Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
230
думае працаваць толькі адной галавой, то з яго выйдзе, як з таго Петрыка Сухаверхага: рамяству вучыцца не захацеў, а на вучонага здольнасцей не хапіла; круціўсякруціўся, а цяпер квіткі піша і думае, што ён вялікі пан.
Чытаючы твой ліст, я ўспомніў, як калісьці сам пісаў свайму дзеду Канстанціну Макарычу. Пазней я даведаўся, што мой ліст перахапіў адзін пісьменнік, Чэхаў называецца, і надрукаваў у газеце. Шкада, што ён памёр, а то я паказаў бы яму і твой ліст: глядзі, як піша мой унучак, калі хочаш, можаш таксама надрукаваць. Твой дзед Іван Сцяпанавіч Жукаў».
АЛЕСЬ МАХНАЧ
(нарадзіўся ў 1922 г.)
ЮНЫЯ АБАРОНЦЫ
Непрытомнага байца асцярожна знялі з насілак і паклалі на цагляную падлогу.
— Яго моцна кантузіла... Выбухам...— пакідаючы лазарэт, сказаў Пеця Васільеў.
У пагранічнай крэпасці над Бугам трэці дзень лютавала вайна. Усе, хто мог трымаць у руках зброю, былі там, наверсе, дзе несціхана грымеў бой.
У падвальным лазарэце было цесна. He хапала матрацаў, шынялёў, і параненых клалі на голую падлогу.
Палоска святла, што скупа прабівалася ў лазарэтнае акенцабайніцу, пацямнела ад дыму. Каб не хадзіць вобмацкам, піянеркі Валя Зенкіна і Нюра Кіжаватава запалілі самаробную газоўку — з гільзы артылерыйскага снарада.
— Загадваю! He дазваляць цяжкараненым займаць абарону! — прагучаў з цёмнага праёма дзвярэй голас лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. Да вайны лейтэнант быў начальнікам пагранічнай заставы, а цяпер разам з іншымі камандзірамі кіраваў абаронай аднаго з участкаў Брэсцкай крэпасці.
232
Нюра здагадалася: бацька прыходзіў, каб сказаць, што ён жывы і здаровы. I, вядома, глянуць на яе, дачку: як яна тут, у гэтым пекле?
Тым часам Валя Зенкіна ўзяла газоўку, падышла да байца, якога прынеслі.
— Пагранічнік...
Гэта слова балюча, як стрэмка, кальнула Нюру. Яна кінулася да кантужанага байца, глянула ў твар і пазнала пасыльнага, які часта прыбягаў да яе бацькі.
— Бабронак!.. 3 нашай заставы...
Дзяўчынкі прыўзнялі пагранічніка, далі яму вады. Баец застагнаў, расплюшчыў вочы, затрымаў здзіўлены позірк на Нюры.
— Вы ў лазарэце,— сказала Нюра.— Вас не параніла, толькі кантузіла...
Пагранічнік заварушыўся, пачаў абмацваць рукамі падлогу вакол сябе. Дзяўчынкі адразу здагадаліся, што яго так непакоіць.
— Ваша вінтоўка тут, не трывожцеся,— загаварыла Валя.— Вось яна... Толькі вам нельга ўставаць, ляжыце...
Баец, здавалася, не чуў, што кажуць дзяўчынкі. Ён усё яшчэ не мог здаўмецца, як трапіў сюды, у гэты цёмны падвал. Дзе яго баявыя таварышы? Ён з цяжкасцю падняўся і, абапіраючыся на вінтоўку, ступіў крокдругі да вузкай палоскі святла ў сцяне. I пахіснуўся. Восьвось упадзе, зноў страціць прытомнасць. Валя падтрымала яго, давяла да акенцабайніцы.
Бой працягваўся. Спакойна, каб не прамахнуцца, баец пачаў страляць па фашыстах, якія наступалі ад Цярэспальскай брамы. Яму цяжка было трымацца на нагах, і, каб не асунуцца на падлогу, ён яшчэ болей па
233
даўся наперад, высунуўся з акенца. Непадалёку ўпала міна, і моцным выбухам адкінула байца назад, у падвал.
Дзяўчынкі схіліліся над пагранічнікам, які ляжаў, нібы мёртвы. Пульс ледзь праслухоўваўся. Сэрца білася з перабоямі. Каб не трывожыць двойчы кантужанага байца, сяброўкі не сталі пераносіць яго на ранейшае месца, у глыб падвала. Знайшлі шынель, згарнулі, паклалі пад галаву.
Валя была ў роспачы. Выходзіць, яна парушыла загад камандзіра: памагла цяжка кантужанаму пагранічніку дабрацца да акенцабайніцы. Ён сам не змог бы дайсці, заняць абарону. Ці выжыве ён цяпер?
Нюра Кіжаватава моўчкі абняла сяброўку: словы дакору тут былі лішнія. Яна і сама парушала суровы загад камандзіраў: «Дзецям сядзець у падвалах!»
УЛАДЗІМІР МАЦВЕЕНКА
(нарадзіўся ў 1928 г.)
СОН ПРА ПАРАСОН
Ноччу мне Прысніўся сон, Што згубіўся Парасон. Я тужу, Бо быў Як новы Прыгажун Шматкаляровы, Ён закрыты, Быццам клін, А раскрыты, Нібы блін. Дождж ліне — Ён не чакае, А мяне
Хутчэй хавае. Сонца Паяўляецца — Сам тады Хаваецца. Ранкам Сонная Пайшла, Раптам Парасон Знайшла. Вось ён У мяне Ў руках.
— Добры дзень, Маленькі дах!
ПЕВЕНЬ У КАПЕЛЮШЫ
Певень на базары быў, Модны капялюш набыў.
Набакір яго надзеў I ў люстэрка паглядзеў.
235
Збоку падышоў Гусак, Глянуў гэтак, глянуў так, У бакі раскінуў крылы I загагатаў што сілы: — Гэй вы, Куры з Куранятамі Гэй вы, Гусі з Гусянятамі, Індыкі з Індычанятамі
I Сабака са Шчанятамі!
Ўсе хутчэй сюды ідзіце
I на Пеўня паглядзіце. Парагочам ад душы — Певень у капелюшы.
ПАВЕЛ МІСЬКО
(нарадзіўся ў 1931 г.)
СТАРАМОДНЫ ЗАЯЦ
Вельмі даўно гэта было. Тады яшчэ зусім не было зімы, а ўсё лета і лета.
I вось прайшла чутка, што ўжо вечнага лета не будзе, а так: палавіна года цёплая, палавіна халодная. У іншых краях даўно гэтак завёдзена, і ніхто не крыўдуе. Нават радуюцца марозу, спраўляюць на зіму абноўкі — белыя, пад колер снегу, футры.
На ўзлеску, пад узгоркамабрывам, жыла сям’я ЗайцакраўцА. Звычайная сям’я: тата, мама, пяцёра зайчанят. Бедна жылі, бо рэдка хто са звяроў заказваў Зайцу абновы — бегалі ў.лёгкай летняй вопратцы. Толькі калі прашмўляе хто локці, падзярэ калені — ідуць да Зайца, каб наклаў латку.
Дачуўся аднойчы Заяц, што будуць такія перамены ў прыродзе, прыбег дадому.
— Чула, Зайчыха? I хто б мог прыдумаць такое! Во калі зажывём! Во калі заказаў будзе!
Паскакалі з радасці, пабегалі, пакуляліся.
Спраўдзіліся чуткі: прыйшлі халады, закружыліся ў паветры белыябелыя сняжын
237
кі. Заяц паспешліва выграб пад абрывам нару, уставіў дзверы, вокны — зацішна зрабілася, цёпла. Зайчыха з зайчанятамі падмяла, прыбрала ў хаце, панесла выкінуць смецце. I раптам прыбягае ў хату, ад страху зуб на зуб не пападае.
— Там!.. Там!..
А ў вокнах пацямнела ўжо, як перад навальніцай. Спалохаўся Заяц, але ўхапіў капялюш і — за дзверы. Бачыць: навіс над імі, як цёмная хмара, Мядзведзь, спрабуе ў вокны зазірнуць.
— Тут... гэты самы жыве... шавец?
— Тут, тут! Я і ёсць... Толькі не шавец, а кравец, кажушнік,— пакланіўся Заяц, капелюшом перад сабою памахаў.
— Ну — той, што шые і пора...— Мядзведзь гэпнуў вобзем цяжкі мех.— Пашый мне гэта самае... Як яго... Футра, во! 3 матэрыялу заказчыка.
Заглянуў Заяц у мех: шыкоўны матэрыял, нятканы, поўсць белая, густая і доўгая.
— Добра пашыеш — добра заплачу. Сапсуеш — з самога шкуру спушчу! Гогого! — зарагатаў Мядзведзь, задаволены сваім досціпам, і ўлёгся.— Абмервайце!
Хоць і лёг Мядзведзь, але як быў аграмадзінай, так аграмадзінай і застаўся. Прывалок Заяц лесвіцу, прыставіў да яго. I Зайчыха з зайчанятамі асмялелі, высыпалі на помач. Усім хапіла работы: Заяц Мядзведзеву галаву абмяраў, Зайчыха — тулава, зайчаняты — лапы. Самае малое зайчаня мерала Мядзведзеў хвост і не ўтрывала:
— Хіхі! Сам такі вялікі, а хвосцік маленькі!
Паварочаўся незадаволены Мядзведзь.
238
— Ты гэта... як цябе... шпінгалет, маўчы. А ў самога які? Крытык знайшоўся.
Намералі ўдаўжкі, ад носа да хваста, паўтара метра.
— Як гэта паўтара?! — узвіўся Мядзведзь на дыбы.— Як паўтара, калі я два метры важу?! He важу, а гэта... як яго... Даўжыню такую маю! — Забраў у Зайца цыратовы «метр», прыклаў, стоячы, да носа.— Нуу?!
— I праўда — два метры.
— Праз месяц прыйду па шкуру. Гогого! — зарагатаў на ўвесь лес і павалюхаў прэч, нават не развітаўся.
Ох і было шэрым работы! Пакуль раскроілі — семдзесят сем патоў сышло. А машын швейных тады не было, усё ўручную, усё іголкай трэба было шыць. Зайчыха ніткі ссуквала, а Заяц ведаў адно: шыў і шыў, шыў і шыў ды ўсё зайчанят хваліў, што добра ніткі навашчылі, трывалыя будуць, моцна футра сшыецца. На сон і на яду забыўся Заяц, схуднеў, небарака, як шкілет...
Прыйшоў Мядзведзь праз дваццаць дзён на прымерку, а футра ўжо гатовае.
Назбягалася ўсякіх звяроў, як у тэатр, пасталі кругам: хочуць паглядзець на Мядзведзя ў новым футры. I ў кожнага ў лапах ці пад пахаю торбачка або клунак, таксама заказы прынеслі.
Апрануў Мядзведзь футра — як на ім і было! Быў буры, а стаў белы ад носа да кончыка хваста. Загаманіла, заскакала звярыная грамада: «Ура Зайцукраўцу! Ура!»
— Душна! Дзе той... як яго... снег? Душна ў новым футры! — зароў Мядзведзь, хоча скінуць абноўку.— Памажыце расшпіліць... гэтыя... як іх!!! Ооо!!!
239
Пырснулі звяры ад страху ў розныя бакі, баяцца трапіць Мядзведзю пад гарачую лапу. А Заяц з Зайчыхаю і зайчанятамі ў хату схаваліся ды дзверы калом падперлі.
— Душнаааааааа!!! — яшчэ страшней зароў Мядзведзь і памчаўся на Поўнач. Боўць з крыгі ў Ледавіты акіян: «Аах, добранька!»
I застаўся там жыць.
— Тата, а ён жа нам за работу не заплаціў! — вылезла зпад ложка самае малое зайчаня.
— Ліха з ім, хай яму на памяць будзе,— уздыхнуў Заяц і вылез зпад другога ложка.— Добра, што самі ўцалелі.
— Добранькі знайшоўся,— пачала папікаць Зайчыха.— А дзяцей чым карміць? Каб браў наперад плату!
— Пасаромейся...— толькі і паспеў сказаць Заяц. Бо ў дзверы пастукалі, і ў шчыліну прасунулася галава Лісы.
— Добры вам дзянёк!
— Каму добры, а каму і не,— буркнула Зайчыха.— Калі прынесла шытво — плату наперад!
— Зайчыха, пасаромейся!..— зніякавеў Заяц, прабачліва развёў перад Лісою лапамі: маўляў, даруйце ёй, яна ў нас у гарачай вадзе купаная.
— Ды я такое моркаўкі навыбірала! Адна ў адну! I намыла, і ў торбу склала! А салооодкая — ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць! — спявалазалівалася Ліса.— Але ж самі падумайце: аддам наперад — схрумстаеце, а пра футра і забудзеце. Дый нашто вам спяшацца? Зіма ж, кажуць, доўгая будзе, паспееце з’есці.
240
— Тады ідзі са сваім заказам куды хочаш! Нас саміх Заяц будзе абшываць, самі вунь у чым ходзім! — спрабавала сваё права правіць Зайчыха.
Але Заяц працягнуў ужо лапу да Лісінае торбы:
— Паказвайце матэрыял...
Агледзеў і вымераў Заяц матэрыял, абмераў Лісу.
— Праз два тыдні прыходзьце.
А Зайчыха зноў пілуе Зайца:
— Лапавухі ты быў, лапавухі і застаўся! Хто ж гэта вымервае цюцелька ў цюцельку? 3 Мядзведжага і Лісінага матэрыялу можна было яшчэ і мне на футра выштукаваць. Зусім пра сям’ю не думаеш!
— Адчапіся! — Заяц адчыніў дзверы.— Наступны хто?
I ў хату порстка ўскочыў Гарнастай. А няўрымслівы, а вёрткі!
— I ў мяне новае футрачка будзе! — радуецца, як дзіця.
— Ды пастой ты, бо іголкаю ўкалю,— нібыта сярдуе на яго Заяц. А сам мерае, прыколвае, дзе трэба, усміхаецца: і яму ўцешна — столькі шчасця ў малога!