• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Дахаты нам пара!
    БАБРОВАЯ ВЁСКА
    У завадзі, што тоіцца ў бары, ля балаціны без маста і кладкі, маленькія цяслярыкібабры панастаўлялі новенькія хаткі.
    262
    Ніхто не чуў ні пілаў, ні сякер, ніякай пра будоўлю пагалоскі.
    А вось прыйшлі і ўбачылі цяпер тут, на рацэ, загадкавую вёску.
    I гэта ўсё за лічаныя дні! Відаць, з бабра цясляр надзвычай лоўкі — вакол тырчаць завостраныя пні, як у пенале жоўтыя алоўкі...
    АЛЕСЬ ШСЬМЯНКОЎ
    (нарадзіўся ў 1957 г.)
    ЗАЯЦ
    У мядзведзя — бярлога, У лісіцы — нара.
    Толькі ў зайца нічога: Hi кала ні двара.
    I чаму ў небаракі Лёс гаротны такі? To ганяюць сабакі, To шукаюць ваўкі.
    Ад ліхіх паляўнічых Колькі ў зайца пакут! Хто за гонар не лічыць Зняць з ляснога сурдут?
    Зайца ў лесе і ў полі Крыўдзяць сотні гадоў, А ён хлебам і соллю Зноў дзяліцца гатоў.
    264
    САЎКА ДЫ ГРЫШКА
    Саўка ды Грышка Лёталі з гары, Пагублялі кніжкі, Кніжкібуквары. А сабака Рыжык Бегаў па двары, А сабака Рыжык Згледзеў буквары: «Зацягну ў будку Ды чытаць там буду!»
    He кідай жа кніжку, Так як Саўка з Грышкам, Бо й суседскі Шарык Марыць пра букварык.
    МАРСКІ ВОЎК
    Тата з мамай
    Загадалі
    He катацца мне
    На хвалі:
    — Хваля змые...
    — Хваля зваліць...
    Я кажу ім:
    — He, ніколі!
    Я умею плаваць
    Кролем!
    Але дзе ты ім Дакажаш!
    Кажуць:
    — Мала еў ты кашы!
    Кажуць грозна:
    265
    — Марш дадому! Кажуць мне, Ваўку марскому.
    ДРУЖОК
    Весяліцца He магу, Калі ты На ланцугу. Бо ніколі Друга друг He навяжа На ланцуг.
    ПАЎЛЮК ПРАНУЗА
    (нарадзіўся ў 1918 г.)
    ВЯСЁЛКА
    У сяброўкі Лены Верачка пытае: — А чаму вясёлка Столькі фарбаў мае?
    Збажыной лагодна Зашумела поле: — Аддаю вясёлцы Свой зялёны колер.
    Гаманілі ціха На рачулцы хвалі: — Свой блакіт вясёлы Мы падаравалі.
    Муравей азваўся
    I лужок тым часам: — I я для вясёлкі He шкадую красак.
    I сказаць нарэшце Сонца захацела: — Без мяне б вясёлка Так не зіхацела.
    ПЯТРО ПРЫХОДЗЬКА
    (нарадзіўся ў 1920 г.)
    ТВАЯ МОВА
    Ты забыць сваю мову не мусіш, Каб агеньчык яе не ачах.
    Пазнаюць нас, што мы з Беларусі, Па гаворцы, па нашых вачах.
    I калі на шляхах будзеш дальніх — Ты адчуеш усёю душой,— Колькі якасцяў непараўнальных, Светлых рысаў у мове тваёй.
    Чуеш ты, як кукуюць зязюлі
    I спяваюць салоўкі ў гаях, Бацька твой прызнаецца матулі, Кажа ёй: «Журавінка мая!»
    Дзе гамоніць з вятрыскам дуброва
    I сцяблінкі растуць з каранёў,— Там бярэ твая родная мова Ўсе вытокі для ласкавых слоў.
    Ціха звоніць у полі калоссе, Зоркі свецяцца у вышыні. Наша родная мова прыносіць Столькі ласкі, святла, цеплыні.
    268
    Збажыною яна каласіцца
    I вясёлкай іскрыцца ў вадзе. Мова — вечнасці нашай крыніца Ты шануй яе, дружа, штодзень.
    СІНЕНЬКІЯ ВОЧЫ
    Нібы дзве расінкі Ціхай светлай ноччу, Свецяцца ў Ірынкі Сіненькія вочы.
    Пасвятлее ў хаце — Толькі усміхнецца. Паўшчувае маці — Ўся слязьмі зальецца.
    Ды цяпер да плачу Стала не ахвочай, Бо ўсё хочуць бачыць Сіненькія вочы.
    Як вясна ў раздоллі Белым снегам тае, Як травінка ў доле Ціха прарастае...
    АЛЯКСЕЙ ПЫСІН
    (1920—1981)
    КАРУСЕЛЬ
    Карусель, Карусель, Хто баіцца — той кісель, Той не лётчык, не марак, Хоць на выгляд — здаравяк. Карусель — На дваццаць пар, 3 намі кружыцца ўвесь парк. Мчацца дрэвы і кусты, Едуць кладкі і масты. Мы разгон такі ўзялі — He відаць ажно зямлі.
    ВЯСЁЛКА НАД ПЛЁСАМ
    Ад пасёлка да пасёлка Ехаў гром.
    Заірдзелася вясёлка Над Дняпром.
    Гэта — арка, гэта — арка Да нябёс.
    А пад аркай ходзіць хмарка, Плешча плёс.
    270
    Яркіх колераў багата —
    Сем якраз.
    Што за свята, што за свята Сёння ў нас?
    Дожджык добры, працавіты Сёння быў.
    I пшаніцу ён і жыта Напаіў.
    СЛАНЕЧНІК
    Над сцяжынкаю Ля дуба
    Узняў сланечнік Жоўты бубен. Пачынаецца Ўжо з рання Тут чмялінае Ігранне.
    Б’юць чмялі
    У звонкі бубен: — Танцаваць Мы з дубам Будзем!
    ШСЬМО ПТУШАК
    Лёг сняжок пушысты, Белы, як папера, А на снезе птушкі Ў каляровым пер’і. Снегіры, сініцы, Галкізабіякі
    271
    На паперцы гэтай Пакідаюць знакі. Цэлую гадзіну Дзеці прастаялі: «Што гэта за знакі?» — I не адгадалі.
    Падышоў дзядуля, Акуляры — ў рукі: — Зараз адгадаем, Дарагія ўнукі.
    Гэта ж пішуць птушкі: Ў іх няма кармушкі, Просяць хоць бы трошкі Зерняў, хлебных крошак.
    ПЯТРО РУНЕЦ
    (1911—1997)
    ЛІПКА
    Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Хоць дзень быў і спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла садавінай і травамі. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. Ідучы ўслед за дзедам, Валерык уважліва прыглядаўся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя званочкі грушы, яблыкіналіванкі, слівы.
    У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерык раптам спыніўся і, паказваючы на яе, сказаў:
    — Дзед, бачыш, ліпка! Давай ссячом...
    Дзед здзіўлена паглядзеў на ўнука.
    — А навошта яе ссякаць? Яна ж, здаецца, нікому не замінае.
    — А што з ліпкі за карысць? На ёй жа нічога не расце,— растлумачыў Валерык.
    — Гэта праўда, што на ёй нічога не расце,— згадзіўся дзед. I, крыху падумаўшы, дадаў: — Калі так, то бяжы ў хату і прынясі сякеру.
    Валерык стрымгалоў памчаўся з саду. Толькі бялявая галава замільгала ў густым зялёным бульбоўніку. Неўзабаве ён вярнуўся.
    273
    — На, дзед, секані яе пад самы корань,— сказаў хлопчык, падаючы вострую сякеру.
    — Спачатку, Валерык, давай крыху пасядзім і адпачнём. А то я нахадзіўся, ногі забалелі. А ссячы ліпку мы паспеем. Яна ж без ног і нікуды ад нас не ўцячэ. Толькі дзе ж нам сесці? — спытаў дзед, пазіраючы на ўнука.
    Валерык паглядзеў навокал і жвава адказаў:
    — А вось тут, у цяньку пад ліпкай!
    Яны селі пад дрэвам.
    — Ну, як? — спытаў дзед, памаўчаўшы.— Добра ў халадку, га?
    — Добра! — адказаў Валерык.
    — Тота ж,— ухмыльнуўся дзед, вымаючы з кішэні люльку.— Нябось каб пасадзіў цябе на сонцы, ты гэтак не сказаў бы... А якое паветра?
    Валерык пацягнуў носам.
    — А што гэта так пахне, дзядуля?
    — Хіба ты не ведаеш?
    Дзед устаў, нагнуў ніжнюю галінку ліпы, і сарваўшы некалькі жаўтаватабелых кветачак, падаў іх унуку.
    — На панюхай.
    — Ой, як салодка пахнуць! — усклікнуў здзіўлены Валерык.
    — Гэта ты правільна сказаў,— згадзіўся дзед.— У ліпавых кветках ёсць салодкі, як цукар, сок. 3 яго пчолы і робяць мёд.
    — Той, што бабуля падавала да бліноў?
    — Вово, той самы. Бачыў, які ён светлы і салодкі? Гэтым мёдам лечаць хворых.
    Валерык недаверліва глянуў на дзеда:
    — А хіба мёд — лякарства?
    — Яшчэ якое лякарства! — адказаў дзед.— Памятаю, я быў малы, вось як ты
    274
    цяпер, і ў мяне моцна балела горла. Дык мяне толькі мёдам і вылечыла маці. I наогул мёд вельмі карысны. Асабліва свежы, толькі што выняты з вулля... А вазьмі ты,— гаварыў далей дзед,— ліпавы цвет. Гэта ж ад кашлю — першае лякарства. Таму людзі яго збіраюць і сушаць. I чай, завараны ліпавым цветам, надта смачны.
    Валерык слухаў дзеда так, нібы той расказваў цікавую казку. А калі стары змоўк, хлопчык тузануў яго за рукаў і пачаў прасіць, каб ён яшчэ штонебудзь расказаў пра ліпку.
    Дзед выняў з роту люльку, правёў рукой па барадзе і ціха прамовіў:
    — Што ж табе, унучак, яшчэ расказаць? Хіба тое, што калісьці з кары маладых ліп рабілі кошыкі, сявенькі, плялі лапці...
    — А што такое лапці? — пацікавіўся Валерык.
    — Абутак такі. Даўней яго людзі ад беднасці насілі... I яшчэ скажу табе, Валерык, што ліпу паважаюць не толькі ў вёсцы, але і ў горадзе. Нядаўна я быў у Мінску. Дык там ліпамі абсаджаны цэлыя вуліцы. Вельмі прыгожа глядзець!
    Дзед дакурыў люльку і рашуча прамовіў: — Ну, адпачылі мы з табою, цяпер можна і за работу брацца. Давай сякеру, звалім гэтую паганую ліпку.
    — Дзедка, не трэба яе сячы! — усклікнуў Валерык.
    — Чаму?
    — Шкада,— прашаптаў хлопчык.— Ты столькі добрага расказаў пра яе.
    — Вось як! — прыжмурыўся дзед і ўсміхнуўся.— Мне, унучак, таксама шкада. Я ж калісьці сваімі рукамі яе пасадзіў...
    275
    У гэты час дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Валерык паглядзеў на дрэва, потым на дзеда і сур’ёзна спытаў:
    — Дзядуля, а чаго яна шуміць?
    — Радуецца, што мы яе не ссеклі,— гэтак жа сур’ёзна адказаў дзед.
    — А хіба яна разумее?
    — Добрае, унучак, усе разумеюць...
    АЛЕСЬ САВІЦКІ
    (нарадзіўся ў 1924 г.)
    ДАРОГА Ў ШКОЛУ
    У школу Данік ішоў разам з бацькам.
    Усё было незвычайным у гэты вераснёўскі ранак: і зіхатлівае сонца над галавой, і густая сінеча неба, і ласкавыя позіркі бацькавых вачэй, і ласкавы, мяккі і напеўны голас маці — яна праводзіла іх да старога клёна ў канцы саду і раіла Даніку добра паводзіць сябе ў школе, уважліва слухаць настаўнікаў на ўроках. А болей за ўсё радаваў Даніка новы карычневы ранец з шырокімі бліскучымі спражкамі на рамянях. Бацька пажартаваў, што ранец малаваты для пяцёрак. Аднак гэта, маўляў, не бяда: у калгасным універмагу ёсць большыя, купіць няцяжка. Былі б пяцёркі!
    На школьным двары Даніка запыніў Міхась. Жылі яны на адной вуліцы, але не вельмі сябравалі: Міхась любіў задзірацца.
    — Глядзіце! Данік без кветак ідзе,— крыкнуў Міхась.— Ты што, згубіў іх!
    Данік адбіў наскок весела, але стала крыўдна. Кветкі ў яго былі, калі ён выходзіў з хаты,— вялікі букет вяргіняў, якія маці падрыхтавала, нават абкруціла сцябліны
    277
    ў празрысты і хрумсткі цэлафан. Ды на паваротцы дарогі, што выводзіць з вёскі на асфальтавую шашу, бацька спыніўся ля абеліска, што стаіць у засені таполяў і клёнаў.
    — Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым,— сказаў бацька.— У такі вось дзень, першым вераснем, у вайну наша вёска гарэла. Якраз ранкам, сонечным вось гэткім. Партызаны тады і паляглі тут...
    Данік паклаў вяргіні да абеліска. Дарогаю да школы бацька расказаў пра бой партызанаў з фашыстамі. Партызаны прынялі няроўны бой, іх было толькі пяць чалавек, а фашыстаў шмат. Пагеройску біліся партызаны, усе яны загінулі, але ўратавалі вяскоўцаў: тыя паспелі схавацца ад карнікаў у лесе...
    Данік не сказаў пра гэта Міхасю. А той заскакаў на адной назе, задудзеў:
    — Ішоў, разявака, кветкі згубіў...
    Міхасёва прыпеўка пакрыўдзіла Даніка. Яшчэ большую крыўду давялося перажыць у класе. Празвінеў званок, у клас зайшла настаўніца. Яна назвалася Вольгай Пятроўнай, пазнаёміліся з усімі і, ласкава ўсміхаючыся, спытала, ці не было якіх здарэнняў па дарозе ў школу, ці не стаміліся яны, першакласнікі, несучы ранцы.
    — А Данік кветкі згубіў,— абвясціў Міхась.
    Данік не сцярпеў, наважыўся быў устаць і расказаць, як усё было. Але яго апярэдзіла Зіна.