Зірні ўніз,— сказала яна.— Хмары стаяць сцяной, ніводнай шчылінкі...
— Я праб’юся якнебудзь! — упэўнена сказаў Блакітны праменьчык.— Я ж маленькі!
— У цябе не хопіць сілы.
— Праб’юся, ты толькі дазволь...
Мама Сонейка пакруціла галавой.
— Матуля! — ледзь не плакаў Блакітны праменьчык.— Я ж абяцаў яму, што прылячу! Ён мой сябар! Я ж слова даў! Ты ж сама мяне вучыла трымаць сваё слова!
Сонейка мо і не адпусціла б свайго малодшага сына, але яго падтрымалі старэйшыя браты.
— Я дапамагу яму,— сказаў Белы праменьчык.
— I я таксама,— дадаў Ружовы.
158
Мама Сонейка падумалападумала і згадзілася.
— Ляціце,— сказала яна.— Толькі вельмі асцярожна. 3 хмарамі змагацца цяжка!
Паляцелі праменьчыкі прабівацца праз чорныя хмары да Зямлі. А цёмныя, злосныя хмары, як цяжкія валуны, паўсталі перад імі. Сваімі тоўстымі плячыма прыціснуліся адна да адной і не зварухнуцца...
— Хмары, хмарачкі,— просіць іх Блакітны праменьчык,— прапусціце мяне, калі ласка! На Зямлі мяне хворы сябар чакае... Я яго хваробу павінен прагнаць...
— Гогого! — громам пракаціўся па небе страшны рогат чорных хмар.— Ніколі ты ўжо не пабачыш свайго сябра... Гогого!
— Ну калі так,— закрычаў Блакітны праменьчык,— тады я... тады я...— але ён не прыдумаў, што б такое зрабіць з хмарамі, і ад крыўды заплакаў.
— He трэба плакаць,— сказаў яму старэйшы брат.— Гэтым ropy не паможаш...
Разагнаўся ён як толькі мог і ўдарыўся аб чорныя хмары... Задрыжалі чорныя хмары. Падляцеў сярэдні брат і таксама ўдарыў хмары. Тыя застагналі, прагнуліся, маленькая ледзь прыкметная шчылінка з’явілася паміж імі. Узяліся браты за рукі і ўтрох наляцелі на чорныя хмары. I не вытрымалі тыя. Расступіліся ды кінуліся ўцякаць у розныя бакі. А тры праменьчыкі ляцелі да Зямлі.
— Сцеражыцеся! — закрычаў Белы праменьчык.— Мы можам разбіцца! — I першы спыніўся над Зямлёй.
— Спыніся! — крыкнуў Ружовы праменьчык і спыніўся ўжо амаль ля самай Зямлі.
159
А Блакітны праменьчык не здолеў спыніцца. Ён жа яшчэ быў маленькі і не ўмеў як след лётаць. 3 усяго разгону ўдарыўся Блакітны праменьчык аб высокі пагорак і рассыпаўся на тысячы блакітных зорачак.
— Усё! — журботна ўздыхнуў старэйшы брат.— Цяпер ён назаўсёды застанецца на Зямлі.
— I больш ніколі не пабачыць неба,— сказаў Ружовы праменьчык.
I паляцелі браты да сваёй матулі, каб паведаміць ёй сумную вестку.
У тую раніцу хлопчык, да якога так спяшаўся Блакітны праменьчык, першы раз выйшаў на вуліцу і аж зажмурыўся ад яркага Сонейка. Зірнуў сабе пад ногі і закрычаў ад радасці:
— Добры дзень, праменьчык!
Ля яго ног ціха пагойдваўся сіні званочак. На тым званочку — зіхоткая кропелька расы, а ў той кропельцы — Блакітны праменьчык. Ён нічога не гаворыць, але зіхаціць і кожнаму ўсміхаецца.
Так і застаўся маленькі Блакітны праменьчык на Зямлі. Кожную раніцу, як толькі ўзыдзе Сонейка, яго можна ўбачыць дзе толькі захочаш. Улетку на кожным лісточку, на кожнай кветцы, на кожнай травінцы, а зімой — на кожнай сняжынцы.
АЛЕСЬ ЖАЎРУК
(1910—1942)
АНДРЭЙ УШАКОЎ
(1912—1942)
ПРА МАЙГО KATKA
У доміку маленькім Пад крутой гарой Я жыву з любімай Бабкаю сваёй.
У мяне ёсць жвавы Шэранькі каток, Жэўжык, непаседа, Вечна — скок ды скок! Кожны дзень кацёнку, Як іду ў дзетсад, Слухацца бабульку Я даю загад. Вечна абяцае Слухацца каток, А пасля ў бабулькі Схопіць з рук клубок... I давай па хаце