• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    3 ім скакаць блазень,— Бедная бабулька Ловіць цэлы дзень.
    6 Вяснянка
    161
    Ўвечары з дзетсада Я прыйду сама,— Знік клубок бабульчын, Мячыка няма.
    Я крычу са злосці, А каток: «Мяўмяў, Я клубка не бачыў, Мячыка не браў!» Хвосцікам паводзіць, Гнецца у дугу, Трэцца шэрым бокам Аб маю нагу.
    Я ад цёці ўчора Ўвечары ішла, На сцяжынцы ў садзе Вожыка знайшла. Як мяне убачыў Хітранькі звярок,— Ўраз схаваў ён рыльца, Звіўся ў клубок. Вострыя іголкі, Быццам бы штыкі, Натапырыў спрытна Ў розныя бакі.
    — Нука, хто ахвочы — Падыходзь, герой,— Нас, браток, не возьмеш Голаю рукой!
    Я яго хусцінкай Ціхенька ўзяла, Ў дом к сабе прынесла, Спаць сама пайшла. Раніцой прачнуўся Мой блазенькаток, Бачыць, што такое — Мячык ці клубок? Бачыць і не верыць Ён сваім вачам:
    162
    Як жывы, за ложак Мячык скокнуў сам! I хутчэй схаваўся Ад катка ў кутку. Вось пацеха будзе Нашаму катку! Зараз яго лапкай Ён адкіне ўбок. Ой жа, як балюча Колецца клубок! — Вось табе за гэта! — Кінуўся ён зноў I яшчэ балючай Лапы накалоў. Запішчаў, заенчыў Жаласна: «Мяўмяў! Гэткіх я ніколі Цудаў не страчаў, Каб клубок ці мячык Мог калоцца так». I яго панюхаць Хоча мой бядак. He паспела скочыць 3 ложка я далоў, Як блазень цікаўны Пыску накалоў.
    I цяпер сядзіць ён, Па сваёй віне, Ўвесь забінтаваны, Ціхі на акне. А на панадворку Сёння за акном Весела і шумна, Хораша кругом. Там вунь трусяняты Дражняць індыка, Ловяць кураняты Майскага жука.
    163
    Вераб’ям прывольна Па двары гуляць — Некаму сягоння Вераб’ёў ганяць!
    Бусел стаў паважна На адной назе, Костку Жук ля будкі Смачную грызе. Толькі ён пакінут, Па сваёй віне, Ўвесь забінтаваны, Ў хаце на акне. Перад ім лякарствы Горкія стаяць, Ў дзень па чайнай лыжцы Трэба іх прымаць. Тут каток ад гора Плакаць захацеў, Ў гэты час на дровы Певень узляцеў. Закрычаў штосілы Ён: «Кукарэку!
    Так табе і трэба Блазнюкукатку!»
    КАСТУСЬ ЖУК
    (нарадзіўся ў 1954 г.)
    ДЗЯДЗЬКА дождж
    Па палетках
    Басанож
    Ходзіць добры дзядзька Дождж. Ён бадзёры, ён рухавы, Бо заняты вечна справай.
    He да твару сум яму:
    Хмар здалёк прынёс гурму, 3 кожнай хмаркай ён лагодны, Кожнай хмарцы — бацька родны.
    Першай кажа: «Ты дачушка, Рыбак у рацэ пагушкай. Хай паспяць яны, спачнуць — Пажадай ім цудасну!»
    Да другой наказ такі: «Вунь, на градках, агуркі Млеюць, вянуць без вады... Ты імчы хутчэй туды!»
    Кажа трэцяй: «Не спяшайся,—
    165
    Над капустай затрымайся, Важная ў яе патрэба — Шмат вады капусце трэба!»
    А чацвёртую з дачок — Пасылае за масток. Там — сцяною ярына,— Хай нап’ецца і яна!
    Пятай хмарцы — трэба сад 3 галавы паліць да пят, Бо і ў яблынь без вады £»УДУЦь марныя плады.
    Ходзіць Дождж, як гаспадар. След у след за ім — вада. Ён бадзёры, ён рухавы.
    Дзякуй, рупны Дождж, за справы!
    ЧМЕЛЬЛАСУН
    На верандзе кветкі — казка. Прыляцеў у ясны дзень I напорыста гудзе Чмель:
    «Пусціце, калі ласка!»
    Адчыняе дзверы Дана, Дазваляе браць нектар. Рады чмель: мядовы дар Ён высмоктвае старанна.
    А назаўтра — вось дык цуд! — Чмель знаёмы — тут як тут.
    166
    ДЗЯЎЧЫНКА ЗБІРАЕ ЗЁЛКІ
    I ў сонечны дзень, і ў золкі Дзяўчынка збірае зёлкі.
    Збірае —
    I сушыць пад стрэшкай
    Кветачак
    Светлыя ўсмешкі.
    Хвілінаю вольнаю —
    Мама
    3	ёй разам на лузе таксама.
    А ў дні выхадныя —
    Заўзята
    Збіраць памагае ёй тата.
    3	рупнасцю
    Дбайнае пчолкі
    Дзяўчынка
    Збірае зёлкі,
    Каб здаць у аптэку —
    На лекі
    Для хворанькіх дзетак маленькіх.
    ВАСІЛЬ ЖУКОВІЧ
    (нарадзіўся ў 1940 г.)
    БЕЛАРУС
    Белы ручнік мой, белы абрус, сам я няцёмны душою.
    Хто ў белым свеце я?
    Я — беларус,— будзьце знаёмы са мною.
    Дружбу цаню і гатовы дружыць я ці не з цэлым сусветам.
    Свету адкрыты, хачу вольна жыць, добрым служыць запаветам.
    Яркая зорка надзеі гарыць, торыцца шлях наш вякамі. Шчасце трывалае можна стварыць толькі сваімі рукамі.
    Можна ў далёкіх краінах пабыць — хай там марскіх а ці горных...
    Нельга радзімых мясцінаў забыць, фарбаў лясных і азёрных.
    Пасябраваць можна з мовай чужой, ёю валодаць свабодна;
    нельга адно здрадзіць роднай сваёй і адрачыся ад роднай.
    168
    Белы ручнік мой, белы абрус. Вышыла мама кашулю.
    He прамяняю сваю Беларусь — не выбіраю матулю.
    ПЕРШЫ СНЕГ
    Янка ўстаў асеннім ранкам, на гадзіннік глянуў Янка.
    «Сем гадзін, ды — што такое? — пасвятлела ў пакоі».
    Хлопчык да акна падбег: вось дык дзіва — выпаў снег! — Тата, мамачка, не спіце, у акно хутчэй зірніце... Першы снег, бялюткі снег, колькі ён прысыпаў стрэх, і сцяжынак, і дарог, на варотах нават лёг, двор старанна абяліў, наваколле асвятліў.
    Першы снег, бухматы снег! Дзе ўжо болей тут заснеш... He паспеў паснедаць Янка, кажа тату: — Хачу санкі.
    (Акурат была нядзеля, дома ўся сям’я сядзела.) Тата саначкі прынёс, а каб хлопчык не замёрз, малахай дастала мама, шубку лёгкую таксама. Цэлы ранак, цэлы ранак Янка наш правёў ля санак. I гулялі разам з ім Ніна, Галя і Яўхім.
    169
    А яшчэ на снежны двор выйшлі Петрык, і Рыгор, і маленькі Васілёк — дзеці зблізку і здалёк. Дружна дзеці снег ляпілі, крэпасць моцную рабілі. I пайшлі ў атаку снежкі, за разведкай — перабежкі,— і гарачыя баі, там баталіі былі. Завадатарам галоўным Янка быў — ён быў няўлоўны. Першы снег — усім на ўцеху: мора гоману ды смеху... А тым часам пацяплела: крыху сонейка прыгрэла, пацякло з высокіх стрэх, стаў, як мокры цукар, снег. Крэпасць грозная асела, горка мігам палысела.
    I прыціхлі каля горкі Янка, Петрык і Рыгорка, Ніна, Галя і Яўхім...
    Першы снег, пусці дадому: боты мокрыя зусім.
    ВАСІЛЬ ЗУЁНАК
    (нарадзіўся ў 1935 г.)
    БЫЎ ГАДЗІНШК...
    Быў гадзіннік у Антося,— Як і ўсім яму жылося: Стрэлкі весела хадзілі, Беглі весела гадзіны.
    Падымаўся роўна ў сем, Быў у школе, як і ўсе. Адсядзіць сабе — а потым Пачынаецца работа!
    Быў гадзіннік рыбаком, Быў гадзіннік грыбніком: Кожны дзень — гадзіны тры To на рэчцы, то ў бары.
    Быў гадзіннік футбалістам,
    У «дзявятку» біў са свістам, Дзве гадзіны біў з ахвотай, Аж хісталіся вароты.
    Быў гадзіннік тэлемальцам, Знаў праграму як два пальцы. Перакуліцца на бок — Пяць гадзін — кіно ды бокс.
    171
    Быў гадзіннік вундэркіндам, На пытанні быў не жмінда: Сто пытанняў — маме, тату,— Клуб цікаўных, а не хата!
    Дзве гадзіны на развагі, На размовыперамовы — I гадзіннік больш не цягне, Стрэлкі спаць даўно гатовы.
    Ну й гадзіннік! Ну й гадзіннік: Паглытаў усе гадзіны, А на ўрокі для Антося
    Hi адной не засталося...
    КАЧАН НА П’ЕДЭСТАЛЕ
    — Цуда бачылі ці не?! — Дзівяцца ўсе чыста.
    «Два пуды!» —
    На качане
    Надпіс залацісты.
    Выступае важна Стась: Той качан —
    Каб зналі —
    Ён расціў.
    I можа стаць
    3 ім на п’едэстале!
    Аж на пяць вакольных сёл Хлопец пахваляўся, Ды на выстаўку казёл Вечарам забраўся —
    Да капусты акурат...
    Хоць было і ўлішку —
    172
    З’еў рэкордны экспанат, Нават з качарыжкай!
    Мы да Стася — як адзін — Ранкам прыімчалі:
    — Ты ж на выстаўку, глядзі Зноў прынось качанне...
    «Зноў прынось!» А возьмеш дзе? — Пуста ў Стася На градзе...
    Ён рэкорда цэлы год
    Мужна дабіваўся:
    Хоць быллём зарос гарод, А качан удаўся!
    Ды такая вось бяда Стрэла рэкардыста: Памаўзлівы барадач Славу згрыз начыста!
    ВОЛЬГА ШАТАВА
    (нарадзілася ў 1945 г.)
    МАСТАЧКА
    Раніца
    Мастачка слынная.
    Любіць прыгожасць дарыць. Яркай стужкаю малінавай Небакрай ужо гарыць.
    I зялёныя, і сінія
    Там, удалечы, лясы.
    А чырвоны Падасінавік —
    У жамчужынках расы.
    Вельмі раніца Стараецца: Возьме пэндзаль свой Лясны —
    Жоўты промень загараецца На вяршаліне сасны.
    Ды найбольш
    Ружовы колер ёй Даспадобы, да душы.
    Вось таму і сны ружовыя Бачаць ранкам Малышы.
    ВІКТАР КАЗЬКО
    (нарадзіўся ў 1940 г.)
    ХЛОПЧЫКІ I конь
    Пасля поўначы дзіцячы дом моцна спаў. Драмаў у кабінеце дырэктара дзяжурны выхавацель. Спалі ў палатах усе хлопчыкі і дзяўчынкі. У гаспадарчых будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу л ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы. Ад будынка да будынка чорнымі ценямі праляталі кажаны.
    Спаў разам з усімі хлопчыкамі ў сваёй палаце і ВаськаКапун. Спаў — і раптам, невядома чаму, прачнуўся. Хлопчык намагаўся зноў заснуць, угаворваў сябе, што ноччу не спяць толькі зладзеі, але гэта не памагло. I тады ён сеў на ложак і пачаў думаць: чым бы заняцца? На вуліцу ісці не хацелася — там, напэўна, выпала ўжо paca. А чаравікаў у яго не было. Каб хлопчыкі не паўцякалі з дзіцячага дома, чаравікі на лета ў іх пазабіралі. «Нічога,— думаў Васька,— прыйдзе восень, выдадуць новыя, і тады ўсё роўна ўцяку».
    Капун злез з ложка, падышоў да расчыненага акна. Яго абдало вільгаццю і густым
    175
    водарам кветак. Васька чхнуў і вярнуўся на ложак.
    «Пагутарыць бы з кім?» Аднак гутарыць яму не было з кім. Ён не меў у дзіцячым доме ніводнага сябра. Ён быў адзін, зусім адзін на свеце. Нават не ведаў, ці былі ў яго калі бацькі.
    У акно зазірнуў месяц. Ён асвяціў палату: нікеляваныя ложкі, белыя просціны, шторы на дзвярах. Васька падцягнуў калені, паклаў на іх падбародак і прыціх. Ён глядзеў спадылба на месяц і адчуваў, як па ягоным твары мільгацяць цені рухавых лісткоў і галінак дрэў. Яму было маркотна.
    А побач хроп ЛёнькаМыса. Хроп і нават прысвістваў. Васька саскочыў з ложка і сцягнуў з ЛёнькіМысы коўдру. Лёнька прачнуўся і сеў.
    — Чаго табе? — спытаў ён у Ваські, жмурачыся ад месячнага святла.
    — Давай пагаворым...
    — Ты лунацік? Ноччу па даху ходзіш?
    — He, не спрабаваў.
    — Тады спі,— пазяхнуў Мыса.— Спі.
    — Хочаш, я зараз з могілак крыж прыцягну? — перайшоў на шэпт Васька. I сам спужаўся: а раптам Лёнька скажа адчэпнае: «Ну, цягні». А на могілках было жудасна нават днём.
    На шчасце, Лёнька не захацеў.
    — Я спаць буду. Крыж — гэта нецікава,— сказаў ён.
    — Нецікава? Го! — асмялеў Васька.— Ты ідзеш, а мярцвяк за табой: «Аддай мой крыж!» — I Васька працягнуў растапыраныя пальцы да горла Мысы. Мыса злосна адпіхнуў Ваську:
    176
    — Хочаш, каб я цябе зноў адлупцаваў. Забыўся?
    — Сёння ты мяне не адолееш. Сёння свеціць месяц. А пры месяцы я дужы. Мы з ім заадно,— сказаў Капун і зноў сцягнуў з Мысы коўдру.— Ведаеш, колькі ў мяне цяпер сілы... Дам табе шчалбана, і твой лоб — напалам, як грэцкі арэх.
    — Бі! — падставіў свой лоб Мыса.— Толькі глядзі, каб пасля не шкадаваў.
    — Ты мне не верыш. А я праўду кажу. Месяц мне памагае. Я ўвесь жалезны! Твой лоб ураз трэсне.