Вяснянка
Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 383с.
Мінск 1999
— Няпраўда! — голасна заступілася яна за Даніка.— Я ведаю, чаму Данік прыйшоў без кветак.
Зіна, аказваецца, усё бачыла, бо ішла ў школу следам за Данікам. Перад пастраен
278
нем на школьным двары Зіна дала Даніку ружу з свайго букета, каб было што ўручыць дзесяцікласнікам, і цяпер ён канчаткова вырашыў, што будзе сябраваць з Зінаю. Выслухаўшы Зіну, настаўніца падышла да стала, на якім ляжалі кветкі, і сказала:
— Першы ўрок у нас, дзеці,— урок Памяці. Бярыце кветкі і пойдзем да абеліска. А потым зноў вернемся ў клас.
Абеліск нябачны са школьнага ганка — яго шчыльна атуляюць таполі і клёны. Але як толькі перайшлі шашу, Данік адразу ўбачыў гранітную пірамідку.
Настаўніца скіравала гаманлівую чародку дзяцей да агароджы ля брацкай магілы, папрасіла:
— Ты, Данік, ведаеш, хто тут пахаваны. Раскажы нам.
— Тут пахаваны партызаны. Яны выратавалі людзей ад смерці...
Данік хацеў падрабязна расказаць пра ўсё, што пачуў ад бацькі. Але позірк яго спыніўся на вяргінях. Побач з яго букетам ляжала шмат іншых кветак: чырвоныя гваздзікі і ружы, белыя рамонкі... А ўранні — ён добра памятае! — іх не было. «Бачыш, Міхась,— хацелася крыкнуць Даніку,— не адзін я прыйшоў у школу без кветак».
— Так, дзеці,— сказала Вольга Пятроўна,— тут пахаваны партызаны, іх народ наш назваў народнымі мсціўцамі. Яны загінулі пагеройску, аддалі самае дарагое, што ў іх было,— жыццё, каб мы жылі шчасліва. Запомніце іх імёны: Мікола Дубко, Кайрат Жумагаліеў, Іван Санько, лейтэнант Сакалоў...
Настаўніца чытала імёны герояў, а дзеці падыходзілі да абеліска і клалі кветкі. I Да
279
нік, і Зіна, і Міхась, і ўсе першакласнікі. Удалечыні, за галінамі клёнаў, што нізка схіліліся над абеліскам, сінела азёрная роўнядзь; вада зырка зіхацела, пералівалася, і Даніку нечакана падалося, што зіхатлівае святло вады, сонечнага ззяння ляціць ад возера сюды, скочваецца з лістоты на чырвоную зорку, якая вянчае абеліск, і зорка ад гэтага свеціцца незвычайна ярка, як бы з агню злітая.
ЭДУАРД САМУЙЛЁНАК
(1907—1939)
ДАЧКА ЭСКАДРОНА
Пачатак гэтай кароткай гісторыі сумны.
...Быў ясны летні дзень. Сонца высока ішло ад краю да краю, падступаючы да самых агародаў маленькай вёскі. Жаўранкі, вясёлыя і нястомныя песняры поля, плавалі ў затуманеным гарачынёй паветры. Зямля млела пад сонцам, на дарогах вецер замятаў пыл. Вось у такі час поўдня прыйшла бяда ў маленькую і ціхую вёску, што ляжала між палёў, на ўзбярэжжы вялікай сажалкі.
Старыя вербы нахіліліся над зялёнай вадой, дзе плавалі вёрткія тоўстыя жукі. Яны ўсплывалі на паверхню і спрытна давалі нырца. Маленькая Марыся любіла глядзець на гэтых вясёлых жукоў, якім добра было жыць у цёплай вадзе, у зялёнай засені пад старымі вербамі, у прыемным суседстве з пахучымі жоўтымі кветкамі стаўбункоў і прыгожымі белымі лілеямі. Глыбей, ведала Марыся, жылі карасі, лянівыя і тлустыя рыбы. Іх жыццё было для Марысі невядомым і недаступным. У таямнічых глыбінях сажалкі былі русалкі, і далей, за памост, на якім бабы мылі бялізну і бялілі палатно, ісці было нельга.
281
У гэты дзень Марыся ад самай амаль раніцы была ля сажалкі. Іншыя пайшлі ў поле шукаць на межах ягад, а Марысі было добра тут, на памосце, пад вербамі. Жукі гулялі як ніколі, і раз нават Марыся на ўласныя вочы бачыла карася. Ён недалёка ад берага бліснуў залатой луской і знік пад шырокім лісцем лілей.
Раптам як бы гром прагрымеў недзе за лесам. Потым зусім блізка гаўкнулі нейкія злыя сабакі:
— Гаўгаўгаў!..
I Марыся ўчула гул далёкі і працяглы, як бы шмат раёў пчаліных ляцела над сажалкай, як бы віхор ішоў над полем... і тады — цёмны слуп зямлі ў зялёным бляску нябачанага, страшнага полымя ўзняўся на агародах, там, дзе высокая расла канапля, і павольна апаў. Воблака цёмнага дыму паплыло над берагамі сажалкі.
Марыся, дранцвеючы ад страху, збегла з памоста і прытулілася да вярбы. Зноў брахнулі басавітыя сабакі, і тады прыўзняўся дах адной з хат, хмара дыму ўсплыла над вёскай, высока ў паветра ўзляцелі салома і жэрдкі, і ўсё адразу ахапіў агонь.
Марыся закрычала і заплакала, тонкі дзіцячы голас зазвінеў і сціх, бо ў гэты момант снарад ударыў у памост, высачэзным фантанам узляцела ўгару вада, затрашчала старое дрэва, расшчапляючыся напалам, і ў гэтым громе і гуле загінулі маленькая Марыся, старое дрэва і вясёлыя тоўстыя жукі.
282
* * *
Марыся ляжала на стале, тоненькая і спакойная. У прыгалоўі гарэла свечка. Белыя Марысіны валасы былі прыбраны ў кветкі. Іх шмат расло ў жыце, у пахучай цеплыні, пад бярозкамі на ўзмежжах. Кветкі прынесла Зося, старэйшая сястра Марысі, і яна стаяла цяпер ля стала, на якім ляжала Марыся. Зося трымала за руку малодшую сваю сястру Надзю і плакала паціху, слёзы цяклі па яе бледных шчоках, слёзы збалелага дзіцячага сэрца, якое ўпершыню пазнала цяжар няшчасця. Трохгадовая Надзя нічога не разумела. Яна глядзела на спакойную Марысю, на кветкі і жоўты агеньчык свечкі, і ў яе шырока адкрытых сініх вачанятах было здзіўленне.
Суседка моўчкі стаяла ля парога. Змарнелая ад гора, маці Марысі ляжала на ложку. У хаце было ціха. Надыходзіў вечар, сонца зайшло, і зара ў дыме пажарышча была крывавай і страшнай. На вуліцы порскалі ад дыму коні, гаманілі чужыя і злыя людзі. На пажарышчы тлелі галоўні, вецер перавейваў попел, і ад попелу былі шэрымі дарога, зеляніна садоў і агародаў, стрэхі і сцены будынкаў, якія засталіся цэлымі. У дыме і попеле, у крывавым бляску зары прыходзіў пануры, журботны вечар, згасаў нешчаслівы дзень.
— Мой ты саколік, Яначка...— зашаптала маці Марысі.— Ляжыш ты ў чужой зямельцы, на чужой старонцы, сатлелі твае костачкі, і не ведаеш ты, родны мой, што сталася з тваімі дзетухнамі... Аах, божа, божа!..
Жанчына, параненая няшчасцем, плакала аб сваім дзіцяці, аб сваім мужы, які
283
загінуў недзе на палях Галіцыі, аб сваім гаротным, бяздольным жыцці...
Але няшчасце не хацела пакідаць цёмных, пракураных сцен хаціны. Яно было ў вёсцы і не выходзіла з яе. 3 вуліцы даносілася рэзкая і кароткая каманда, іржалі коні, тупалі цяжкія салдацкія боты, п’яныя галасы спявалі працяглую і незразумелую песню.
Нехта прыйшоў у сені, наткнуўся на вядро, прабурчаў нешта і доўга намацваў засаўку. Суседка адчыніла дзверы. На парозе стаяў салдат, перавязаны рамянямі, з вінтоўкай у руцэ. Ён быў велізарны і шыракаплечы, ён быў грозны і страшны ў маленькай хаціне, асветленай трапяткім агеньчыкам свечкі. Салдат мутнымі, цяжкімі вачыма агледзеў усіх, затрымаў погляд на кветках, на жоўтым спакойным тварыку Марысі, пераступіў з Hari на нагу і пахіснуўся. Салдат быў п’яны.
— Крова!..— сказаў ён.
Жанчына ўзнялася з ложка і са страхам глядзела на салдата.
— Крову...— растлумачыў салдат.— Для плютону...
I звярнуўся, каб выйсці з сяней. На двары, каля абгарэлага хлява, прывязаная да плота, стаяла карова. Толькі цяпер зразумела жанчына, у чым справа.
— He дам каровы! — закрычала яна, кідаючыся ў сені.— He дам! Паночак, даражэнькі, што робіце!..
Салдат адпіхнуў яе плячом і выйшаў на двор. Ён падышоў да каровы і спрытным, гаспадарскім рухам скінуў вяроўку з рог. Карова адышла ад плота, жанчына пабегла да яе і схапіла карову за рогі. Салдат, не
284
спяшаючыся, падышоў, павольна адвёў руку і кароткім ударам у грудзі збіў жанчыну з ног.
— Мааама! — закрычала Зося з парога. Суседка, лямантуючы, пабегла з двара. Жанчына хутка ўзнялася на ногі і кінулася на салдата.
— Я табе вочы паганыя выдзеру! — крычала яна.— He дам каровы! Пусці...
Яна схапіла за рамяні, якімі быў перавязаны салдат, яна трасла яго за грудзі, у яе быў скарэжаны грымасай адчаю твар, расшорханыя, ускудлачаныя валасы. Яна была незвычайнай і страшнай. Такой яна засталася ў памяці Зосі назаўсёды. Салдат зноў, без усякага высілення, павольным і моцным штуршком збіў яе з ног, ускінуў вінтоўку, паглядзеў на затвор і прыцэліўся ў карову, якая бегла па двары да варот. Жанчына ўскочыла і зноў кінулася на салдата. Салдат азірнуўся і зноў прыцэліўся. У гэты момант ён пахіснуўся. Жанчына схапілася за вінтоўку. Салдат паспрабаваў адпіхнуць яе ўбок, і зараз жа грымнуў стрэл.
Карова выбегла за вароты, жанчына, прыціскаючы рукі да грудзей, пахіснулася, зрабіла дватры павольныя крокі і са стогнам лягла на зямлю. Працяглы, звонкі дзіцячы крык запоўніў раптоўную, жудасную цішыню. Салдат зноў азірнуўся і, утуліўшы галаву ў плечы, хутка пайшоў з двара.
Назаўтра на могілках, за разбуранай вёскай, хавалі загінуўшых яе жыхароў. Прыбітыя горам, нешчаслівыя людзі апусцілі ў адну шырокую яму маленькую труну дзіцяці і вялікую труну яе маткі. Людзі плакалі і бедавалі над сваім і чужым горам. Над
285
свежым насыпам стаялі двое сірот. Зося выглядала дарослай. Смутак змяніў дзіцячы твар. У шырока раскрытых сініх вачах Надзі паранейшаму было спакойнае здзіўленне. Яна нічога не разумела. У яе быў свой, асаблівы свет, у які яшчэ не прыходзілі няшчасці.
У той жа дзень пачаўся бой за маленькую вёску над сажалкай. У полі, у жыце і на агародах вёскі, дзе была засень канаплі, у садах, пад разветлымі яблынямі стагналі і паміралі людзі. Вёска згарэла дашчэнту, жыхары паразбегліся. Зосю і Надзю разам са сваёй сям’ёй, калі сціх бой, увечары сусед павёз у мястэчка.
Яны прыехалі туды раніцой. Скрозь па дарозе ішлі фурманкі. Ваенныя абозы скідалі з дарогі ў канавы нагружаныя ўбогім скарбам падводы ўцекачоў. Ліхія панскія уланы спявалі песні. Гойдаючыся ў сёдлах, стогн і лямант, лаянка і крыкі стаялі над мястэчкам, дзе здарыўся затор, трашчалі аглоблі, іржалі і храплі коні. Уланскі полк пракладаў сабе дарогу.
Тады здарылася нечаканае. Ліхія уланы раптам пачалі з’язджаць з дарогі. Яны пераскоквалі праз канавы і, азіраючыся, шпорылі коней. Адны ляцелі ў поле, другія ўзбоч дарогі імчалі ў мястэчка. Некаторыя з іх завязлі між падвод і працавалі клінкамі. Узмацніліся трэск, грукат і крыкі, каманда і лаянка. Афіцэр на рыжым жарабку махаў шабляй, склікаючы сваё войска. Недзе застукаў кулямёт, затрашчалі стрэлы вінтовак.
Моцны гул набліжаўся аднекуль, як надземны гром. Людзі ўбачылі з дарогі нешта падобнае да чорнай хмары, што хутка імчала па полі.
286
— Чырвоныя! — закрычалі людзі.— Чырвоныя ідуць!
У фланг уланскаму палку, які расцягнуўся на дарозе і заблытаўся ў падводах, шырокім велізарным поўкружкам, ахопліваючы поле, са страшным гулам конскіх капыт, без адзінага стрэлу і выкрыкаў, бліскаючы клінкамі, ішла ў атаку чырвоная конніца, і над ёй шматком чырвонага полымя трапятаў сцяг.