Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
Лёгкі ветрык падганяе астравок, які падпарадкуецца яго павевам. Павольна пасоўваецца ён па роўнай, крыху пасярэбранай гладзі.
Вось плывучы астравок прыткнуўся да сцяны чароту і спыніў свой рух. Чомга саслізнула з гнязда і знікла пад вадой. Птушаняты ў яе ўжо выраслі, і цяпер яна карыстаецца гняздом, напэўна, толькі як месцам для адпачынку.
На другі дзень я зноў убачыў гняздо чомгі, але на гэты раз без гаспадыні. На астраўку знаходзіўся другі пасажыр. Гэта быў вялізны пацук. Ён сядзеў на сцяблах, з якіх было складзена гняздо, паглядаў навокал нахабным позіркам і самаздаволена чысціў пярэднімі лапамі вусы.
Мяне гэта не здзівіла. Я чуў і раней, што вадзяны пацук выводзіць часам дзяцей у гняздзе чомгі. А можа, ён проста вылез з вады, каб таксама адпачыць на плывучым востраве?
ДЗІЎНАЯ ПТУШКА
Чомга — птушка своеасаблівая не толькі з выгляду. Сваімі дзіўнымі звычкамі яна адрозніваецца ад усіх іншых птушак.
123
Мне расказвалі ў лясніцтве, што калі чомга плавае па вадзе, малыя дзеці яе сядзяць на спіне ў маткі. У выпадку небяспекі чомга нырае ў ваду разам з імі. Кажуць таксама, што разам з малымі на спіне чомга ўзлятае, калі трэба, у паветра. Такім чынам яна пераносіць сваіх птушанят з месца на месца не толькі водным, але і паветраным шляхам. Спіна маткі ператвараецца для іх з вадаплаўнага судна ў самалёт.
Жывуць чомгі парамі. Вясной пасярэдзіне плывучага гнязда, на подсцілцы з балотнай травы, самка адкладае тры ці чатыры яйкі. Калі чомга ў выпадку неабходнасці пакідае хоць на кароткі час гняздо па сваіх патрэбах, яна заўсёды маскіруе яйкі, накрываючы іх зверху сцябламі трысця. Вада часам залівае яйкі, але гэта ім не шкодзіць. Спачатку яйкі чомгі маюць белы колер, але праз некалькі дзён, з прычыны таго, што ляжаць на гнілых раслінах, яны робяцца бурымі і, нарэшце, цёмназеленаватакарычневымі. Чомгі, самец і самка, сядзяць на яйках па чарзе. Пазгіей, калі птушаняты выведуцца і падрастуць, бацька пакіне сям’ю і будзе трымацца асобна.
Ногі ў чомгі настолькі адсунуты назад, што яна амаль не ходзіць і на зямлі можа стаяць, толькі абапіраючыся на кароткі хвост. Каб рухацца па зямлі, чомга павінна паўзці, прыпадаючы грудзьмі і абапіраючыся на крылы. Узняцца з зямлі ў паветра чомга не можа. Яна ўзлятае толькі з вады — спачатку шпарка плыве, лопаючы крыламі і высунуўшыся напалову з вады, потым, узяўшы разгон, адрываецца ад вадзяной паверхні.
124
Затое плавае і нырае чомга надзвычай добра, шпарка і спрытна.
3 выраю чомгі вяртаюцца ў красавіку і жывуць на радзіме да лістапада. Кормяцца яны дробнай рыбай, вадзянымі насякомымі, рачкамі, жабкамі, апалонікамі. Восенню, перад адлётам, чомгі збіраюцца ў чароды.
Некалькі дзён правёў я на лясным плёсе, заўсёды на тым самым месцы каля дуплаватай вярбы. Адсюль добра было наглядаць за ўсім люстрам вадаёма, але ўбачыць яшчэ раз чомгу мне не ўдалося.
Чомга сустракаецца часта на рэках і азёрах Палесся, а гагары, блізкія сваякі чомгі, вядуцца на Князьвозеры і на Прыпяці.
АНАТОЛЬ ВЯЛЮГІН
(1923—1994)
ВАДА I ВУДА
Над вірамі плачківербы. Там, у глыбіні, Паласатыя, як зебры, Ходзяць акуні.
3 ранніх зор да позніх зор Б’е па перакатах Белізна, ці беласпёр, У сіняватых латах.
He патрэбны спрыт і лодка Для цябе, малеча: Толькі кінеш —
верхаводка На кручку трапеча.
Як прачнецца нераст. He стрымае нерат:
3 Нарачанкі і Дняпра Лугам рушыць, непакора. Шлях вандроўнікавугра У Саргасава сіньмора.
Патапіўшы паплавок, Ірване пад лозы ў цень
126
Сіняхвосты галавень — Зацугляны жарабок.
Ён маленькі, без лускі.
Цэняць толькі рыбакі Шасцівусага гальца Як найлепшага жыўца.
Вірлавок ты, ёршнасар, Чорна на макушцы.
А які з цябе навар У духмянай юшцы!
Шныраць карпыпарсюкі, Рыюць глей і гразь, Дзе капейкамі лускі Бліскае карась.
Па Дзвіне пайшоў ласось, Скача праз парогі.
Для цябе, балтыйскі госць,— Напрасцяк дарогі!
Пад шатром густых ляшчын Гушчарок чароту.
Чуеш?.. Чвякаюць ляшчы, Збіўшыся ў чароды.
He знайсці мясціны лепш, Нам рыбаліць разам: Пад абрывам жоўты лешч Вывернецца тазам.
Закурыліся туманам паплавы. Зачаруе, заварожыць Глыбіня.
У «акенцах».
127
Між гарошынытравы, Блішча золата
Зялёнае ліня.
Ля млына закінеш донку — Схопіць, кінецца наўскач, Заглынуўшы верацёнку, Ямны князь
міронвусач.
Дастаюць яго рукамі
3пад карчоў: — Папаўся, туз!.. Ледзь варушыць плаўнікамі Спёкай змораны мянтуз.
Цётка плотка
з краснапёркай Ладзяць гульні ў сітняках. Ззяюць вочы іх, як зоркі, У чырвоных абадках.
Добра бачна рыбаку:
Ходзяць рыбкі па пяску, Хоць у прыгаршчы бяры. Хто ж яны? Ды — печкуры!
За Лукомлем гул не сціх Ад хады бульдозера.
Сігануў срабрысты сіг
У глыбіні возера.
He раскажа асака,
Толькі ўсё ж, бывае, Com сажнёвы гусака На віры хапае.
Яшчэ на дамбе белы лёд Мароз вартуе строга.
128
А знізу кідаецца ў лёт Вясёлкавая стронга.
Хто ў люстранай тоні грае За сцяною сітнякоў?
Б’е малька, палюе зграя Ненажэрных судакоў.
Гэта казка, сон ці ява? Чоўны ходзяць па аблоках. Нарачанская сялява Б’ецца ў сецяхпадвалоках.
У глухмені, дзе балотных Ручаінак крывізна, Ловяць часта і ахвотна Жаўтапузага ўюна.
Пад вятрамі плёсаў сініх Пахадзі, рыбак, I сагне дугою спінінг Ягамосць шчупак.
Кінеш хіжага на поплаў, А вялік жа — страх!
Сонца гасне кропляй цёмнай У яго вачах.
Над вадой хлапчукмаўчун У лазе схаваўся.
Ціха, сэрца: прыгажун 3 глыбіні падняўся.
Паплаўка крануўся язь, Хітры, не бярэцца, Хоць са спрату не вылазь I начуй на рэчцы.
5 Вяснянка
129
Скрозь — ад вусцяў да выток — Ходзіш, яльча, малайцом.
Нават рускі гарадок Называецца Яльцом.
ШНА ГАЛІНОЎСКАЯ
(нарадзілася ў 1935 г.)
СОНЕЙКА РУПЛІВАЕ
Стала сонца прачынацца: — 3 добрым ранкам, Дбайнай працай!— Ветла дворніку шапнула. А шафёру падміргнула: — Малайчына, ты ўжо з грузам: Бачу — цэглы поўны кузаў. Сонца ўскочыла ў трамвай: — Ты, вадзіцель, помнізнай: На завод вязеш рабочых. Ну а хто спазніцца хоча! Шчыра сонейка з паклонам Прывітала паштальёна.
У пакой зайшло. Знаскоку Казытнула лежабоку. Зазлаваў на сонца хлопчык: — He свяці мне ярка ў вочы. He хачу гуляць з табою I — пад коўдру з галавою. Кажа сонца: «Непарадак!.. Пабягу я лепш да градак!»
Зоя моркву палівала.
Сонца ў кропельках заззяла.
131
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Вясёлыя песні звіняць у пакоі.
I кожны з гасцей у цудоўным настроі. Паўнюткая ваза арэхаў, цукерак.
Абрус зіхаціць ад бліскучых паперак — 3 сябрамі святкую свой дзень
нараджэння.
Ад розных ласункаў яны ў захапленні. А мне найсмачнейшы — духмяны пірог! Бо маме яго сам спячы дапамог.
МАЯ СЯСТРА
У калясцы едзе сястрычка.
Усміхаюцца ўсе малой.
На бярозцы ціньцінь сінічка — Гэта песня таксама ёй.
Села сонца на круглы тварык
I шапнула: «Хутчэй расці!»
У сястрычкі такія мары:
Стаць на ножкі, самой пайсці.
Дачакаешся, будзь цярплівай.
Крыкнуць хочацца мне: «Ура! Гляньце ўсе, я такі шчаслівы:
У калясцы — мая сястра!»
ГУСІНЫ КАПЯЛЮШ
Купіла гуска капялюш.
— Ніхто не мерай і не руш!
На вуха шэпча гусаку:
— Хадзем купацца на раку.
Нырнула гуска з галавой.
— Дзе капялюш мой, оёёй!
Гусак, хутчэй яго лаві!
— Спакойна, гусачка, плыві.
Твой капялюш надзеў шчупак.
А ты прыгожая і так.
ВІКТАР ГАРДЗЕЙ
(нарадзіўся ў 1946 г.)
ДАПАМОГ
Брат сядзіць і ледзь не плача —
He рашаецца задача.
Вось бяда, такое гора:
Як знайсці квадратны корань?
Віцька бачыць роспач брата
I бяжыць у сад з лапатай.
Тут зямля ўся пад нагамі Заплялася каранямі.
Ён дзірван зразаў да зморы:
Дзе ж ты, дзе, квадратны корань?
Гроб зямлю і потым ціха
Кажа Віцька:
— Што за ліха?
Карані, дзе ні капаю, Толькі круглыя вымаю.
ЧЫРВОНЫ
ГРАБЕНЬЧЫК
Пэўна, з выпадку нядзелькі Дастаў певень камізэльку. Паяском падперазаўся.
Над карытцам прычасаўся. Выйшаў певень за вароты — Зарыпелі ў пеўня боты.
На галоўцы на ягонай Грабянец які чырвоны! «Пойдзе ў госці!
Пойдзе ў госці? — Пеўню куры ўсе Зайздросцяць.— Вось дык грэбень! Вось дык грэбень! Нам якраз такі патрэбен. Охохо!
He дасць, напэўна!»
I бягуць услед за пеўнем.
I мурзатыя, I кудлатыя, Недаспаныя, Нечасаныя...
Каля пеўня ўюцца раннем, Дзівяцца з яго ўбрання.
I сакочуць, I сакочуць — Грабянец пазычыць Хочуць.
1*
МІКОЛА ГІЛЬ
(нарадзіўся ў 1936 г.)
МЫ БАЧЫМ СОНЦА
Ён быў салдатам.
Салдатам ён стаў у тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе, калі на нашу Радзіму напалі фашысцкія захопнікі.
Ён быў не проста салдатам. Ён быў сапёрам. Любая салдацкая служба нялёгкая, а сапёрская — ці не самая цяжкая і небяспечная. Бо сапёр — заўсёды наперадзе, там, дзе цяжэй. Там, дзе пойдуць у наступленне танкі, а за імі пяхота, перш пройдуць сапёры. Яны павінны размініраваць пастаўленыя ворагам міны, пракласці шлях танкам і пяхоце.
Вялікую смеласць і мужнасць павінен мець сапёр. А яшчэ — моцныя нервы і ўмелыя рукі. Бо задрыжыць рука, і лічы, няма сапёра — у дрыжачых руках міна можа ўзарвацца. I памыляцца не павінен сапёр. Нездарма ж кажуць: сапёр памыляецца адзін раз. Памылка яго варта жыцця.
Ён быў смелы і мужны, наш салдат, у яго былі моцныя нервы і ўмелыя рукі. Ён не памыляўся. Сотні, а то і тысячы мін абясшкодзіў ён сваімі рукамі, мосцячы доўгую
135
дарогу да Перамогі. А дарога гэтая і сапраўды была доўгая. Ажно на чатыры гады расцягнулася яна. Да 9 Мая 1945 года. Завяршэнне яе азарылася векапомным пераможным салютам.
Салдат думаў, што служба яго скончылася. Ён прыехаў дадому, спадзеючыся, што будзе араць зямлю, касіць траву, жаць збажыну. Ды дома яго чакала бяда. На варожай міне, што засталася ў нашай зямлі, падарваўся яго сынпадлетак. I не толькі яго сын. Уся зямля была ўсеяна мінамі, бомбамі і снарадамі — гэтым жахлівым насеннем вайны,— і падрываліся на іх дзеці, звяры, птушкі.
Асабліва пакутаваў салдат праз тое, што гінуць дзеці. На вайне ён бачыў нямала смерцяў, але ссівеў у трыццаць пяць гадоў, перажыўшы смерць сына.
Аднойчы ён пачуў: у гарадку, у бальніцы, ёсць цэлая палата падлеткаў, што падарваліся на мінах. Іх палату так і называлі: «Палата мінёраў». Гэта быў жорсткі жарт. Салдат зазірнуў у тую палату. I быў уражаны не меней, чым смерцю сына. Асабліва запомніўся яму хлопчык, у якога замест вачэй былі чорныя правалы. У сэрца салдата запалі словы хлопчыка: «Я не бачу сонца...»