• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Вяснянка

    Апавяданні, вершы, казкі беларус. пісьменнікаў

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 383с.
    Мінск 1999
    147.5 МБ
    Некаторыя з нас ужо шкадавалі, што не паехалі ў супрацьлеглы бок — да Пцічы, дзе, казалі, баравікоў столькі, што хоць касою касі. Бывае ж так, што ў адным і тым жа раёне ў адну і тую ж пару пэўны бор аж шуміць ад грыбоў, а ў другім іх ніхто і ў вочы не бачыў. Ці то няроўныя ішлі дажджы, ці то не адна была парнасць...
    Мы нават трошкі паспрачаліся і пачалі распытваць: хто гэта першы падаў думку ехаць у пустыя прысвіслацкія лясы? У самы
    252
    разгар пошукаў вінаватага за няўдалую паездку я адлучыўся ад шумнай кампаніі і падаўся на ўскрай лесу.
    Было вельмі хораша выйсці са стракатай засені на вялікую паляну з духмяным цветам грэчкі, у якой роўна і заклапочана гулі пчолы. Белае як снег поле з трох бакоў было акаймавана цёмназялёнаю сцяною сосен, а чацвёрты яго бок атульваў больш светлы пояс арэшніку і чаромхі. Над лісцяным зараснікам сямтам драмалі ў жнівеньскай гарачыні кучаравыя дубы. У прасветах відаць былі воддаль платы паселішча, дахі хат, васковага колеру жытні палетак. За ўсім гэтым у непарушнай урачыстасці зноў стаяў высокі і густы бор.
    Мяне пацягнула да светлазялёных кустоў. Адразу за імі нячутна струменілася рэчка Балачанка. Вёска за ёю таксама называлася Балачанкай. Я ведаў, што сюды часта прыязджае да сваіх сяброўкалгаснікаў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Можа, ён і цяпер тут, у гэтых упадабаных ім мясцінах? Недзе вядзе ціхую размову з людзьмі альбо паволі ідзе любімай сцежкай вунь да таго высокага бору.
    Зусім недалёчка адсюль і Свіслач са сваімі непахіснымі вартавымідубамі на ўзбярэжжы. Горда ўзнімаюць яны свае магутныя кроны над пахучымі мурагамі, паважна і з годнасцю слухаюць жывую гамонку ракі. Ласкавая рука паэта не раз дакраналася да іх каменнай кары, а вочы пяшчотна ўзіраліся ў высокія зялёныя шаты...
    Mae думкі былі перапынены дружным тупатам ног. Я азірнуўся. Па той самай дарожцы паўз рэчку, дзе толькі што прай
    253
    шоў я, спяшаўся дружны гурт хлопчыкаў з кошыкамі. I кошыкі ў іх былі не пустыя, як у мяне і маіх сяброў. Баравікі, большыя і меншыя, запаўнялі іх даверху.
    — Вось дык удача! — не стрымаўся я. I нават паспрабаваў пажартаваць: — Але ў мяне таксама нямала.
    Хлопцы прывіталіся. Адзін з іх, у выцвілай салдацкай пілотцы, зазірнуў у мой кошык і адразу ж абвясціў:
    — Якія гэта грыбы! Адны нягеглыя сыраежкі і лісіцы...
    — Што ж зробіш, калі няма лепшых.
    — А гэта што? — ткнуўшы рукою на свой кошык, запытаўся хлопец у пілотцы.— Баравікі — грыбы хітрыя. Трэба ведаць, як іх шукаць.
    — А ты ведаеш?
    — Няўжо ж не. I яны таксама ведаюць,— хлопец кіўнуў галавою ў бок сваіх сяброў.— Дзядзька Колас вучыў нас, як і дзе іх шукаць. Вы ведаеце Коласа? Народнага паэта?
    — Ведаю.
    — I ў нас тут скрозь яго ведаюць,— неяк узрадавана загаварыў хлопец.— I ў Блускім Бары, і ў Беразянцы, і ў нашай Балачанцы. Чулі, можа, пра Кастуся Дзятку?
    — Трошкі чуў.
    — Дык жа дзядзька Колас часта да гэтых Дзяткаў прыязджае. Пагавораць яны ў хаце разам, а тады дзядзька Колас выходзіць адтуль з кошыкам — і проста ў бор. А мы следам... Вядома, калі не крычаць нашы бацькі...
    — Чаго ж яны на вас крычаць?
    Хлопцы перазірнуліся. Гаспадар пілоткі паставіў свой кошык на зямлю і растлумачыў:
    254
    — Каб мы не перашкаджалі дзядзьку Коласу. Старшыня наш казаў, што дзядзька Колас не так сабе збірае грыбы, абы толькі збіраць. У яго галаве, можа, ужо складаецца верш ці цэлая кніжка пра балачанскі калгас...
    I дзядзька Колас часта за нас заступаўся,— перапыніў гаспадара пілоткі светлавалосы хлопец, летуценна паглядаючы блакітнымі вачыма ўдалячынь.— Памятаеш, Лёнька, што ён казаў?
    Хлопец у пілотцы строга зірнуў на свайго сябра:
    — Дзе ж я памятаю!.. Заўсёды ты, Мішка, уставіш свае тры грошы, калі хто з чалавекам гаворыць!..
    Відаць, хлопец у салдацкай пілотцы лічыўся сярод сяброў завадатарам і падтрымліваў належную дысцыпліну. Варта было яму паставіць свой кошык на зямлю, як гэта зараз жа зрабілі і ўсе астатнія. I ўсе з дакорам паглядзелі на Мішу, які нетактоўна перапыніў свайго важака. Лёнька памаўчаў з хвіліну, потым загаварыў далей:
    — Дзядзька Колас заўсёды за нас заступаўся... «Няхай,— кажа,— ідуць. Мне з імі весялей хадзіць па лесе. Яны мне пакажуць, дзе сама болып расце баравікоў».
    — Ён сам лепш за ўсіх нас ведаў, дзе што расце! — зноў перапыніў Лёньку Міша.
    Лёнька нібы і не чуў чарговай нетактоўнай заўвагі свайго сябра. Але па тым, як на момант павузелі Лёнькавы вочы, можна было зразумець, што гэтага ён яму не даруе.
    — Ідзём мы з дзядзькам Коласам у лес па тым ці па гэтым, дзе мы зараз стаім, баку Балачанкі і слухаем, як ён гаворыць: «Да
    255
    грыбоў, хлопчыкі, трэба падыходзіць ціха. Ад тых, хто галёкае на ўвесь голас, яны адразу хаваюцца: адзін у верас, другі пад ігліцу нырца дае. I не вылазяць, пакуль усё не сціхне...»
    Вядома, дзядзька Колас жартаваў. Але нам добра было слухаць усё, што ён гаварыў. Дзядзьку Коласа ведае ўвесь свет! Але былі ў Балачанцы і такія, што не вельмі ахвотна адказвалі, калі ён пра штосьці пытаўся.
    Лёнька паправіў на галаве пілотку і красамоўна паглядзеў на Мішу. Той неяк зморшчыўся і шмыгнуў за спіну самага высокага хлопца. Усе зарагаталі, прадчуваючы нешта вясёлае.
    — Неяк прыехаў дзядзька Колас у Балачанку і неўзабаве выйшаў ад Дзяткаў з кошыкам. Паглядзеў на вуліцы ў адзін, у другі бок і кіўнуў нам галавою. А мы ўжо даўно стаялі напагатове. Аднаго Мішкі не было. Бо Мішку не вельмі цікава было сустракацца з дзядзькам Коласам. Толькі дзядзьку Коласу, відаць, хацелася даведацца, чаму гэта Мішку нецікава з ім сустракацца. Мы ўжо з месяц хадзілі ў школу, ужо было вядома, якія ў каго адзнакі, хто паспеў пераблытаць на ўроках рэкі і азёры альбо прапусціў не адзін дзень заняткаў. Дзядзька Колас у свой мінулы прыезд пра ўсё ў нас распытваў і казаў, каб да яго другога прыезду ў Балачанку нашы дзённікі мелі самы найлепшы выгляд.
    I вось цяпер Мішку ніяк не выпадала хваліцца народнаму паэту сваімі поспехамі. Дзе ж там пахвалішся, калі ў дзённіку цёмная хмара двоек і троек! Заняўся Мііпка рыбалкай, адразу ж са школы хапаў вуды
    256
    і бег на Балачанку, а то і на самую Свіслач... У нас тут плотак і акунёў — чароды ходзяць! Часам і шчупак на чарвяка пачэпіцца. А Мішку з гэтага пацеха, нават пад’есці добра не было часу!..
    «Вы, хлопчыкі, знайдзіце мне Мішу і скажыце, што я прасіў, каб ён ішоў з намі ў грыбы,— папрасіў дзядзька Колас.— Мы сёння зробім вылазку пад Блускі Бор».
    Заходзім мы да Мішкавай маці, а яна нам і кажа, што Мішка як згледзеў «Пабеду»> дзядзькі Коласа, дык нават снедаць не скончыў і кінуўся кулём з хаты. Вядома, пабег не да машыны, а недзе ў агарод... Мы выйшлі на агарод, падышлі да рэчкі, дзе Мішка прынаджваў і лавіў рыбу. Ды колькі мы ні гукалі і ні свісталі — усё дарэмна. Мішкаў і след прастыў.
    Аж тут ідзе Кастусь Дзятка і кажа, што нехта, ён чуў на свае вушы, зварухнуўся на вышках канюшні, але не абзываецца на голас. Мы туды. I хутка выцягнулі з саломы вось гэтага прыгажуна. Ну і дасталося ж тады яму ад нас! Каб дзядзька Колас за яго не заступіўся, дык мы б з Мішкам сто гадоў не сябравалі.
    «Кіньце,— кажа дзядзька Колас,— так злосна нападаць на чалавека. Калі ён і зрабіў благое, дык найперш самому сабе. Вось падрасце, дык увесь век свой будзе каяцца, што некалі ў маленстве абдурваў самога сябе... Сёння, хлопчыкі, мы наладзім спаборніцтва: хто больш назбірае пузатых баравікоў. За кожны баравік будзе атрымліваць ад мяне прэмію. Але з адною толькі ўмовай — патраціць усю прэмію на сшыткі і кніжкі...»
    9 Вяснянка
    257
    — I найбольшую прэмію атрымаў тады я,— зноў падаў свой голас Міша.— Я знайшоў трыццаць пяць баравікоў!
    — Дзіва што знайшоў! — усміхнуўся Лёнька.— Бо не адступаўся ад дзядзькі Коласа ў той дзень ні на крок. А дзядзька Колас ведае лепш за ўсіх на свеце, дзе іх шукаць. Ен тут ведае і любіць кожную травінку. Ужо як у нашай Балачанцы прыгожа, то, мусіць, нідзе так няма.
    — А на Каўказе? А ў Сібіры? — усё не супакойваўся Міша.— Мне дзядзька Колас расказваў пра высокія горы, пра тайгу. Ёй канцакраю няма!
    — Гаворыш ты, не ведаючы што! Каб дзе было лепей і прыгажэй, дык бы дзядзька Колас ездзіў туды, а не ў нашу Балачанку...
    Сказаўшы гэта, Лёнька павярнуў галаву ад сонца. Яно прайшло ўжо з палавіну сваёй дзеннай дарогі. Лёнька паспешліва падхапіў кошык з баравікамі, яшчэ раз мелькам зірнуў на маю бедную здабычу і добразычліва параіў:
    — Ведаеце мосцік па дарозе на Блускі Бор? Цераз канаву. Дык вы ідзіце ўздоўж канавы, пакуль не патрапіце ў бярозавы гай. Ужо даўно не было дажджу, дык баравікоў цяпер на ўзгорках няма. Цяпер яны растуць толькі па нізінах...
    УЛАДЗІМІР ПАЎЛАЎ
    (нарадзіўся ў 1935 г.)
    КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ?
    На Беларусі Ляцелі гусі. Малы Яўсей Убачыў гусей. I столькі многа, Здзівіўся што: — Ой, гусі, гусі, Вас, мабыць, сто?! Важак малому Тады ў адказ: — Правільна злічыш Усіх ты нас, Калі дадасі Яшчэ столькі, Паўстолькі, Чвэртку столькі Ды разам з намі Сам паляціш. Тады і будзе Штонішто, А роўна сто!
    Колькі гусей Убачыў Яўсей?
    259
    «ВЕРХАЛАЗ»
    I упоперак і ўдоўж
    Поўз на дрэва спрытны смоўж.
    Поўз і дзень ён і другі, Аж пайшлі ў вачах кругі.
    А з зямлі, на тое ліха, РаДУ радзіла смаўжыха:
    — He спяшайся. Хопіць дрэў.
    Ты стаміўся і ўзмакрэў.
    Адпачні. Уніз зірні 3 паднябеснай вышыні.
    Смоўж зірнуў і аж самлеў — На карэнне паляцеў.
    Стогне, хаўкае паветра, Бо ляцеў ажно з паўметра.
    I баліць усё, і млосна.
    Ён пабіўся вельмі моцна.
    Плачуць горка смаўжаняты
    Каля верхалаза таты.
    Зноў і мама тут. 3 папрокам: — А не лазь гэтак высока.
    ГЕНАДЗЬ ПАШКОУ
    (нарадзіўся ў 1948 г.)
    ПА ЯГАДЫ
    Скрозь маліннік нехта лезе.
    Тут, парушыўшы спакой, ледзь не зранку смех у лесе каля высечкі старой.
    У Алесі, у Марынкі, у Пятрусіка, Змітра — па бітончыку маліны, а ў Наташы — паўвядра, сакавітых і духмяных, спелых, буйных, у pace.
    Навакольныя паляны ззяюць чырванню усе. Ачмурэлы чмель ад паху, нешта бумкае ўгары,
    261
    можа, гэта ён ад страху, не знаходзячы нары, дзе чакаюць чмеляняткі, згаладалыя, даўно:
    «Няма мамкі. Няма таткі»,— паўтараючы адно.
    Ды згінаецца травіна, і бухматы дабрадзей у нару ўлятае чынна да знявераных дзяцей.
    ...Зашумела, загудзела тут і наша ўся дзятва: — Сонца — ягадзінай спелай! Час.