Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
Але часта у разведках Мы былі з сваім канём.
213
Я адзначаны за гэта Партызанскім медалём. Так прыйшоў канец вайны, Мы вярнуліся дахаты, А з наступнае вясны Прычакалі свайго тату. Зноў яго у мірны час Старшынёй абраў калгас. Мы сябруем з ім лагодна, 3 медалямі мы абодва, Хоць па колькасці адзнак Мне не ўгнацца аніяк. А цяпер мой конь далёка. He пабачыш простым вокам, Я аддаў яго байцам, Маладым кавалерыстам: — Партызанскі конь Вятрыска Хай цяпер паслужыць вам. Ну, перад дарожкаю Тупні, сівы, ножкаю!
Мне байцы пісьмо прыслалі, Аб сваім жыцці пісалі I падзякавалі: — Конь — Самы жвавы, як агонь. Я вучуся, я спакойны, За каня я вельмі рад, Бо на гэткім ехаць конна Мог бы нават сам Будзённы Хоць куды, хоць на парад.
ВАЛЯНЦІН ЛУКША
(нарадзіўся ў 1937 г.)
КРЫНІЧКА
Світальныя прасторы Радзімы дарагой.
Крынічкі пераборы У лесе пад сасной.
Сплыло сутонне ночы...
Пагоднай раніцой Я роснай сцежкай крочу Да песенькі тваёй.
Утульная палянка, А там, у гушчары, Стаілася зямлянка Яшчэ з тае пары...
На гэтую паляну Прыходзілі тады Героіпартызаны Папіць жывой вады.
Набраць яе ў біклагу, Параненым падаць...
215
Як спаталяла смагу Гаючая вада!
О колькі ты, крынічка, Абмыла цяжкіх ран? Была ты, як сястрычка, Для мужных партызан!
Цякла няўтомна ў сцюжу I ў спёку зпад камлёў, I сагравала душы Сваіх лясных братоў...
Прайшла пара ліхая — Зладзюг перамаглі.
Струменіць плынь жывая 3 глыбінь
жывой зямлі.
ТЭЛЕФОН
— Імяніны
— свята святаў,— Мне з усмешкай Кажа тата.
Падарыў сягоння Ён
Дзівацацку — Тэлефон!
216
— Ало! Ало!
Ало! —
Здзіўлю я ўсё сяло.
Трубку смела Я здымаю, Сябра Віцьку Выклікаю.
Даручэння не міне — Верш хай вучыць За мяне.
— Ало! Ало!
Ало! —
Крычу на ўсё сяло.
Ганарыстай нашай Тані Хітрае задам пытанне: — Дзе зімуюць Камары?
Хай гадае Да зары.
— Ало! Ало!
Ало!..
Прыціхла ўсё сяло.
Татка вернецца Дадому, Раскажу яму, Вядома, Як я з цацкаю Гуляў — 3 дому ўсімі Кіраваў.
217
— Ало!
Ало!
Ало!..
А шчасце, як сплыло.
Зазірнуў у дзённік
Тата:
— Цацка ў двойках Вінавата...
Хоць і сцюжа,
I мароз,— Цацку ў краму Ён аднёс.
— Ало!
Ало!
Ало!
...Спакойна спіць сяло.
У ЗААПАРКУ
Заапарк квяцістым летам Унук наведаў мой Іван. Адарваць яго ад клетак — Выклікай пад’ёмны кран.
Ён і сёння ганарыцца, Стоячы на поўны рост, У клетцы рыжую лісіцу Ледзь не патрымаў за хвост.
Ведаюць цяпер суседзі: Ваня —
Майстар слынных спраў.
218
Нават белага мядзведзя Ён цукеркай частаваў.
Ведаюць:
Ваўкузладзюгу,
Каб з усімі мірна жыў,
Стужкай,
Быццам бы папругай, Ён сур’ёзна пагразіў.
Ды нікому
Невядома:
Ваня крочыў да варот, А насустрач
Незнаёмы
Шэрабурачорны кот.
Кот ішоў хадой няшпаркай, Быццам ён кароль цяпер, Быццам ён у заапарку
Самы
Найгалоўны звер.
Лёс за шчырасць не асудзіць. Варта мне было спытаць, Хто мілей маленькім людзям?
Ваня прыгадаў...
Ката.
МІКОЛА МАЛЯЎКА
(нарадзіўся ў 1941 г.)
АТЭЛЬЕ «ПРАМЕНЬ»
Пяць гадоў вучыўся ў цырку На краўца Мядзведзь, Спаў з машынай упрыцірку, Каб дыплом займець.
I адкрыў нарэшце ўдала Ў лесе атэлье:
Пад ялінай, Як пад дахам, Цёпла, Дождж не лье. На галлі вісяць тканіны, Стол — шырокі пень. Строчыць швейная машына Ў атэлье «Прамень».
I пры месяцы, бывае, He засне кравец: Спец адзіны, Абшывае
Лес з канца ў канец.
У чарзе парадак строгі. Да чаргі глухі, Лось — разгалістыя рогі —
220
Лезе без чаргі, Лезе са слязамі, Лезе ледзь жывы — Абляпіла заедзь 3 ног да галавы. Стогне Лось каля машыны: — Я трываю ледзь!
Плашчнакідку з мешкавіны Мне пашый, Мядзведзь. Бачыш сам, Гарачым роем Заедзь смокча кроў.
Рогі грозныя — He зброя
Супраць камароў.
Прыцягнуўся Воўк з кульбакай У трусах адных, Вые:
— Леснікоў сабака Мне спусціў штаны! Голы, як у лазні, Галадаю зноў: Сорамна вылазіць 3 лесу без штаноў. Дык пашый другія, дружа. He завузь, аднак: Цяжка будзе ў модных дужа Бегаць ад сабак.
Выхадная, не палюе На курэй Ліса, Тут, у атэлье, хвалюецца: Дзе яе краса?
Быццам з перламутру, Ззяюць зубкі ўсе. He да твару футра Толькі ёй, Лісе:
221
Выцерлася ў лесе.
Страх, як мох, расце — Хутка поўсць аблезе Нават на хвасце.
I стаіць на задніх лапах
3 просьбаю цяпер:
— Футра мне пашый, Патапыч! Выкрай мне каўнер, Выкрай хвост абавязкова, Каб не знаць бяды: Будзе чым ля хат вясковых Замятаць сляды.
Прыкусіў ад страху, мабыць, Тонкі язычок, Заікаецца без мамы Заяцшарачок:
— Ппокуль з морквай дзялак He заслаў сняжок, Мне ппашыйце, дзядзя, Белы кажушок, Шапкуневідзімку — Каб было ллягчэй Ратавацца ўзімку Ад ліхіх вачэй.
Ссам у белым, Вецер белы, Белая зямля. Пперастану, можа, бедны, Заікацца я.
Прыкаціўся і калючы Вожыкзмеялоў, Ён сарваўся ноччу з кручы, Бок абдзёр, скалоў.
Жаліцца Мядзведзю: — Выручце хутчэй.
222
Камізэлька з’едзе, Бачыце, з плячэй. Я баюся вос пякучых I змяіных джал. Спадзяюся, Ў вас калючы Ёсць матэрыял. Ён цяпер у модзе, Дайце паглядзець. — He завёз,— Разводзіць Лапамі Мядзведзь.— Маю замшу, драп дабротны, Ёсць сукно, паркаль, А калючага, як з дроту, He завёз, на жаль. Буду мець на ўвазе, Памагу: На базе — У хваінах, У ялінах — Ёсць матэрыял Ад асіных, Ад пчаліных I змяіных джал.
Ходзіць слава пра Мядзведзя, Бедны, аж зароў: Паспявае майстра ледзьве Абшываць звяроў.
Лета ўсё Курэлі сцежкі Між камлёў, лаўжоў. 3 Белавежскай пушчы пепікі Нават Зубр прыйшоў. Ад заказчыкаў адбою I цяпер няма.
223
Добра, што над галавою Дыхае зіма.
Дзеркачом падмёў абрэзкі, Склаў начынне ў клець I ў бярлогу лёг нарэшце Адпачыць Мядзведзь. А на пні аб’яву крыва Выразаў за дзень: «Да вясны закрыта Атэлье «Прамень».
УЛАДЗІМІР МАРУК
(нарадзіўся ў 1954 г.)
ЗАЯЦ I ЛАПЦІ
Заяц бегаў да казулі: «Вы нашто дзяцей разулі? He шкадуеце дзяцей,— Наплялі б хаця лапцей!..» I заплакалі казулі: «Мы не самі — Нас разулі.
Мы на сонцы ногі грэем, Бо плясці лапцей не ўмеем...» Заяц лапцікі пляце Для казуліных дзяцей.
ПУМАЛАМА
Пума выбралася ў краму, На каўнер купіла ламу. Як прымерала каўнер — Прыгажуня, А не звер.
Кажа:
«Буду моднай самай, Стану звацца пумаламай».
8 Вяснянка
225
ЧЫЖ I ПАРЫЖ
Зухаваты хлопец
Чыж
Ехаў з радасцю ў Парыж. Ды заўважылі ў Парыжы: «Нешта вы занадта рыжы...» I сказалі каля Вены: «Штосьці вы залішне лены...» А праз дзеньдругі ў Варшаве 3 ім ніхто не сеў на лаве. Чыж з палёгкаю нарэшце Уздыхнуў у Будапешце.
Там спыталі: «Што маўчыш? Раскажы нам пра Парыж». I пачаў, як казку, Чыж: «Ехаў я, браткі, ў Парыж...»
СОМСАВА
Двухпудовы мажны сом Ноччу плаваў, Спаў жа — днём.
Спіць, залезе пад карчы, Хоць пад бок яму таўчы. У рацэ паміж сабою Сома ўсе завуць Савою.
м
ПАВЕЛ МАРЦІНОВІЧ
(нарадзіўся ў 1954 г.)
ПІЛА
3 братам Янкам Да сняданку Мы пілуем дровы Ўранку.
Хоць не ела, He піла — Весела пяе Піла.
Ну, а што ж яна Пяе?
Лепш паслухаем Яе:
— Хто пілуе Дрровы, Будзе той Здарровы.
Гэта спррава, Брратка,— Добррая Заррадка.
ЯНКА МАЎР
(1883—1971)
ВАСЬКА ЖУКАЎ
Васька Жукаў, чатырнаццацігадовы хлопчык, аддадзены тры месяцы назад у рамеснае абутковае вучылішча, вярнуўшыся з работы, сеў у куток і пачаў пісаць:
«Мілы дзядуля Іван Сцяпанавіч! — пісаў ён.— I пішу табе пісьмо. Вітаю цябе з надыходзячым святам Кастрычніка і жадаю табе ўсяго добрага. Няма ў мяне ні таткі, ні мамкі, толькі ты ў мяне адзін застаўся».
Васька зірнуў у акно, дзе калыхалася дрэва з рэшткамі пажоўклых лісцяў, і ўявіў, як жывога, свайго дзеда Івана Сцяпанавіча. Высокі, з шырокімі плячамі і вялікай белай барадой, ён, здаецца, ніколі не злаваў, не крычаў, а толькі жартаваў. Ён быў калгасным вартаўніком, і ўсе ставіліся да яго з павагай як да гаспадара. Удзень ён спаў ці поркаўся каля сваёй хаты, а ноччу хадзіў на «сваіх уладаннях» ад «элеватара», як ён называў свіран са збожжам, да «універмага» — сельскай крамы. Калі пачуе якую трывогу ў кароўніку, дык пабудзіць цётку Палагу. Часам зойдзе на агеньчык у праўленне, дзе зацягнулася на ноч пасяджэнне, і прыме ўдзел у абмеркаванні калгасных спраў.
228
Васька ўздыхнуў, памачыў пяро і стаў пісаць далей:
«А ўчора ў нас была самадзейнасць. Я на сцэне танцаваў «Крыжачок». Але я хачу перайсці ў аркестр. Нашы хлопцы вельмі добра іграюць на розных інструментах. Мне хочацца навучыцца іграць на баяне. А ёсць такія, што добра малююць, і ім даюць паперу і фарбы. I яшчэ хочацца мне ўдзельнічаць у тэатральным гуртку. Учора ў нас ставілі п’есу. Мілы дзядуля, прыязджай. Я не ведаю, што мне рабіць,— хочацца і туды, і туды.
Сплю я ў спальні, і ў мяне ёсць асобны чысты ложак. Даюць мне і чай, і катлеты, і манную кашу. Хаджу я ў сіняй форме, штаны навыпуск, а на спражцы літары — «РУ». Адзін дзень мы вучымся ў класах, а другі — У майстэрні. На другі год мы будзем працаваць на фабрыцы. А наш майстар мяне хваліць, кажа, што добра працую. Раней, у школе, у мяне не было вялікай ахвоты вучыцца, а цяпер у класе атрымліваю толькі чацвёркі і пяцёркі».
Васька спыніўся, задумаўся, а потым зноў стаў пісаць:
«А Мінск — горад вялікі, ды толькі зруйнаваны. Гэта фашысты яго так знішчылі. Але ўсюды ідзе будоўля. Дамы будуюцца вялікія, прыгожыя. Я часта бачу на будоўлях такіх самых хлапцоў, як я. Яны і цэглу кладуць, і атынкоўку робяць, і майструюць, як дарослыя. Ад іхняй работы ёсць вялікі знак. Але і мая праца мне таксама падабаецца, асабліва на машынах. А хлопцы з мяне смяюцца, што я хачу вывучыць усе навукі і ўсе майстэрствы. А чым жа я вінаваты, што ўсё так цікава?»
229
Васька пакрывіў рот і пацёр кулаком вочы.
«Прыязджай, мілы дзядуля, паглядзі сам і скажы, што мне рабіць. А яшчэ фізкультурнікам вельмі весела: яны выступаюць на спаборніцтвах і парадах. А каб ты ведаў, якая цікавая гульня — шахматы! Адзін з нашых хлопцаў, Сёма Шугай, абыграў студэнта універсітэта, і яго ўсе хвалілі. Заўсёды ў нас весела і цікава, але часу не хапае на ўсё... Прыязджай паглядзець на наша жыццё і скажы, што мне рабіць. Застаюся твой унук Васіль Жукаў».
Васька палажыў ліст у канверт і напісаў адрас: «БССР, Бабруйская вобласць, Асіповіцкі раён, калгас «Перамога», Івану Сцяпанавічу Жукаву».
Ноччу яму снілася, як дзед у акулярах сядзіць за сталом, чытае яго пісьмо і весела смяецца. Каля яго сядзіць сабачка Уюн і круціць хвастом.
Праз некаторы час Васька атрымаў ліст. Старэчай дзедавай рукой было накрэмзана: «Дарагі ўнучак Васілёк! Твой ліст я атрымаў і прачытаў з вялікай ахвотай. I смешна, і радасна мне зрабілася, як ты там пакутуеш. Трымайся, браток, цярпі, пакуль я прыеду. А прыеду я да цябе на Новы год, як той дзедмароз. А што табе рабіць, я і цяпер магу сказаць — трымайся свайго рамяства. 3 ім ты можаш ісці куды хочаш, і ўсюды табе будзе месца і павага. 3 ім ты можаш скакаць і спяваць колькі ўлезе. 3 ім ты можаш вучыцца і далей, хоць на прафесара. А што ты цяпер лепей вучышся, як у школе, то я разумею так: чалавеку патрэбна перамена — і рукамі папрацаваць, і галавой. А хто